Сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае развіццё Рэспублікі Беларусь на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў


Змест

 

1. Тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 1990-2000 гг

2. Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця і беларуская мадэль сацыяльна-арыентаванай эканомікі

3. Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гг. і яе рэалізацыя. Узрастанне ролі навукі на шляху да інфармацыйнага грамадства

4. Месца рэлігіі ў духоўным жыцці Рэспублікі Беларусь: узаемаадносіны дзяржавы і царквы

5. Культурнае развіццё беларускага народа

Спіс выкарыстаных крыніц



1. Тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 1990-2000 гг.

Працэс набыцця Рэспублікай Беларусь рэальнага суверэнітэту супаў у часе з рэзкім пагаршэннем яе сацыяльна-эканамічнага становішча. Сістэма кіравання ўсім народнагаспадарчым комплексам аказалася разбалансаванай. Парушыліся сувязі паміж рэспублікамі, а разам з імі – пастаўкі паліва і сыравіны, збыт гатовай прадукцыі. У выніку за 1991–1994 гг. выпуск прамысловай прадукцыі ў рэспубліцы скараціўся на 31 %. Сабекошт прадукцыі сельскай гаспадаркі знізіўся, а разам з ім – і попыт калгасаў на тэхніку і ўгнаенні. Хранічны недахоп сродкаў на выхад з крызісу ўскладняўся наступствамі Чарнобыльскай катастрофы, якія забіралі каля 16 % рэспубліканскага бюджэту.

Адмоўным тэндэнцыям у развіцці народнай гаспадаркі паспрыяў і Савет міністраў на чале з прэм’ерам В. Кебічам, які ўзяў на ўзбраенне ліберальныя метады эканамічных пераўтварэнняў і пераклаў асноўны цяжар па іх ажыццяўленні на плечы працоўных («шокавая тэрапія»). У выніку, нягледзячы на дэфіцыт прадуктаў і тавараў першай неабходнасці, кошт на іх рэзка ўзрос. У адрозненні ад многіх саюзных рэспублік, беларускі ўрад замарудзіў з увядзеннем нацыянальнага плацёжнага сродку. У выніку грамадзяне былога СССР імкнуліся патраціць савецкія рублі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, купляючы ўсё, што было ў продажы – ад тэлевізараў да будаўнічых матэрыялаў. Каб зменшыць «вымыванне тавараў», давялося абмежаваць іх набыццё праз увядзенне талонаў і адмысловых спажывецкіх кніжак. Толькі ў 1992 – 1995 г. у нашай краіне стаў уводзіцца свой беларускі рубель.

Пасля зацверджэння Вярхоўным Саветам праграмы ажыццяўлення эканамічных рэформ, частка насельніцтва спрабавала скарыстаць свае сілы ў новых формах гаспадарання. Так, вяскоўцы і гараджане набывалі права на ўтварэнне фермерскіх гаспадарак. У 1991 г. Савет Міністраў ініцыіраваў перадачу часткі дзяржаўнай уласнасці працоўным калектывам і прадпрымальнікам. Да канца 1992 г. было перададзена 190 прадпрыемстваў. Актыўную ролю на беларускім рынку сталі адыгрываць замежныя бізнесмены, якія з 1991 па 1995 гг. стварылі 889 уласных і 1 836 сумесных з беларусамі прадпрыемстваў.

На хвалі развіцця рынку ўдалося ўзбагаціцца тым, хто быў бліжэй да ўлады і мог за атрымаць ільготны крэдыт у банку, каб затым набыць на яго тэхніку, нерухомасць і г. д. Асноўная ж маса ўкладчыкаў ашчадных банкаў не мелі магчымасці забраць свае грошы і ў выніку гіперінфляцыі цалкам іх страцілі. Прэм’ер В. Кебіча выявіў сваю некампетэнтнасць у пытаннях зняцця сацыяльнай напружанасці і вываду народнай гаспадаркі з крызісу, тым не менш выставіў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкія выбары.

Заняпад эканомікі здолела прыпыніць група новых палітыкаў і эканамістаў, якая прыйшла да ўлады разам з Прэзідэнтам А. Лукашэнкам. 30 верасня 1994 г. прапанаваная імі праграма выхаду з крызісу была ўхвалена Вярхоўным Саветам рэспублікі. Дзякуючы ёй, ужо ў 1995 г. абвал вытворчасці быў прыпынены, але ў перспектыве належала прадпрыняць значныя намаганні, каб пераламаць сітуацыю да лепшага, бо да гэтага часу валавы ўнутраны прадукт Рэспублікі Беларусь склаў 65, 2 %, а рэальныя даходы яе насельніцтва – толькі 60 %.

У ліку першых мерапрыемстваў Прэзідэнта былі: скасаванне неабгрунтаванай прыватызацыі дзяржаўнаё маёмасці і барацьба з карупцыяй. Да канца 1995 г. была створана нацыянальная крэдытна-грашовая і банкаўская сістэма, пачала фарміравацца ўласная мадэль эканамічнага развіцця сацыяльна арыентаванага тыпу. Гэтыя навацыі і перспектывы знайшлі ўвасабленне ў «Асноўных напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996–2000 гады», якія былі ўхвалены ў кастрычніку 1996 г. Усебеларускім народным сходам.

Велізарную дапамогу ў стабілізацыі беларускай эканомікі аказаў Прэзідэнт і ўрад Расійскай Федэрацыі. У многім дзякуючы ёй, у 1996-1999 гг. намеціліся станоўчыя тэндэнцыі ў росце ВУП, тавараў народнага спажывання, інвестыцый і тавараабароту. Так, у параўнанні з 1995 г., 1998 год даў прырост ВУП 122,6 %, прадукцыі прамысловасці – 137,7 %, рознічнага тавараабароту – 193,9 %, інвестыцый у асноўны капітал – 132,2 %. Разам з тым яшчэ заставалася вострай праблема стратных прадпрыемстваў, якія ў 1998 г. складалі ў прамысловасці 11 %, а таксама адставанне вытворчасці сельгаспрадуктаў.

Вынікам напружанай працы беларускага народа пад кіраўніцтвам Прэзідэнта і падначаленага яму ўрада зрабіліся першыя істотныя дасягненні ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі. Так, у 2000 г. па асноўных паказчыках (ВУП, узровень жыцця і інш.) Рэспублікі Беларусь першай на постсавецкай прасторы выйшла на паказчыкі перадкрызіснага 1990 г.і стварылі аснову для яе далейшага дынамічнага развіцця.


Информация о работе «Сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае развіццё Рэспублікі Беларусь на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 36239
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
125056
0
0

... , што аднаўляецца з пакалення ў пакаленне. С.Будны не толькі адхіляе пісанне, але прапануе сваё тлумачэнне. Будны на падставе Апакаліпсіса Іаана, г. зн. тэксту Евангелля, адхіляе боскасць Хрыста 3 твораў Буднага, якія захаваліся, не відаць, як ён тлумачыў вераванне аб тым, што Хрыста, простага чалавека, сталі абагатвараць. У кнізе «Аб дзвюх прыродах» Будны спыніўся на гісторыі ўзнікнення веры ў ...

Скачать
28802
0
0

... кажучы, мёртвым стылям пэўных няпоўнафункцыянальных моў, магчымасць далучэння да якіх для беларускай мовы зусім не выключана без кардынальных змен у сучаснай моўнай палітыцы Рэспублікі Беларусь. У сучаснай беларускай тэрміналогіі ўжо існуе пласт тэрмінаў, якія пры сваёй адпаведнасці зместу паняццяў, рэалій і заканамернасцям сучаснай беларускай мовы ўспрымаюцца як штучныя (часам ацэньваюцца носьбі ...

Скачать
105105
0
0

... кардынальна адрознівалася ад праграмы бальшавікоў. У 1918 г., у час нямецкай акупацыі, Гарун рэдагаваў газету «Беларускі шлях». У жніўні 1919 г. узначаліў Часовы беларускі нацыянальны камітэт, які ўключаў радных Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, прадстаўнікоў Культурна-асветнага таварыства, Хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці, Першага таварыства драмы і камедыі, Вучыцельскага беларускага хаў ...

Скачать
21608
0
0

... прадстаўлены 50 дэлегатамі на першым славянскім кангрэсе Лацінскай Амерыкі (1943 г.). Па яго рашэнню быў створаны Славянскі саюз у Аргенціне, членамі якога сталі практычна ўсе беларускія арганізацыі краіны. Другая сусветная вайна выклікала трэцюю хвалю эміграцыі. Беларусь, якая была арэнай жорсткіх ваенных дзеянняў, працяглай акупацыі яе тэрыторыі фашысцкімі захопнікамі, гэтыя працэсы закранулі ...

0 комментариев


Наверх