4. Структура каталіцкай царквы

 

Каталіцкая царква ўяўляе сабой адзіную цэнтралізаваную арганізацыю. Яе кіраўніком з'яўляецца Папа Рымскі. Афіцыйна ягоны тытул гучьць так: Біскуп Рыма, Намеснік Ісуса Хрыста, Пераемнік Князя Апосталаў, Вярхоўны Патрыярх Усяленскай Царквы, Патрыярх Захаду, Прымас Італіі, Архібіскуп і Мітрапаліт Рымскай правінцыі, Манарх дзяржавы-горада Ватыкана, Раб Рабоў Божых. Выбіраецца папа кардыналамі (ад лац. cardinalis – галоўны, асноўны) на спецыяльным сходзе – канклаве (ад лац. cum clave – пад ключом) пажыццёва. Зараз гэта адбываецца наступнум чынам. Калі памірае стары папа, кардыналы, якія маюць права прымаць удзел у канклаве (тыя, узрост якіх не перавышае 80 год), з'язджаюцца ў Рым, заходзяць у памяшканне Сіксцінскай капэлы Апостальскага палаца ў Ватыкане, і за імі зачыняюцца дзверы. Раней, каб пазбегнуць знешняга ўплыву на выбары папы, уваход замуроўваўся. Кардыналы знаходзяцца ў Сіксцінскай капэле, пакуль не выберуць папу. Ежу ім падаюць праз спецыяльнае акенца. Выбары адбываюцца шляхам тайнага галасавання пры дапамозе бюлетэняў. Кандыдат у папы павінен набраць 2/3 галасоў плюс яшчэ адзін голас. Калі патрэбная колькасць галасоў не набрана, бюлетэні спальваюцца ў печцы разам з воглай саломай. Тады з коміна ідзе чорны дым, які з'яўляецца знакам, што папа яшчэ не абраны. Калі кандыдат набраў патрэбную колькасць галасоў, спальваюцца толькі бюлетэні. 3 коміна ідзе белы дым, які паказвае, што адбыліся выбары папы. Тады адчыняюцца дзверы, і новы папа разам з кардыналамі выходзіць з Сіксцінскай калэлы.

Усяго ў гісторыі было 262 папы. 3 1978 г. Рымскім папам з'яўляецца Ян Павел II, былы Архібіскуп Кракаўскі кардынал Кароль Вайтыла (нар. 1920).

Папа з'яўляецца кіраўніком Ватыкана – карлікавай дзяржавы, якая займае некалькі кварталаў у Рыме вакол сабора Святога Пятра. Узнік Ватыкан у 1929 г. замест былой Папскай вобласці, якая існавала з 756 па 1870 гг. і ўключала ў сябе некалькі італьянскіх правінцый. Падставай для яго ўзнікнення з'явілася пагадненне, падпісанае паміж папам Піем XI і ўрадам Мусаліні. Ватыкан займае тэрыторыю ў 44 гектары і мае ўсе дзяржаўныя атрыбуты: герб, сцяг, гімн, сімвалічнае войска са швейцарскіх гвардзейцаў. Як суверэнная дзяржава Ватыкан падтрымлівае дыпламатычныя адносіны больш як са ста краінамі. Паслы Ватыкана называюцца нунцыямі (лац. nuntius – веснік).

Згодна з канстытуцыяй Ватыкана, Рымскаму папе належыць вышэйшая заканадаўчая, выканаўчая і судовая ўлада. Кіруючы орган каталіцкай царквы мае назву Святы Прастол. Кіраўніцтва Ватыканам і царквой папа ажыццяўляе праз цэнтральны адміністратыўны апарат – Рымскую курыю. Яна складаецца з 9-ці кангрэгацый, 12-ці саветаў, 3-х трыбуналаў і 3-х канцэлярый, якія курыруюць розныя накірункі і формы дзейнасці.

Папа з'яўляецца аднаасобным кіраўніком каталіцкай царквы і яму належыць рашаючы голас ва ўсіх справах. Аднак сваю ўлад ён ажыццяўляе ў адзінстве з біскупамі і выносіць меркаванні па важных пытаннях толькі параіўшыся з імі. Пры папе дзейнічае дарадчы орган – Сінод, які склікаецца адзін раз у тры гады. У яго склад уваходзяць патрыярхі і мітрапаліты ўсходніх каталіцкіх цэркваў, кіраўнікі нацыянальных епіскапскіх канферэцый і манаскіх ордэнаў, а таксама асобы, персанальна прызначаныя папам. Для вырашэння найбольш важных царкоўных пытанняў папы збіраюць саборы. Рашэнні сінодаў і сабораў набываюць абавязковую сілу пасля таго, як іх падпіша папа.

На рэгіянальным узроўні існуюць епіскапсккія канферэнцыі, якія перыядычна збіраюцца на свае паседжанне. У час паміж канферэнцыямі дзейнічаюць абраныя імі кіруючыя органы. Ёсць епіскапскія канферэнцыі краін Еўропы, Лацінскай Амерыкі:, Азіі і Афрыкі. На іх вырашаюцца праблемы каталіцкай царквы дадзенага рэгіёну.

Нацыянальныя каталіцкія цэрквы зараз карыстаюцца значнай самастойнасцю, асабліва ў эканамічнай сферы. Частку свайго даходу яны адлічваюць у бюджэт Ватыкана, астатнім распараджаюцца самі. Кіруюць нацыянальнымі каталіцкімі цэрквамі кардыналы, патрыярхі, мітрапаліты, архібіскупы ці біскупы, якіх прызначае папа. Называюцца яны прымасамі (лац. primas – той, хто мае першынство). Для вырашэння мясцовых праблем прымасы склікаюць нацыянальныя сіноды з прадстаўнікоў духавенства і веруючых.

Асноўнай структурнай адзінкай каталіцкай царквы з'яўляецца епархія. Узначальваецца яна біскупамі, якіх прызначае папа, і якія непасрэдна з ім зносяцца. Пры іх існуюць епархіяльныя ўпраўленні для вырашэння штодзённых праблем.

Асаблівасцю каталіцкай царквы з'яўляецца наяўнасць манаскіх ордэнаў – арганіэацый манахаў ці манашак, створаных для ажыццяўлення канкрэтнага віду дзейнасці: добрачыннасці, адукацыі, дапамогі хворым, прапаганды веры і г.д. У каталіцкай царкве існуе звыш 150 манаскіх ордэнаў. Некаторыя з іх дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі. Таксама ёсць шматлікія арганіэацыі веруючых для выканання самых розных задач.

Зараз у каталіцкай царкве налічваецца каля 4,5 тыс. біскупаў, каля 450 тыс. святароў і каля мільёна манахаў і манашак. Усе яны выконваюць цэлібат (ад лац. caelebs – нежанаты) – зарок бясшлюбнасці.

На Беларусі на 1 студзеня 1999 г. існавала 399 каталіцкіх прыходаў . Ёсць тры епархіі: Мінская, Магілёўская, Пінская і Гродзенская. Кіруючм органам прыхода з'яўляецца прыходскі сход, які выбірае выканаўчы орган – прыходскі савет. Апошні складаецца са старшыні, яго намесніка, скарбніка і членаў рэвізійнай камісіі.

Для падрыхтоўкі святароў існуе каталіцкая семінарыя ў Гродна, выкладанне там вядзецца пераважна на польскай мове.


Информация о работе «Асаблівасці каталіцтва»
Раздел: Религия и мифология
Количество знаков с пробелами: 36593
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
28710
0
0

... сялян (20% сельскага насельніцтва Беларусі). З 16 мая 1867 г. яны адразу пераводзіліся з аброку на выкуп зямлі і станавіліся прыватнымі ўладальнікамі зямельных надзелаў. Такім чынам, на Беларусі адмена прыгонніцтва мела свае асаблівасці. Так, памеры сялянскіх надзелаў былі вышэйшымі, чым па Расіі. Былі зменшаны выкупныя суммы. Але захоўвалася памешчыцкае землеўладанне – у памешчыкаў знаходзілася ...

Скачать
25717
0
0

... карпарацый Мэрдака, Максвела, Эрсана, канцэрнаў Шпрынгера, Бартэльсмана, Баўэра і інш. выказвалі гатоўнасць зрабіць буйныя інвестыцыі ў мас-медыя краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Узамен яны патрабавалі «месца» ў інфармацыйнай прасторы гэтых краін, адпаведнае памерам свайго інвеставання. Па сутнасці, інфармацыйныя «гіганты» імкнуліся заваяваць новыя рынкі збыту сваёй прадукцыі. Для прані ...

Скачать
26057
0
0

... пісаліся панегірычныя оды і чуллівыя ідыліі. На такім шматмоўным фоне даволі сціпла выглядаюць здабыткі тагачаснай беларускай літаратуры. Як гэта на першы погляд ні парадаксальна, якраз на эпоху Асветніцтва, калі развеялася ноч Контррэфармацыі і ўстанавіўся культ розуму, прыпадае найбольшы крызіс беларускай паэзіі, драматургіі і асабліва прозы (яна была па сутнасці прадстаўлена толькі беларуска- ...

Скачать
125056
0
0

... , што аднаўляецца з пакалення ў пакаленне. С.Будны не толькі адхіляе пісанне, але прапануе сваё тлумачэнне. Будны на падставе Апакаліпсіса Іаана, г. зн. тэксту Евангелля, адхіляе боскасць Хрыста 3 твораў Буднага, якія захаваліся, не відаць, як ён тлумачыў вераванне аб тым, што Хрыста, простага чалавека, сталі абагатвараць. У кнізе «Аб дзвюх прыродах» Будны спыніўся на гісторыі ўзнікнення веры ў ...

0 комментариев


Наверх