5. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці
У 980 г. наўгародскі князь Уладзімір, заваяваўшы кіеўскі трон, у мэтах умацавання дзяржавы ўвёў адзіны для ўсіх культ язычніцкіх багоў. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», князь «усталяваў на па-горку над дваром церамным Перуна драўлянага, а галава яго срэбная, а вус залаты, і Хорса, Дажбога, і Стрыбога, і Смаргла, і Мокаш». Але ў 988 г. па палітычных матывах ён прыняў рашэнне далучыць супляменнікаў да хрысціянства і з дапамогай візантыйскіх святароў пера-весці ўсё насельніцтва ў новую веру. Праз колькі год на Беларусі былі створаны першыя епархіі з цэнтрамі ў Полацку (992) і Тураве (1013).
З пачаткам распаўсюджання на ўсходзеславянскіх землях хрысці-янства не разбурала язычніцкага духоўнага асяроддзя. Людзі не адразу прызвычаіліся да яго: гэты працэс найперш ахапіў гарады, а сяляне як падаўляючая большасць насельніцтва яшчэ даволі працяглы час спа-вядала веру сваіх продкаў. Так, у эпічным творы «Слова пра паход Ігаравы», датаваным ХІ-ХІІ стст., часта згадваюцца паганскія багі.
У выніку хрысціянізацыі важнейшым здабыткам насельніцтва Кіеўскай Русі стала распаўсюджанне «слова боскага», напісанага на сла-вянскай мове балгарскімі манахамі Кірылам (827-869) і Мяфодзіем (815-885). Акрамя рэлігійных кніг, упрыгожаных адмысловымі літа-рамі і мініяцюрамі, сталі з’яўляцца летапісы, у якіх асвятляліся міну-лыя і бягучыя («из лета в лето») падзеі. У іх ліку «Аповесць мінулых гадоў» (пачатак ХІІ ст.), Іпацьеўскі летапіс (ХІІ-ХІІІ стст.) і інш.
Цэнтрамі пісьменства і адукацыі з’яўляліся манастыры і цэрквы. Менавіта пры іх узніклі першыя школы і сховішчы кніг. Статус хры-сціянства як дзяржаўнай рэлігіі абавязаў яе іерархаў клапаціцца аб падрыхтоўцы адукаваных кадраў не толькі для сваёй патрэбы, а і для княскага двара. Не менш важную ролю адыгрывалі летапісцы і пе-ракладчыкі, прапаведнікі і настаўнікі разам са «словам божым» пра-пагандавалі маральныя і эстэтычныя ўзоры, стымулявалі цягу людзей да адукацыі, фарміравалі агульнаславянскія духоўныя каштоўнасці.
У ліку самых славутых прадстаўнікоў хрысціянскай асветы і аду-кацыі на Беларусі – Еўфрасіння Полацкая (1110-1173 гг.). Дачка князя Георгія і ўнучка Ўсяслава Чарадзея, Прадслава, прыняўшы пострыг і імя Еўфрасіння, прысвяціла сябе служэнню богу і людзям. Яна пра-цавала над збіраннем, перакладамі грэчаскіх рэлігійных твораў і зай-малася перапісваннем кніг, якія разыходзіліся па ўсёй Полацкай зямлі і за яе межамі. Пры манастырах яна адкрыла дзве школы, (у тым ліку адну для дзяўчынак), дзе, акрамя пачатковых ведаў, дзеці знаёміліся з прыродазнаўствам, медыцынай, рыторыкай, (асобныя з іх) паэтыкай, вывучалі стараславянскую, грэчаскую і лацінскую мовы.
У 1161 г. па заказу Еўфрасінні полацкі майстра Лазар Богша зра-біў крыж, які да гэтага часу лічыцца не толькі шэдэўрам старажытнага мастацтва, але і духоўным сімвалам праваслаўных вернікаў Беларусі.
Другім славутым асветнікам з’яўляецца Кірыла Тураўскі (каля 1130 – каля 1182 гг.). Напісаныя ім «Словы» (павучэнні) прынеслі яму славу прапаведніка. На гэтай ніве ён праславіўся яшчэ больш і набыў прозвішча «Златавуста», калі ў 1161 г. стаў тураўскім епіскапам.
Выдатным царкоўна-палітычным дзеячам, мысліцелем і асветнікам свайго часу быў Клімент Смаляціч (? – пасля 1164 г.). Ён сам набыў высокую адукацыю і прапаведаваў прыярытэт духоўных каш-тоўнасцей над матэрыяльнымі.
У ліку дасягненняў усходнеславянскіх літаратараў – мастацкі твор «Слова пра паход Ігаравы», дзе адбіліся сапраўдныя гістарычныя падзеі. Твор прасякнуты ідэямі братэрства славян, любові да Радзімы.
З’яўленне рукапісных кніг стымулявала распаўсюджанне пісь-менства. У ліку матэрыяльных доказаў ранняга яго існавання на Бела-русі, з’яўляецца полацкая пячатка Х ст., надпісы на Барысавым і Раг-валодавым камянях. Аб тым жа сведчаць знойдзеныя тагачасныя пры-стасаванні для пісьма – пісалы; лісты, напісаныя на бярозавай кары – «берасцяныя граматы». У ліку асоб, якія валодалі пісьменствам, былі не толькі святары, а і свецкая знаць, купцы і рамеснікі.
Вызначальны ўплыў хрысціянства на духоўнае жыццё жыхароў Беларусі ўвасобіўся ў архітэктуры. Разам з драўлянымі храмамі ў ХІ-ХІІ стст. з’явіліся мураваныя, выкананыя мясцовымі дойлідамі ў ві-зантыйскім стылі, у Полацку (сабор Св. Сафіі, Барысаглебскі мана-стыр, Спаса-Еўфрасінеўская царква), Віцебску (Благавешчанская цар-ква), Гародні (Каложская царква, Ніжні храм). Па сваім прызначэнні храмы з’яўляліся не толькі культавымі пабудовамі а сховішчамі кніг, майстэрнямі па іх пераспісцы, памяшканнямі для навучання дзяцей. Пад час нападу ворага храмы маглі паслужыць абарончымі аб’ектамі.
Рэлігійная тэматыка знайшла яскравае ўвасабленне ў манументальным (фрэскі) і дэкаратыўным мастацтве, іканапісе. Хрысціянская сімволіка сталі выцясняць язычніцкія амулеты і талісманы. Высокага развіцця дасягнула кніжная мініяцюра – выкананыя рознакаляровымі фарбамі малюнкі, заглаўныя літары, арнаменты. Усе пісьмовыя кры-ніцы ХІ-ХІІІ стст. – летапісы, павучэнні, казанні, летапісы, мастацкая літаратура ўвабралі ў сабе надзённыя духоўныя і сацыяльныя праб-лемы, якія хвалявалі грамадства Кіеўскай Русі.
... з тым Статут 1588 г. скончыў кадыфікацыю законаў Вялікага княства [3, с.191]. Такім чынам, неабходна подкрэсліць, што заключэнне Люблінскай уніі дазволіла ВКЛ атрымаць перамогу ў Лівонскай вайне. Рэч Паспалітая была больш моцным утварэннем, і суседнім дзяржавам прыходзілася з ёй лічыцца. 3. Гістарычнае значэнне Люблінскай уніі Гістарычнае значэнне ўзнікнення Рэчы Паспалітай, Люблі ...
... адносіны ў Заходняй Еўропе і сацыяльнаэканамічнае развіццё беларускіх зямель у перыяд ранняга сярэднявечча. Феадальныя землеўладанне і гаспадарка У VVІ стст. у Заходняй Еўропе на руінах буйнейшай рабаўладальніцкай дзяржавы – Рымскай імперыі ўзніклі шматлікія дзяржаўныя ўтварэнні ў форме манархій. Аснову іх эканомікі складала сельская гаспадарка. Зямля як асноўная каштоўнасць ператварылася ва ў ...
... далося захаваць частку тэрыторыі якая засталася пасля анексіі і далучэння болыпасці тэрыторыі княства да Польскага каралеўства, а таксама тытулы "вялікага князя літоўскага" і "Вялікага княства Літоўскага", рэшткі дзяржаўнасці і аўтаномію ў межах Рэчы Паспалітай. 3 цягам часу польскі ўплыў на насельніцтва усё болып узмацняўся. Шляхта перайшла ў каталіцызм і апалячылася. У 1696 г. польская мова была ...
0 комментариев