2. Эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Сельская гаспадарка ў 60–90-я гг. xix ст.
2.1 Развіццё капіталістычнага спосабу вытворчасці ў сельскай гаспадарцы
Памешчыцкая гаспадарка. У 60–70-я гг. у памешчыцкай гаспадарке ўсталявалася пераходная сістэма гаспадарання – адработачная сістэма, якая спалучала рысы феадальнай і капіталістычнай сістэм. Яе сутнасць – сяляне з прычыны эканамічнай неабходнасці арандавалі зямлю ў памешчыкаў, за што працавалі на зямлі памешчыка са сваім інвентаром і рабочай жывёлай. Пры капіталістычнай сістэме гаспадарання памешчыцкая зямля апрацоўвалася ўжо інвентаром і цяглай жывёлай уладальніка. Дэфіцыт сродкаў у часткі памешчыкаў не дазволіў ім адразу перайсці да капіталістычнага спосабу вытворчасці. Капіталістычная сістэма гаспадарання пераважала на захадзе Беларусі, а на ўсходзе – змешаная адработачна-капіталістычная.
Землеўладанне на Беларусі. Памешчыкам у другой палове 70-х гг. належала 8,7 млн. (50,5%) дзесяцін зямлі, казне – 1,6 млн. (9,9%), цэрквам і манастырам – 122,9 тыс. (0,7%) дзесяцін. Пераважала буйное землеўладанне (звыш 500 дзесяцін на ўладальніка).
Працэс пераходу да бессаслоўнага землеўладання адбываўся замаруджана. Прычынамі гэтага былі эканамічная ўстойлівасць буйных памешчыцкіх гаспадарак, арганізаваных на капіталістычны лад; абмежаванні, уведзеныя ўрадам пасля 1863 г., якія забаранялі каталікам набываць зямлю, сялянам-каталікам купляць больш за 60 дзесяцін на аднаго чалавека, і забараняла мець зямлю яўрэям; мэтанакіраванае насаджэнне землеўладання рускіх памешчыкаў.
Сельскагаспадарчая вытворчасць у памешчыцкай гаспадарке. Павелічэнне вытворчасці ішло экстэнсіўным шляхам, у выніку пашырэння пасяўных плошчаў. Вядучай галіной, як і раней, заставалася вытворчасць збожжа. Беларусь у 60–70-я гг. становіцца важным рэгіёнам экспарту збожжа (жыта, авёс, ячмень) за мяжу. Адначасова на Беларусь увозілася пшаніца.
Пачалі распаўсюджвацца мнагапольныя севазвароты, выкарыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны (у Мінскай губерні ў 20% абследаваных маёнткаў). Капіталізм у памешчыцкай гаспадарцы рабіў першыя крокі.
2.2 Сялянская гаспадарка
Сярэдні надзел былых памешчыцкіх сялян вагаўся ад 3,9 да 5,1 дзесяцін на рэвізскую душу, а былых дзяржаўных ад 5,5 да 6 дзесяцін, а пражытачны мінімум забяспечваў надзел больш 8 дзесяцін зямлі на душу. Па дэмаграфічных прычынах надзелы хутка скарачаліся – да 1900 г. на душу прыходзілася ад 2,1 да 3,2 дзесяціны.
Галоўная галіна сялянскай гаспадаркі – земляробства. Раслі пасевы і ўраджайнасць збожжавых культур. Але хутчэй пашыраліся плошчы і раслі зборы кармавых і тэхнічных раслін. У гаспадарках заможных сялян выкарыстоўваліся палепшаныя прылады працы, штучныя ўгнаенні, сартавое насенне. За 60–90-х гг. пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў сялян павялічылася на 50%, галоўным чынам у гаспадарках заможных сялян.
У другой палове XIX ст. на Беларусі сялянства давала каля 25% таварнага збожжа, 75% таварнага льну, значную частку бульбы, прадуктаў мясной і малочнай жывёлагадоўлі. Тым не меньш, сялянская гаспадарка заставалася адсталай, аб гэтым сведчыць ручная праца, трохпольная сістэма, састарэлыя прылады працы – драўляная саха і барана.
Стрымліваючымі фактарамi развіцця сялянскай гаспадаркі былi: існаванне буйнога памешчыцкага землеўладання; шматлікія павіннасці; захаванне абшчыны; захаванне сервітутаў – уласнасці памешчыкаў, якой сяляне карысталіся на пэўных умовах; захаванне церазпалосіцы (на Беларусі пашырана больш, чым у Расіі).
Маёмаснае і класавае расслаенне сялянства паскорылася пасля рэформы 60-х гг., калі зямля стала аб’ектам свабоднай куплі-продажу. Яе сяляне набывалі праз Сялянскі банк, заснаваны ў 1882 г. Мэтамі дзейнасці банка былі выдача доўгатэрміновых пазык сялянам з мэтай куплі зямлі; дапамога памешчыкам у выгадным продажы зямлі сялянам па завышаных цэнах; банкаўская ацэнка прадаваемай зямлі. Да 1890 г. сялянскія таварыствы ў пяці беларускіх губернях набылі праз Сялянскі банк каля мільёна дзесяцін зямлі.
2.3 Сусветны аграрны крызіс 80–90-х гг. XIX ст.
Прычына крызісу: ўвоз у Еўропу таннага збожжа з Амерыкі, Канады, Аргенціны і Аўстраліі, гэта вызвала рэзкае падзенне цаны на збожжа. На Беларусі з 1881 да 1887 г. цэны на жыта знізіліся ў сярэднім у 2 разы.
Вынікі крызісу для Беларусі былi вызначальныя. Адбылася пераарыентацыя памешчыцкай гаспадаркі на вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыі. Для гэтага заводзілі жывёлу палепшаных парод. Пашырылася вытворчасць масла і сыру. Беларусь заняла трэцяе месца ў імперыі ў гэтай галіне вытворчасці. Памешчыкі пачалі шырока ўкараняць машынную тэхніку. Паскорыўся пераход да шматпольных севазваротаў, больш увагі надавалася несенняводству.
Не ўсе памешчыцкія гаспадаркі здолелі выйсьці з крызіса, так у 1899 г. у банкі было закладзена 56,8% панскіх маёнткаў. У выніку памяньшалася дваранскае землеўладанне і павялічвалася сялянскае – за 1877–1905 гг. імі куплена 1,6 млн. дзесяцін. Паскорылася дыферэнцыяцыя сялян (10% – заможныя, сераднякі – 32%, бедната – 60% на пачатак XX ст.). Пашырылася здача ў арэнду дваранскай зямлі (у 1887 г. – 2,5 млн. дзесяцін).
Яшчэ больш выразнай стала спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Асноўныя галіны для Беларусі – малочная жывёлагадоўля, ільнаводства, бульбаводства. Ільнаводства было пашырана ў Віленскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях. Лён прадаваўся на ўнутраным рынку і за мяжой у Германіі, Аўстра-Венгрыі. Канапляводства было пашырана ў Магілёўскай губерні. Рынак збыту пянькі – Англія (праз Рыгу) і Германія (праз Польшчу і Лібаву). Бульбаводства пашыралася па ўсіх беларускіх губернях. Бульба ўжывалася ў ежу, была асноўнай сыравінай для вінакурнай прамысловасці. Гандлёвае агародніцтва і садоўніцтва існавала ў асобных гаспадарках памешчыкаў і заможных сялян і адыгрывала прыкметную ролю на мясцовым узроўні.
Пасля рэформы 1861 г. поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі стрымліваліся перажыткамі прыгонніцтва. Тым не менш, гаспадарка Беларусі здолела выйсці з ціскоў крызісу, знайсці сваё месца як ў расійскай, так і сусветнай гаспадарцы.
... тычылася перш за ўсё цэнтральных выданняў і выдавецтваў. На Беларусі да сярэдзіны 80-х гадоў усе перыядычныя выданні залежалі ад урадавых устаноў і праваслаўнай царквы. Такім чынам, буржуазныя рэформы 60 — 70-х гадоў XIX ст., пачынаючы з адмены прыгоннага права, прывялі да значных змен у палітычным жыцці Расіі. Быў зроблены крок наперад па шляху пераўтварэння феадальнай манархіі ў буржуазную. ...
... і ў 1911 г. з яшчэ большымі абмежаваннямі, з прычыны перавагі ў заходніх губернях каталіцкага дваранства, апазіцыйна настроенага да царскага ўраду. Гарадская рэформа 1870 г. (праведзена на Беларусі ў 1876 г.). Мэты: упарадкаваць кіраванне гарадамі. Органы кіравання – гарадскія думы і ўправы. На чале ўправы гарадскі галава, ен адначасова з'яўляўся і старшынёй гарадской думы. Выбары праходзілі на ...
... напрамак рэформ 60-80-ых гадоў у Беларусi быў больш абмежаваным, чым у цэнтральных губернях Расiйскай iмперыi, з-за задач нацыянальна-канфесiйнай i саслоўнай палiтыкi ўраду у заходнiх губернях. 2. Асаблівасці урадавай палітыкі 1870-90-х гг. Асаблівасці эканамічнай і саслоўнай палітыкі. Урадавая палiтыка ў дачыненнi да Беларусi вызначалася ў большай ступенi спецыфiчнымi чым агульнымi рысамi ...
... малатарні, арфы, крупадзёркі, льночасалкі, сячкарні. Такім чынам, у парэформенны перыяд быў пакладзены пачатак тэхнічнага перааснашчэння сялянскага землеўладання, што склала адну з важнейшых перадумоў эвалюцыі сацыяльна-эканамічнага ладу сялянскай гаспадаркі на шляху да капіталізму. Важным відам капіталістычнага прадпрымальніцтва як у памешчыкаў, так і ў заможных сялян было вінаробства, асноўнаю ...
0 комментариев