5. Няустойлівыя палітычныя абставіны, барацьба магнатау паміж сабой за уладу.
Агульная скіраванасць эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай другой паловы XVIII ст. у бок пашырэння таварна-грашовых адносін спрыяла умацаванню i росту феадальнай гаспадаркі. Асноунай яе формай з'яуляуся фальварак. У першую чаргу гэта было абумоулена ростам цэн на зерне на знешнім рынку. Фальварак традыцыйна панавау на прыватнауласных землях, у феадальным землеуладанні гэта быу асноуны фонд.
У апошняй чвэрці XVIII ст. удзельная вага прыватнага землеуладання складала амаль 80 %. Астатнія землі належалі царкве i дзяржаве.
Геаграфічна фальварковая гаспадарка ахоплівала усю тэрыторыю Беларусі Калі на захадзе i у цэнтры беларускіх зямель фальварак дамінавау яшчэ у XVI ст., то на усходзе найбольшая распаусюджанасць гэтай формы феадальнага гаспадарання прыпадала на другую палову XVIII ст. У гэты час удзельная вага уладанняу, якія не мелі фальварковых засевау, складала усяго каля 20 % . Але фальварковая гаспадарка на усходзе Беларусі давала феадалу нязначны прыбытак i у асноуным абслугоувала яго унутраныя патрэбы у сельскагаспадарчай прадукцыі. У гэтай зоне Беларусі у гаспадарцы феадала галоуную ролю адыгрывалі разнастайныя промыслы. Важнейшай галіной сельскагаспадарчай вытворчасці у феадальных уладаннях на больй частцы беларускіх зямель было земляробства.
Ва ycix рэгіёнах Беларусі пануючай сістэмай земляробства з'яулялася трохполле. Аднак у асобных маёнтках (Шчорсы І.ХраптовІча, Веляшковічы (Варшава Руская) А.Агінскага i некаторых іншых), назіралася ужо развітая сістэма шматпольных севазваротау.
Фальварковыя палеткі засяваліся зерневымі, бабовымі i тэхнічнымі культурамі .Больш за палову плошч пасевау на сярэдзіну XVIII ст. у заходніх i цэнтральных раёнах Беларусі займала азімае жыта.
Другой важнейшай сельскагаспадарчай галіной была жывелагадоуля.У асноуным феадальная гаспадарка была забяспечана як працоунай так і прадукцыйнай жывелай. Найбольш вырошчвалі буйную рагатую жывелу, свіней, авечак, хатнюю птушку.
Неадменнай часткай феадальнай гаспадаркі з’яулялася агародніцтва, садаводства, пчалярства, рыбаводства. З 80-х гадоу XVIII стагоддзя на некаторых землях Беларусі з’яляецца бульба.
Развіваліся таксама і разнастайныя прамысловыя заняткі, такія як, вінакурэнне, млынарства, вырабляуся таксама алей.
Для селянства перыяд XVI- XVIII сатгоддзяу быу нялегкі для жыцця і працы. Хаця заканадауча пануючым класам і было аформлена манапольнае валоданне зямлей , сяляне, абапіраючыся на звычаевае права, яшчэ у першай палове XVIII стагоддзя праводзілі гандлевыя аперацыі з зямлей. Але гэта з’ява была хутчэй адзінткавайі адыходзділа у нябыт. Каб пракарміць сям’ю і даваць прыбытак свайму гаспадару , сялянскі надзел, па падліках тагачасных эканамістау , павінен быу быць не меней 0,5 валокі зямлі (крыху болей за 10 гектарау). Як сведчаць дакументы, плошча сярэдняга сялянскага надзелу у другой палове XVII – першай палове XVIII стагоддзя зрэдку быу меншы чым 0,5 валокі. Калі надзел быу меньшы , ен дапауняуся так званымі прыемнымі землямі, за якія сплачвалі меньшыя падаткі. Здараліся выпадкі калі сяляне утойвалі ворныя пазанадзельныя землі, каб наугул не адбываць з іх ніякіх апвіннасцей.
Сялянскі двор меу назву “Дым” , што азначала сям’ю, радзей некалькі семьяу. Важнейшай прыладай земляробчай працы з’яулялася саха і плуг.
За кошт селяніна карміся шляхта, дзяржава і царква. На іх карвсць прыгонныя адпрацоувалі шматлікія павіннасці. Галоуныя з іх былі паншчына, дзякла і чынш
Паншчыну адбывалі зімой і летам, мужчыны і жанчыны. На паншчыну сяляне павінны былі выходзіць ці з рабочай жывелай, ці без яе – па неабходнасці. Пачынауся панчшынны дзень з узыходам сонца, закнчвауся з захадам. Спазненне ці не выхад на паншчыну жорстка карауся.
На працягу XVII—XVIII стст. норма дармовай прымусовай працы у гаспадарцы феадала, якую той патрабавау ад сялян, павялічвалася. Так, у маёнтку Радзівілау Карэлічы Наваградскага ваяводства цяглыя сяляне у 1672 г. адбывалі паншчыну 4 дні з валокі i 5-ы дзень з дыма на тыдзень. Да 1746 г. у падданых гэтага уладання паншчына павялічылася да 12 дзён на тыдзень з валокі на сям'ю.
Сяляне выкрнвалі у XVII - XVIII стагоддзях адработачныя павіннасці, чк гвалты, талокі, згоны. На гэтыя работы выходзілі усей сям’ей, пакідаючы дома кагота аднаго “да работы няздольнага”. Таксама выконвалася падводная павіннасць. Каб яе выканаць прыгонны павінен быу на асбістай жывеле даставіць панскія грузы да месца прызначэння.. Падводная павіннасць на доугі час адрывала еляніна ад сваей зямлі. Акрамя усяго пералічанага прыгонныя адбывалі так званыя старажоучыну, шарвакі (рамонт і будауніцтва дарог, маенткау). Бало і шмат іншых адработак.
Сярод грашовых падаткау першае месца займау чынш. Чыншавыя сяляне мелі куды большую гаспадарчую самастойнасць, чым паншчынныя.чыншавыя стаукі былі не аднолькавымі на рознай тэрыторыі, але даволі высокія. Селянін плаціу акрамя чынша яшчэ мноства падаткау: грашовае(адзін грош зкожнага злотага, што ішоу на чынш), угайнае, ялавічнае (за карыстанне ляснымі угоддзямі), чапавое (за выраб алкаголю). Усяго даследчыкі нашчыталі каля 56 найменняу толькі грашовых паборау.
Стабільным прадуктовым паборам з’яулялася дзякла (жыта, ячмень,авес, птушка,яйкі, хмель і інш.).
Акрамя разнастайных падаткау аб цяжкасці беларускага селяніна гаворыць і тое, што ен быу практычна безаборонны у прававым сэнсе. Селянін, паводле заканадауства Вялікага княства Літоускага, цалкам залежау ад уласшка зямл, на якой ён пражывау. Статутныя нормы гарантавалі землеуладальшкам поунае права распараджэння прыгоннымі падданымі Апошнім забаранялася набываць ва уласнасць зямлю (на практыцы, аднак, гэта норма часам парушалася), любыя памкненні прыгоннага пакінуць уладанне заканадауча забараняліся. У любы час землеуласнік мог адабраць у свайго падданага зямельны надзел, перасяліць яго у іншае месца, прадаць прыгоннага з усёй яго маёмасцю, зямлёй i без яе іншаму феадалу, закласці пад пуную грашовую суму.
Такім чынам у адзначаны перыяд канчаткова аформілася заканадауча феадальнае землеуладанне. Селянін стау поунасцю залежны ад землеуладальніка, стау прыдаткам да зямлі. На плечы прыгонных лажыліся усе расходы па абеспячэнню шляхты, дзяржавы і царквы. Невыносныя умовы жыцця штурхалі сялянства на барацьбу за паляпшэння свайго становішча, як скрытую барацьбу, так і абкрытую – паустанні.
... з тым Статут 1588 г. скончыў кадыфікацыю законаў Вялікага княства [3, с.191]. Такім чынам, неабходна подкрэсліць, што заключэнне Люблінскай уніі дазволіла ВКЛ атрымаць перамогу ў Лівонскай вайне. Рэч Паспалітая была больш моцным утварэннем, і суседнім дзяржавам прыходзілася з ёй лічыцца. 3. Гістарычнае значэнне Люблінскай уніі Гістарычнае значэнне ўзнікнення Рэчы Паспалітай, Люблі ...
... у якой было выдадзена асабліва многа розных па зместу кніг, у апошні перыяд свайго існавання выдавала больш лацінічных кніг, чым кірыліцкіх. 2. Асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця беларускай тэрміналогіі Да ліку фактараў, якія садзейнічалі фарміраванню як беларускай мовы наогул, так і тэрміналагічнай лексікі ў XIV—XVII стст., можна аднесці, па-першае, тое, што з другой палавіны XIV ...
... Магілёва ў 1606 і 1610 гг. супраць гарадскіх вярхоў у асобе магістрата. Пад час выступленняў нават было зменена кіраўніцтва ў горадзе з багатых на бедных. 4. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII - XVIII ст. Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII - першай палове XVIII ст. Другая палова XVII - першая палова XVIII ст. - гэта перыяд глыбокага эканамічнага заняпада. Прычынам ...
... вялікае змяншэнне колькасці ворыўных зямель із-за таго, што не было каму апрацоўваць іх, узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялян прывяло к заняпаду беларускіх зямель. 2. Крызіс Рэчы Паспалітай і спробы рэформ у дзяржаве Другая палова XVII – першая палова XVIII ст. – гэта перыяд глыбокага эканамічнага заняпаду на Беларусі. Прычынамі заняпаду былі вынішчальныя войны: антыфеадальная 1648-1651 ...
0 комментариев