Дзяржава ў палітычнай сістэме грамадства
Кароткая анатацыя модуля
Дадзеная тэма традыцыйна з’яўляецца адной з важнейшых у тэорыі дзяржавы. Яна ўключае ў сябе блок пытанняў аб сутнасці і структуры палітычнай сістэмы, ролі дзяржавы ў палітычнай сістэме, суадносінах дзяржавы і грамадства, дзяржавы і іншых суб’ектаў, а таксама іншых элементаў палітычнай сістэмы.
Дзяржава выступае асяродкам палітычнай сістэмы, яе асноўным суб’ектам, вакол якога будуецца палітычная сістэма. Усе іншыя элементы і суб’екты палітычнай сістэмы непасрэдна залежаць ад дзяржавы. Аднак і дзяржава залежыць ад іншых суб’ектаў і элементаў палітычнай сістэмы.
Тэматычны план
1.Паняцце структура і азначэнне палітычнай сістэмы грамацтва.
2.Дзяржава ў палітычнай сістэме грамацтва.
3.Дзяржава і палітычныя партыі.
4.Дзяржава і царква. Светская і тэакратычная дзяржава.
5.Дзяржава і іншыя грамацкія аб’яднанні.
1. Паняцце, структура і азначэнне палітычнай сістэмы грамацтва
У грамадстве існуюць самыя розныя віды адносін: эканамічныя, прававыя, сацыяльныя, маральныя, ў тым ліку і палітычныя. Да палітычных адносяцца ўзаемасувязі паміж індывідамі, сацыяльнымі супольнасцямі, палітычнымі арганізацыямі, дзяржавай і іншымі суб’ектамі па фармаванню і ажыццяўленню дзяржаўнай улады.
Што такое палітычная сістэма, з якіх элементаў яна складаецца? Тэрмін “сістэма” азначае цэласнае мноства элементаў, якія ўзаемазвязаны і ўзаемадзейнічаюць паміж сабой. Для таго, каб вызначыць, што такое палітычная сістэма, неабходна вызначыць, што такое палітыка. Палітыка - гэта сфера дзейнасці, звязаная з адносінамі паміж нацыямі, класамі, палітычнымі партыямі і іншымі суб’ектамі, ядром якой з’яўляецца барацьба за ўтрыманне і выкарыстанне палітычнай улады. Слова “палітыка” ў перакладзе з грэчаскага “politike” азначае “дзяржаўныя справы”, “майстэрства кіравання дзяржавай”. Палітыка як сфера дзейнасці з’явілася пры фармаванні палітычнай і дзяржаўнай улады.
Палітычная сістэма - гэта сукупнасць удзельнікаў палітычнага жыцця, адносін паміж імі, сродкаў і спосабаў перадачы палітычнай інфармацыі, палітычных праграм, ідэй, тэорый, а таксама палітычных норм. Такім чынам, палітычная сістэма складаецца з чатырох элементаў: суб’ектнага складу, камунікатыўнай часткі, ідэакратычнай часткі і нарматыўнай асновы.
Інстытуцыянальная частка. Дадзеная частка ўяўляе сабой суб’ектны склад сістэмы. Суб’ектамі палітычнай сістэмы выступаюць грамадзяне, сацыяльныя супольнасці, палітычныя арганізацыі і дзяржава. Эканамічная сістэма грамадства стварае сацыяльную структуру: класы, сацыяльныя слаі, групы. Розныя сацыяльныя супольнасці (класы, групы) ствараюць свае палітычныя арганізацыі. Паміж гэтымі супольнасцямі і іх арганізацыямі і складаюцца палітычныя адносіны. Дзеля таго, каб вызначыць, ці з’яўляецца канкрэтны суб’ект суб’ектам палітычнай сістэмы, трэба высветліць: удзельнічае ці не ён у палітычным жыцці.
Камунікатыўная частка - гэта сукупнасць адносін і форм узаемадзеяння, якія складаюцца паміж класамі, сацыяльнымі групамі, нацыямі, індывідамі з мэтай іх удзелу ў ажыццяўленні ўлады, распрацоўцы і ажыццяўленні палітыкі. Палітычныя адносіны з’яўляюцца вынікам шматразовых і разнастайных сувязяў суб’ектаў палітыкі ў працэсе палітычнай дзейнасці. У гэту частку палітычнай сістэмы ўваходзяць усе сродкі, спосабы перадачы палітычнай інфармацыі. Асаблівую ролю адыгрываюць сродкі масавай інфармацыі: тэлебачанне, радыё, газеты, часопісы, інтэрнэт і інш.
Ідэакратычная частка. Дадзеная частка ўключае палітычныя праграмы, тэорыі, ідэі, псіхалогію. Палітычная свядомасць суб’ектаў палітычнага працэсу функцыянуе на двух узроўнях - тэарэтычным (палітычная ідэялогія) і эмпірычным (палітычная псіхалогія). Да формаў праяўлення палітычнай ідэялогіі адносяцца погляды, лозунгі, ідэі, тэорыі, а да палітычнай псіхалогіі - пачуцці, эмоцыі, настроі, традыцыі. Асобае месца ў ідэакратычнай частцы займае палітычная культура, пад якой можна разумець, комплекс тыповых для дадзенага грамадства ўзораў (стэрыятыпаў) паводзін, каштоўнасных арыентацый, палітычных уяўленняў. Палітычная культура - гэта перадаваемый цераз пакаленні вопыт палітычнай дзейнасці, які ўключае веды, перакананні, мадэлі паводзін чалавека і сацыяльных груп.
Нарматыўная аснова палітычнай сістэмы. Сюды адносяцца ўсе тыя нормы, якія рэгулююць палітычныя адносіны. Палітычныя адносіны будуюцца на аснове пэўных норм (правіл). Яны ўтрымліваюцца ў розных крыніцах, у тым ліку і канстытуцыі дзяржавы, яе законах, статутах палітычных партый. У многіх краінах, асабліва з устойлівымі гістарычнымі традыцыямі (напрыклад, Англія), паралельна з палітычнымі нормамі, зафіксаванымі ў прававых актах, дзейнічаюць няпісаныя традыцыі і звычаі. Пэўную ролю ў рэгуляванні палітычных адносін выконваюць этыка-маральныя нормы, у якіх замацаваны ўяўленні грамадства і асобных сацыяльных груп аб праўдзе, справядлівасці, сумленні, годнасці і інш.
Для разумення сутнасці палітычнай сістэмы неабходна азначыць яшчэ два паняцці: палітычны працэс і функцыі палітычнай сістэмы.
Палітычны працэс - гэта сукупнасць вынікаў дзеяння ўсіх суб’ектаў палітычнай сістэмы. Палітычны працэс складаецца з некалькіх стадый:
1.фармаванне палітычнай сістэмы;
2.аднаўленне палітычнай сістэмы;
3.прыняцце і ажыццяўленне палітычных рашэнняў;
4.кантроль за ажыццяўленнем прынятых рашэнняў.
Пад функцыямі палітычнай сістэмы разумеецца тая роля, якую адыгрывае палітычная сістэма ў жыцці грамадства. Выдзяляюць наступныя функцыі:
1)азначэнне мэт, задач, перспектыў развіцця грамадства;
2)акумуляванне эканамічных, палітычных, фінансавых, людскіх і іншых рэсурсаў для дасягнення палітычных мэт;
3)узгадненне розных інтарэсаў суб’ектаў палітычнай сістэмы;
4)размеркаванне матэрыяльных і духоўных рэсурсаў грамадства;
5)забеспячэнне стабільнасці і бяспекі грамадства;
6)распрацоўка і ўкараненне ў грамадства розных норм паводзін;
7)прыняцце і ажыццяўленне палітычных рашэнняў;
8)кантроль за выкананнем палітычных рашэнняў, розных норм паводзін.
... сістэмы гаспадарання. Для БССР – гэта час росквіту ідэйна-палітычнага канфармізму грамадзян, пашырэння сярод іх нацыянальнага нігілізму і заняпаду беларускай школы. 7. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў перыяд перабудовы З сярэдзіны 1980-х гг. у грамадстве ўзрастала ўсведамленне неабходнасці перамен да лепшага. Такія ж настроі ўзніклі нават у часткі членаў ЦК КПСС. У ...
... іншага, адбіўся ў павышэнні актыўнасці бальшавікоў. Пад іх уздеяннем на франтах распаўсюдзіліся "братанні" і ўзмацнілася дэзерцірства. Рэальнае стаўленне палітычных сіл і ўсяго грамадства ў цэлым да вайны выявілася 18 чэрвеня, калі па закліку Ўсерасійскага з'езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў у многіх гарадах краіны адбыліся маніфестацыі і мітынгі. На Беларусі яны прайшлі ў губернскіх і ...
... карысць памешчыкаў і сялян праваслаўнага веравызнання. Усе чыноўнікі-палякі, хто выказваў спачуванне паўстанцам, вызваляліся з дзяржаўных пасад. Іх месцы мусілі заняць ураджэнцы расійскіх губерняў, зацікаўленыя высокімі (на 50%) акладамі. Звязаная з іменем М. Мураўёва другая хваля русіфікацыі суправаджалася выкараненнем польскай мовы з научальных устаноў, кнігавыдавецтва, тэатральных рэпертуара ...
... сістэма». Амаль усе краіны былога «сацыялістычнага лагеру» вярнуліся на адкінуты калісьці шлях рыначных адносін. Канец унітарнага Савецкага Саюза быў пачаткам суверэннай Рэспублікі Беларусь і абрання ёю ўласнага шляху эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця. 2. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай формы кіравання Набыццё Рэспублікай Беларусь суверэнітэту ...
0 комментариев