Рассяленне славян і іх з'яўленне на тэрыторыі Беларусі

12622
знака
0
таблиц
0
изображений

Рассяленне славян і іх з’яўленне на тэрыторыі Беларусі

Крызіс старажытнага грамадства, звязаны з разлажэннем першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі, супаў па часе з засяленнем яе славянамі. З'яўленне іх на тэрыторыі Беларусі было вынікам апошніх хваляў вялікага перасялення народаў, якімі былі рух готаў (ІІ-ІІІ ст. н. э.), нашэсці гунаў (IV ст. н. э.) і авараў (сярэдзіна VI ст. н. э.).

Пытанне паходжання славян вельмі складанае, заблытанае і пакуль што далёкае да навуковага вырашэння. Прарадзімай славян называліся і называюцца розныя мясцовасці: сярэдняе і ніжняе Падунайе і паўночнае Прычарнамор'е, Паўночнае Прыкарпацце і нават Закаўказзе і Паўночны Іран. У апошні час найбольш верагоднымі месцамі фарміравання славян указваюцца Вісла-Одэрскае міжрэчча і паўднёвая частка лясной зоны Усходняй Еўропы, куды ўваходзіць і поўдзень Беларусі. Цяжка аддаць перавагу якойнебудзь з гэтых гіпотэз. Усе яны маюць права на існаванне. Але калі нават пагадзіцца з тым, што і на Беларусі была прарадзіма славян, то і аўтары гэтай гіпотэзы прызнаюць, што ў канцы V пачатку VI ст. н. э. яны адышлі адсюль за Дунай. Вось чаму можна лічыць, што масавы прыход славян на Беларусь і іх канчатковае ўкараненне тут пачалося на рубяжы VI–VII ст. н. эры. Трэба зазначыць, што славянскае засяленне Беларусі і іншых усходнеславянскіх зямель, не было аднаразовай падзеяй. Яно адбывалася на працягу некалькіх стагоддзяў.

Доўгі час у навуцы існавала думка, што славяне ішлі на Беларусь толькі з поўдня. Але яшчэ Я.Ф. Карскі адзначыў, што славянскае засяленне Беларусі адбывалася таксама і з захаду. 3 поўдня, як лічыць М. Ермаловіч, на тэрыторыю Беларусі прыйшлі дрыгавічы, дулебы, валыняне, драўляне, з захаду славяне, крывічы, севяране, радзімічы. Тут праходзілі і скрыжоўваліся шматлікія славянскія дарогі. Але такое прадстаўленне, на наш погляд, з'яўляецца памылковым, бо застаецца адкрытым пытанне, чаму не аселі ўсходнеславянскія плямёны ў Заходняй Беларусі, дзе ўмовы для жыцця людзей былі болыд спрыяльныя, чым там, куды пайшлі далей славяне. Такое прадстаўленне аб шляхах рассялення славян не дае адказу і на пытанне, як тут, у Заходняй Беларусі, ва ўмовах інтэнсіўнага руху славян яшчэ доўгі час пражывалі балцкія плямёны, а славяне асвоілі гэтую тэрыторыю толькі ў ХІ-ХІІ стст. Нам здаецца, што больш праўдападобным у гэтым пытанні з'яўляецца пункт гледжання прафесара Э.М. Загарульскага, які сцвярджае, што славянскія плямёны, пачаўшыя рух з Вісла-Одэрскага міжрэчча ў паўднёваўсходнім напрамку (у лесастэпавыя раёны Украіны), былі адсечаны ад асноўнай масы славянства германакельцкімі плямёнамі, якія рухаліся больш энергічна ў гэтым жа напрамку. Адсечаную групу германакельты раскалолі на дзве часткі. Адна з іх была выцеснена на Балканскі паўвостраў, дзе пазней з іх сфарміравалася група паўднёваславянскіх плямён (сербы, харваты, баснійцы, македонцы, чарнагорцы, славены і балгары). Другая частка славян пасялілася на паўночным захадзе Украіны і ў паўднёвых раёнах Беларусі (у басейне ракі Прыпяць). У VІ-VІІІ стст. яны адсюль нікуды не рухаліся. Тут яны сфарміраваліся як усходняе славянства, тут сфарміравалася і народнасць русь, якая дала пазней назву ўтварыўшайся славянскай дзяржаве Кіеўскай Русі.

У VІІІ-ІХ стст., калі ўсходнія славяне значна ўзмацніліся і ў выніку дэмаграфічнага росту ім стала цесна на занятай тэрыторыі, яны прыступілі да асваення блізляжачых зямель (балтаў, фінауграў і іранацюркаў). Паперадзе ішлі ўзброеныя славянскія дружыны. Прасоўваючыся па рэках, яны будавалі на сваім шляху ўмацаваныя гарадзішчы, многія з якіх пазней сталі гарадамі. Услед за ўзброенымі дружынамі ішло земляробчае насельніцтва, асімілюючы мясцовых абарыгенаў, у прыватнасці, балтаў. Аб тым, што іменна такім шляхам ішло рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі, сведчыць асваенне імі Панямоння і Пабужжа ў XI–XII стст. Славяне ў раёнах свайго рассялення часткова выцеснілі балтаў, часткова знішчылі іх, а застаўшыхся асімілявалі. У некаторых мясцовасцях і славяне былі асіміляваны балтамі, але ў канчатковым выніку перамагла славянская стыхія. Гэта можна растлумачыць тым, што славяне на некалькі стагоддзяў апярэджвалі па свайму развіццю балтаў. Гэтыя працэсы прадаўжаліся даволі доўга, на працягу некалькіх стагоддзяў.

Асноўны масіў славянства на Беларусі склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы. Дрыгавічы аселі на большай частцы паўднёвай і значнай частцы сярэдняй Беларусі. Як сведчаць археалагічныя даныя, паўднёвая граніца тэрыторыі дрыгавічоў праходзіла ўздоўж паўднёвай Прыпяці з поўдня. Ад драўлян іх аддзялялі балоты. Іх усходняй граніцай быў басейн Дняпра. Паўночнаўсходняя граніца праходзіла прыкладна па водападзелу рэк Друці і Бярэзіны, а паўночная па лініі Барысаў Заслаўе. На захадзе дрыгавічы займалі вярхоўі Нёманскага басейна. Назву дрыгавічоў старажытны летапісец выводзіць ад слова «дрыгва», якая была характэрнай рысай асаблівасці мясцовасці, дзе яны аселі. Хоць такая думка падтрымліваецца некаторымі даследчыкамі і цяпер, аднак гэты погляд, як сцвярджае М. Ермаловіч, трэба прызнаць устарэлым. Па характару мясцовасці, паводле летапісу, былі празванымі далёка не ўсе ўсходнеславянскія плямёны, а толькі паляне, драўляне і дрыгавічы. Аднак паляне былі і ў Полынчы, драўляне на левым беразе Эльбы, дрыгавічы у Македоніі і ў падабскіх славян. Хутчэй за ўсе, як лічыць М. Ермаловіч, дрыгавічы паходзяць ад славянскага імя Драга ці Драгавіта, як радзімічы ад Радзіма, вяцічы ад Вяткі.

Радзімічы пасяліліся на ўсходзе ад дрыгавічоў. Яны занялі землі паміж Дняпром і Дзісной. Асноўным арэалам іх рассялення быў басейн рэк Сожа і Іпуці.

Крывічы занялі тэрыторыю на поўнач ад дрыгавічоў і радзімічаў. Іх заходняя граніца на тэрыторыі Беларусі праходзіла ўздоўж Асвейскага возера, затым апускалася на поўдзень, перасякала заходнюю Дзвіну каля вусця Дрысы, далей ішла да басейна Дзясны (левага прытока Заходняй Дзвіны). Самым заходнім пасяленнем быў Браслаў. На поўначы і на ўсходзе граніца крывічоў праходзіла за межамі тэрыторыі Беларусі. Яна ўключала не толькі паўночныя раёны Беларусі, але і сучасныя Пскоўшчыну і Смаленшчыну, раёны вярхоўя Волгі, на поўдні вярхоўе Дняпра. На Беларусі пражывала толькі іх полацкасмаленская група.

Ёсць многа меркаванняў аб паходжанні назвы «крывічы». Адны з даследчыкаў выводзяць гэтую назву ад літоўскага слова «круе», якое абазначае імя аднаго з персанажаў літоўскай міфалогіі (Н.Н. Траццякоў). Б.А. Рыбакоў і іншыя даследчыкі лічаць, што назва «крывічы» ўзнікла ад імя кіраўніка літоўскага роду Крыве-Крывейтэ. Г. Мілер, М. Карамзін, Т. Нарбут, А. Кіркор мяркуюць, што яна ўзнікла ад імя вярхоўнага жраца балтаў Крыве-Крывейтэ. Беларускі археолаг Г.В. Штыхаў лічыць, што назва «крывічы» ўзнікла ад імя старэйшыны балцкага роду Крыве. Ён жа не выключае этымалогію тэрміна ад слоў, абазначаючых блізкіх па крыві (рус. кровные, бел. крэўныя). Вядомы рускі гісторык С.М. Салаўёў лічыць, што назва «крывічы» звязана з характарам мясцовасці, якую яны займалі, і выводзіць назву ад балцкага (літоўскага) слова Ісігbа, што азначае топ, трасіну.

Але аўтары ўсіх гэтых гіпотэз, меркаванняў дапускаюць шэраг недакладнасцей. Назвы вярхоўнага Бога Крыве-Крывейтэ, як паказвае больш дакладнае вывучэнне персанажаў літоўскай паганскай міфалогіі, няма. Гэта датычыць таксама і імя вярхоўнага жраца балтаў. Гісторыі вядома імя святара Крыве, які жыў у XIV ст., калі крывічоў ужо, як этнічнай супольнасці, не было.

Спрэчнай з'яўляецца таксама гіпотэза аб паходжанні крывічоў ад імя старэйшыны роду Крыве. Аб гэтым няма сведчанняў у пісьмовых крыніцах. Як і папярэднія гіпотэзы, яна, напэўна, узнікла на аснове біблейскіх сказанняў, якімі шырока карысталіся старажытныя летапісцы, а ўслед за імі і гісторыкі. Некрытычны падыход да іх і прывёў да ўзнікнення гэтых гіпотэз.

Цяжка пагадзіцца з паходжаннем назвы «крывічы» ад слоў, якія абазначаюць кроўную роднасць. Такія адносіны ў старажытнасці характэрныя былі для параўнальна невялікіх груп людзей, – родаў. Іх часцей за ўсё называлі імёнамі жывёл і птушак. Таму неверагодна, што ўяўленні аб кроўнай роднасці распаўсюджваліся на такую вялікую этнічную супольнасць, як крывічы, тэрыторыя якіх ахоплівала ўшырыню амаль тысячу кіламетраў.

У міжрэччы Буга і Нёмана пагранічная тэрыторыя паміж усходнеславянскімі плямёнамі, заходнімі славянамі і балтамі бьша заселена змешаным у этнічных адносінах складам насельніцтва пры колькаснай перавазе прадстаўнікоў таго ці іншага этнасу ў асобных раёнах. У Пінскім Палессі да X ст. пераважалі дрыгавічы, у Берасцейскім Пабужжы валыняне, у Панямонні (на правабярэжжы) яцвягі. Такім чынам, можна сцвярджаць, што тут усходнеславянскія плямёны дрыгавічоў, валынян, крывічоў суседнічалі і суіснавалі з усходнебалцкімі (літоўскімі), заходнебалцкімі (яцвяжскімі), заходнеславянскімі (мазавецкімі) плямёнамі.

Як жа складваліся ўзаемаадносіны паміж мясцовымі абарыгенамібалтамі і нетутэйшым славянскім насельніцтвам? Гэтае пытанне яшчэ дасканала не высветлена. Адны даследчыкі сцвярджаюць, што яны ў асноўным былі мірнымі і славянскае засяленне нібыта працякала ў выглядзе павольнай мірнай інфільтрацыі славян на пустуючыя ўчасткі ўладанняў балтаў. Але з гэтым цяжка пагадзіцца. Устаноўлена, што на рубяжы VII–VIII стст. болынасць умацаванняў балцкага насельніцтва банцараўска-тушэмлянскай культуры загінула ў выніку пажараў. Супраціўленне балтаў новым прышэльцам і прывяло да гібелі іх умацаванняў. Славяне ішлі на Беларусь з розных бакоў і балтам не было куды ўцякаць. Хоць, вядома, нельга і поўнасцю адмаўляць перамяшчэнне іх у паасобных месцах. Магчыма, што ў Волга-Окскае міжрэчча балты праніклі ў выніку славянскага націску з поўдня і з захаду. Толькі пасля ўжо, калі было зламана супраціўленне балтаў, і, калі яны былі з усіх бакоў акружаны славянамі, маглі ўстанавіцца большменш мірныя адносіны паміж прышэльцамі і мясцовымі жыхарамі.

Трэба заўважыць, што спробы шэрагу даследчыкаў устанавіць пэўныя межы паміж балцкім і славянскім насельніцтвам у той ці іншы час з'яўляюцца марнымі. Нельга ўяўляць славянскую асіміляцыю балтаў прамалінейнымі працэсамі. У літаратуры зусім слушна ўказваецца, што «асімілёўвалі не толькі славяне балтаў, але і ў шэрагу выпадкаў славяне былі асіміляваны балтамі». Толькі у канчатковым выніку перамагла славянская стыхія. Гэты працэс працягваўся доўга і нават тады, калі фарміравалася беларуская нацыя.

Як падкрэслівалася, рассяленне ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі практычна супала па часе з разлажэннем першабытнага грамадства і развіццём на беларускіх землях пераважна феадальных адносін, звязаных непасрэдна з раннім сярэднявеччам. Пісьмовыя крыніцы сведчаць, што ў крывічоўпалачан, радзімічаў і дрыгавічоў ужо ў VI–VIII стст. былі свае «княжанні», склаўшыяся на аснове этнічных супольнасцей. Гэта былі даволі ўстойлівыя этнаграфічныя аб'яднанні, якія ўтварыліся стыхійна. На думку Г.В. Штыхава, яны ўяўлялі сабой не плямёны, як у раннім жалезным веку, а саюзы плямён, склаўшыяся протанароднасці («народцы») і адначасова дзяржаўныя ўтварэнні ці прота дзяржавы. «Княжанні» складаліся з валасцейкнястваў, былых радавых абшчын. У кожнай воласцікнястве меліся свае веча і свае князі з дружынамі. Заканадаўчая ўлада ў воласці належала веча народнаму сходу. Яно збіралася ў галоўным горадзе воласці. Веча выбірала князя і адмаўляла яму ў даверы, калі ён парушаў пастаўленыя ўмовы, абвяшчала вайну і заключала мір з суседзямі. На веча пазначаліся «ураднікі» на свабодныя пасады, прымаліся пастановы, рэгулюючыя гаспадарчыя і грамадска-прававыя адносіны ў межах воласці.

Галоўным заняткам усходніх славян было земляробства. Асноўнымі прыладамі для апрацоўкі зямлі былі саха і рала. На тэрыторыі Беларусі часцей ужывалася саха, з дапамогай якой верхні пласт зямлі ўзрыхляўся, але не пераварочваўся, як плугам.

Рэлігіяй усходніх славян было язычніцтва з сістэмай многабожжа. Яны абагатваралі навакольную прыроду – сонца і месяц, камяні і горы, рэкі і азеры, дрэвы і розныя расліны. Іх «духам» прыносілі ахвяры.


Літаратура

1.   Гісторыя Беларусі. Пад рэд. А.Г. Каханоўскага, А.А. Яноўскага. Мн., 1995.

2.   Гісторыя Беларусі. Т. 1. Мн., 2000.

3.   Гісторыя Беларусі. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVII ст. Пад рэд. І. П. Крэнь і інш. Мн., 2000.

4.   Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: полацкі і навагародскі перыяд. Мн., 1994.

5.   Загорульский Э.М. Археология Белоруссии. Мн., 1963.

6.   Ковкель И.И., Ярмусик Э.С. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени. Мн., 1998.

7.   Ластоўскі В. Кароткая гісторыя Беларусі. Мн., 1993.

8.   Нарысы па гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1994

9.   Седов В. Восточные славяне в VI – XIII в. М., 1982.

10.       Штыхаў Г.В. Крывічы. Мн, 1992.

11.       Штыхаў Г.В. Старажытныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі. Мн., 1999.


Информация о работе «Рассяленне славян і іх з'яўленне на тэрыторыі Беларусі»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 12622
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
88791
0
0

... не знайшлі свайго паслядоўнага адлюстравання ў свядомасці беларусаў у цэлым. У апошні час пасля рэферэндуму грамадская думка выказала жаданне прызнаць у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы — рускую і беларускую. Цяпер за беларускую літаратурную мову сталі прымаць і так званую «трасянку», і, наадварот, рускай мовай многія выхваляюцца, нярэдка парушаючы яе культурныя дасягненні. Такія дэкларатыўныя з' ...

Скачать
25445
0
0

... паўвострава, з Дуная і Дняста, праз Валынь. Ім аваладоалі спачатку плямены, якія жылі на паўдневым Захадзе (неманскай культуры) і ў Падгяпроўі (днепра-данецкая культуры). Да канца эпохі неаліту на тэрыторыіі Беларусі жыло каля 5-6 тысяч — у сярэднім па 10 – 40 чалавек на кожнай з 200 адначасова існаваўшых стаянак (1 чалавек на 30 км2). Трэба падкрэсліць, што былі заселены толькі рачныя даліны ...

Скачать
19509
0
0

... ў з мясцовым насельнiцтвам узнiклi племянныя аб’яднaннi германцаў, славян i балтаў Балцкiя плямёны, якiя былi продкамi сучасных лiтоўцаў i латышоў, на рубяжы Ш-га i ІІ-га тыс. да н.э. пачалi паступова асвойваць тэрыторыю Беларусі. Iндаеўрапейцы адыгралi вeльмi iстотную ролю у гісторыі насельнiцтва Еўропы i Азii ў бронзавым веку. 3. Жалезны век На Беларусi жалезны век пачаўся ў VПI – VП ...

Скачать
18977
0
0

... [4; 7]. Гэты вялікі ў гісторыі чалавецтва гаспадарчы пераварот атрымаў назву неалітычнай ревалюцыі. 2.         Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы Другі індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Прыкладна 3 — 2 тыс. гадоў да н.э. адбы ...

0 комментариев


Наверх