2 Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг. Гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі

Першая палова 60-х гг. характаразуецца пагаршэннем эканамічнай сітуацыі. Зніжаліся паказчыкі фонда- і капіталааддачы, рэнтабельнасці прадпрыемстваў, даходаў насельніцтва. Знізіліся тэмпы росту эканомікі.

Прычыны:

- залішняя цэнтралізаванасць кіраваннем эканомікі;

- крызісны стан у сельскай гаспадарцы;

- нізкая адукаванасць кіраўніцтва ў пытаннях эканамічнага развіцця;

- змены ў сусветных цэнах на сыравіну, паліўна-энергетычныя рэсурсы.

Сямігадовы план развіцця народнай гаспадаркі

Сямігадовы план развіцця народнай гаспадаркі Беларусі (1959-1965 гг.) складзены ў межах шостай-сёмай пяцігодак). Асноўныя палажэнні:

- стварэнне новай галіны прамысловасці – нафтаперапрацоўчай;

- умацаванне паліўна-энергетычнай базы рэспублікі;

- далейшае развіццё традыцыйных галін;

- рост валавай прадукцыі прамысловасці ў 1,8 раза.

Мерапрыемствы:

Хуткае развіццё хімічнай прамысловасці (асабліва вытворчасці мінеральных угнаенняў) у першай палове 60-х гг. Уведзены першы Салігорскі калійны камбінат, будаваліся другі і трэці камбінаты, азотна-тукавы завод у Гродна, суперфасфатны ў Гомелі. Пабудаваны: комплекс Светлагорскага завода штучнага валакна, Магілёўскі камбінат па вытворчасці лаўсану, Новаполацкі нафтаперапрацоўчы завод, Пінскі завод штучнай скуры, Лідскі завод па вытворчасці лакаў і фарбаў. Удзельная вага хімічнай прамысловасці ў вытворчых фондах прамысловасці Беларусі за 1959-1965 гг. падвоілася.

Апераджальнае развіццё атрымалі новыя неметалаёмістыя галіны – прыборабудаванне і электроніка. За 1959-1965 гг. выпуск электронікі ўзрос у 5 разоў, удзельная вага прадукцыі прыборабудавання, радыёэлектронікі і электронікі ў аб'ёме машынабудавання павялічылася ў 4 разы.

Высокія тэмпы развіцця захавала машынабудаванне і металаапрацоўка. Асаблівасць – будаўніцтва комплексаў звязаных паміж сабой машынабудаўнічых і металаапрацоўчых прадпрыемстваў па выпуску канструктыўна і тэхналагічна аднароднай прадукцыі. Такіх падэтальна спецыялізаваных прадпрыемстваў за 1959-1965 гг. было пабудавана 35 (завод аўтаагрэгатаў у Баранавічах, завод карданных валаў у Гродна, рысорны і маторны заводы ў Мінску). У 1965 г. машынабудаванне Беларусі забяспечана ўласным чыгунным і стальным ліццём, на 2/3 пакоўкамі і штампоўкамі, на 97% гумаватэхнічнымі вырабамі.

Адбылося павелічэнне ў паліўным балансе долі нафты і прыроднага газу (з 4,2% у 1958 г. да 34,6% у 1965 г.). Спрыяла адкрыццё Рэчыцкага радовішча нафты і пачатак у 1964 г. прамысловай здабычы нафты ў БССР. Пачалася газіфікацыя кватэр у гарадах і на вёсцы.

На прыканцы сямігодкі адбылася змена кіраўніцтва краіны. У кастрычніку 1964 г. Першым сакратаром ЦК КПСС быў абраны Л.І.Брэжнеў, Старшынёй СМ СССР быў прызначаны А.М.Касыгін. Пачалося рэфармаванне гаспадаркі. Першы крок – рэфармаванне с/г. Другі крок – паляпшэнне стану ў прамысловасці. Вераснёўскі (1965 г.) пленум ЦК КПСС – “Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці”. Асноўныя палажэнні:

1. Удасканаліць сістэму планавання ў прамысловасці. Скарачэнне планавых паказчыкаў са 100 да 8. Асноўны паказчык – аб'ём рэалізаванай прадукцыі (раней аб'ём валавай прадукцыі). Прадпрыемству зацвярджаліся: асноўная наменклатура прадукцыі, фонд зарплаты, сума прыбытку і рэнтабельнасці, аб'ём капіталаўкладанняў і інш. Астатнія паказчыкі прадпрыемствы планавалі самастойна.

2. Увод гаспадарчага разліку. Прадпрыемствам дазвалялася: самастойна распараджацца часткай прыбытку; ствараць фонды для развіцця вытворчасці, матэрыяльнага заахвочвання працаўнікоў, паляпшэння ўмоў працы і быту рабочых і служачых. Замест бясплатнага фінансавання капіталаўкладанняў пераходзілі да доўгатэрміновага крэдыту.

3. Змена арганізацыі кіравання прамысловасцю. Адноўлены міністэрствы па галінах прамысловасці, якія неслі адказнасць за стан галіны, высокі тэхнічны ўзровень прадукцыі, увядзенне стандартызацыі і ўніфікацыі вырабаў, укараненне НТР у вытворчасць.

Ход рэформы. Мерапрыемствы:

Валавая прадукцыя прамысловасці Беларусі павялічылася на 79% (план 70%). Агульны аб'ём капіталаўкладанняў склаў 10,8 млрд. руб. (больш чым за шостую і сёмую пяцігодкі).

Уведзена 78 буйных прамысловых прадпрыемстваў (электралямпавы завод у Брэсце, маторарамонтны ў Гомелі, фабрыка верхняга трыкатажу і панчошна-шкарпэткавы камбінат у Брэсце, баваўняна-прадзільная фабрыка ў Гродна, малочныя заводы ў Бабруйску і Гродна, мясакамбінат у Барысаве).

Хуткае развіццё хімічнай і нафтахімічнай (у 2,3 раза), а таксама паліўнай галіны (у 1,8 раза).

Праходзіла рэканструкцыя і мадэрнізацыя абсталявання фабрык і заводаў, аснашчэнне іх аўтаматычнымі і механізаванымі лініямі, аўтаматызаванымі сістэмамі кіравання.

Вынік: у першыя гады рэформы эканоміка станоўча адрэагавала на мерапрыемствы ўрада. Але паступова палітычная сітуацыя мянялася, згортваліся дэмакратычныя працэсы ў грамадстве, адначасова згортвалася і эканамічная рэформа. Гэта прывяло да стагнацыі, застою, а потым да самога крызісу.

 


Информация о работе «Эканоміка Беларусі ў перыяд спроб эканамічных пераўтварэнняў (50 – 60-ыя гг.) i ў 70-ыя – першай палове 80-ых гг.»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 34181
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
32479
0
0

... Устаноўчага сходу, так сама правесці Усебеларускі з’езд з аналагічнай мэтай, на гэта мерапрыемства былі выдаткаваны грашовыя сродкі. З дзейнасці гэтага з’езда пачынаецца перыяд станаўлення беларускай дзяржаўнасці. 5. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года Савецкая ўлада на тэрыторыі Беларусі была ўстаноўлена ў кастрычніку – лістападзе 1917 г. (на неакупі ...

Скачать
45041
0
0

... перыяду заставалася дастаткова стабільным. 6. Нарастанне экалагічных праблем, у тым ліку звязаных з Чарнобыльскай катастрофай Напружаная, стваральная праца працоўных Беларусі не магла не пакінуць следа на навакольным асяроддзі. Актыўнае будаўніцтва заводскіх карпусоў, жывёлагадоўчых ферм, дарог, трубаправодаў, жы-лых дамоў іншых аб’ектаў патрабавала соцень тысяч га зямельных плошчаў, мі ...

Скачать
37817
0
0

... цалкам не выкарыстоўваліся. Не адпавядала сучасным патрабаванням сістэма аховы здароўя з-за рэшткавага прынцыпу выдзялення рэсурсаў і састарэлайць матэрыяльна-тэхнічнай базы. У разглядаемы перыяд эканамічнае развіццё Беларусі праходзіла супярэчліва. 3 аднаго боку ўзрос эканамічны патэнцыял, эканоміка Беларусі развівалася больш хуткімі тэмпамі ў параўнанні з агульнасаюзнай. Узрос дабрабыт народа. ...

Скачать
33496
0
0

... марксізм, імкнуліся стварыць самабытны, нацы-янальны сацыялізм. Эсэры выкарыстоўвалі тэрор як асноўны сродак барацьбы. Усе гэтыя агульнарасійскія партыі дзейнічалі і на Беларусі. Дас-таткова актыўна тут функцыяніравалі сацыял-дэмакратычныя арганізацыі і групы. Пасля 1 з'езда РСДРП зазнала перыяд "разброду і хістанняў". Аднак з пачаткам выдання газеты "Іскра" і асабліва пасля II з'езда РСДРП акты ...

0 комментариев


Наверх