2. Роля Беларусі ва ўсталяванні і станаўленні СНД
Важным напрамкам знешнепалітычнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь з’яўляецца ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва з краі-намі СНД. Гэта аб’яднанне было абвешчана 8 снежня 1991 г., калі ў рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы кіраўнікі Беларусі (С. Шуш-кевіч), Расіі (Б. Ельцын) і Украіны (Л. Краўчук) падпісалі пагадненне аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У іх заяве было адзначана, што перагаворы аб падрыхтоўцы новага Саюзнага дагавора зайшлі ў тупік, аб’ектыўны працэс выхаду рэспублік з саставу СССР і ўтварэння незалежных краін стаў рэальным фактам. У пагадненні абвяшчалася, што СССР як суб’ект міжнароднага права спыніў сваё існаванне. Тры дзяржавы аб’ядналіся ў СНД і запрасілі ўступіць у Садружнасць новыя дзяржавы былога СССР. Афіцыйным месцам знаходжання кардынацыйных органаў Садружнасці быў вызначаны Мінск.
10 снежня Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў па-гадненне аб стварэнні СНД і прыняў рашэнне аб дэнансацыі Саюзнага дагавора 1922 г. 21 снежня ў Алма-Аце незалежныя дзяржавы – Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расій-ская Федэрацыя, Таджыкістан, Туркменія, Узбекістан і Ўкраіна падпісалі Пратакол да Пагаднення і Дэкларацыю аб утварэнні на роўных правах СНД, якая не з’яўляецца ні дзяржавай, ні дзяржаўнай структу-рай. Дэкларацыя пацвердзіла прыхільнасць гэтых дзяржаў да супрацоўніцтва ў розных сферах знешняй і ўнутранай палітыкі, абвясціла гарантыі выканання міжнародных абавязацельстваў былога СССР. У сувязі з гэтым 25 снежня 1991 г. Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў склаў свае паўнамоцтвы.
30 снежня 1991 г. кіраўнікі 11 краін у Мінску абмеркавалі фінансава-эканамічныя і ваенна-стратэгічныя пытанні СНД. 1992 г. яны падпісалі дэкларацыю аб супрацоўніцтве, узгодненых дзеяннях у правядзенні рэформ, вяртанні культурных і гістарычных каштоўнас-цяў і інш. У снежні 1993 г. да СНД далучылася Грузія.
У 1993 г. быў абмеркаваны і прыняты Саветам кіраўнікоў дзяржаў Статут СНД, у якім падкрэслівалася, што Садружнасць заснавана на пачатках суверэннай роўнасці ўсіх яе членаў, якія з’яўляюцца самастойнымі суб’ектамі міжнароднага права. У верасні 1993 г. кіраўнікі дзяржаў СНД падпісалі Дагавор аб стварэнні Эканамічнага саюза.
У Мінску сталі рэгулярна адбывацца пасяджэнні кіраўнікоў ура-даў, міністэрстваў і ведамстваў СНД. З 1993 г. у Мінску размяшчаецца Выканаўчы сакратарыят СНД – пастаянна дзеючы адміністрацыйны і каардынуючы орган садружнасці. Ён забяспечвае арганізацыю работы Савета кіраўнікоў дзяржаў, Савета кіраўнікоў урадаў, Савета міністраў замежных спраў, Эканамічнага савета і іншых органаў. Выка-наўчы камітэт распрацоўвае праекты дакументаў, арганізуе дзейнасць больш як 20 органаў галіновага супрацоўніцтва. У Мінску знаходзіцца створаны ў 1994 г. Эканамічны суд СНД. Такім чынам, Мінск становіцца сталіцай СНД.
У 1995 г. былі наладжаны дзелавыя кантакты з Міжнароднай арганізацыяй працы, Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў. Прадстаўнікі Выканаўчага камітэта ўдзельнічаюць у нарадах і форумах, якія праводзяцца па лініі ААН, ЕС, АБСЕ і іншых міжнародных арганізацый.
Разам з тым СНД пакуль займае даволі нізкае месца ў міжнароднай іерархіі: на яе долю прыпадае толькі 3% сусветнага валавога ўну-транага прадукту. Па гэтых паказчыках Садружнасць саступае ЕС, эканамічным блокам новых індустрыяльных краін Паўднёва-Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыкі. Крызісны стан Садружнасці выявіўся ў канцы 1990-х гг., што было засведчана шэрагам нарад кіраўнікоў дзяржаў СНД. Спецыяльны міжнародны форум, праведзены на аснове іх рашэнняў, выпрацаваў канкрэтныя прапановы і прававыя акты, скіраваныя на ўмацаванне эканамічнага супрацоўніцтва шляхам стварэння зоны свабоднага гандлю і карэннага рэфармавання выканаўчых структур СНД. Асноўнымі прычынамі такога негатыўнага працэсу з’яўляюцца: розныя падыходы дзяржаў СНД да праблем рэфармавання органаў Садружнасці, вызначэння іх структуры і функцый; рознагалоссі ў выпрацоўцы агульнай эканамічнай канцэпцыі на макра- і мікраўзроўні і агульнай палітыкі ў забеспячэнні калектыўнай бяспекі; неэфектыўнасць дагавораў і пагадненняў у рамках СНД; разыходжанні ў сферы інтарэсаў і мэтаў знешняй палітыкі краін-удзельніц.
Невысокую эфектыўнасць дэманструюць органы Садружнасці ва ўрэгуляванні канфліктаў на тэрыторыі СНД. Не выконваюцца многія палажэнні Дагавора аб калектыўнай бяспецы (1992 г.). У жніўні 2009 г. Грузія, незадаволеная палітыкай Расіі ў адносінах да Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, заявіла аб сваім выхадзе з СНД.
Рэспубліка Беларусь выступае за захаванне СНД, больш цесныя эканамічныя, палітычныя і ваенныя супрацоўніцтва і інтэграцыю і лічыць, што Садружнасць па свайму патэнцыялу можа заняць важкае месца ў шэрагу іншых рэгіянальных арганізацый. Беларусь была адным з ініцыятараў падпісання дагавораў і пагадненняў аб Мытным саюзе, адзінай эканамічнай прасторы, калектыўнай бяспецы і фарміраванні зоны свабоднага гандлю.
... ўнага ладу, чаго патрабавалі ўрады Расіі і Прусіі. Яшчэ ў сакавіку 1764 г. гэтыя дзяржавы заключылі паміж сабой пагадненне, па якому ўзялі на сябе абавязацельства не дапускаць сілай зброі рэформаў дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Сойм выбраў камісію для падрыхтоўкі рашэння аб ураўненні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі. Камісіяй быў падрыхтаваны ў лютым 1768 г. дагавор з Расіяй аб ...
... карпарацый Мэрдака, Максвела, Эрсана, канцэрнаў Шпрынгера, Бартэльсмана, Баўэра і інш. выказвалі гатоўнасць зрабіць буйныя інвестыцыі ў мас-медыя краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Узамен яны патрабавалі «месца» ў інфармацыйнай прасторы гэтых краін, адпаведнае памерам свайго інвеставання. Па сутнасці, інфармацыйныя «гіганты» імкнуліся заваяваць новыя рынкі збыту сваёй прадукцыі. Для прані ...
... восем гадоў існавання каля 40 назваў беларускіх кніг агульным тыражом звыш 100 тысяч экземпляраў. Такім чынам можна прыйсці да высновы, што на Беларусі на пачатку XX ст. назіраўся ўздым кнігадрукавання. Як ўжо было адзначана, літаратурнае рэдагаванне сканцантравана ў асноўным у выдавецтвах. Ужо ў канцы 1917 - пачатку 1918 года ў Беларусі пачынаюць працаваць першыя выдавецтвы. Найбольш значным з ...
0 комментариев