3. Асноўныя этапы навуковага асваення i вывучэння

«Лiтоўскай Метрыкi». Гiсторыя фонду «Лiтоўская

Метрыка» (ЦДАСА РФ, № 389)

Гiсторыкi не маюць звестак, якiм быў поўны склад Метрыкi (старых i новых кнiг) у XVI – пачатку XVII ст. Iнвентарны вопiс архiва, складзены ў хуткiм часе пасля Лiвонскай вайны (да 1587), улiчваў толькi нязначную частку, яго «рэшткi» – 674 акты. Таму асаблiва каштоўны рэестр 1623 г. Метрыкi Вялiкага княства Лiтоўскага. Ён дазваляе даведацца аб тым, што захавалася да сярэдзiны XVII ст.

У далейшым час i абставiны яшчэ больш не шкадавалi матэрыялы архiва. Ваенныя падзеi сярэдзiны XVII i пачатку XVIII ст. выклiкалi шматлiкiя пераезды i страты. У сярэдзiне 1760-х гг. Метрыка ВКЛ была перавезена ў Варшаву (туды ж з Кракава перамясцiлi i «Каронную Метрыку»). У 1794 г., праз месяц пасля ўзяцця А. Суворавым сталiцы Рэчы Паспалiтай, было атрымана распараджэнне аб пераводзе ўсiх матэрыялаў дзяржаўнага архiва ў Санкт-Пецярбург. Тут асноўную частку дакументаў змясцiлi ў Сенат, а рэшту (дыпламатычнага характару) – у Калегiю замежных спраў. Дарэчы, частка матэрыялаў тады ж перададзена ў Прусiю, пазней частка дакументаў Лiтоўскай Метрыкi была перададзена ў Iмператарскую публiчную бiблiятэку (зараз iмя Салтыкова-Шчадрына) – папскiя булы, лiвонскiя акты, казацкiя хартыi. аднак шматлiкiя вынiкi з iх садзейнiчалi ўтварэнню аддзела Кнiг выпiсаў. Крыху

Спробы вывучэння i класiфiкацыi матэрыялаў Метрыкi былi зроблены ўжо ў 1803 – 1804 гг. экспедыцыяй Сената. Аднак сапраўдным этапам архiўнага i навуковага даследавання дакументаў дзяржаўнага архiва Вялiкага княства Лiтоўскага стала стварэнне Камiсii (1835 г.) для ўпарадкавання спраў Лiтоўскай Метрыкi ў мэтах практычнага карыстання прадстаўнiкамi дваранскiх радоў (пацвярджэнне i ўстанаўленне радавых праў, прывiлеяў i г. д.). Камiсiя падзялiла метрычныя справы на 12 аддзелаў: 1) кнiгi запiсаў; 2) судовыя справы; 3) публiчныя; 4) перапiсы;
5) выпiсы; 6) справы за пячаткай (сiгiлаты); 7) кнiгi «Непременного Совета»; 8) рэгiстры (рэестры); 9) кнiгi копiй; 10) старажытныя акты; 11) радаслоўныя; 12) карты i планы. Гэтая структура Метрыкi ў асноўным захоўваецца i зараз. Была праведзена перанумарацыя ў лiстах аддзелаў, зроблены запiсы аб колькасцi лiстоў у адзiнцы захавання.

Наступны важны этап у гiсторыi фонду «Літоўская Метрыка» (ЛМ) – перадача кнiг у Маскву (1887 г.) у Маскоўскi архiў Мiнiстэрства юстыцыi. З’яўляецца першы друкаваны вопiс Л. М. Пташыцкага (у аснове якога ляжыць вопiс Камiсii 1835 г.). Матэрыялы разбiты на аддзелы, у межах якiх дакументы падзялялiся на 2 часткi: А – кнiгi Лiтоўскiя, В – кнiгi Каронныя. У гэты ж час частка кнiг Лiтоўскай Метрыкi (пераважна справы дыпламатычнага характару) была перададзена ў Міністэрства замежных спраў, а «Каронная Метрыка» – у Варшаву.

Дарэчы, у 1921 г. у адпаведнасцi з Рыжскай мiрнай дамовай Беларусь была падзелена на часткi. У 1923 г. частка застаўшыхся кнiг «Кароннай Метрыкi» (каронныя судовыя i пiсцовыя кнiгi, Дзённiк Люблiнскага сейма, акты, што датычылiся Рускага i Польскага ваяводстваў i iнш.) была перададзены Польшчы. Тыя матэрыялы, што засталiся ў 1939 г. у Маскве, склалi ў ЦДАСА СССР фонд № 389.

У 1952 г. праведзена агульная нумарацыя адзiнак захавання ЛМ, пасля чаго падзел на аддзелы перастаў быць асновай архiўнага ўлiку i захаваўся як гiстарычнае паняцце. У 1954 г. да фонду ЛМ былi далучаны 15 кнiг i 62 дакументы т. зв. «Пасольскай метрыкi» (у тым лiку звесткi аб пагранiчных сутыкненнях i ўстанаўленнi мяжы памiж Маскоўскай дзяржавай i Вялiкiм княствам Лiтоўскiм.

У 1926 г. быў праведзены «Першы з’езд даследчыкаў беларускае архэолёгii i археографii». На з’ездзе з задавальненнем была заслухана iнфармацыя аб гатоўнасцi Цэнтрархiва РСФСР садзейнiчаць вяртанню архiўных фондаў, якія датычацца Беларусi, на яе тэрыторыю. Аднак працэсы канца 1920 – 1930-х гг. не дазволілі гэтаму ажыццявiцца. Зараз фонд № 389 па-ранейшаму знаходзiцца ў Цэнтральным дзяржаўным архiве старажытных актаў у Маскве.

4. Віды дакументавання і тэрміналогія Метрыкі

Спецыфіка дзейнасці канцылярыі Вялікага княства Літоўскага і фарміравання фонду «Літоўская Метрыка» ўскладняюць вылучэнне ўласна справаводчай дакументацыі з усяго корпуса названых крыніц. Аднак, выкарыстоўваючы методыку пераважнага функцыянальнага прызначэння дакумента, можна акрэсліць групу распарадчай дакументацыі (земскія, абласныя і валасныя ўставы, «навукі» (інструкцыі) паслам і іншым дзяржаўным служачым, сеймавыя лісты і інш.), а таксама спецыяльную групу судова-следчай дакументацыі.

Пры гэтым можна заўважыць, што адны і тыя ж тэрміны часам вызначалі розныя дакументы. Напрыклад, «уставы» – гэта і назва дакументаў заканадаўчага характару (сеймавыя, прынятыя на пасяджэннях гаспадара і паноў-рады), і тэрмін, пад якім можна сустрэць арганізацыйна-распарадчыя дакументы (рашэнні па пытаннях кіравання мытамі, корчмамі і г. д.).

Найбольш распаўсюджанымі формамі дакументавання ў «Кнігах запісаў» з’яўляюцца лісты і прывілеі. Вядомы лісты-распараджэнні мясцовым адміністрацыйным асобам па гаспадарчых і фінансавых пытаннях. Пад такім жа загалоўкам выпісваліся дакументы аб дазволе арганізоўваць кірмашы і таргі, адкрываць корчмы, гандляваць без мыту
і г. д. Прывілеі – вельмі распаўсюджаны від запісаў, які фіксаваў падараванні магнатам, шляхціцам («земянам»), прадстаўнікам мясцовай каралеўскай адміністрацыі правы на нерухомую маёмасць, арганізацыю кірмашоў, мяшчанам – на гандаль без мыту.

Такім чынам, прывілеі маюць шмат агульнага з лістамі, аднак у іх няма распараджэнняў, наказаў і іншых нормаў імператыўнага характару. Пры страце арыгіналаў дакументаў і ў некаторых іншых выпадках выдаваліся пацвярджэнні («потверженья»). Асобнай формай прывілеяў з’яўляліся «видимусы» (копіі). Блізкія да даравальных і пацвярджальных грамат «прызнанні» – афіцыйнае пацвярджэнне правоў і паўнамоцтваў, «вызнанне» – пацвярджэнне сапраўднасці дакумента асобамі, ад імя якіх ён складаўся.

У кнігах ЛМ прысутнічаюць таксама такія запісы, як «угода» – пагадненне, «квітанцыі» – паступленні сродкаў ад мытнікаў і справаздачы – «лічбы». У «Кнігах судовых спраў» часцей сустракаюцца такія тэрміны, як справа (судовая справа), «отложенье» – перанос слухання справы на іншы час, «припоминанье» – іскавая заява, «вызнанне» – паказанні сведкаў, «вырок» – рашэнне, прыгавор па справе вялікага князя ці ад яго імя паноў-рады, трыбунала.


ЛIТАРАТУРА

1.   Галенченко К. Я. Неизвестный реестр метрики Великого княжества Литовского в собрании П. П. Дубровского // Книга в Белоруссии: Книговедение, источники, библиография (сб. статей). Мн., 2001.

2.   Пронштейн А.П., Задера А.Г. Методика работы над историческими источниками: Учеб.-метод. пособие. М., 2007.

3.   Падрабязны аналіз крыніц заканадаўчых дакументаў гл.: Юхо І.А. Крыніцы беларуска-літоўскага права. Мн., 2001.


Информация о работе «Матэрыалы справаводства переяду Вялікага Літойскага(ХІV-XVIII ст.). "Літойськая метрыка"»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 24524
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

0 комментариев


Наверх