Нетрадыцыйныя рэлiгii


Змест

1. Вызначэнне і класіфікацыя нетрадыцыйных рэлігій

2. Нетрадыцыйныя рэлігійныя арганізацыі на Беларусі

Спіс выкарыстаных крыніц


1. Вызначэнне і класіфікацыя нетрадыцыйных рэлігій

Сучасная рэлігійная сітуацыя ў свеце характарызуецца наяўнасцю шматлікіх рознанакіраваных працэсаў. Мяняецпа роля рэлігіі ў грамадстве, яна набывае новае аблічча. Многія даследчыкі лічаць, што ў XX стагоддзі пачаўся новы этап у развіцці рэлігій, які характарызуецца паслабленнем у Еўропе і Амерыцы ўплыву і аўтарытэту традыцыйных рэлігій і з'яўленнем значнай колькасці новых рэлігійных рухаў і арганізацый, якія часта называюць нетрадыцыйнымі рэлігіямі.

Трэба адзначыць, што самі прыхільнікі гэтых рзлігійных накірункаў не лічаць іх нетрадыцыйнымі і, як правіла, прэтэндуюць на прыналежнасць да традыцыі, якая можа, па іх словах, налічваць некалькі тысячагоддзяў. Нетрадцыйнасць гэтых рэлігій праяўляецца не ў тым, што яны ўзніклі параўнальна нядаўна, а ў тым, што прэтэндуюць на "новае слова'' альбо "пераадоленне" існуючай рэлігійнай традыцыі, іх палажэнні з'яўляюцца для нас нязвыклымі, не, маюць каранёў у еўрапейскай культуры і, як правіла, запазычаны з Усходу.

Такім чынам, пад нетрадыцыйнымі рэлігіямі мы будзем разумець рэлігійныя накірункі, якія ўзніклі ў Паўночнай Амерыцы ці Еўропе пераважна ў другой палове XX стагоддзя, альбо былі сюды прынесены, і асноўныя палажэнні якіх прама супярэчаць традыцыйнаму для гэтых рэгіёнаў хрысціянству.

Называюць наступныя прычыны ўзнікнення і распаўсюджвання нетрадыцыйных рэлігій:

1.Пераломны характар еўрапейскай культуры XX ст. Старыя каштоўнасці, якімі раней карысталіся еўрапейцы, шмат у чым страцілі сваё жыццёвае значэнне. Гэта праявілася ў многіх галінах культуры. Напрыклад, мы гаворым аб некласічным мастацтве, некласічнай навуцы, некласічнай філасофіі. Па аналогіі пралагандысты нетрадыцыйных рэлігій таксама падкрэсліваюць сваю сучаснасць і прагрэсіўнасць, сцвярджаюць, што іх рух — гэта новы этап у рэлігійным развіцці чалавецтва. Асабліва часта яны абвяшчаюць аб сваёй сувязі з сучаснай навукай і выкарыстоўваюць яе дасягненні. Веравучэнні большасці нетрадыцыйных рэлігій уяўляюць сабой даволі прыцягальныя для недасведчанага чалавека светапоглядныя сістэмы, у якіх рэлігійныя палажэнні спалучаюцца з псеўданавуковымі ўяўленнямі аб свеце, грамадстве і чалавеку.

2. Рэзкі рост сацыяльных праблем абумоўлены зменамі ў грамадскім жыцці і паскарэннем тэмпаў ягонага развіцця. Нетрадыцыйныя рэлігіі прэтэндуюць на вырашэнне гэтых праблем. Для іх характэрна актаўная місіянерская дзейнасць. Калі да іх прыходзіць новы чалавек, да яго ставяцца з падкрэсленай увагай і любоўю. Гэта дае адчуванне абароненасці і душэўнага камфорту.

3.Узмацненне канфлікту паміж рознымі пакаленнямі. Частка сучаснай моладзі на Захадзе нязгодна з рэлігійнымі поглядамі сваіх бацькоў і шукае чагосьці іншага. Як правіла, нетрадыцыйныя рэлігіі арыентаваны на "светапоглядна незадаволеных" маладых людзей. Гэта ў першую чаргу маладзёжныя рэлігіі. У ЗША асноўную колькасць іх прыхільнікаў складаюць юнакі і дзяўчаты ад 18 да 24 гадоў з адносна забяспечаных сем'яў, якія маюць добрую адукацыю і не сустракаліся з сур'ёзнымі матерыяльнымі цяжкасцямі.

4.Экзатычны характар новых рэлігій. Як правіла, яны грунтуюцца на нязвыклых для прадстаўнікоў еўрапейскай культуры прынцыпах і ўяўляюцца нечым новым і незвычайным. Вельмі часта далучэнне да нетрадыцыйных рэлігій з'яўляецца вынікам імкнення чалавека змяніць свае звыклае асяроддзе.

5.Страта даверу да традыцыйных рэлігій. Абумоўлена гэта перш за ўсё няўменнем апошніх працаваць у сучасных умовах.

Вылучаюцца наступныя тыпы нетрадыцыйных рэлігій:

1.Псеўдарэлігійныя аб'яднанні (тэасофія, вучэнне Агні Ёгі , Царква сайенталогіі, Новы век ( New Age) і г.д.) - групы па пошуку новай духоўнасці. Псеўдарэлігійнымі называюцца таму, што асноўны націск робяць не на веру, а інтэлект, пры дапамозе якога імкнуцца дасягнуць нейкіх звышнатуральных ведаў.

Культу ў гэтых арганізацыях надаецца вельмі мала значэння. Для поглядаў іх прыхільнікаў характэрны надзвычайны эклектызм.

2.Неаарыенталісцкія абшчыны і рухі (Міжнароднае Таварыства Свядомасці Крышны, дзэн-будызм, Трансцэндэнтальная Медытацыя і інш.). Веравучэнне і культавая практыка гэтых арганіэацый грунтуецца на палажэннях, запазычаных з усходніх рэлігій, як правіла, будызму і індуізму. Супрацьпастаўляюць "інтэлектуальнай" і "тэхнагеннай" культуры Захаду, развіццё якой прывяло да войнаў, экалагічнай катастрофы, разбурэння духоўнасці, "арганічную" культуру Усходу, накіраваную на устанаўленне гармоніі чалавека з Сусветам.

3. Неахрысціянскія культы (Вялікае Белае Брацтва, Царква Апошняга Запавету, Царква Аб'яднання і інш.). Гэтыя арганізацыі прэтэндуюць на развіццё хрысціянства на падставе "новай духоўнасці''. Як правіла, імкнуцца дапоўніць хрысціянскае веравучэнне палажэннямі ўсходніх рэлігій. Для прыхільнікаў неахрысціянскіх культаў характэрна ўжыванне псеўданавуковай тэрміналогіі, чаканне блізкага канца свету, вера ў Месію. У якасці апошняга яны разглядаюць свайго кіраўніка. Ён абвяшчаецца пасланнікам Бога альбо самім Богам, які прынёс людзям новае адкрыццё і вышэйшую духоўнасць.

Як правіла, неахрысціянскія культы вельмі небяспечны для грамадства. Чалавек, паверыўшы ў ''жывога Бога" перакрэслівае сваё папярэдняе жыццё, адмаўляецца ад родных, кідае працу альбо вучобу і прысвячае сябе служэнню культу. Вельмі часта неахрысціянскія арганізацыі ўступаюць у канфлікт з законам і іх лідэры прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці.

4.Сатанізм лічыцца нетрадыцыйным рэлігійным накірункам, бо свядома супрацьпастаўляе сябе існуючай рэлігійнай і культурнай традыцыі. Сатаністы адкрыта абвяшчаюць, што яны з'яўляюцца носьбітамі зла і адмаўляюць агульнапрынятыя маральныя нормы.

Сярод нетрадыцыйных рэлігій у якасці асобнай групы вылучаюць дэструктыўныя культы. Гэта такія рэлігійныя арганізацыі, якія грунтуюць сваю дзейнасць на змене свядомасці сваіх прыхільнікаў з мэтай іх поўнага падпарадкавання. У дэструктыўных культах шырока ўжываюцца метады ўнушэння і самаўнушэння: шматразовае паўтарэнне адных і тых жа палажэнняў, устрыманне ад ежы, музыка, танцы, ў асобных выпадках - псіхатропныя і наркатычныя рэчывы. Гэта прыводзіць да трансфармацыі свядомасці чалавека, страты здольнасці крытычна мысліць, канфліктаў з блізкімі людзьмі. Дзейнасць дэструктыўных культаў звязана з парушэннем асноўных правоў чалавека.

Зараз у нашай краіне прызнаны дэструктыўнымі наступныя рэлігійныя арганізацыі:

1.Вялікае Белае Брацтва (ЮСМАЛОС).

2.Багародзічны цэнтр (Марыянскі рух Царквы Белай святой Русі).

3.Царква вучняў Ісуса Хрыста.

4.Сям'я Любві (Дзеці Бога).

5.Царква Аб'яднання (Асацыяцыя Святога Духа за аб'яднанне сусветнага хрысціянства).

6.Царква Апошняга Запавету (Царква Адзінай Веры).

7.Аум Сінрыкё.

8.Ахмадзійцы.

9.Сатаніты.

І0.Ліга духоўнага адраджэння Санатана Дхарма.

11.Царква сайенталогіі.

І2.Таварыства адзінства духоўных культур "Адраджэнне".

13.Таварыства адраджэння культуры старажытных славян "Славянін".

14.Маладзёжны цэнтр славянскай культуры "Рус".



Информация о работе «Нетрадыцыйныя рэлiгii»
Раздел: Религия и мифология
Количество знаков с пробелами: 39224
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

0 комментариев


Наверх