Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
Гістарычны факультэт
Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў
Рэферат па тэма
Знешняя палітыка Беларусі у 1990-2000-ыя гг.
Адносіны паміж Беларуссю і краінамі СНД.
Выканаў:
Студэнт 3 курса 2 групы
Мішын П.
Мiнск, 2007
8 снежня 1991 г. – у Белавежскай пушчы прадстаўнікамі Беларусі, Украіны і Расеі было падпісана Пагадненне аб спыненні існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Гэтае пагадненне атрымала назву “Белавежскага”. Заснавальнікі СНД запрасілі іншыя рэспублікі былога СССР уступіць у садружнасць. У выніку ў яго склад увайшлі 12 краін. Цэнтрам СНД была вызначана сталіца РБ – г.Мінск. У гашыя дні СНД як аб’яднанне незалежных краін знаходзіцца ў пошуку найбольш прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новага аб’яднання. Распрацаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Устаў СНД.
Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі галоўным накірункам у знешняй палітыцы сталі адносіны з Расіяй. Сярод кіраўніцтва рэспублікі не было аднолькавага падыходу да адносін з Расіяй. Партыя В. Кебіча тлумачыла эканамічны крызіс у краіне разрывам гаспадарчых сувязяў з краінамі былога СССР, імкнуўшыся ў сваёй дзейнасці да ўзнаўлення адносін. Апазіцыя БНФ і Старшыня Вярхоўнага Савета С.Шушкевіч выказалі думку, што крызіс быў выкліканы змовай часткі кіраўнікоў Расіі з былой наменклатурай Беларусі. З гэтай прычыны яны выступаліза памяншэнне эканамічнай і ваеннай залежнасці ад Расіі, умацаванне палітычных і гандлевых сувязяў з еўрапейскімі краінамі.
Аднак ужо у 1993 г. быў узяты курс на ўзнаўленне эканамічных адносін з Расіяй. Працягваючы такім чынам, паміж Беларусю і Расіяй у 1992- 1993 гг. Было падпісана 42 пагадненні, з якіз 31 – па эканамічных пытаннях, 6 – па палітычных, 5 – па ваенных.
У верасні 1993 г. быў падпісаны дагавор аб аб’яднанні грашовых сістэм Беларусі і Расіі ( адзінай грашовай адзінкак павінен быў стаць расейскі рубель). Пасля кастрычніцкіх падзей 1993 г. у расеі, у 1994 г. быў падрыхтаваны новы план, так званы дагавор аб “рублёвай зоне новага тыпу”. Аднак дагавор не быў падпісаны, бо ён нарушаў Канстытуцыю РБ, у якой у артыкуле № 145 сцвяржалася, штовыключным правам грашовай эмісіі на тэрыторыі краіны валодае толькі Нацыянальны банк.
Толькі пасля прэзідэнскіх выбараў у ліпені 1994 г. знешняя палітыка ў дачыненні да Расеі пачала змяняцца ў бок супрацоўніцтва.
6 студзеня 1995 г. – падпісанне пагаднення паміж РФ і РБ Мытнага саюза. 25 траўня 1995 г. адмена мытнага кантролю на расейска-беларускай мяжы. 26 траўня – урачыстая ліквідацыя шлагбаўма на мяжы РФ і РБ.
У траўні 1995 г. – раферэндум па пытанні аб эканамічнай інтэграцыі з Расеяй. Удзел прыняло 64,8 % грамадзян Беларусі, з іх 82,4% падрамалі.
Люты 1996 г. – афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Маскву: абмеркаванне паглыблення эканамічных, ваенных і культурных сувязяў. Было прынята рашэнне аб падрыхтоўцы дагавора, які б вызначаў бы прынцыпы, асноўныя напрамкі і формы дальнейшага збліжэння РБ і РФ.
2 красавіка 1996 г.- дагавор аб стварэнні Супольнасці суверэнных рэспублік. У дакуменце адзначалася, што бакі ўзгадняюць палітыку, агульныя пазіцыі па асноўных міжнародных пытаннях, узаемадзейнічаюць у забяспячэнні бяспекі, ахове меж і барацьбе са злачыннасцю. Пры ўсім захоўваўся суверэнітэт абодвух дзржаў. Былі сфарміраваны Вышэйшы Савет, Выканаўчы камітэт, Парламенцкі Сход, Мытны камітэт, Расейска-Беларуская камісія па навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву, Камітэт па гідраметэаралогіі і маніторынгу забраджвання навакольнага асяроддзя, Грамадскі савет прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў пры Выканкаме Супольнасці.
Беларуска- расейскае збліжэнне было затарможана ўнутрыпалітычным крызісам у РБ восенню 1996 г. 24 лістапада 1996 г. была зменена Канстытуцыя РБ, так пачалася эканамічная блакадаз боку Захада.
7 сакавіка 1997 г. у Крамлі адбылася сустрэча Лукашэнкі і Ельцана, на якой было прынята рашэнне аднавіць саюз ад 2 красавіка 1996 г. і стварыць Саюз дзвюх дзяржаў. Такім чынам, 2 красавіка 1997 г. у Маскве яны падпісалі Дагавор аб Саюзе Беларусі з Расеяй. У дагаворы адзначалася, што кожная краіна – удзельніца Саюза- захоўвае дзяржаўны суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную недатыкальнасць, канстытуцыю, сцяг, герб і іншыя атрыбуты дзяржаўнасці. Галоўныя мэты саюза:
1. умацаванне адносін братэрства і ўсебаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, ваеннай, навуковай, культурнай і іншых сферах;
2. павышэнне ўзроўню жыцця народаў і стварэнне спрыяльных умоў для ўсебаковага развіцця асобы;
3. устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржаў- удзельніц Саюза;
4. збліжэнне нацыянальных прававых сістэм, фарміраванне агульнай прававой сістэмы Саза;
5. забяспячэнне бяспекі і падтрыманне высокай абароназдольнасці, сумесная барацьба са злачыннасцю;
6. забяспячэнне агульнаеўрапейскай бяспекі і развіццё супрацоўніцтва ў Еўропе і ва ўсім свеце.
23 траўня 1997 г. прэзідэнтамі Ельцыным і Лукашэнкам у маскве быў падпісаны Статут Саюза беларусі і Расеі.
10 чэрвеня 1997 г. Дагавор аб Саюзе Расіі і Беларусі быў ратыфікаваны ў Мінску і Маскве.
25 снежня 1998 г. была падпісана Дэкларацыя ад аб’яднанні Беларусі з Расеяй у Саюзную дзяржаву, 8 снежня 1999 г. – падпісаны Дагавор паміж Беларуссю і Расеяй аб стварэнні Саэзнай дзяржавы. 26 студзеня 2000 г. дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы быў ратыфікаваны. Старшынёй Вышэйшага дзяржаўнага Савета быў абраны Лукашэнка, Старшынёй Савета Міністраў стаў Кас’янаў, Дзяржсакратаром – Барадзін.
Беларусь, стаўшы незалежнай, падцвердзіла сваю прыхільнасць да прынцыпаў Статута ААН, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, далучылася да факультатыўнага пратакола Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах у тых выпадках, калі парушаюцца правы асобы. Ужо да 1994 г. незалежную Беларусь прызналі 123 краіны свету, а 97 з іх усталявалі дыпламатычныя адносіны. РБ стала паўнапраўным членам больш за 60 міжнародных арганізацый, а ў 10 з іх атрымала статус наглядальніка. У 1991 – 1997 гг. РБ падпісала больш за 600 двухбаковых міждзяржаўных і міжурадавых пагадненняў па пытаннях знешнепалітычнай і эканамічнай дзейнасці. Сярод краін СНД Беларусь першай падпісала Парыжскую хартыю для новай Еўропы, увайшла ў Міжнародны валютны фонд (МВФ) і Сусветны банк рэканструкцыі і развіцця.
На момант распаду СССР на тэрыторыі Беларусі была размешчана 250-тысячная вайсковая группоўка, было размешчана 72 стратэгічныя ракеты з ядзернымі боегалоўкамі. 23 траўня 1992 г. ЗША, Расея, Беларусь, Україна і Казахстан падпісалі Лісабонскі пратакол аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў (СНУ). Згодна пратаколу Беларусь абавязвалася ліквідаваць або перадаць Расеі ўсе стратэгічныя ядзерныя боегалоўкі. Адзінай уладальніцай ядзернай зброяй у СНД стала Расійская Федырацыя. Да 1996 г. Беларусь цалкам выканала абавязацельствы і стала краінай дэ-факта без’ядзернай зброі.
15 траўня 1992 г. у Ташкенце быў падпісаны Дагавор аб калектыўнай бяспецы. Быў створаны савет калектыўнай бяспекі і ўведзена пасада Галоўнакамандуючага аб’яднанымі ўзброеннымі сіламі СНД. 15 красавіка 1994 г. – Дэкларацыя аб захаванні суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і непахіснасці краін СНД.
27 сакавіка 1995 г. Савет Бяспекі РБ зацвердзіў Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі краіны: забяспячэнне нацыянальнай бяспекі павінна ажыцяўляцца на падставе выканання нормаў міжнароднага права і нацыянальнага заканадаўства. Згодна Канстэтуцыі РБ, былі вызначаны прынцыпы знешняй палітыкі: “РБ у сваёй знешняй палітыцы зыходзіць з прынцыпаў роўнасці дзяржаў, непрымянення сілы або пагрозы сілай, непарушнасці межаў, мірнага ўрэгулявання спрэчак, неўмяшання ва ўнутраныя справы і іншых агульнапрызнаных прынцыпаў і нормаў права”(канстытуцыя РБ ад сакавіка 1994 г.).
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і ЗША былі ўсталяваны 28 снежня 1991 года. У 1992 г. ў Вашынгтоне пачало працаваць Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі. З пачатку 1997 года Злучаныя Штаты пачалі ажыццяўляць у дачыненні да Беларусі палітыку "выбіральнага ўзаемадзеяння", якая прывяла да рэзкага скарачэння ўзроўню міждзяржаўнага супрацоўніцтва.
У кастрычніку 2004 года ЗША прынялі "Закон аб дэмакратыі ў Беларусі". Гэты адыёзны па форме і дэструктыўны па сутнасці дакумент супярэчыць Статуту ААН і іншым агульнапрызнаным нормам міжнароднага права. ЗША па-ранейшаму працягвалі крытыкаваць Беларусь як на двухбаковым узроўні, так і ў рамках шматбаковых арганізацый. У той жа час пабудова добрых дачыненняў з ЗША з'яўляецца важным напрамкам знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Беларускі бок працягвае выступаць за далейшае развіццё двухбаковых адносін на прынцыпах узаемнай павагі і партнёрства. Нягледзячы на пэўныя супярэчнасці, паступова развіваюцца беларуска-амерыканскія гандлёва-эканамічныя сувязі. Тавараабарот паміж дзвюма краінамі ў 2005 годзе склаў 482 млн. долараў.
ЗША ўваходзяць у пяцёрку асноўных краін-інвестараў Беларусі. На 1 студзеня 2006 года ў Беларусі зарэгістравана 505 сумесных і замежных прадпрыемстваў з удзелам амерыканскага капіталу.
Беларусь і ЗША актыўна супрацоўнічаюць ў гуманітарнай галіне. У 2005 годзе ЗША паставілі ў Беларусь гуманітарнай дапамогі на агульную суму больш за 12,5 млн. долараў. У мінулым годзе ў Злучаных Штатах прайшлі аздараўленне каля 1300 Нягледзячы на існуючыя супярэчнасці, Беларусь падтрымлівае канструктыўны дыялог з ЗША ў галіне барацьбы з гандлем людзьмі, злачыннасцю ў сферы высокіх тэхналогій. Добрыя перспектывы мае супрацоўніцтва ў галіне аховы інтэлектуальнай уласнасці, ліквідацыі наступстваў прыродных і тэхнагенных катастрофаў, нераспаўсюджвання зброі масавага знішчэння.
Развіццё знешнепалітычных і знешнеэканамічных адносін Беларусі з краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна адпавядае палітычным і эканамічным інтарэсам Беларусі. З моманту ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і шэрагам краін Лацінскай Амерыкі прайшло больш дзесяці гадоў. На сённяшні дзень Беларусь падтрымлівае дыпламатычныя дачыненні з 28 з 33 краін рэгіёна.
Найважнейшым фактарам аб'ектыўнага характару, які збліжае пазіцыі Беларусі і краін Лацінскай Амерыкі, з'яўляецца абарона прынцыпу шматполюснасці міру як гарантыі стабільнасці ў міжнародных стасунках. Беларусь і лацінаамерыканскія краіны маюць сходныя пазіцыі па пытанні месца і ролі ААН у сучасным свеце, прынцыпаў рэфармавання яе Савета Бяспекі.
Практычная лінія беларускай знешняй палітыкі ў Лацінскай Амерыцы скіравана на пашырэнне сферы ўзаемадзеяння, інтэнсіфікацыі ўзаемавыгаднага эканамічнага супрацоўніцтва, развіццю рознабаковых сувязей у галіне культуры, навукі, адукацыі, у гуманітарнай сферы.
Аснову беларускага экспарту ў 2005 годзе склалі калійныя ўгнаенні. Назіраецца тэндэнцыя да павелічэння аб'ёмаў паставак іншых асноўных экспартных тавараў і дыверсіфікацыі экспарту: шын, электраабсталявання, частак і абсталявання для аўтамабіляў і трактароў, сінтэтычных ніцей. Імпарт складаўся ў асноўным з цукру-сырцу.
У дзесятак буйнейшых лацінаамерыканскіх краін-спажыўцоў беларускай вытворчасці ў 2004 годзе ўвайшлі Бразілія, Аргенціна, Куба, Венесуэла, Мексіка, Чылі, Эквадор, Панама, Перу, Коста-Рыка. Бразілія з'яўляецца галоўным гандлёвым партнёрам Беларусі ў рэгіёне.
У 2004 годзе адбыўся візіт Міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў Бразілію, Аргенціну і на Кубу, да якога быў прымеркаваны візіт дэлегацыі беларускіх дзелавых колаў. Візіт дазволіў развіць і ўзмацніць палітычныя і гандлёва-эканамічныя адносіны з краінамі рэгіёна.
У красавіку 2006 года беларуская ўрадавая дэлегацыя пад кіраўніцтвам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сяргея Сідорскага наведала Кубу з афіцыйным візітам. Галоўным вынікам візіту стала замацаванне стратэгічнага партнёрства Беларусі з Кубай і прасоўванне беларускіх эканамічных інтарэсаў на кубінскім рынку і ў рэгіёне Лацінскай Амерыкі ў цэлым.
Літаратура
1. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч.2. XIX – XX стст: Курс лекцый / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў і інш. Мн., 2002.
2. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. / Пад рэд. Я.К. Новіка. Мн., 2006.
3. Гісторыя Беларусі: Дапам. для паступаючых у вузы / пад рэд. Ю.Л. Казакова. Мн., 1998.
4. Гісторыя Беларусі. Навуч.дапам. / А.Г. Каханоўскі, С.М. Ходзін, А.А. Яноўскі. Мн., 2001.
5. Гісторыя знешней палітыкі Беларусі. Ч. 2, Снапкоўскі У.Е. Мн., 2004.
Похожие работы
... шляхам падвышэньня ўзроўню прадукцыйнасьці і зьмяненьня прыярытэтаў у выбары культураў для вырошчваньня і ўключэньня ў рацыён харчаваньня, зазначыў Паскуале Стэдута. Стан сельскай гаспадаркі ў Беларусі Сельская гаспадарка адыгрывае важную ролю ў эканоміцы Беларусі, хаця прыродныя ўмовы ацэньваюцца спецыялістамі як сярэднія, а многія выказваюцца пра нашу краіну як зону рызыкоўнага земляробства. ...
... з'яў. Іх узаемаадносіны характызуюцца партнёрствам, агульным клопатам аб дабрабыце людзей і грамадзянскім міры, што з’яўляецца дадатковым доказам існавання ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці. 5. Культурнае развіццё беларускага народа Беларуская культура канцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў мела станоўчую дынаміку. Па-першае, дзяржаўная палітыка ў галіне асветы заўсёды належала да ...
раінай. Пасля распаду СССР перад Рэспублікай Беларусь паўстала задача пабудовы незалежнай дэмакратычнай дзяржавы. Важнай падзеяй стала распрацоўка асноўнага закона Рэспублікі Беларусь – Канстытуцыі. Канстытуцыйная камісія працавала да 1994 года. 15 сакавіка Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Беларусі, згодна з якой у краіне ўводзіўся пост Прэзідэнта. У гэтых умовах у чэрвені 1994 г. адбыліся ...
0 комментариев