4.         Замацаванне матэрыялу

Вучні прыходзяць да высновы, што дамінуючы ва ўсіх быкаўскіх творах прыём – выпрабаванне герояў экстрэмальнай сітуацыяй выбару – найлепшым чынам дазваляе пісьменніку раскрыць чалавека і свет у іх рэальнасці. Быкаў з дапамогай асноўнага пастулата сваёй творчасці паказвае псіхалогію чалавека, пераконвае, што толькі ўчынкі гавораць пра асобу, і менавіта ўчынкі ў сітуацыі непазбежнага выбару. І нярэдка толькі ў такой сітуацыі непрыкметныя знешне, кволыя і слабыя целам аказваюцца мацнейшымі духам за здаровых, дужых, знешне прыгожых і прывабных.

Слова настаўніка: “У творчасці Быкава апошняга перыяду адбыліся значныя змены і паводле тэматыкі, і паводле жанру, і паводле выяўленчых сродкаў. Але пра што б ні пісаў Быкаў, нязменным заставалася адно: усіх сваіх герояў ён або выпрабоўваў выбарам, або паказваў іх паводзіны, учынкі, стан душы як вынік раней зробленага ўсёвызначальнага выбару.

5.         Рэфлексія

Вучні аналізуюць вынікі сваёй працы на ўроку

6.         Тлумачэнне дамашняга задання.

Скласці тэзісы (пісьмова), якія асвятляюць асаблівасці творчасці В.Быкава, выкарыстоўваючы артыкул Д. Бугаёва “Творчыя набыткі”.

Прыкладна, вучні павінны скласці наступныя тэзісы:

1.         Асноўны жанр – малафарматная аповесць;

2.         Асноўныя тэмы – народны гераізм і пакуты ў гады Айчыннай вайны і іншыя перыяды гісторыі;

3.         У аповесці – моцная скандэнсаванасць дзеяння на невялікай прасторы і ў абмежаваным па сваёй працягласці часе;

4.         Вострая канфліктнасць і трагічнасць сітуацыі выбару;

5.         Невялікая колькасць герояў, якія найчасцей атрымліваюць кантрастную аўтарскую ацэнку;

6.         Маральна-этычная і філасофская заглыбленасць аналітычнай думкі пісьменніка;

7.         Рэалізм, жыццёвая аснова твораў і вымысел у быкаўскіх творах;

8.         Народнасць творчасці. Узмоцненая ўвага пісьменніка да людзей звычайных, радавых удзельнікаў вайны;

9.         Трагізм.

Клас: 11

Тэма: Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава

Мэты ўрока:

·          паўтарыць і сістэматызаваць веды школьнікаў па раней вывучаных творах пісьменніка;

·          пры дапамозе новых камп'ютэрных тэхналогій пазнаёміць адзінаццацікласнікаў з асноўнымі этапамі жыцця і творчасці класіка, з грамадзянскай пазіцыяй Васіля Быкава;

·          зацікавіць старшакласнікаў неардынарнай асобай празаіка і яго кнігамі;

·          выхоўваць пачуццё нацыянальнай самасвядомасці.

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу.

Від урока: Інтэрнэт-урок

Абсталяванне: на школьнай дошцы пасля тэмы на фоне ручніка змешчаны партрэт Васіля Быкава. Пад ім - у гарлачыку сімвалічны букет з жытнёвых каласкоў і васількоў. Побач з партрэтам празаіка варта змясціць на плакаце ці запісаць крэйдай на дошцы эпіграфы да заняткаў: "Васіль Быкаў, як той васілёк у жыце Беларушчыны, робіць зямлю нашую бліжэйшай да неба, а неба слова беларускага -вышэйшым" (Рыгор Барадулін); ці

Будуць часам ідалы раструшчаны.

Свет разумны стоміцца ад крыкаў.

Васільком у жыце Беларушчыны

Назаўсёды застанецца Быкаў! (Рыгор Барадулін); ці: "Лёс збярог нам Васіля Быкава, каб ён жыў і пісаў ад імя цэлага пакалення, ад імя тых, што юнакамі спазналі вайну і ўзмужнелі духам са зброяй у руках, для якіх дзень жыцця быў роўны веку жыцця" (Чынгіз Айтматаў)

Ход урока

I. Слова настаўніка: паводле звестак ЮНЕСКА, напрыканцы 70-х гг. XX ст. Васіль Быкаў быў адным з самых вядомых пісьменнікаў у свеце. Ды і сёння не зменшылася яго папулярнасць: быкаўскія творы перакладзеныя больш чым на пяцьдзесят моваў свету, у тым ліку на англійскую, іспанскую, італьянскую, нямецкую, французскую, японскую. Кнігі В. Быкава выходзілі ў Варшаве, Берліне, Празе, Будапешце, Сафіі, Мілане, Парыжы, Лондане, Каіры. Пра яго і сёння пішуць у папулярных газетах Расеі, Францыі, Германіі, Італіі, Польшчы, Швецыі, Фінляндыі...

Васіль Быкаў узнагароджаны Залатой Зоркай Героя Сацыялістычнай працы, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, яму нададзена ганаровае званне "Народны пісьменнік Беларусі", ён уганараваны Ленінскай прэміяй за аповесць "Знак бяды" і Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Якуба Коласа за аповесці "Воўчая зграя", "Яго батальён", прэстыжнай расейскай прэміяй "Трыумф".

ІІ. Франтальная гутарка па пытаннях

Што вы ведаеце пра жыццё і творчасць Васіля Быкава, яго ўдзел у грамадскім жыцці Беларусі?

- 3 якімі творамі празаіка вы пазнаёміліся?

- Чым яны запомніліся?

- Якія героі асабліва ўсхвалявалі, уразілі і чаму?

ІІІ. Вывучэнне новага матэрыялу.

Настаўнік прапануе старшакласнікам з дапамогай рэсурсаў Інтэрнэту звярнуцца да зместу электроннага сайта www.bykau.by.ru.

Каб праца школьнікаў была больш эфектыўнай і мэтанакіраванай, настаўнік павінен сцісла пазнаёміць іх з асноўнымі раздзеламі сайта - "Біяграфія", "Артыкулы", "Фота", "Творы", "Бібліяграфія" і прапанаваць модульную праграму для самастойнай ці парнай работы:

1. Прачытайце на сайце сціслую біяграфію Васіля Быкава і запішыце ў сшытках па літаратуры яе план, які стане асноўным матэрыялам для вуснага паведамлення (рыхтуецца дома).

2.Адкрыйце файл пад назвай "План біяграфіі В. Быкава" ў папцы камп'ютэра "Мае дакументы" і параўнайце свой план з настаўніцкім, зрабіце карэктывы ў сваім сшытку.

(Змест файла "План біяграфіі В. Быкава": 1. Некалькі радкоў пра радзіму, навучанне і франтавы шлях пісьменніка. 2. Час апублікавання і тэматыка ранніх быкаўскіх твораў. 3. Узнагароды за творчасць. 4. Экранізацыя. 5. Жыццё і праца ў Гродне. 6. Праблемы ў сярэдзіне 1990-х гг. Жыццё за мяжой. 7. Адкрыццё памятнага знака ў райцэнтры Старыя Дарогі. 8. Смерць Васіля Быкава.)

IV. Замацаванне новага матэрыялу

1.Самаcтойна пазнаёмцеся ў рубрыцы "Бібліяграфія" з пералікам твораў Васіля Быкава і іх перакладаў. Выпішыце найбольш перакладаныя, а значыць вядомыя.

2. Давайце зверымся і зробім карэктывы. Для параўнання адкрыйце папку камп'ютэра "Мае дакументы" і ў ёй файл "Папулярныя быкаўскія творы".

(Адказ: "Трэцяя ракета", "Абеліск", "Сотнікаў", "Альпійская балада" перакладзены на англійскую, нямецкую, рускую, чэшскую і іншыя мовы.)

3. У рубрыцы "Фота" паглядзіце фотаздымкі пісьменніка і яго сяброў. Занатуйце ў сшытак па літаратуры прозвішчы найбольш слынных людзей, з якімі Васіль Быкаў меў цесныя стасункі.

4. Давайце зноў зверымся і зробім карэктывы. Адкрыйце для параўнання файл "Сябры пісьменніка" ў папцы "Мае дакументы".

(Адказ: Алесь Адамовіч, Уладзімір Караткевіч, Пімен Панчанка, Рыгор Барадулін і інш.)

5. У рубрыцы "Творы, прысвечаныя Васілю Быкаву" пазнаёмцеся з вершамі Рыгора Барадуліна і Уладзіміра Караткевіча. Выпішыце найбольш трапныя выразныя мастацкія сродкі, якімі паэты характарызавалі класіка.

6. Давайце зверымся і зробім карэктывы. Адкрыйце для адказу файл "Тропы".

[Васіль Быкаў - "анёл, Гаспадар Беларусі" (Р. Барадулін), "рыцар сумлення і свабоды" (У. Караткевіч).]

7.Самастойна прачытайце артыкул Валянціна Акудовіча "Чаму Васілю Быкаву не далі Нобелеўскай прэміі?" і пісьмова дайце сціслы адказ на пастаўленае пытанне. Ці згодны вы з думкай публіцыста? Чаму?

8. У файле "Нобелеўская прэмія" знайдзіце цытаты-адказы на гэтае заданне. («...толькі фармальна "Нобелем" узнагароджваюць некага персанальна, а насамрэч гэта прэмія кантыненту, рэгіёну, краіне... »; «З гэтага вынікае, што праблему "Быкаў - Нобель" будзе лагічна перафармуляваць на праблему "Беларусь - Нобель"...»; "...не далі таму, што некаму гэтага вельмі моцна не хацелася... даць Нобелеўскую прэмію Васілю Быкаву - азначала легалізаваць Беларусь у якасці эстэтычнага, інтэлектуальнага і... этычнага суб'екта сусветнай супольнасці"; "Скасаваць краіну, якая мае свайго Нобелеўскага лаўрэата, значна складаней, чым скасаваць краіну, якая яго не мае".).

V. Рэфлексія

Гутарка для выяўлення вучнёўскіх уражанняў і думак. Задаюцца пытані: пра што даведаліся, што было цікава, незвычайна, што хацелася б дадаць, або змяніць.

VІ. Тлумачэнне дамашняга задання

На аснове запісаў канспекта і артыкулаў (с. 324 -337) навучальнага дапаможніка для 11 класа агульнаадукацыйнай школы (Ішчанка Г. і інш. / Пад рэд. В. Ляшук. Мінск, 2002) падрыхтаваць вуснае паведамленне па тэме ўрока.


Заключэнне

Творчасць Васіля Быкава ўспрымаецца не толькі як унікальная з’ява беларускай прозы, але і таксама як дасягненне літаратуры сусветнай. Пра тое, што хвалявала і хвалюе людзей гавораць і пішуць многія. Але мала да каго з пісьменнікаў адносяцца з такой павагай, як да Быкава. Аўтарытэт пісьменніка пацверджаны ўсім яго ранейшым жыццём, яго мужнасцю падчас ваўны.

Вялікая Айчынная вайна карэнным чынам паўплывала на фарміраванне асобы творцы, яго цвёрдай грамадзянскай пазіцыі.

Як вядома, асноўная тэма творчасці Васіля Быкава – вайна, якую ён ведае з уласнага вопыту. Сам прайшо вайну, быў паранены, цудам ацалеў. Васіль Быкаў яшчэ з савецкіх часоў з’яўляецца самым вядомым прадстаўніком ваеннай прозы. Заўсёды, чытаючы быкаўскія творы, спачуваеш яго героям або іх ненавідзіш. Ён паказвае ваенныя падзеі з суровым, жорсткім рэалізмам, стварае вострыя маральныя канфлікты, экстрэмальныя сітуацыі, у якіх праяўляецца чалавечы патэнцыял асобы, яе псіхалогіяі ўнутранае аблічча. Невыпадкова ўзнікла ў літаратуры паняцце “быкаўская аповесць”, якое мае свае асаблівасці. Пісьменнік у сваіх творах не проста раскрывае пачварнае аблічча вайны, пратэстуе супраць яе, а на вядомым матэрыяле ўзнімае агульначалавечыя праблемы жыцця іі смерці, любові і нянавісці. Тэма чалавечнасці, мужнасці, вернасці самому сабе, адказнасці перад іншымі, жорсткасці, нялюдскасці – асноўныя ў яго творчасці. Перш за ўсё пісьменніка цікавіць перш-наперш чалавек у стане глыбокай псіхалагічнай напружанасці, змаганя з самім сабой

В. Быкаў атрымаў трывалае сусветна прызнанне дзякуючы перш за ўсё зайздроснаму ўменню глыбінна высвечваць пакутлівы лёс чалавека на крутых перавалах ХХ стагоддзя, бескампрамісна адкрываць трагічную праўду нашай гісторыі.

Калі гаварыць пра вывучэнне творчасці В. Быкава ў школе, то трэба адзначыць, што ўпершыню вучні сустракаюцца з творамі гэтага пісьменніка яшчэ ў сярэдніх класах. Менавіта на гэтым этапе трэба засяродзіць увагу вучняў на тым, што тэма вайны – галоўная ў творчасці Быкава. Важна каб вучні пераканаліся і ў тым, што часцей за ўсё пісьменнік паказвае ў сваіх творах лёсы звычайных людзей, якія на вайне здзяйсняюць геройскія ўчынкі.

У творах Быкава выяўляецца глыбокае веданне псіхалогіі чалавека ва ўмовах вайны, чалавечай прыроды наогул. У гэтым плане ён працягвае развіваць традыцыі Максіма Гарэцкага і Кузьмы Чорнага, якія закладвалі ў нашай літаратуры асновы псіхалагізму. Адметныя рысы твораў Быкава пра вайну – глыбокі аналіз унутранага свету герояў, рэалістычны паказ падзей, маральна-філасофская і гуманістычная скіраванасць думкі, сцвярджэнне моцы чалавечага духу, вечных каштоўнасцей.

Калі гаварыць пра вынік аналізу сучаснай праграмы, то перад творамі, уключанымі ў праграму наогул, і перад творамі В. Быкава ў прыватнасці ставяцца наступныя задачы: “галоўная мэта – далучэнне школьніка да багацця беларускай і сусветнай мастацкай літаратуры, эстэтычнае спасціжэнне вучнямі свету, складанасці чалавечых узаемаадносін і на гэтай аснове – выхаванне асобы з глыбока гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым, высокакультурным пачуццем нацыянальнай і асабістай самапавагі, адданасцю агульначалавечым ідэалам”


Спіс літаратуры

 

1.      Афанасьеў, І. Будзем садзіць сад: літаратурна-крытычныя артыкулы. – Мн., 1994.– 92 с.

2.      Барысевіч Н.І. Асаблівасці вывучэння творчасці Васіля Быкава ў школе //Беларуская мова і літаратура ў школе, - 2008, - №7, - С. 12-19.

3.      Бугаёў Д. Васіль Быкаў: Нарыс жыцця і творчасці: Для сярэд. і стар. шк. узросту. – Мн.: Нар. асвета, 1987. – 207 с.

4.      Бугаёў Д.Я. Вывучэнне творчасці Васіля Быкава ў школе: дапам. Для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. Сярэд. Адукацыі /Д.Я. Бугаёў, М.І. Верціхоўская, В.У. Верціхоўская. – Мн.: Аверсэв, 2005. – 284 с.

5.      Буран В. Васіль Быкаў. Мн., “Маст. літ.”, 1976. – 232 с.

6.      Быкаў В. Пункціры жыцця: далітаратурная біяграфія // Дзеяслоў. – 2005. – № 2–5.

7.      Васіль Быкаў. – Мн.; “Беларусь”, 1986, - 70 с.

8.      Васіль Быкаў // Беларускія пісьменнікі (1917–1990): Даведнік. – Мн., 1994. – С. 77–78.

9.      И. Дедков. Василь Быков: Очерк творчества. – М. – Советский писатель, 1980. – 286 с.

10.    Дубашынскі Н.Ю. Творчасць Васіля Быкава 90-х гадоў у школьнай праграме /Беларуская мова і літаратура, - 2004. - №3, -С. 13-15.

11.    Залоска Ю. Дыялогі з Васілём Быкавым: Інтэрвью, эсэ. – Мн.: Маст. літ., 1995. – 95 с.

12.    Лазарев Л.И. Василь Быков: Очерк творчества. – М., Худож. лит., 1979, - 208 с.

13.    Локун В.І. Васіль Быкаў у кантэксце сусветнай літаратуры. – Мн., 2005. – 227 с.

14.    Лявонава Е. "Не адзінокі востраў…" // Полымя. – 2005. – № 8. – С. 166-182.

15.    Праграма для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі з паглыбленым і профільным вывучэннем беларускай літаратуры. – Мн., НІА, - 2003, - 142 с.

16.    Шагалов А.А. Василь Быков. Повести о войне. – М.: Худож. лит., 1989, - 302 с.


Информация о работе «Вывучэнне творчасці Васіля Быкава ў школе»
Раздел: Педагогика
Количество знаков с пробелами: 43967
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
40000
0
0

... “Паэтычны слоўнік” (Рагойша В.П., Мн., 1987), “Уводзіны ў літаратуразнаўства” (Майсейчык А.) Мэтай дадзенай курсавой работы з’яўляецца: прааналізаваць месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі. У сувязі з адзначанай мэтай варта выдзеліць наступныя задачы: -  Прааналізаваць адпаведныя метадычныя і літаратуразнаўчыя матэрыялы па тэме; -  ...

Скачать
30907
0
0

... хутчэй памерці, чым быць зняволеным, застацца рабом. Тры дні апошніх — чацвёртых — уцёкаў Цярэшкі, яго апошняга няроўнага паядынку і складаюць усю падзейную частку «Альпійскай балады». I ў гэтым Васіль Быкаў таксама застаецца верным сабе. Знешні сюжэт яго аповесцей часта можна ўкласці ў дзве-тры фразы. Але ён, гэты сюжэт, непасрэдны ланцуг падзей, у пісьменніка нават прыблізна не вычэрпвае зместу ...

Скачать
25088
0
0

... -метадалагічную сістэму. Асноўнае, самае сутнаснае з яе адлюстравалася ў "Назваслоўі", якое ўвайшло ў склад "Гісторыі беларускае літаратуры" выдання 1924-га г. Нямала зрабіў для развіцця беларускага літаратуразнаўства прафесар Іван Замоцін. Ён даў грунтоўную, у цэлым аб’ектыўную ацэнку спадчыны М. Багдановіча ("М. Багдановіч. Крытыка-біяграфічны нарыс", 1927), драматургіі Я. Купалы ("Беларуская ...

Скачать
31169
0
0

... матэрыялы па пытаннях, якія адносіліся да іх кампетэнцыі. Аднак, вызначаючы ролю і значэнне губернскіх ведамасцей Паўн.-Заходняга краю ў гісторыі беларускай журналістыкі, неабходна падкрэсліць, што яны прыцягвалі да сябе ўвагу мясцовай інтэлігенцыі і паступова станавіліся цэнтрамі і крыніцай гістарычных, геаграфічных, этнаграфічных і літаратурных звестак аб родным краі. Гэты бок прыкметна ўзмацн ...

0 комментариев


Наверх