3. Публiкацыi дакументаў заканадаўства Расiйскай iмперыi

 

Завяршаючая стадыя фармiравання заканадаўчага дакумента – яго апублiкаванне. Для таго каб закон выконваўся, ён павiнен быць абнародаваны. Аднак не ўсе дакументы канца XVIII – пачатку XX ст. падлягалі публiкацыi, асобныя з iх даводзiлiся да ведама толькi вузкага кола асоб. Пераважна гэта – законапалажэннi, звязаныя з барацьбой супраць рэвалюцыйнага руху (закон ад 19 мая 1871 г. i iнш.). Таму, вялiкае значэнне маюць «Особые журналы» пасяджэнняў Камiтэта мiнiстраў (i пратаколы пасяджэнняў, на аснове якiх яны складалiся). Многiя з зазначаных у «журналах» рашэнняў не падлягалі апублiкаванню. Як прыклад можна прывесцi Часовыя правiлы аб яўрэях 1882 г., згодна з якiмi яўрэям «рысы аселасцi» забаранялася сялiцца па-за межамi гарадоў i мястэчак, арандаваць, прымаць у заклад нерухомую маёмасць, набываць зямлю, а таксама гандляваць вiном у нядзелю i святочныя днi.

У апублiкаваннi заканадаўчых дакументаў важная функцыя належала Сенату. Сенат абнародаваў законы, i толькi пасля гэтага яны ўступалi ў сiлу. З 1808 г. абнародаванне новых заканадаўчых дакументаў адбывалася ў «Сенацкiх ведамасцях». Менавiта пры Сенаце з 1863 г. ажыццяўляецца перыядычнае выданне законаў («Собрание узаконений...»).

Увогуле, вядомы наступныя асноўныя публiкацыi законаў Расiйскай iмперыi:

1) «Полное собрание законов Российской империи» (ПСЗ),

2) «Свод законов Российской империи» (СЗ) i

3) «Собрание узаконений и распоряжений правительства, издаваемых при Правительствующем Сенате» (СУ и РП) (у далейшым будзем ужываць беларускiя назвы гэтых публiкацый, акрамя скарачэнняў).

1. «Поўны збор законаў…» (ПСЗ) складаецца з трох выданняў. Першае было падрыхтавана М. М. Сперанскiм i ўключала законы з 1649 г. па 3 снежня 1825 г. Яно рыхтавалася як аснова для складання Зводу дзеючых законаў i ў яго iмкнулiся ўключыць усе акты за азначаны перыяд, прызнаныя законамi, у т. л. ужо адмененыя да гэтага часу (1830 г.). Гэтае выданне i сёння застаецца найбольш поўнай публiкацыяй заканадаўчых дакументаў з 1649 г. па 1825 г. Аднак у выданнi шэраг дакументаў заканадаўства не быў змешчаны. Адны з iх не былi вядомы М. М. Сперанскаму, другiя ён лiчыў не вартымi ўвагi, трэцiя адкiдваў з-за палiтычных меркаванняў. Аналагiчныя недахопы характэрны для iмяннога i прадметнага паказальнiкаў, якiя суправаджаюць гэтае выданне. Першае выданне «Поўнага збору законаў…» склала 40 тамоў, а разам з паказальнiкамi i дадатковымi тамамi – 45 (41 – храналагiчны паказальнiк, 42 – алфавiтна-прадметны паказальнiк, 43–44 – штаты ваенных, ваенна-марскiх i грамадзянскiх чыноў, 45 – кнiга тарыфаў). Акрамя таго, выданне мела некалькi тамоў «дадаткаў» – кнiга чарцяжоў i малюнкаў, гербы гарадоў i г. д.

Другое выданне ўключала законы з 12 снежня 1825 г. па 28 лютага 1881 г., а трэцяе – з сакавiка 1881 г. па 31 снежня 1914 г. (апошнi том выйшаў у 1917 г.). У адрозненне ад першага, яны выдавалiся як храналагiчныя зводы бягучага заканадаўства. Другое выданне ажыццяўлялася штогод з 1830 да 1884 г., а трэцяе – з 1885 па 1917 г. (пры гэтым апошняе выданне ПСЗ як незавершанае не мела агульных паказальнiкаў, але да ўсiх тамоў прыкладзены пагадавыя алфавiтна-прадметныя паказальнiкi). Для ўсiх выданняў характэрна тое, што шэраг дакументаў тут апублiкаваны з памылкамi, з загалоўкамi, якiя не адпавядаюць iх зместу, асобныя дакументы, як ужо адзначалася, увогуле засталiся па-за межамi публiкацыi.

Разам з тым у ПСЗ ёсць указаннi на паходжанне дакументаў, якiя могуць быць выкарыстаны для пошуку iх крынiц («мнение» Дзяржаўнага савета), Журналы Кабiнета мiнiстраў i г. д.

2. «Звод законаў…» (СЗ) уключаў толькi дзеючыя законапалажэннi. У адрозненне ад ПСЗ, дзе дакументы выдавалiся ў храналагiчнай паслядоўнасцi, у «Зводзе законаў…» (прызначаным для практычных патрэб) быў прыняты тэматычны прынцып (адпаведна з якiм i адбываўся яго падзел на тамы, а апошнiх – на часткi). «Звод законаў…» выдаваўся тры разы: у 1832, 1842 i 1857 гг. У наступныя гады перавыдавалiся толькi асобныя тамы i часткi тамоў; у прамежку памiж iмi – працяг тамоў i частак (чарговыя i зводныя). Чарговыя ўключалi законы, якія выйшлі з часу выдання папярэдняга працягу, а зводныя – усе законы з часу апошняга выдання зводу цi пэўнага яго тома. Пасля выдання зводнага працягу цi перавыдання адпаведнага тома (часткi) чарговы працяг сваё значэнне губляў, паколькi змест яго гэтым выданнем паглынаўся. Трэба заўважыць, што з 1892 г. СЗ – адзiная друкаваная крынiца, якая змяшчае звесткi аб усiх (акрамя Сiнода) вышэйшых цэнтральных установах.

3. «Збор узаканенняў i распараджэнняў урада…» (СУ и РП) уключае заканадаўчыя дакументы i тыя распараджэннi цэнтральных устаноў, якiя мелi агульнае значэнне за перыяд з 1863 г. да звяржэння самадзяржаўя (ён выходзiў i пры Часовым урадзе). Дакументы размешчаны ў храналагiчнай паслядоўнасцi i забяспечаны тымi ж дапаможнымi элементамi, што i ПСЗ (храналагiчны i алфавiтна-прадметны паказальнiкi). Усе зацверджаныя заканадаўчыя даку-менты, якiя прызначалiся для публiкацыi, змяшчалiся на старонках «Збора ўзаканенняў…». Да таго ж, паколькi ПСЗ змяшчае законы па 1914 г., менавiта перыядычнае выданне змяшчае звесткi аб пераўтварэннях у сiстэме вышэйшага цэнтральнага ўпраўлення, а апошнiя былi вельмi iстотныя. У храналогii гэтага выдання была асаблiвасць: законы публiкавалiся не ў парадку iх зацвярджэння царом, а па меры паступлення у Сенат. «Збор узаканенняў…» – выданне перыядычнае, выходзiла невялiкiмi зборнiкамi. Тэрмiны выдання не былi дакладна пазначаны. Першапачаткова выданне выходзiла два разы ў тыдзень, а пасля – часцей. З 1902 г. «Збор узаканенняў…» пачаў выдавацца па двух аддзелах. У другiм змяшчалiся заканадаўчыя дакументы прыватнага характару. Пераважную частку складалi ўставы акцыянерных кампанiй, якiя (што ўжо адзначалася) зацвярджалiся царом. Дарэчы, уставы, зацверджаныя да 1826 г., друкавалiся ў «Сенатских ведомостях», 1826 – 1836 гг. увайшлi ў адпаведныя iх храналогii першыя 11 тамоў другога выдання ПСЗ.

Такiм чынам, апублiкавана велiзарная колькасць заканадаўчых дакументаў, арыентавацца ў якой вельмi складана. Толькi «Поўны збор законаў…» склада-ецца са 133 тамоў. Асаблiвыя цяжкасцi сустракае даследчык, якi займаецца пытаннямi гiсторыi Беларусi. У пэўнай ступенi спрасцiць гэтую праблему дапамагае неафiцыйнае выданне «Хронологический указатель указов и прави-тельственных распоряжений по губерниям Западной России, Белоруссии и Малороссии за 240 лет, с 1652 по 1892» (склад. С. Ф. Рубiнштэйн, Вiльна, 1894). Яно змяшчае ў храналагiчным парадку дакументы, якiя датычацца заходняй часткi Расiйскай iмперыi з указаннем размяшчэння iх у ПСЗ. Трэба мець на ўвазе, што ў выданнi адсутнiчаюць дакументы дыпламатычнага характару, узаканеннi па ваенным ведамстве, законы аб яўрэях (выдадзеныя ўжо Бершадскiм) i г. д. У паказальнiках пераважна прыведзены толькi загалоўкi i кароткiя каментарыi да дакументаў. Толькi важнейшыя з законаў (на погляд складальнiка) прыведзены поўнасцю цi часткова. Таму выкарыстанне адзна-чанага выдання не вызваляе даследчыка ад пошуку цi ўдакладнення дакумента ў ПСЗ (а пры магчымасцi i неабходнасцi – у рукапiсе i дапаможных матэрыялах да яго).

З выданняў навейшага часу трэба назваць публiкацыю «Российское законодательство X – XX вв.», якое таксама змяшчае толькi важнейшыя (на погляд складальнiкаў) дакументы. Апошнi, дзевяты, том уключае заканадаўства Расii эпохi буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый (1905 – 1917 гг.).


ЛIТАРАТУРА

·          Лажечников И.И. Походные записки русского офицера. М., 1820 (перавыдадзена ў 1836 г.).

·          Гл.: Жданов М.П. Путевые записки по России в двадцати двух губернях. Спб., 1843; Щукин Н.С. Заметки о Белоруссии // Журнал министерства внутренних дел. 1846. № 4; Шишкина О.П. Заметки к воспоминаниям русской путешественницы по России в 1845 году. Спб., 1848; Захаров И.Д. Путевые записки русского художника... Спб., 1854; Мацкевич Д. Путевые заметки. Киев, 1856 i iнш. Падрабязней гл.: Дорошкевич В. Как открывали Белоруссию // Неман. 20066. № 10.

·          Падрабязней гл.: Швед В. З дзекабрыстамi праз Беларусь // Беларусь. 2005. № 2.

·          Напрыклад, успаміны А.Я.Розена былі выдадзены толькi ў 1907 г. Гл.: Розен А. Е. Записки декабриста. Спб., 1907, а таксама фундаментальнае выданне: Восстание декабристов (Материалы и документы). Т.1 – 12. М.; Л., 1925 – 1969.

·          Гл.: Жиркевич И.С. Записки генерала Ивана Степановича Жиркевича // Русская старина. 1890. Т.67. Август. С. 234 – 235; Чебодько А. Из воспоминаний об унии в Белоруссии в начале XIX века // Русский архив. 1903. Ч.3. № 12. С. 537 – 544;


Информация о работе «Заканадауства Расійскай імперыі (канец XVIII-пачатак XX ст.)»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 19660
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

0 комментариев


Наверх