7 кастрычніка 1812 г. рускія войскі вызвалілі Полацк, 26 кастрычні-ка - Віцебск, 4 лістапада - Мінск.
Завяршальны ўдар быў нанесены рускімі войскамі па французах пры іх пераправе праз Бярэзіну каля в.Студзёнка, што недалёка ад Барысава. 30 тыс. іншаземных захопнікаў знайшлі тут сваю гібель. Пасля гэтага напалеонаўская армія фактычна перастала існаваць.
У гонар перамогі рускай арміі над войскамі Напалеона ў Айчын-най вайне 1812 г. пастаўлены памятныя знакі ў Віцебску, Полацку, Кобрыне, в.Студзёнка (каля Барысава), в. Клясціца (Расонскі р-н Віцебскай вобл.), в.Салтанаўка (каля Магілёва) і інш.
Вайна прынесла беларускаму народу вялікія бедствы. Многія гарады і вёскі былі разбураны і знішчаны. Голад, хваробы прывяді да маса-вай гібелі людзей. У гарадах Беларусі колькасць насельніцтва зменшылася ў 2 - 3 разы. Прыйшла ў заняпад сельская гаспадарка. Амаль напалову скараціліся па-сяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы.
Цяжкія вынікі вайны для беларускага народа ўзмацняліся палітыкай царызму. Сяляне аказаліся падманутымі ў сваіх спадзяваннях атрымаць вызвален-не ад прыгоннай няволі пасля разгрому арміі Напалеона. Царскім маніфестам ад 30 жніўня 1814 г. ім прапаноўвалася атрымаць "мзду свою от Бога".
У адносінах да беларускай арыстакратыі царскі ўрад быў болып асцярожным. 3 аднаго боку, ён хацеў прылашчыць па-сепаратысцку настроеную шлях-ту. Таму, напрыклад, Камінскі, які ўзначальваў створаную Напа-леонам "Камісію Вялікага княства Літоўскага", захаваў пасаду старшыні ў мінскім галоўным су-дзе, В.Гецэвіч, член савета ў Вільні, стаў мінскім віцэ-губернатарам і г.д. Але, з другога боку, царызм жорстка пакараў многіх з тых, хто ў час вайны супрацоўнічаў з Налалеонам. Хваля канфіскацый маёмасці калабарацыяністаў пракацілася па Беларусі.
Наступная хваля канфіскацый мела месца ў 1830 - 1831 гг. У выніку яе на Беларусі канфіскаваны 62 маёнткі ў 51 уладальніка.
30-я гады XIX ст. сталі пераломнымі ў царскай палітыцы ў дачыненні да заходніх губерняў: яна прыняла болыш жорсткі характар. На гэта паўплывалі дзве прычыны: рост апазіцыйных грамадска-палітычных настрояў і рухаў, а таксама працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкага ладу, які перарастаў у яго крызіс.
У другім дзесяцігоддзі XIX ст. на Беларусі, як і ў іншых заходніх губернях, значна ўзмацніўся грамадска-палітычны рух. Ён развіваўся пад уплывам рэвалюцыйных падзей у Заходняй Еўропе, расійскай рэвалюцыйнай думкі і польскіх нацыянальна-вызваленчых ідэй.
Да ўзнікнення першых праяў беларускага нацыянальнага руху прама ці ўскосна мелі дачыненне таварыствы філаматаў (прыхільнікаў навукі) і філарэтаў (прыхільнікаў дабрачыннасці). У 1817 г. пры Віленскім універсітэце па ініцыятыве студэнтаў А.Міцкевіча і Т.Зана было створана таварыства філаматаў. Іх погляды фарміраваліся пад уплывам прафесара Віленскага універсітэта Іяхіма Лялевеля. Ён выступаў за аднаўленне польскай дзяржавы. Хутка таварыства пе-ратварылася ў моцную арганізацыю з мноствам філій (аддзялен-няў). Практычна таварыства філаматаў дубліравалі таварыства Прамяністых і Саюз літаратараў, што існавалі ў Віленскім універсітэце.
На пачатку 20-х гадоў XIX ст. у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Полацку былыя студэнты Віленскага універсітэта заснавалі таварыства філарэтаў. У 1819 г. у Свіслацкай гімназіі ўзнікла таварыства аматараў навук. Гімназісты на сваіх тайных сходах прапаведвалі патрыятычныя ідэі ў польскім духу, расказвалі пра славутых дзеячаў Полыпчы, прапагандавалі сярод насельніцтва ідэі волі і роўнасці.
У процівагу агульнаму ўздыму паланізацыі культурна-нацыянальныя імкненні беларускага народа выявіліся ў новай беларускай літаратуры, асабліва ў творчасці Я.Баршчэўскага, Я.Чачота, П.Багрыма, В.Равінскага, К.Вераніцына, А.Вярыгі-Дарэўскага, У.Сыракомлі, В.Дуніна-Марцінкевіча, П.Шпілеўскага. Іх творы, асветніцкія пачынанні сведчылі аб абуджэнні нацыянальнай самасвядомасці ў народзе, аб фарміраванні беларускай народ-най інтэлігенцыі.
Знайшлі падтрымку на Беларусі і ідэі дзекабрыстаў аб ліквідацыі самадзяржаўя і пры-гоннага права. Дзекабрысты сачылі за развіццём польскага на-цыянальна-вцзваленчага руху, імкнуліся наладзіць з ім сувязь для сумеснай барацьбы супраць царызму. У 1821 - 1822 гг. нека-торыя актыўныя ўдзельнікі руху дзекабрыстаў знаходзіліся на Беларусі. М. Мураўёў, кіраўнік "Паўночнага таварыства", у Мінску ў 1821 г. напісаў свой першы варыянт канстытуцыі. А. Бястужаў, адзін з кіраўнікоў "Паўночнага таварыства", калі жыў у Мінску, устанавіў сувязі з некаторымі мясцовымі грамадскімі дзеячамі ў Полацку. У Мінску, Лідзе, Ружанах бывалі дзекаб-рысты М. Нарышкін, З. Чарнышоў,
М. Лунін, Я.Абаленскі. У Віцебску жыў і вучыўся вядомы дзекабрыст, сябра "Таварыства аб'яднаных славян" І. Гарбачэўскі.
У 1822 г. у Кіеве вяліся перамовы паміж кіраўнікамі "Паўднёвага таварыства" дзекабрыстаў (П.Пестэль) і прадстаўнікамі польскага "Патрыятычнага таварыства" аб наладжванні сувязей для вядзення сумесных дзеянняў. 3 гэтай мэтай у Вільню прыязджалі М.Бястужаў-Румін і С.Мураўёў-Апостал. Увосень па ініцыятыве апошняга быў распрацаваны план арышту цара ў час прыезду ў Бабруйскую крэпасць. Аднак план не быў ажыццёўлены, бо яго не падтрымалі ў цэнтры "Паўднёвага таварыства".
Вялікае значэнне як дзекабрысты, так і польскія рэвалюцыянеры надавалі прапагандзе сярод салдат і афіцэраў Асобнага літоўскага корпуса, размешчанага ў Гродзенскай губерні. Пад іх уплывам на пачатку 1825 г. у гэтым корпусе ўзнікла "Таварыства ваенных сяброў" на чале з капітанам К.Ігельстромам. Таварыства ўстанавіла сувязі з тайнымі гурткамі мясцовай моладзі. 24 снежня 1825 г., праз 10 дзён пасля паўстання дзекабрыстаў на Сенацкай плошчы ў Пецяр-бургу, сябры таварыства спрабавалі падбухторыць салдат Літоўскага корпуса, але былі арыштаваны. Няўдачай скончылася і спроба сяброў "Таварыства аб'яднаных сла-вян" у лютым 1826 г. падняць паўстанне ў Палтаўскім палку ў Бабруйску.
Падавіўшы паўстанне дзекабрыстаў, расійскі ўрад разграміў і тайныя таварыствы на Беларусі. Шмат іх удзельнікаў было арыштавана.
У 1824 - 1825 гг. урад, улічваючьі, што цэнтрам тайных таварыстваў былі навучальныя ўстановы, прыняў меры па ўзмацненні нагляду за навучэнцамі. У адпаведнасці з указам Аляксандра 1 жыхарам Беларусі і Літвы забаранялася адпраўляць дзяцей на вучобу ў замежныя універсітэты. Стаў болып жорсткім агульны нагляд за навучальнымі ўстановамі. Праводзілася перлюстрацыя лістоў.
Аднак гэта не спыніла грамадска-палітычны рух у заходніх губернях. Перадавая грамадскасць Беларусі і Літвы была цесна звязана з польскім вызвален-чым рухам. Улістападзе 1830 г. у Варшаве апазіцыйная шляхта ўзняла нацыянальна-вызваленчае паўстанне. Незадаволенасць шляхты падзеламі Рэчы Паспалітай, парушэнне царызмам польскай канстытуцыі 1815 г.1 былі галоўнымі прычынамі паўстання. Аднак тыя рэвалюцыйныя сілы Полыпчы, якія адстойвалі ідэі буржуазна-дэмакратычных пераўтварэнняў, не змаглі ўзначаліць паўстанне. Польскім арыстакратам удалося захапіць кіраўніцтва паўстаннем і выкарыстаць яго для барацьбы за аднаўленне Полыпчы ў межах 1772 г.
Царскі ўрад імкнуўся прадухіліць пашырэнне паўстання на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Украіны. Тут было ўведзена ваеннае становішча. Аднак ужо на пачатку красавіка 1831 г. дзеянні паў-станцаў ахапілі ўсю Літву і Паўночна-Заходнюю Беларусь (Ашмянскі, Браслаўскі, Дзісенскі і Вілейскі паветы). Падрыхтоўку да яго ажыццяўлялі дваране, афіцэры, каталіцкае і уніяцкае духавенства, якія жылі на Беларусі, а таксама эмісары з Царства Польскага. Ядро паўстанцаў склалі шляхта, навучэнцы, афідэры-палякі - каля 10 тыс. чалавек. Вузкія палітычныя мэты - аднаўленне шляхецкай Польшчы ў межах 1772 г. - абумовілі той факт, што паўстанне не атрымала падтрымкі сярод шырокіх колаў насельніцтва.
У жніўні 1831 г. паўстанне было падаўлена на ўсёй тэрыторыі Беларусі і Літвы, а ў верасні - і ў Полыпчы. Але і пасля гэтых падзей палітычнае браджэнне на Беларусі і ў Літве не сціхла. У другой пало-ве 30-х гадоў XIX ст. тут зноў пачалі ўтварацца тайныя суполкі. У 40 -50-я гады на Беларусі, як і ў Расіі, у асяроддзі, апазіцыйным да ўлады, усё больш актыўную ролю адыгрывалі рэвалюцыянеры-дэмак-раты. Ідзе фарміраванне новага пакалення рэвалюцыянераў з ліку дробных чыноўнікаў, духавенства, мяшчан, шляхты. Да яго належаў Ф. Савіч, які быў ініцыятарам стварэння ў 1836 г. пры Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі найболып радыкальнай з тайных супо-лак - "Дэмакратычнага таварыства". Яно працягвала развіваць традыцыі філаматаў і дзекабрыстаў. У 1837 г. Ф.Савіч наладзіў су-вязь зПінскай і Слуцкай ячэйкамі тайнага таварыства "Садружнасць польскага народа", якім кіраваў польскі рэвалюцыянер-дэмакрат Ш.Канарскі. Прапаганда і дзейнасць "Дэмакратычнага таварыства" набылі сацыяльную накіраванасць. У статуце "Дэмакратычнага тава-рыства" абвешчаны ідэі сацыяльнай роўнасці, вызвалення сялян і надзялення іх зямлёй, права кожнага народа на нацыянальную сама-стойнасць. У 1838 г. "Дэмакратычнае таварыства" было разагнана. Але грамадска-палітычны рух у краі развіваўся далей.
Дзейнасць тайных суполак, якія вылучалі патрабаванні нацыя-нальна-дэмакратычных пераўтварэнняў, нарастанне сялянскай антыфеадальнай барацьбы, апаска, што апошняя можа зліцца ў адзіную плынь з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам, прымусілі расійскі ўрад дзейнічаць больш рашуча. Ён пайшоў на сур'ёзны палітычны крок, вядомы пад назвай "разбор шляхты". Меры былі накіраваны супраць дробнай шляхты, распаўсюджвальніка апазіцыйных настрояў. Сэнс іх заключаўся ў змяншэнні колькасці прывілеяванага саслоўя шляхам пераводу ў падатныя саслоўі асоб, якія не мелі дакументаў аб шляхецтве. Пра-верка шляхецтва пачалася яшчэ з 1772 г., але да 1830 - 1831 гг. вялася марудна. Паўстанне падштурхнула царскую адміністрацыю да рашучых дзеянняў.
У адпаведнасці з указамі ад 1831, 1847, 1857 гг. асобы, якія не даказалі дакументамі свайго шляхецтва, не былі зацверджаны ў дваранскім званні: яны пазбаўляліся права валодаць маёнткамі і павінны былі прадаць сваю ўласнасць. Гэта катэгорыя былых шляхціцаў павялічвала падатнае саслоўе - аднадворцаў у сельскай мясцовасці і "грамадзян заходніх губерняў" у гарадах. 1 першыя і другія абкладаліся асобным "падымным" падаткам і выконвалі паслабленую вайсковую павіннасць. Аднадворцы, што жылі на дзяржаўных землях, прыпісваліся да дзяржаўных сялян, на землях памешчыкаў - да вольных людзен.
Царскі ўрад прыняў меры па далейшым пашырэнні рускага ўплы-ву на беларускіх землях. 29 лістапада 1830 г. быў выдадзены ўказ аб адмене з 1 студзеня 1831 г. Літоўскага Статута на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Указам ад 18 лютага 1831 г. на землях Беларусі ўводзілася новае заканадаўчае ўлажэнне аб губернях. На падставе ўказаў ад 30 кастрычніка 1831 г. і 11 студзеня 1832 г. усім дзяржаўным установам і пасадам на Беларусі былі дадзены расійскія назвы.
У 1832 г. створаны "Асабовы камітэт па справах заходніх губер-няў", які павінен быў распрацоўваць і ажыццяўляць план пашырэння расійскага дваранскага землеўладання і адпаведныя меры ў галіне кіравання, суда, асветы, культуры. У мясцовыя адміністрацыйныя органы пачалі прызначацца пераважна расійскія чыноўнікі. У 1832 г. быў закрыты Віленскі універсітэт як небяспечны ачаг вальнадумства. Указамі ад 11 мая і 11 чэрвеня 1832 г. польская мова ў судовай справе заменена на рускую. У 1840 г. поўнасцю адменена дзеянне Літоўскага Статута. Расійскае заканадаўства распаўсюджвалася на ўсю тэрыторыю Беларусі. Дзяржаўнае справаводства і выкладанне ў вышэйшых навучальных уста-новах павінна было весціся на рускай мове. У 1839 г. было праведзена аб'яднанне уніяцкай царквы з правас-лаўнай, каб аслабіць польска-каталіцкі ўплыў на беларускае насельніцтва. На пачатку 40-х гадоў царскі ўрад пазбавіў духавенства, як каталіцкае, так і праваслаўнае, права валодаць зямлёй з сялянамі, тлумачачы забарону тым, што клопат аб уласнасці адцягвае ўвагу святароў ад іх прамых ідэалагічных і духоўных абавязкаў.
Усімі гэтымі мерамі была поўнасцю ліквідавана юрысдыкцыя мяс-цовых феадалаў на Беларусі, падарваны ідэалагічны фундамент іх магутнасці - каталіцтва. Адначасова царскі ўрад распачаў пошук шырокай апоры ў асяроддзі сялянства. Гэтай мэце спрыяла распра-цаваная ў 1860 - 1862 гг. адукацыйная праграма, якая дазваляла ў школах ніжэйшай ступені ўжываць беларускую мову. Як пісала газета славянафілаў "Дзень", "каб беларускі селянін адчуў сябе рускім, ён павінен адчуць сябе перш за ўсё беларусам: разам вылепіць з яго велікарускага мужыка немагчыма, дый няма патрэбы.-.Мы лічьш дзеля гэтага, што было б надзвычайна карысна выкладаць першапачатковыя веды і сэнс урадавых загадаў беларускаму селяніну на беларускай мове, навучыць чытаць і пісаць яго па-беларуску, а потым безварункова па-расійску і па-царкоўнаславянску".
Асаблівую нагрузку па ўмацаванні расійскіх пазіцый на Беларусі ды і ў іншых далучаных губернях несла на сабе праграма сацыяльна-эканамічных рэформ, задуманых з мэтай мадэрнізацыі старых феадальных парадкаў.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002;
2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша будучыня", 1999;
3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;
4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, І.Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000;
5. Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992;
6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998;
7. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец - Минск: "Амалфея", 2000;
8. Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад. Г. Кісялёў - Мінск: "Беларускі кнігазбор", 1999;
9. К. Калиновский. Из печатного и рукописного наследия. - Минск: "Беларусь", 1988;
10. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin: "Neografia", 2003;
11. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў і інш. - Мінск: "Беларусь", 1994;
12. Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997;
13. Шалькевич В. Ф. Кастусь Калиновский: Страницы биографии. – Мн.: Университетское, 1988. – 240 с.: ил.
14. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Тт. 1-6/ч. 1/. - Мінск "БелЭн", 1993-2001
0 комментариев