3. Мясцовыя органы ўлады

Пасля Вальнага сойма дэпутаты склікалі па паветах так званыя рэляцышыя соймікі, на якіх рабілі справаздачы перад сваімі выбаршчыкамі аб рабоце сойма і сваёй дзейнасці на яго сесіях. Гісторыя ведае выпадкі, калі рэляцыйныя соймікі фактычна пераглядалі пытанні, вызначаныя Вальным соймам. Так, калі ў 1671 г. шляхце Берасцейскага павета на рэляцыйным сойміку паведамілі, што на сойме разглядаліся пытанні аб устанаўленні падаткаў і зборы войска, то яна, спасылаючыся на адсутнасць кворуму, не прывяла ў выкананне пастанову Вальнага сойма і адклала соймікавыя дэбаты па гэтых пытаннях. Як бачым, нават Вальны сойм не вырашаў канчаткова тое ці іншае пытанне, таму што кожны соймік пакідаў за сабой права прыняць сваё рашэнне па яго пастанове. Больш таго, мясцовыя соймікі самастойна вырашалі фінансавыя і ваенныя пытанні, зацвярджалі падаткі, выбіралі кандыдатаў на адміністрацыйныя і судовыя пасады. Такім чынам, можна зрабіць вывад, што ў палітычным рэгуляванні Рэчы Паспалітай пераважалі працэсы дэцэнтралізацыі і нават анархіі. Аб гэтым сведчыць і тое, што ў 1582 - 1762 гг. 40 % пасяджэнняў Вальнага сойма было сарвана без прыняцця рашэнняў, а ў XVIII ст. рэдка які Сойм быў выніковым. Дэцэнтралізацыі садзейнічала і тое, што ў Рэчы Паспалітай адсутнічалі адзіныя выканаўча-распарадчыя органы. Кожная частка канфедэрацыі, у тым ліку ВКЛ, мела свой асобны адміністрацыйны і судовы апарат, сваю прававую сістэму.

Крыніцамі права ў некаторых губернях (напрыклад, па наказу Кацярыны ІІ нанава створаных Пскоўскай і Магілёўскай) па найбольш важных крымінальных справах, асабліва па дзяржаўных злачынствах, з'яўляліся Саборнае ўлажэнне 1649 г., «Артыкул воінскі» і іншыя заканадаўчыя акты рускай дзяржавы. Дакладнага размежавання, па якіх крымінальных справах прымяняліся нормы Статута 1588 г., a па якіх рускае заканадаўства, не было. Указам Сената ад 8 мая 1773 г. у далучаных да Расійскай імперыі дзвюх беларускіх губернях ствараліся губернскія і правінцыяльныя суды. Суддзі гэтых судоў выбіраліся толькі шляхтай, якая мела не менш як 10 сялян мужчынскага полу, а выбранымі маглі быць шляхціцы, якія мелі не менш як 20 сялян. Змяняўся, у параўнанні са Статутам, час пасяджэння земскіх судоў. Яны павінны былі разглядаць справы толькі ў чатыры зімовыя месяцы, г. зн. з 1 лістапада па 1 сакавіка. Указам сената ад 28 жніўня забаранялася прадаваць беларускіх сялян без зямлі. Прымаючы пад увагу вышэй азначаныя акалічнасці ў дачыненні мясцовай ўлады (выканаўчай), паўнамоцтвы караля, якія ўсё больш і больш абмяжоўваліся, што таксама не садзейнічала ўзмацненню цэнтралізацыі ўлады ў краіне.


Заключэнне

Па акту Люблінскай уніі Вялікае княства Літоўскае павінна было зліцца з Польшчай і страціць сваю самастойнасць, але згодна з артыкуламі Статута 1588 г. ВКЛ здолела захаваць свой суверэнітэт. Можна сцвярджаць, што ў выніку Люблінскай уніі ў Еўропе ўтварылася новая канфедэратыўная шматнацыянальная дзяржава – Рэч Паспалітая.

У выніку гістарычнага развіцця дзвюх дзяржаў на працягу XVII ст. з'явіўся акт “Ураўнаванне правоў” ВКЛ і Польшчы 1697 г., які пераасэнсаваў акт Люблінскай уніі і стаў асноўным законам рэальнай федэрацыі дзвюх дзяржаў. Такое становішча захавалася да канца XVIII ст., хаця існавалі тэндэнцыі да унітарызму. Яны фармуляваліся польскімі дэпутатамі на соймах у 1766, 1773, 1775 і 1776 гг. Але на чатырохгадовым сойме прадстаўнікі ВКЛ здолелі адстаяць федэратыўны характар Рэчы Паспалітай.

Вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады ў Рэчы Паспалітай былі кароль і сойм. Прававое становішча караля вызначалася агульнадзяржаўнымі актамі - «Пактам канвента» і «Генрыкаўскімі артыкуламі», а ў Беларусі і ў Літве яшчэ і Статутам 1588 г., а пазней – Канстытуцыяй Рэчы Паспалітай (1791 г.).

«Пакта канвента» ўтрымлівалі шэраг абавязкаў, якія былі прапанаваны да падпісання Генрыху Валуа пры абранні яго на каралеўскі прастол у Рэчы Паспалітай у 1573 г. Затым па іх узору заключаліся пагадненні і з іншымі кандыдатамі на каралеўскі трон.

«Генрыхаўскія артыкулы» змяшчалі асноўныя прынцыпы, што вызначалі паўнамоцтвы каралеўскай улады і сойма. У адрозненне ад «Пакта канвента», які складаўся для кожнага прэтэндэнта на каралеўскі прастол і заключаўся з ім, «Генрыхаўскія артыкулы» насілі нязменны характар і кожны нанава абраны кароль абавязаны быў іх пацвердзіць. У іх абвяшчалася свабоднае абранне караля, свабода хрысціянскага веравызнання, абавязак склікаць сойм раз на два гады на шэсць тыдняў, не склікаць агульнае апалчэнне (паспалітае рушэнне) без згоды сойма, мець пры сабе пастаянна савет з 16 сенатараў-рэзідэнтаў. Забаранялася ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны без згоды сойма і інш.

Кампетэнцыя агульных соймаў Рэчы Паспалітай была шырокай. Лічылася, што сойм можа вырашаць усе пытанні дзяржаўнага кіравання і заканадаўства. Да спецыяльнай кампетэнцыі сойма адносіліся: выбранне караля; скліканне апалчэння, аб'яўленне вайны і заключэнне міру; устанаўленне падаткаў з шляхты для вядзення. вайны.

Пасля першага раздзелу Рэчы Паспалітай дзейнасць рэфарматараў па пераўтварэнню дзяржаўнага ладу ў значнай ступені стрымлівалася замежным умяшаннем. Кацярына II, жадаючы яшчэ больш падпарадкаваць свайму ўплыву Рэч Паспалітую, лічыла неабходным стварыць выканаўча-распараджальны орган, які б выконваў указанні царскага пасла. Такім органам стаў створаны ў 1775 г. Пастаянны савет, які складаўся з 36 саветнікаў (18 сенатараў і 18 дэпутатаў), якія выбіраліся соймам. Аднак гэты Савет аказаўся няздольным кіраваць дзяржаўнымі справамі і фактычна Рэч Паспалітая працягвала заставацца дзяржавай без урада, а сам Савет быў ліквідаваны ў 1789 г.

Такім чынам, з аднаго боку, Рэч Паспалітую можна вызначыць як абмежаваную манархію, а з другога – кароль Рэчы Паспалітай быў выбарны, а таму больш нагадваў пажыццёвага прэзідэнта, чым манарха. Прыняўшы пад увагу вышэйсказанае, можна зрабіць вывад, што Рэч Паспалітая па форме хутчэй падобная на рэспубліку, чым на манархію. Так ацэньвалі форму праўлення краіны і дзяржаўнае права, таму і назва "Рэч Паспалітая" ў перакладзе значыць "рэспубліка". Уся ўлада ў гэтай рэспубліцы належала Вальнаму сойму і павятовым соймікам, якія складаліся выключна з паноў-магнатаў і шляхты. Ніжэйшыя станы (саслоўі) краіны ніякіх палітычных правоў не мелі і былі безгалоснай, бяспраўнай масай. Таму Рэч Паспалітая фактычна з'яўлялася панскай, шляхецкай рэспублікай без усякіх адзнак дэмакратызму.


Літаратура

1.  Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. /А.Ф. Вішнеўскі. – Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2003.

2.  История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец. – Мн.: Амальфея, 2000.

3.  Хрестоматия по истории южных и западных славян. Мн., 1987. Т. 1.

4.  Юхо I. Крыніцы беларуска-літоўскага права.

5.  Юхо Я.А. За вольность нашу и вашу. – Мн., 1989.

6.  Юхо Я.А. Кароткi нарыс гiсторыi дзяржавы i права Беларусi. – Мн., 1992.


[1] Юхо Я.А. За вольность нашу и вашу. Мн., 1989. С. 9.

[2] Рэч Паспалітая — даслоўны пераклад з лацінскае мовы слоў respublica (рэспубліка).

[3] Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. /А.Ф. Вішнеўскі. – Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2003. С.119.

[4] Цыт.па: Хрестоматия по истории южных и западных славян. Мн., 1987. Т. 1. С. 229-230.

[5] История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец. – Мн.: Амальфея, 2000. С.106.

[6] Цыт.па.: Юхо I. Крыніцы беларуска-літоўскага права. С. 210.

[7] История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец. – Мн.: Амальфея, 2000. С.107.

[8] Юхо Я. А. Кароткi нарыс гiсторыi дзяржавы i права Беларусi. Мн., 1992. С. 212.

[9] Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. /А.Ф. Вішнеўскі. – Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2003. С. 127.

[10] Юхо Я.А. Кароткi нарыс гiсторыi дзяржавы i права Беларусi. – Мн., 1992. С. 215.

[11] Цыт.па: БЭФ. Т. 3. С. 26.


Информация о работе «Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай»
Раздел: Государство и право
Количество знаков с пробелами: 31718
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
42668
0
2

... з тым Статут 1588 г. скончыў кадыфікацыю законаў Вялікага княства [3, с.191]. Такім чынам, неабходна подкрэсліць, што заключэнне Люблінскай уніі дазволіла ВКЛ атрымаць перамогу ў Лівонскай вайне. Рэч Паспалітая была больш моцным утварэннем, і суседнім дзяржавам прыходзілася з ёй лічыцца. 3.         Гістарычнае значэнне Люблінскай уніі Гістарычнае значэнне ўзнікнення Рэчы Паспалітай, Люблі ...

Скачать
23091
0
0

... стварыла Барскую канфедэра­цыю, якая пачала рокаш. Паўстанне канфедэратаў было падаўлена толькі ў 1771 г. расійскімі войскамі. У 1772 г. Расія, Прусія і Аўстрыя падпісалі дамову аб першым падзеле Рэчы Паспалітай, па якой Расіі перадаваліся ўсходняя і паўночная часткі Беларусі. Урад С.А. Панятоўскага працягваў рэформы па паляпшэнні становішча Рэчы Паспалітай. Была створана Адукацыйная камісія. ...

Скачать
54846
0
0

... далося захаваць частку тэрыторыі якая засталася пасля анексіі і далучэння болыпасці тэрыторыі княства да Польскага каралеўства, а таксама тытулы "вялікага князя літоўскага" і "Вялікага княства Літоўскага", рэшткі дзяржаўнасці і аўтаномію ў межах Рэчы Паспалітай. 3 цягам часу польскі ўплыў на насельніцтва усё болып узмацняўся. Шляхта перайшла ў каталіцызм і апалячылася. У 1696 г. польская мова была ...

Скачать
34544
0
0

... пачаліся ў лістападзе 1618 года ў вёсачцы Дэявуліна, недалёка ад Троіца-Сергіева манастыра. Маскоўскую дэлегацыю ўзначальвалі баяры Ф. Шарамецеў, Д. Мязецкі, акольнічы А.Ізмайлаў ды іншыя, а ўпаўнаважанымі Рэчы Паспалітай былі Л. Сапега, А. Гасеўскі, А. Навадворскі. Абедзве дэлегацыі не шкадавалі ўзаемных абвінавачванняў у "няпраўдах", і гэта ўскладняла перамовы. Гасеўскі скардзіўся, што маско ...

0 комментариев


Наверх