2. Структура рэлігіі

 

Мы будзем разглядаць структуру рэлігіі, зыходзячы з яе вызначэння. Як вынікае з яго, асноўным кампантам рэлігіі, яе падмуркам, з'яўляецца вера ў звышнатуральнае. Перш за ўсё скажам, што такое звышнатуральнае. Звычайна пад ім маецца на ўвазе ўсё тое, што знаходзіцца па-за межамі прыроды (па-лацінску “прырода” – “natura”) у самым шырокім яе разуменні. Таму, калі на пачатку 60-х гадоў пасля палётаў у космас у папулярнай атэістычнай літаратуры прыводзіліся разважанні накшталт “царкоўнікі сцвярджаюць, што Бог на небе, а нашы касманаўты паляцелі і ніякага Бога там не знайшлі – значыць Бога няма”, гэта сведчыла аб неразуменні характару рэлігійных палажэнняў, і падобныя аргументы былі раскрытыкаваны самімі савецкімі філосафамі-атэістамі . Бо ніколі хрысціянства (тут, безмоўна, крытыкавалася менавіта яно) не сцвярджала, што Бог – гэта нейкі стары з белай барадой, які сядзіць за хмарамі, і вакол яго анёлы лётаюць. Бог, згодна з хрысціянствам, – гэта звышнатуральная Асоба, якая знаходзіцца па-за межамі Сонечнай сістэмы, па-за межамі Сусвету, па-за межамі ўсяго прыроднага. І колькі б мы не ляцелі ўверх, да Бога не даляцім, альбо колькі б не капалі ўніз – да пекла не дакапаемся. Гэта сімвалічна кажуць, што Бог на небе, а пекла пад зямлёй.

Таму пры дапамозе дадзеных прыродазнаўчых навук нельга непасрэдна ні абвергнуць, ні пацвердзіць палажэнні рэлігіі, бо яна гаворыць аб звышнатуральных аб’ектах і з’явах, якія ўспрымаюцца пераважна праз веру.

Рэлігійная вера – гэта адкрытасць чалавека звышнатуральнаму, упэўненасць у яго рэальным ўснаванні і магчымасці кантакту з ім. Трэба падкрэсліць, што па сваёй сутнасці яна з'яўляецца не інтэлектуальным, але эксістэнцыяльным, жыццёвым, феноменам. Веруючы чалавек не проста ўпэўнены, што ёсць нешта звышнатуральнае (напрыклад, хрысціянін упэўнены, што ёсць Бог), але ўсё ягонае жыццё накіравана на гэтае звышнатуральнае, адбываецца ў адпаведнасці з ім. Таму для веруючага звышнатуральнае з'яўляецца святым – тым, што мае для яго найвялікую каштоўнасць, і на што ён абапіраецца ў сваіх паводзінах.

На падставе веры ў чалавека фарміруюцца розныя ўяўленні і ідэі аб звышнатуральным, а таксама пачуцці ў дачыненні да яго. Усё гэта складае рэлігійную свядомасць, якая мае дзве формы: суб'ектыўную і аб'ектыўную.

Суб'ектыўная рэлігійная свядомасць альбо рэлігійная псіхалогія – сукупнасць уяўленняў і пачуццяў, якімі карыстаюцца веруючыя ў сваім штодзённым жыцці. Ступень яе складанасці і сістэматызаванасці залежыць ад рэлігійнай культуры людзей. Гэтая ступень можа быць як вельмі высокай, напрыклад, у кіраўнікоў царквы і рэлігійнх мысліўцаў, так і вельмі нізкай, напрыклад, у непісьменных людзей альбо дзяцей. Але, неабходна падкрэсліць, што складанасць і распрацаванасць рэлігійнай псіхалогіі не абавязкова з'яўляецца паказчыкам глыбіні веры. Вера можа быць глыбокай у вельмі простых людзей і наадварот.

У дачыненні да звышнатуральнага людзі могуць мець самыя розныя пачуцці: глыбокай пашаны; жаху; уласнай нечысціні перад тварам святыні; адчуванне прысутнасці сілы альбо асобы, якая адначасова любіць чалавека і судзіць яго; адчуванне адкінутасці альбо, наадварот, прызначанасці да выратавання; аблягчэння, звязанага з адчуваннем божага ўсёдаравання; адчуванне наяўнасці ў свеце нябачнага парадку альбо сілы, дзякуючы якой жыццё любога чалавека атрымлівае каштоўнасць і сэнс; пачуццё адзінства з вышэйшым і пераадолення эгацэнтрычнага “Я” і г.д. Такім чынам, рэлігійныя пачуцці могуць прыводзіць да самых розных спосабаў паводзін людзей.

Аб'ектыўная рзлігійная свядомасць альбо веравучэнне - гэта сістэма палажэнняў, пры дапамозе якой перадаецца змест дадзенай рэлігіі. У найбольш распаўсюджаных зараз рэлігіях, такіх як, напрыклад, хрысціянства і іслам, асноўнай крыніцай веравучэння з'яўляюцца свяшчэнныя кнігі (Біблія, Каран). На іх падставе фарміруецца сістэма дагматаў – богаадкрытах, а таму абсалютных ісцін, прыняцце якіх абавязкова для кожнага веруючага. Для распрацоўкі веравучэння існуюць спецыяльна падрыхтаваныя людзі. У хрысціянсве яны называюцца багасловамі альбо тэолагамі (ад грэч. theor – бог, logos – слова, вучэнне). Трэба адзначыць, што тэолаг выказваецца не ад свайго імя, а ад імя рэлігійнай арганізацыі і можа быць пазбаўлены гэтага права ў выпадку разыходжання яго поглядаў з афіцыйнымі. Найбольш знакамітымі хрысціянскімі тэолагамі з'яўляюцца: Васіль Вялікі, Аўрэлій Аўгусцін, Фама Аквінскі, Марцін Лютэр, Павел Фларэнскі, Карл Барт, Жак Марытзн і інш.

Веруючы чалавек упэўнены не толькі ў тым, што ёсць звышнату-ральнае, але таксама і ў тым, што з ім можна ўступіць у кантакт. На гэтай падставе фарміруецца рэлігійны культ – сукупнасць сімвалічных дзеянняў, пры дапамозе якіх веруючыя ўступаюць у кантакт са звышнатуральным. Культавае дзеянне з'яуляецца адказам чалавека на тое, што ён успрымае як звышнатуральнае. Формы гэтага адказу могуць быць самымі разнастайнымі: абрады, рытуалы, ахвярапрынашэні, малітвы, танцы, медытацыя, рэлігійная музыка і спевы, пасты і г.д.

Трэба адзначьщь, што любое культавае дзеянне з'яуляецца праявай канкрэтнага веравання і мае рэлігійны сэнс толькі ў сувязі з ім. Так, напрыклад, у антычнай Грэцыі багі ўяўляліся, як правіла, у выглядзе чалавекападобных істот, і лічылася што ім патрэбны ахвяры. Узаемадзеянне з багамі ажыццяўлялася па прынцыпу “я - табе, ты – мне”: лічылася, што калі багам прыносіліся ахвяры, яны абавязаны былі выканаць просьбы людэей, калі ж гэтага не адбывалася – ім больш нічога не давалі. Таму асноўнай формай узаемадзеяння з багамі ў антычнасці было ахвярапрынашэнне. У хрысціянстве ж есць адзіны ўсемагутны Бог, якому ад чалавека нічога не патрэбна і якога можна толькі прасіць. Адсюль адной з асноўных форм узаемадзеяння з Богам у хрысціянетве з'яўляецца малітва.

Калі чалавек робіць дзеянні, якія па знешняму выгляду нагадваюць культавыя, яе веры ў яго няма - гэта не будзе мець рэлігійнага сэнсу. Напрыклад, у хрысціян перад Пасхай ёсць Вялікі Пост, у ходзе якога нельга ужываць некаторыя віды ежы. Для веруючых гэта мае сэнс духоўнага і фізічнага ачышчэння і падрыхтоўкі да свята ўваскрашэння Хрыста. Вучоныя паказалі, што абмежаванне ў ежы ў гэты перыяд (Вялікі Пост адбываецца ўвесну) карысна для здароўя – арганізм вызваляецца ад назапашаных за зіму шлакаў, і чалавек потым менш хварэе. Але калі не есці шмат, каб умацаваць сваё здароўе альбо захаваць фігуру – гэта будзе мець не рэлігійны, а чыста дыетычны сэнс.

Большаець культавых дзеянняў можа адбывацца як індывідуальна (калі іх выконвае адзін чалавек), так і калектыўна (калі ўдэельнічае некалькі людзей). Так, напрыклад, маліцца можна і сам-на-сам дома, і у храме у час набажэнства.

У працэсе культавых дзеянняў' выкарыстоўваюцца разнастайныя рэчы: крыжы, іконы, спецыяльнае адзенне, будынкі, музычныя інструменты і г.д. Мэтай гэтага з'яўляецца мабілізацыя і адпаведнае афармленне рэлігійных пачуццяў. Ужо ўваходзячы ў культавы будынак, чалавек трапляе ў асаблівым чынам арганізаваную духоўную прастору, дзе ягоная ўвага канцэнтруецца на акрэсленых рэчах і дзеяннях. Сама пабудова храма, ягонае асвятленне і ўнутранае ўпрыгожанне ўздзейнічаюць на чалавека, выклікаючы ў яго адпаведныя эмоцыі. Напрыклад, каласальнасць старажытнаегіпецкіх храмаў казала чалавеку аб ягонай мізэрнасці перад багамі, накіраванасць уверх гатычных сабораў павінна ўзняць душу да Усявышняга, прастата мячэцяў дапамагае сканцэнтравацца ў малітве. Пачуцці веруючых умацоўваюцца пад уздзеяннем музыкі, урачыстасці і незвычайнасці аддзення свяшчэннаслужыцеляў, багацця, альбо, наадварот, падкрэсленай прастаты культавых рэчаў.

Як правіла, у большасці рэлігій у выніку культавых дзеянняў умацоўваецца псіхіка іх удзельнікаў. Адбываецца трансфармацыя адмоўных эмоцый у станоўчыя: знікае стан падаўленасці, непакою, незадаволенасці, унутранага дыскамфорту, і на змену ім прыходзяць пачуцці падегкі, задаволенасці, спакою, радасці, прыліў сіл.

На падставе веры фарміруецца рэлігійная мараль – сукупнасць правіл паводзін, якія прадпісваюцца дадзенай рэлігіяй, і якіх прытрымліваюцца яе прыхільнікі. Гэтыя правілы паводзін могуць быць самымі рознымі і непадобнымі паміж сабой. Для большасці людзей характэрна ўспрыманне тых маральных нормаў, якіх прытрымліваюцца яны самі, як відавочных і агульначалавечых. Аде гэта не так. Напрыклад, разуменне маральных нормаў, якімі карыстаюцца еўрапейцы ("не забі", "не блудзі", "не крадзі") узята з хрысціянства і для культур з іншымі рэлігіямі не ўласцівы. 3 пункту погляду хрысціянства любое забойства, незалежна ад таго, апраўдана ці не яно юрыдычна з'яўляецца злом. Аде ў ісламе ёсць паняцце "газават" – свяшчзнная вайна, якая вядзецца з мэтай абароны веры, і ўсе, хто ў ёй загінулі, адразу накіроуваюцца ў рай. Забойства "няверных" у такой вайне – угодная Алаху справа. У антычнай Грэцыі ў самую пару яе класічнага росквіту прыносіліся чалавечыя ахвяры багам. Хаця трэба адзначыць, што грэкі рабілі гэта ў выключных выпадках. Існавалі рэлігіі, дзе масавыя чалавечыя ахвярапрынашэнні былі неабходнай часткай рытуалу. Найбольш вядомыя з іх рэлігіі ацтэкаў і майя, а таксама культ фінікійскага бога Ваала, якому ў ахвяру прыносіліся немаўляты. Манагамнасць шлюбу ў Еуропе і асуджэнне ў прынцыпе дашлюбных і пазашлюбных палавых адносін шмат у чым грунтуецца на біблейскім "не блудзі". У большасці іншых рэлігій такога патрабавання няма, і таму мужчына меў столькі жонак альбо наложніц, колькі ён мог сабе дазволіць.

У рэлігійнай маралі можна ўмоуна вылучыць дзве формы: аб'ектыўную і суб"ектыўную.

Аб'ектыўная форма рэлігійнай маралі альбо рзлігійная этыка – гэта сістэма правіл паводзін, якімі абавязаны карыстацца веруючыя ў сваім штодзённым жыцці, а таксама тэорыі, якія гэтую сістэму абгрунтоўваюць.

У большасці рэлігій этыка грунтуецца на прынцыпах паводэін, засфіксаваных у свяшчэнных кнігах: Бібліі, Каране, Упанішадах і інш. Гэтым абумоўлена такая яе характерная рыса як безумоўнаець. Лічыцца, што нормьі рэлігійнай этыкі з'яўляюцца не стварэннем людзей, а маюць звышнатуральнае паходжанне. Так, напрыклад, знакамітыя Дзесяць запаведэяў, згодна з Бібліяй, дадзены Богам Маісею на гары Сінай. Іх аўтарытэт у межах хрысціянскай этыкі абумоўлены паходжаннем: на пытанне "Чаму нельга красці?" адказваюць: "Таму што гэта забаронена Богам". Таксама ў рэлігійнай этыцы абгрунтаванне прапанаваных нормаў паводзін можа весціся і пры дапамозе чыста рацыянальных разважанняў. Напрыклад, паказваецца, да якіх вынікаў прывядзе адмаўленне ад маральных запаведзяў.

Суб'ектыўная форма рэлігійнай маралі альбо маральнасць верую-чых – ажыццяўленне правіл паводэін, абвешчаных той ці іншай рэлгіяй, яе прыхільнікамі. Трэба адзначыць, што праблема такога ажыццяўлення прысутнічае ва ўсіх маральных сістэмах, як рэлігійных так і нерэлігійных, бо як правіла, людзі не заўсёды кіруюцца маральнымі прынцыпамі. Калі веруючыя парушаюць маральныя нормы, гэта наносіць каласальныя страты той рэлігіі, да якой яны належаць. Адзін з самых вядомых тэолагаў XX стагоддзя Дзітрых Бонхофер пісаў, што нішто так моцна не агітуе супраць хрысціянства, як нехрысціянскія паводзіны людзей, якія называюць сябе хрысціянамі.

У большасці рэлігій надаецца вельмі вялікае значэнне ўмацаванню маральнаеці сваіх прыхільнікаў. Напрыклад, у хрысціянстве парушэнне маральных запаведзяў разглядаецца як здрада Богу.

У апошні час у рэлігійнай літаратуры можна сустрэць сцверджанне, што сапраўды маральным можа быць толькі веруючы чалавек. На наш погляд, яно з'яўляецца памылковым. Нават штодзенны вопыт сведчыць, што ёсць шмат няверуючых , якія паводзяць сябе вельмі сумленна, і, наадварот, амаральных людзей, якія называюць сябе веруючымі. Апроч таго, існуюць антымаральныя (напрыклад, сатанізм) рэлігіі. Але, як правіла, для шчырых прыхільнікаў той ці іншай рэлігіі характерна імкненне паслядоўна выконваць прынятыя маральныя нормы, бо, згодна з іх перакананнем, апошнія маюць звышнатуральнае паходжанне. Напрыклад, хрысціяне ўпэўнены, што як самі маральныя запаведзі, так і здольнасць іх выконваць дадзены Богам.

Культавыя дзеянні і маральныя паводзіны веруючых адбываюцца ў канкрэтных грамадскіх умовах і з'яўляюцца сацыяльна аформленымі. На гэтай падставе ўзнікае рзлігійная арганізацыя – сукупнасць людзей, аб'яднаных адзіным веравучэннем і культам.

Як і любы сацыяльны інстытут, рэлігійная арганізацыя прайшла доўгую гісторыго развіцця. У першабытным грамадстве культавыя дзеянні людзей не вылучаліся ў асобную групу і не аддзяляліся ад іншых відаў дзейнасці (працоўнай, мастацкай, пазнавальнай і г.д.). Межы рэлігійнай арганізацыі супадалі э межамі роду альбо племені. Пры гэтым адной з істотных прыкмет, па якой племя альбо род аддзялялі сябе ад іншых, была агульнасць культавых дзеянняў і вераванняў.

Спачатку ў кульце на роўных падставах прымалі ўдзел усе члены першабытнай супольнасці. Дыферэнцыяцыя іх функцый адбывалася ў асноўным па полу альбо ўзросту. Маладзёжныя абрады былі, як правіла, звяэаны з ініцыяцыяй (наданнем новых якасцяў у сувязі з пераходам у іншую ўзроставую групу), жаночыя – з земляробствам, мужчынскія – з паляваннем і вайной. Калі пры гэтым і вылучаліся людзі, якія адыгрывалі больш актыўную ў параўнанні з іншымі ролю, дык гэта адбывалася спарадычна і не вяло да змены сацыяльнага статусу чалавека. Але паступова, па меры таго, як грамадскае жыцё робіцца больш складаным, некаторыя людзі, пераважна па пры прычыне іх асабістых якасцяў, пачынаюць адказваць за кантакт са звышнатуральньім. Яны ствараюць своеасаблівую прафесійную групу жрацоў, якія заняты такім відам дзейнасці як арганізацыя і правядэенне абрадаў. Спачатку жрацы не мелі ніякіх прывілеяў перад іншымі членамі супольнасці і маглі нараўне з імі прымаць удзел у паляванні альбо вайне. Паступова ступень іх прасфесіяналізацыі ўзмацняецца, яны пачынаюць займацца толькі культавай дзейнасцю і, з прычыны важнасці апошняй для жыцця супольнасці, робяцца часткай племянной вярхушкі. Была распаўсюджана такая сістэма ўзаемаадносін, калі тыя людзі, якія кіравалі першабытнай супольнасцю (правадыры, старэйшыны), адначасова адыгрывалі вядучую ролю ў рэлігійным жыцці. Абумоўлена гэта было недыфенцаванасцю грамадскіх адносін а таксама сакралізацыяй (наданнем звышнатуральных функцый) улады.

У раннекласавым грамадстве паступова жрэчаства ператвараецца ў асаблівую сацыяльную праслойку. У розных краінах яе фарміраванне адбываецца па-рознаму. У адных члены знатных радоў па чарзе выконваюць жрэчаскія функцыі (Грэцыя), у другіх жрэчаства – замкнутая каста (Індыя), у трэціх функцыі жрацоў выконваюць дзяржаўныя служачыя (Кітай). Аднак на дадзеным этапе яшчэ нельга гаварыць аб утварэнні рэлігійнай арганізацыі як самастойнага сацыяльнага інстытута. Тут назіраецца перапляценне гаспадарчай, дзяржаўнай і ралігійнай дзейнасці. У раннекласавых грамадствах храмы належалі дзяржаве, жрэчаства з'яўлялася часткай дзяржаўнага апарату і павінна было забяспечваць інтарэсы краіны. Жрацы прыносілі ахвяры, каб дабіцца апекі багоў, варажылі для прыняцця важных дзяржаўных рашэнняў, займаліся навучаннем, летазлічэннем, матэматычнымі падлікамі, размеркаваннем ураджаю, лячэннем і г.д. У гэты час жрэцтва было самым адукаваным саслоўем, і таму менавіта яно адагрывала галоўную ролю ў культурным жыцці грамадства.

Фарміраванне рэлігійнай арганізацыі як самастойнага сацыяльнага інстытута звязана з узнікненнем такіх рэлігій як будызм, хрысціянства і (у значна меншай ступені) іслам. Менавіта ў іх рэлігійныя мэты былі адмежаваны ад інтарэсаў дзяржавы. Безумоўна, і у гэтых рэлігіях свяшчэннаслужыцелі выконваюць таксама і пазарэлігійныя функцыі: займаюцца адукацыяй, дыпламатыяй, судовай практыкай і г.д. Але ўсё гэта мае для іх другаснае значенне. На першы план яны ставяць інтарэсы не дзяржавы, але рэлігійнай арганізацыі.

Вылучаюцца наступныя чатыры асноўныя тыпы рзлігійных арганізацый: этнічнае рэлігійнае аб'яднанне, царква, секта, харызматычны культ.

Этнічнае рэлігійнае аб'яднанне - такая рэлігійная арганізацыя, межы якой супадаюць з межамі таго ці іншага этнасу (роду,племені, народа). Як правіла, існуе на стадыі першабытна-абшчыннага і раннекласавага грамадства. Не з'яўляецца самастойнай, выконвае службовыя функцыі ў межах этнічнай альбо палітычнай супольнасці. Членамі этнічнага рэлігійнага аб'яднання робяцца не па свабоднаму выбару, аде ў выніку нараджэння у дадзеным этнасе.Стаўленне да іншых рэлігій ажыццяўляецца па наступнаму прынцыпу: кожны народ мае права і, нават, абавязаны шанаваць менавіта сваіх багоў, але наша рэлігія – самая правільная. Таму ў дачыненні да іншаверцаў дапускаюцца варожыя дзеянні. У форме этнічнага рэлігійнага аб'яднання існуюць усе рода-племянныя і нацыянальныя рэлігіі.

Царква (ад грэч. kiriake – божы дом) – наднацыянальная рэлігійная арганізацыя, цесна звязаная з тым народам альбо дзяржавай, у межах якіх яна існуе, але адрознівае сябе ад іх і праследуе свае ўласныя мэты. Пабудавана царква як цэнтралізаваная іерархічная сістэма. Складаецца са свяшчэннаслужыцеляў, якія маюць прафесійную падрыхтоўку, і веруючых. Як правіла, мае вялікую колькасць паслядоўнікаў. Прыналежнасць да царквы вызначаецца зараз свабодным выбарам. Раней, напрыклад, у царскай Расіі альбо сярэдневяковай Еўропе, чалавек не меў права такога выбару і, як правіла, рабіўся членам царквы проста таму, што ягоныя бацькі належалі да дадзенай рэлігійнай традыцыі. Для царквы характэрна місіянерская дзейнасць па распаўсюджванню свайго веравучэння. Стаўленне да іншых рэлігій зараз цярпімае: кожны чалавек мае права на свабоду сумлення і ацэньваецца перш за ўсе па сваіх учынках. Трэба падкрэсліць, што само паняцце "царква" сфарміравалася на прыкладзе рэлігійнай арганізацыі хрысціян, але яно таксама ўжываецца і ў дачыненні некаторых іншых рэлігій,

Секта (ад лац. sekta – школа, кірунак) – рэлігійная арганізацыя, умовай прыналежнасці да якой з'яўляецца наяўнасць у чалавека вызначаных духоўных якасцей. Узнікае ў выніку аддзялення ад іншай рэлігйнай арганізацыі (царквы альбо секты) па прычыне нязгоды з некаторымі палажэннямі яе веравучэння альбо сацыяльнай пазіцыяй.

Секты могуць узнікаць толькі у межах той рэлігіі, дзе ёсць дакладна зафіксаванае веравучэнне, абавязковае для ўсіх яе прыхільнікаў (напрыклад, у хрысціянстве ці ісламе). У тых жа рэлігіях, две такой фіксацыі веравучэння няма, адсутнічае падстава для ўзнікнення сект.

Раней хрысціянства і іслам былі пануючымі рэлігіямі, нязменнасць іх веравучэння ахоўвалася дзяржаўнай уладай, таму секты праследаваліся. Гэта выклікала ў іх прыхільнікаў фанатызм, нецярпімасць да іншадумцаў, адчуване сваёй богаабранасці. Гэтая нецярпімасць, як правіла, не праяўлялася ў варожых дзеяннях, сектанты самі былі тымі, каго праследуюць, але падкрэслівалі, што толькі яны выратуюцца, усе ж, хто не падзяляе іх поглядаў, будуць пакараны. Зараз гэтая пазіцыя эрабілася больш мяккай, але не ва ўсіх сектах.

Характэрнай рысай секты, якая адрознівае яе ад царквы, з'яўляецца арганізацыйная замкнутасць. Калі царква звяртаецца да ўсіх членаў грамадства, і ў яе можа ўвайсці любы, у секце сцвярджаецца, што яна складаецца з людзей богаабраных, якія адрозніваюцца ад іншых. Сектанты аддзяляюць сябе ад астатняга грамадства і падкрэсліваюць, што не цікавяцца ягонымі справамі.

Як правіла, секта ўяўляе сабой самастойную суполку веруючых,якая не падпарадкоўваеца вышэйстаячаму органу альбо асобе, як гэта назіраецца ў царкве. Унутры секты адсутнічае фармальная розніца паміж яе кіраўнікамі і простымі вернікамі, падкрэсліваецца роўнасць ўсіх членаў.

У штодзенным словаўжыванні ў паняцце "секта" укладааецца негатыўны сэнс, і таму яно можа ўспрымацца як абраза. Самі члены гэтага тыпу рэлігійных арганізацый называюць іх не сектамі, а цэрквамі. У навуковым словаўжыванні “секта”-- гэта проста тэрмін для абазначэння акрэсленага тыпу рэлігійнай арганізацыі, ніякага негатыўнага сэнсу ў яго не ўкладваецца. Зараз многія даследчыкі і рэлігійныя дзеячы імкнуцца слова "секта" не ўжываць, каб не выклікаць напружанасці і непаразумення сярод веруючых.

Класічным прыкладам сект з'яўляюцца такія кірункі ў праваслаўі як духаборы, малакане, хлысты, скапцы, а ў пратэстанцтве – баптысты, адвентысты, сведкі Іеговы і г.д.

Харызматычны культ – рэлігійная арганізацыя, узнікшая як аб'яд-нанне прыхільнікаў канкрэтнага чалавека, якому прыпісваецца валоданне асаблівым звышнатуральным дарам (харызмай). Гэты чалавек з'яўляецца эаснавальнікам і кіраўніком харызматычнага культу, ён можа абвесціць сябе альбо паўнамоцным прадстаўніком нейкай эвышнатуральнай істоты ці сілы (Бога, Сатаны, Касмічнага Розуму і г.д.), альбо, нават, самім Богам. Таму ягоны аўтарытэт сярод прыхільнікаў каласальны, на яго не распаўсюджваюцца агульнапрынятыя маральныя нормы, і можа быць так, што ён гэтым карыстаецца ў карысных мэтах. Вельмі часта заснавальнікамі харызматычных культаў робяцца людзі са здольнасцямі да ўнушэння (альбо ад прыроды, альбо спецыяльна выпрацаванымі), іх жа прыхільнікі – гэта, як правіла, людзі з неўстойлівай псіхікай, якія легка паддаюцца маніп ляванню. 3 мэтай уздзеяння на псіхіку ў харызматычным кульце могуць выкарыстоўвацца спецыяльныя методыкі: шматгадзінныя малітвы, медытацыі, абмежаванні ў сну, ужыванне наркатычных рэчываў г.д.Для гэтага тыпу рэлігійньэх арганізацый характэрна атмасфера крайняга фанатызму і нецярпімасці да іншадумцаў (“усе, хто не прызнае нашага Бога - слугі Сатаны”). Даволі часта здараюцца калектыўныя самагубствы прыхільнікаў харызматычных культаў з рэлігійнымі мэтамі (прыняеенне сябе ў ахвяру, далучэнне да Бога, сустрэча канца свету і г.д.). 3 членамі гэтага тылу рэлігійных арганізацый немагчыма весці ніякія дыскусіі – яны проста няздольны ўспрыняць аргументы, накіраваныя супраць іх поглядаў. Для вываду іх э таго псіхічнага стану, у якім яны знаходзяцца, патрэбна спецыяльнае лячэнне, якое, дарэчы, не заўсёды дае эфект.

Націск у харызматычных культах робіцца не на рацыянальных, а на пазарацыянальных элементах, рэлігійная практыка ў асноўным зводзіцца да шанавання (культу) кіраўніка-заснавальніка шяхам выканання ягоных загадаў. Таму сярод прыхільнікау харызматычнага культу пануе жалезная дысцыпліна, і вельмі часта яны адкрыта эксплуатуюцца. Таксама характэрным з'яуляецца продаж чалавекам, які зрабіўся членам харызматычнага культу, усей сваей (а часам, і не сваей) маёмасці і ахвяраванне грошаў на патрэбы арганізацыі. Заканадеўствам многіх краін дзейнасць харызматычных культаў абмежавана альбо забаронена.

Прыкладамі харызматычных культаў, якя існуюць зараз на Беларусі, з'яўляюцца Вялікае Белае Брацтва, Царква Вісарыёна (Царква Апошняга Запавету), Царква Муна (Асацыяцыя Святога Духа за аб'яднанне сусветнага хрысціянства).

Трэба адзначыць, што у розных рэлігіях кожны з вышэйназваных структурных кампанентаў адыгрывае розную ролю. Напрыклад, у праваслаўі і каталіцтве ўсе гэтыя часткі прысутнічаюць у развітым выглядзе: ёсць распрацаванае веравучэнне, багаты і разнастайны культ, моцная і дакладна іерархізаваная рэлігійная арганізацыя. Вялікі націск робіцца на паглыбленні веры і яе рэалізацыі у штодзённым жыцці. Але існуюць рэлігіі, дзе аднему з гэтых кампанентаў надаецца значна менш увагі, чым іншым. Напрыклад, у першабытных рэлігіях веравучэнне было вельмі нераспрацаваным, і рэлігія ў асноўным зводзілася да культу - чалавек не столькі разважаў аб звышнатуральным, колькі ўзаемадзейнічаў з ім. У антычнай Грэцыі і Рыме ніхто не патрабаваў ад чалавека, каб ён верыў ва ўсе тыя міфы аб багах, якія існавалі. Галоўнае, каб ён удзельнічаў у агульнагарадскіх ахвярапрынашэннях, дэманструючы тым самым лаяльнасць да апекуноў дзяржавы. У іншых рэлігійных накірунках, такіх як, напрыклад, пратэстанцкія секта баптыстаў, пяцідзесятнікаў, адвентыстеў, культу надаецца вельмі мала ўвагі, асноўны націск робіцца на веру і мараль.



Информация о работе «Агульная характарыстыка рэлiгii»
Раздел: Религия и мифология
Количество знаков с пробелами: 47428
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
18384
0
0

... ізацый – «Працы...», «Вучоныя запіскі» і г. д., якія выходзяць у свет у выглядзе нумараваных тамоў, частак, выпускаў). 2. Этапы развiцця перыядычнага друку на Беларусi   1. Зараджэнне (другая палова XVIII – пачатак XIX ст.). Першым перыядычным выданнем на тэрыторыi сучаснай Рэспублiкi Беларусь была «Gazeta Grodieńska» («Газета Гродзеньска»), што друкавалася на польскай мове ў Гродна з ...

Скачать
124382
0
0

славуты зямляк эпохi Адраджэння, сучаснiк Фран цыска Скарыны. Пяру М.Гусоускага належаць тры паэмы, болей за дзесяць вершау. Цудоуны высокапатрэатычны твор "Песня пра зубра" напiсаны удалечаны ад Радзiмы (у 1522 г.) па просьбе папы Льва Х, якi хацеу пачуць праудзiвае паэтычнае слова пра паляванне на зуброу. Напiсана паэма на лацiнскай мове на той час мове навукi, культуры, мiжнародных зносiн у ...

0 комментариев


Наверх