3 ПАДБОР ГIДРАУЛIЧНАЙ АПАРАТУРЫ
Гідраўлічная апаратура прызначана ў аб’ёмным гідрапрыводзе для змянення параметраў патоку рабочай вадкасці (ціску, расходу, напрамку руху вадкасці) ці для падтрымання іх зададзеных параметраў. Большая частка гідраапаратуры нармалізавана, што дазваляе пры праектаванні выбіраць неабходныя гідраапараты, а не праектаваць іх.
Выбар ўсей гідраапаратуры (згодна са схемай гідрапрывода) праводзіцца па рабочым ціску цыліндра рц (вызначаны раней) і максімальнаму значэнню расходу вадкасці ў гідрацыліндры, які вызначаецца па залежнасці:
Qц=Vp*S/ηa (3.1)
дзе Vр - скорасць рабочага ходу поршня гідрацыліндра; S- рабочая плошча поршня; ηа – аб’ёмны К.К.Д. гідрацыліндра, які прымаецца ў залежнасці ,ад прынятага тыпу ўшчыльнення поршня.
Qц1=Qц2=0,094*3.32*10-3 /0,98 = 1.19*10-4 м3/c
Згодна з задачай пры агульным кіраванні двума гідрацыліндрамі і паслядоунай іх работы разліковы расход будзе роўны максімальнаму расходу аднаго з гідрацыліндраў:
Qц=Qц1+Qц2=2.38*10-4м3/c (3.2)
Выбар гідраапаратаў робім з дапамогай тэхнічных характырыстак [2].
З дапамогай размеркавальнай апаратуры магчыма змяняць напрамак руху рабочай, вадкасці на розных участках гідрасістэмы, а гэта значыць забяспечваць рабочы і халасты (зваротны) ход поршня гідрацыліндра. Выбіраем залатніковы размеркавальнік з ручным кіраваннем Г74-22.
Тэхнічная характарыстыка
Расход, л/с 0.3
Ціск, МПа 20
Страты ціску, МПа 0.15
Страты вадкасці, см3/с 1.67
Вага, кг 7
Умоунае абазначэнне размеркавальнага устройства прыведзена на малюнку
Мал. 2
Напорны залатнік прызначаны для забеспячэння у гідрасістэме неабходнага ціску . Прымаем напорны залатнік БГ54-22.
Тэхнічная характарыстыка
Расход, л/с 0.3
Ціск, МПа 5
Страты ціску, МПа 0,4
Вага, кг 1.6
Умоунае абазначэнне напорнага залатніка прыведзена на малюнку
Мал. 3
Дроселі прызначаны для рэгулявання скорасці руху выхаднога звяна гідрацыліндра. Выбіраем дросель Г77-32:
Тэхнічная характарыстыка
Расход, л/с 0.3
Ціск, МПа 12.5
Вага, кг 2,5
Умоўнае абазначэнне дроселя прыведзена на малюнку
Мал. 4
Фільтры прызначаны ў гідрапрыводзе для ачысткі рабочай вадкасці ад механічных прымесей, якія трапляюць у сістэму ці ў момант заліўкі ў бак, або з’яўляюцца ў ёй у час эксплуатацыі ў выглядзе прадуктаў зносу, карозіі і раскладання вадкасці і матэрыялаў, з якіх выраблены элементы гідрапрывода.
Выбіраем пласцінчаты фільтр 0.12Г41-13.
Тэхнічная характарыстыка
Расход, л/с 0,417
Страты ціску, МПа 0,1
Вага, кг 6,3
Мал. 5
Умоўнае абазначэнне фільтра прыведзена на малюнку
Засцерагальны клапан прызначаны для абмежавання ціску ў гідрапрыводзе. Пры павелічэнні ціску да настроечнага клапана пачынае працаваць і частку вадкасці скідвае з гідраўлічнай сістэмы,што прыводзіць да памяншэння ціску.
Выбіраем засцерагальны клапан Г52-12:
Тэхнічная характарыстыка
Расход, л/с 0.3
Ціск,МПа 3
Страты ціску, МПа 0,2
Вага, кг 2,4
Умоўнае абазначэнне застерагальнага клапана прыведзена на малюнку
Мал. 6
Зваротные клапаны прызначаны для свабоднага прапускання рабочай вадкасті у адным напрамку і для перакрыцця яе руху у зваротным напрамку. Прымаем зваротны клапан Г51-22
Тэхнічная характарыстыка
Расход ,л/с 0.3
Ціск Мпа 20
Страты ціску,Мпа 0.2
Страты вадкасці см3/c 0.08
Маса,кг 1.5
Умоунае абазначэнне зваротнага клапана прыведзена на малюнку
Мал. 7
4. ВЫЗНАЧЭННЕ СТРАТ ВАДКАСТI I ПАДАЧЫ ПОМПЫ
Для таго, каб забяспечыць рух выхаднога звяна гідрарухавіка (гідрацыліндра) ззададзенай скорасцю, неабходна вызначыць падачу помпы з улікам усіх стратрабочай вадкасні пры яе руху ад помпы да гідрарухавіка.
Велічыня падачы залежыць ад схемы ўключэння ў работу гідрарухавікоў. Пры паслядоўным іх ўключэнні яна вызначаецца па гідрарухавіку з максімальным расходам з улікам аб'ёмных страт ў гідраапаратуры:
Qп=Qц.мах+Qру , (4.1)
дзе Qц.мах – страты вадкасці ў гідрацыліндры; Qру- страты вадкасці ў размеркавальнай апаратуры;
Велічыня страт вадкасці прымаецца з тэхнічных характарыстык кожнага гідраапарата.
Qп=119+1.67+2*0.08=120.83 см3/с= 1.2083*10-4 м3/с
0 комментариев