Феадальная эканоміка на Беларусі ў ІХ – ХІІ стагоддзях

ЗМЕСТ

 

1. Асноўныя рысы і перыядызацыя феадальнага спосабу вытворчасці

2. Гаспадарчае развіццё княстваў, зямель і гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў IX — першай палове XIII ст.

2.1 Земляробства

2.2 Бортніцтва

2.3 Хатнія промыслы

3. Эканамічныя прычыны феадальнай раздробленасці

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

 


1. Асноўныя рысы і перыядызацыя феадальнага спосабу вытворчасці

Тэрмін "феадалізм" быў уведзены ў навуку ў XIX ст. Ен абазначаў адпаведны эканамічны і грамадска-палітычны лад. Даследчыкі разглядалі феадальныя адносіны як спалучэнне вярхоўнай і мясцовай улады з землеўладаннем, станаўленне васальнай іерархіі. У выніку феадалізм можна вызначыць як грамадска-палітычны і эканамічны лад, што характарызаваўся наступнымі прыкметамі:

- панаваннем аграрнай вытворчасці;

- спалучэннем права землеўладання з палітычнай уладай і васальнымі абавязкамі;

- панаваннем іерархіі ваеннага саслоўя;

- асабістай залежнасцю сялян ад гэтага саслоўя;

- натуральным характарам гаспадаркі.

Пры феадалізме такая галіна аграрнай вытворчасці як земляробства становіцца асноўным заняткам большай часткі насельніцтва. З земляробствам звязаны жывёлагадоўля, што давала цяглавую сілу і ўгнаенне для палёў, і падсобныя промыслы ці выраб прылад працы. Адначасова захоўвалі важную ролю паляванне, рыбная лоўля, бортніцтва. Пры феадалізме працягвала існаваць так званая натуральная гаспадарка, арыентаваная на самазабеспячэнне асноўных патрэб. Развіццё рамяства, гандлю, таварнай гаспадаркі праходзіла павольна, паступова выклікала разлажэнне феадальных адносін.

Для феадалізму характэрна асабістае і эканамічнае падпарадкаванне сялян землеўладальнікам. Сяляне карысталіся надзелам зямлі, мелі сродкі вытворчасці, але пазбаўляліся права распараджацца сваім надзелам, а потым і сваёй асобай, траплялі пад юрысдыкцыю феадалаў і станавіліся часткай іх маёмасці. На тэрыторыі Беларусі такое становішча сялянства было замацавана ў XVI ст. Запрыгоньванне сялян распаўсюджваецца і ўзмацняецца ва ўмовах росту таварнасці сельскай гаспадаркі, калі буйныя землеўладальнікі праз юрыдычнае права рэалізуюць сваю зацікаўленасць у замацаванні работніка за зямлёй.

Сярод іншых асаблівасцяў феадальнага ладу трэба адзначыць складаную саслоўную іерархію і карпаратыўнасць, сацыяльна-юрыдычны статус са шматлікімі прывілеямі і абавязкамі перадаваўся па спадчыне. Багацце станавілася знакам прэстыжу, шчодрасці, гасціннасці, гонару феадала. Маёмасць трэба было дарыць, раздаваць прыбліжаным, васалам, якія станавіліся маральна і юрыдычна абавязанымі гаспадару і служылі яму, ахвяраваць царкве.

Матэрыяльная вытворчасць разглядалася як сродак самазабеспячэння, годнага існавання. Гандаль і асабліва махлярства пераважна асуджаліся. Разам з тым праца разглядалася як занятак ніжэйшых саслоўяў, сродак падаўлення грахоўнасці, якая, спалучаецца з бяздзейнасцю. Такі погляд распаўсюджваўся рэлігіяй, што становіцца пры феадалізме ўніверсальным рэгулятарам грамадскага жыцця.

Эканамічныя ўзаемаадносіны сялян з феадаламі рэгуляваліся феадальнай рэнтай, якая выступала ў трох асноўных відах:

1) натуральная, называлася данінаю, потым натуральным аброкам, аддавалася прадуктамі земляробства, палявання, рыбнай лоўлі, бортніцтва, пераважала падчас станаўлення феадальных адносін;

2) адпрацовачная, забіралася ў форме паншчыны, будаўнічай, фурманкавай, ахоўнай і іншых павіннасцяў; была асноўнай формай феадальных абавязкаў сялян падчас сталага феадалізму і пачатку яго разлажэння. Феадалы імкнуліся павялічыць таварнасць сваёй гаспадаркі, што было выклікана ростам гарадоў і попытам на збожжа, іншую сельскагаспадарчую прадукцыю для гарадскога гандлёварамеснага насельніцтва;

3) грашовая, на Беларусі яна называлася чыншам і ўплочвалася грашыма.

У гарадах развіваліся новыя эканамічныя адносіны, змяняўся стыль і рытм грамадскага жыцця. Узрастала значэнне грошай як усеагульнага эквіваленту, што прымушала феадалаў пераводзіць сялян на грашовую рэнту, што спрыяла развіццю прадпрымальніцтва, таварнаграшовых адносін.

Гісторыю феадалізму на Беларусі можна падзяліць на тры перыяды:

1) раннефеадальны — IX — першая палова XIII ст.;

2) развіты феадалізм — другая палова XIII першая палова XVII ст.;

3) разлажэнне феадалізму – другая палова XVII — першая палова XIX ст.

Першы перыяд характарызуецца раздзяленнем сацыяльных функцый паміж абшчыннікамі, якія займаліся сельскагаспадарчай і іншай вытворчай працай, і кіраўнікамі грамадства — ваенным і духоўным саслоўем. Фарміруецца саслоўе землеўладальнікаў і сялянскае саслоўе землекарыстальнікаў. Вызначаецца феадальная рэнта. Сістэма феадальных узаемаадносін замацоўваецца ў раннефеадальных дзяржавах (Полацкае, Тураўскае і іншыя княствы).

Другі перыяд адзначаецца развітымі феадальнымі адносінамі, складанай сістэмай супадначаленасці і карпаратыўнасці. Правы феадалаў на зямлю дапаўняюцца правамі на асобу селяніна. У гэты перыяд назіраецца ўздым эканомікі і культуры.

Трэці перыяд звязаны з зараджэннем капіталістычных адносін і разлажэннем традыцыйных феадальных эканамічных і грамадскіх парадкаў. Рост гарадоў, таварна-грашовых адносін, фарміраванне ўнутранага рынку — усё гэта падрывала асновы феадалізму, вылучала на першы план камерцыйныя адносіны і неабходнасць змяніць грамадскі лад, заснаваны на карпаратыўнасці і прыгоне, спадчыннасці правоў і абавязкаў.

Феадальныя адносіны на тэрыторыі Беларусі развіваліся ў рэчышчы агульнаеўрапейскага працэсу. Эканоміка і культура ў XV — XVI стст. дасягнулі значнага прагрэсу. Размяшчэнне тэрыторыі Беларусі на скрыжаванні еўрапейскіх шляхоў спрыяла эканамічнаму і палітычнаму развіццю, успрыманню заходняга і ўсходняга ўплыву. У гэты час фарміраваўся беларускі этнас.

 



Информация о работе «Феадальная эканоміка на Беларусі ў ІХ–ХІІ стагоддзях»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 26197
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
35321
0
0

... быту, якія ў сваю чаргу спрыялі павьшэнню вытворчасці сельскагаспадарчай працы. У гэты перыяд рамеснікі канцэнтруюцца у мястэчках (невялікіх паселішчах гарадскога тыпу) і гарадах. Развіццё рамяства спрыяла іх росту і росквіту. На Беларусі былі шырока распаўсюджаны розныя віды рамёстваў. Апрацоўка металаў набыла шырокую спецыялізацыю (не менш 25 прафесій, у тым ліку кавалі, слесары, кацельшчыкі, ...

Скачать
29667
0
0

... малатарні, арфы, крупадзёркі, льночасалкі, сячкарні. Такім чынам, у парэформенны перыяд быў пакладзены пачатак тэхнічнага перааснашчэння сялянскага землеўладання, што склала адну з важнейшых перадумоў эвалюцыі сацыяльна-эканамічнага ладу сялянскай гаспадаркі на шляху да капіталізму. Важным відам капіталістычнага прадпрымальніцтва як у памешчыкаў, так і ў заможных сялян было вінаробства, асноўнаю ...

Скачать
42761
0
0

... сялян. Для ўдасканалення памешчыцкай гаспадаркі ў 1826 г. было арганізавана Беларускае вольнае эканамічнае таварыства. Таварыства прызначала ўзнагароды за "… увядзенне новай сістэмы гаспадаркі…, за вынаходніцтва і ўдасканаленне спосабаў, якія вялі б да паляпшэння ўсіх галін гаспадаркі ў Беларусі - земляробства, жывёлагадоўлі, рукадзелля і сельскай прамысловасці". Члены таварыства павінны былі ў ...

Скачать
17033
0
0

... і ў 1911 г. з яшчэ большымі абмежаваннямі, з прычыны перавагі ў заходніх губернях каталіцкага дваранства, апазіцыйна настроенага да царскага ўраду. Гарадская рэформа 1870 г. (праведзена на Беларусі ў 1876 г.). Мэты: упарадкаваць кіраванне гарадамі. Органы кіравання – гарадскія думы і ўправы. На чале ўправы гарадскі галава, ен адначасова з'яўляўся і старшынёй гарадской думы. Выбары праходзілі на ...

0 комментариев


Наверх