Гісторыя першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі

19509
знаков
0
таблиц
0
изображений

1. Пранікненне старажытнага чалавека на тэрыторыю Беларусі

Узнiкненне чалавечага грамадства – надзвычай доўгi i складаны працэс. Паводле сучасных навуковых даных, якiя атрыманы на аснове апошнiх сенсацыйных адкрыццяў ва Усходняй Афрыцы, найбольш старажытныя людзi з'явiлiся на Зямлi каля 2,6 млн. гадоў таму. Прыблiзна мiльён гадоў таму людзi пpaніклi ў Мiжземнамор'е.

Каменны век – самы працяглы перыяд, бо на яга долю прыпадае 99% усёй гісторыі чалавецтва. Тым не менш гэта самы сцiплы на iнфармацыю перыяд, ба асвятляць яга даводзiцца выключна па даных археалогii, прадстaўленых у асноўным вырабамi з каменю.

Каменны век на Беларусi пачаўся, на думку большасцi даследчыкаў, у раннім палеалiце (палеалiт – старажытны каменны век), якi датуецца 100 – 35 тысячамi гадоў таму. Ад гэтай пары на Беларусi дайшлi да нас толькi адзiнкавыя знаходкi, груба абабiтыя прылады працы. Больш поўна пpадстаўлены наступны перыяд старажытнакаменнага веку – познi палеалiт.

Тагачасных людзей называюць краманьёнцамі, па назве пячоры Кра-Маньён у Францыi, дзе былі знойдзены рэшткi чалавека такога тыпу.

Яны па знешнiм выглядзе былі вельмi падобныя да сучасных. Людзi прыстасавалiся да жыцця ў вельмi халодным клiмаце, якi быў абумоўлены знаходжаннем на тэрыторыi Беларусi ледавiка. Краманьёнцы пачалi рассяляцца на поўднi Беларусi.

Сярэдзіна палеаліта прыпадала на ледавіковую эпоху, калі адбывалася накалькі абледзяненняў. У гэтыя часы ўся Беларусі была пакрыта магутным ледавіком таўшчынёй каля 2 км.

Пасля ледавiка засталiся згрувашчаннi пяску, глiны, камення. Узнавiлiся рэкi, тундравая, а потым лясная раслiннасць, адпаведна мяняўся жывёльны свет. Першыя хвалi холада пачалi зноў змяняць усё прыродна геаграфiчнае асяроддзе 90 – 70 тысяч гадоў таму назад, калі наступiла новая, апошняя ледавiковая эпоха. На працягу каменнага веку адбылося некалькi наступленняў ледавiка.

Каб выжыць у надзвычай суровых умовах чалавеку трэба было прыстасоўвывацца да іх: удасканалiць вытворчасць прылад працы, навучыцца здабываць i падтрымлiваць агонь, будаваць прымiтыўныя жытлы, авалодаць спосабамi палявання на буйных статках жывёл.

З крамянёвых адшчэпаў пры дапамозе паслядоўнага аббiвання выраблялiся прылады працы розных тыпаў: востраканечнiкi, скрэблы, рубiлы, наканечнiкi дзiдаў (коп' яў).

Самыя старажытныя паселiшчы людзей знойдзены археолагамi на берагах рэк Прыпяць i Сож каля вёсак Юравiчы i Бердыж ў Чачэрскiм раёне у Гомельскай вобласцi. Яны iснавалi прыкладна 26–23 тыс. гадоў назад.

Пры раскопках Юравіцкай стаянкі ў Калінкавіцкім раёне знойдзены рэшткі 15–20 мамантаў, пераважна маладога ўзросту, першабытнага быка, дзікага каняГэта пацвярджае меркаванне вучоных аб маманце як адной з асноўных жывёл, на якую палявалi старажытныя людзi.

На стаянцы Бердыж меліся рэшткі двух ці трох жытлаў, выяўлены 1800 костак мамантаў, рэшткі другіх жывёл 19 відаў. Тут знойдзены рэшткi вогнішча, сустракалiся востраканечнiкі, адшчэпы, ядрышчы з крэменю.

Скрабло, вырабленае з крамянёвай пласцiны, выяўлена каля Свяцiлавiч на Бесядзi. Масiўная скрэбла падобная прылада знойдзена паблiзу Абiдавiч на Дняпры ў Быxaўcкiм раёне.

У той час уся навакольная тэрыторыя бьша амаль бязлеснай, таму тагачасныя людзi выкарыстоўвалi буйныя косцi мамантаў для будаўнiцтва жылля. У сярэдзiне жылля знаходзiлася вогнiшча, абкладзенае камянямi. Зверху жыллё пакрывалася шкурамi жывёл i нагадвала будан, паглыблены ў зямлю.

Найбольш важнымi дасягненнямi першабытных людзей былi асваенне агню, а таксама вынаходнiцтва востраканечных рубячых, рэжучых i колючых прылад. На той тэрыторыi, што заставалася свабоднай ад ледзянога покрыва ў час адыходаў ледавiка, людзi займалiся збiральнiцтвам каранёў, клубняў. Для гэтага яны выкарыстоўвалi палкi-капалкi, вострыя камянi.

Другім галоўным заняткам было загоннае паляванне на мамантаў, паўночных аленяў i iншых жывёл з дапамогай каменных востраканечнiкаў, нажоў, сякер, дзiдаў (коп'я). Займаліся таксама рыбалоўствам, пры гэтым выкарыстоўвалi вуду, касцяныя гарпуны, ceткi, кручкi. Старажытны чалавек навучыўся здабываць мёд у пчалiным гняздзе ў дупле дрэва, а пазней даглядаць дзiкiх пчол i збiраць мёд. Гэты занятак называецца бортнiцтвам.

Асаблiвасцю заняткаў людзей каменнага веку было тое, што чалавек браў ад прыроды ўсё у гатовым выглядзе. Taкi вiд гаспадаркi называюць спажывецкiм, або прысвойваючым.

Наступная эпоха у гісторыі каменнага веку мае назву мезалiт, або сярэднi каменны век. Яна датуецца 95-м тысячагоддзямi да н.э. Клiмат у гэту пару быў цёплы i вiльготны. Сярэднелiпеньская i сярэднестудзеньская тэмпературы перавышалi сучасныя на 1–1,5 градуса, а колькасць гадавых ападкаў перавышала сучасную ix норму на 25–50 мм. Колiшняя ледзяная пустыня пакрылася рэкамi i азёрамi, лесам, была заселена больш дробнымi ляснымi звярамi. Адбылося так, што маманты i iншыя буйныя жывёлы знiклi, не змаглі выжіць у вельмі халодных умовах. Першабытныя людзi паступова сталi займацца jндывiдуальным паляваннем. І вельмі ў гэтым iм дапамагаў сабака – першая жывёла, якую прыручыў чалавек.

Людзі пачалі пераходзiць да аселага жыцця, вынайшлi лук i драўляныя стрэлы з каменнымі наканечнiкамi, свiдраваныя i шлiфаваныя каменныя сякеры, каменную зерняцёрку, выкарыстоўвалi пры рыбнай лоўлi выдзеўбаныя з дрэва чаўны (лодкi).

Асновай гаспадаркi было зноў жа паляванне, але не толькi на лясную жывёлу, а ужо i на вадаплаўную птушку. 3аймалicя i рыбнай лоўляй з дапамогай касцяных гарпуноў i косцяў. 3бiралi дары лесу: ягады, грыбы, зёлкi.

Пачынаючы прыкладна з V – га тыс. да н.э. зараджаюцца ганчарства i ткацтва. Людзi пачалi вырабляць вастрадонны глiняны посуд, якi ўтыкаўся ў земляную падлогу жылля (або у цэнтр вогнiшча), бо ў той час яшчэ не ведалi, што такое стол. Ганчары спачатку вьщягвалі гліняную стужку, а потым налеплiвалi яе ў выглядзе спiралi, загладжвалi, наносiлi арнамент i абпальвалi гаршчок. Ткацтва развiвалася, на думку вучоных, на базе вопыту пляцення рыбалоўных сетак.

Незаменным матэрыялам для выбару прылад працы стаў крэмень. Яго здабывалi ў шахтах – вертыкальных калодзежах глыбiнёй 3–5 м, якiя знойдзены археолагамi каля пасёлка Краснасельскi Ваукавыскага раёна.

Першым вядомым калектывам людзей стаў першабытны чалавечы статак. Верагодна, краманьёнцы жылi ўжо родавымi абшчынамi, якiя аб' ядноўвалi 80–90 кроўных родзiчаў, на чале з выбраным старэйшынам. Паступова роды аб'ядноўваюцца у плямёны.

Некаторыя гiсторыкi падзяляюць думку аб тым, што роднасць першапачаткова лiчылася па мацярынскай лiнii, бо жанчына адыгрывала вызначальную ролю у жыццi тагачаснага першабытнага грамадства.

Каменны век на тэрыторыi Беларусi, па меркаваннях вучоных, закончыўся прыкладна 3 тыс. гадоў да н.э.


Информация о работе «Гісторыя першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 19509
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
12622
0
0

... і». Толькі у канчатковым выніку перамагла славянская стыхія. Гэты працэс працягваўся доўга і нават тады, калі фарміравалася беларуская нацыя. Як падкрэслівалася, рассяленне ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі практычна супала па часе з разлажэннем першабытнага грамадства і развіццём на беларускіх землях пераважна феадальных адносін, звязаных непасрэдна з раннім сярэднявеччам. Пісьмовыя крыніцы ...

Скачать
31498
1
0

... прыкмета першай – гэта наканечнік стралы ў выглядзе ліста вярбы, у стрэл сожскай культуры наканечнікі – гэта маленькія і кароткія каменныя адшчэпы. Такім чынам, перыяд мезаліту – гэта час, калі на беларускіх землях з’явілася пастаяннае аселае насельніцтва, атрымала росквіт прысвайваючая гаспадарка, замацаваўся родавы лад грамадства. Неаліт (5-3 тыс. г. да н.э.) У новы перыяд каменнага веку ...

Скачать
28088
1
0

... і сыравіны. Тэрыторыя. Беларусь уяўляе сабой адзіны геаграфічны рэгіён, што спрыяла фарміраванню адзінага эканамічнага раёна з адпаведнымі напрамкамі гаспадарчай дзейнасці. Глебы і раслінны свет на Беларусі разнастайныя. Гэта мела вынікам розныя заняткі ў насельніцтва розных частак Беларусі, што ў сваю чаргу стымулявала абмен. Умераны клімат, які усталяваўся пасля адыходу ледавіка, спрыяў разві ...

Скачать
34593
0
0

... адносіны ў Заходняй Еўропе і сацыяльнаэканамічнае развіццё беларускіх зямель у перыяд ранняга сярэднявечча. Феадальныя землеўладанне і гаспадарка У VVІ стст. у Заходняй Еўропе на руінах буйнейшай рабаўладальніцкай дзяржавы – Рымскай імперыі ўзніклі шматлікія дзяржаўныя ўтварэнні ў форме манархій. Аснову іх эканомікі складала сельская гаспадарка. Зямля як асноўная каштоўнасць ператварылася ва ў ...

0 комментариев


Наверх