1.3 Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі
Да канца 20-х гг. сельскагаспадарчая вытворчасць пераважала ў народнай гаспадарцы БССР. Але агульны ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі заставаўся нізкім, у 20-я гг. частымі былі неўраджаі. Тэмпы росту таварнай прадукцыі, пачынаючы з 1927-1928 гг. зніжаліся, бо дробнатаварная аднаасобная гаспадарка знаходзілася на мяжы сваіх вытворчых магчымасцяў. Узніклі супярэчнасці паміж патрабаваннямі да вёскі і яе магчымасцямі. На гэты час перад сельскай гаспадаркай былі пастаўлены задачы – задаволіць павышаны попыт горада і прамысловасці на сельскагаспадарчую прадукцыю і сыравіну, удзельнічаць у фінансаванні індустрыялізацыі (праз рэалізацыю сялянам прамысловых тавараў).
Да 1927 г. гэтыя задачы вырашаліся пераважна рынкавымі метадамі. Пасля хлебанарыхтоўчага крызісу зімой 1927/28 гг., метады кіравання вёскай кардынальна змяніліся. Шляхі пераадолення крызісу кіраўніцтва бачыла ў бязлітасным знішчэнні ўнутраных ворагаў, сярод якіх на першым месцы стаялі кулакі. Быў адкінуты і першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1928-1933 гг., які прадугледжваў дасягнуць пад’ёму вытворчасці ў асабістым сектары. Да калектывізацыі планавалася прыцягнуць эканамічнымі метадамі кожную дзесятую сялянскую гаспадарку.
Артыкул І.Сталіна «Год вялікага пералому» (7 лістапада 1929 г.) абгрунтаваў неабходнасць масавай калектывізацыі. Публікацыя І.Сталіна стала пераломнай з’явай у палітыцы ў адносінах да вескі. Пачалася масавая калектывізацыя метадам адміністрацыйнага прымусу. Яна суправаджалася палітыкай “раскулачвання”. Пад час яе першай хвалі ў лютым - мае 1930 г. у БССР было раскулачана больш за 15 тыс. гаспадарак. Выкарыстоўвалі гвалтоўныя метады – арышт, пазбаўленне права голасу, высылку. Дапамагчы хуткаму правядзенню калектывізацыі і раскулачванню былі прызваныя ўпаўнаважаныя, “брыгады дапамогі калектывізацыі”, дваццаціпяцітысячнікі з ліку прамысловых рабочых. Гвалтоўныя метады калектывізацыі мелі вынікам супраціўленне сялян. Адбыўся масавы забой свойскай жывёлы, якая падлягала абагульненню. А за 1930 г. адбылося 520 антысавецкіх узброеных сялянскія выступленняў.
Дэталі стварэння калектыўных гаспадарак распрацаваны не былі. Жывёла і інвентар абагульняліся бясплатна. Унесены пай не ўлічваўся пры размеркаванні вырабленай прадукцыі. Адсутнічалі формы рацыянальнай арганізацыі вытворчасці працы, яе ўліку і аплаты.
За тры месяцы 1930 г. (студзень - сакавік) у Беларусі ў калгасы прыцягнулі каля 430 тыс. сялянскіх гаспадарак, працэнт калектывізацыі (колькасць калектывізаваных сялянскіх гаспадарак) склаў 58%. На гэтай хвалі студзеньскі (1930 г.) пленум ЦК КП(б)Б пастанавіў скончыць суцэльную калектывізацыю да 1931 г., у той час як Масквой завяршэнне калектывізацыі для Беларусі прадугледжвалася ў 1932-1933 гг.
Рост сялянскіх хваляванняў па СССР напалохаў кіраўніцтва, і 2 сакавіка 1930 г. быў надрукаваны артыкул І.Сталіна «Галавакружэнне ад поспехаў». У ім асуджалася практыка прымусовай калектывізацыі, давалася ўказанне весці работу ў адпаведнасці з мясцовымі ўмовамі, не абагульняць прысядзібныя землі, агароды, жылыя будынкі, пэўную частку малочнай жывёлы, хатнюю птушку і г.д. У сітуацыі, якая склалася ў сельскай гаспадарцы, абвінавачваліся мясцовыя савецкія і партыйныя органы. Побач быў змешчаны “Прыкладны статут сельскагаспадарчай арцелі”. У выніку з’яўлення артыкула рэзка ўпаў працэнт калектывізацыі з 58% да 11%. Аднак гэта быў толькі тактычны крок – бо адразу пачалася другая хваля прымусовай калектывізацыі (1930-1934 гг.).
Асаблівая роля тут надавалася МТС (машынна-трактарным станцыям). Мэтай іх стварэння было пераканаць сялянскія масы ў перавазе сацыялістычнага спосабу вытворчасці, а палітаддзелы пры МТС праводзілі раскулачванне і наглядалі за мясцовым партыйным кіраўніцтвам.
Да канца 1930 г. на Беларусі было створана 6 МТС, у 1932 г. дзейнічала 57 МТС (1469 трактароў абслугоўвалі 33% калгасаў). У выніку новага наступлення на сялян працэнт калектывізацыі на пачатак 1932 г. склаў 50,4%, а адміністрацыйныя меры па стварэнню калгасаў былі дапоўнены эканамічнымі мерапрыемствамі.
Адначасова ўлады працягвалі ўціск і праз метады адміністрацыйнага прымусу, яны былі ўдасканалены і пашыраны. Вясной 1931 г. адбылася другая хваля раскулачвання. У выніку яе на Беларусі было разбурана прыкладна 95.500 сялянскіх гаспадарак, а 600-700 тыс. чалавек саслана ў іншыя мясціны.
За гады першай пяцігодкі было калектывізавана палова сялянскіх двароў, створана каля 9 тыс. калгасаў. Адначасова рост вытворчасці валавай прадукцыі пасля 1930 г. стаў хутка скарачацца. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы і свіней у 1932 годзе скарацілася больш чым на трэць у параўнанні з 1928 годам, статак авечак скараціўся на палову.
Адмоўныя вынікі першых гадоў калектывізацыі не пераканала кіраўніцтва ў памылковасці выбранага шляху. Наадварот, у планах развіцця сельскай гаспадаркі на другую пяцігодку (1933-1937 гг.) прадугледжвалася паскарэнне калектывізацыі.
Дзяржава змяніла форма нарыхтоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. У 1932 г. замест кантрактных былі ўведзены абавязковыя пастаўкі мяса і малака, у 1933 г. – збожжа, бульбы і іншых прадуктаў земляробства, у 1940 г. – агародніны, сена, насенне-алейных культур, у 1941 г. – яек. Продаж дзяржаве лішкаў прадукцыі ажыццяўляўся па цэнах, ніжэйшых за рыначныя ў 10 - 12 разоў (гэта тая самая крыніца індустрыялізацыі, якая адначасова выключала магчымасць развіцця калгасаў).
Дзеля павялічэння гэтых дзяржаўных прыбыткаў, стымулявалася развіццё жывёлагадоўлі. У 1934 г. у калгасах было створана 7368 малочнатаварных, 4079 свінаводчатаварных і 3482 авечкатаварных фермаў. Ствараліся новыя МТС, у 1937 г. іх 200 з колькасцю трактараў 8,1 тыс. шт. і 674 камбайнаў. Адбываўся працэс узбуйнення калгасаў, іх агульная колькасць паменьшылася на 1,2 тыс. гаспадарак. Усяго ў калгасы да канца 1937 г. было аб’яднана 685 тыс. аднаасобных гаспадарак, або 87,5% ад іх агульнага ліку. Адначасова раслі пасяўныя плошчы калгасаў. Толькі за кошт росту плошчаў павялічыўся валавы збор галоўных культур, бо вытворчасць працы як раз рэзка зніжалася. Гэта сведчыць аб пераважна экстэнсіўным шляхе развіцця калгаснай сельскай гаспадаркі ў БССР ў 1930-я гады.
У люты 1935 г. быў праведзены Другі Ўсесаюзны з’езд калгаснікаў-ударнікаў, які прыняў Прыкладны статут сельскагаспадарчай арцелі. У ім зямля замацоўвалася за калгасамі, уводзілася здзельная аплата працы, прадугледжвалася асабістая гаспадарка ў кожным калгасным двары. Адначасова калгаснікі былі замацаваны за калгасамі. Яны не мелі пашпартоў і поўнасцю залежалі ад старшыні. Старшыня падпарадкаваўся райкаму партыі.
Па агульных паказчыках другі пяцігадовы план для сельскай гаспадаркі выкананы не быў. Але калектывізацыя на Беларусі ў асноўным была завершана, сацыялістычны спосаб вытворчасці ў сельскай гаспадарцы стаў пануючы.
Згодна з планам на трэцюю пяцігодку (1938-1942 гг.), да сельскай гаспадарцы БССР выдвігаліся патрабаванні павелічыць ураджай і валавы збор прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2 разы; пашырыць пасевы тэхнічных культур; павелічэнне выкарыстоўвання арганічных угнаенняў у 2 разы, мінеральных - у 3; дасягнуць росту пагалоўя буйной рагатай жывёлы; правесці меліярацыю на 300 тыс.га тарфянікаў; павялічыць колькасць МТС да 300 у 1942 г.
Пад час выканання плана ў 1939 г. была далучана Заходняя Беларусь. Там было ліквідавана 3.325 панскіх маёнткаў і кулацкіх гаспадарак. У Заходняй Беларусі пачалася калектывізацыя, але пакуль яшчэ не масавая. Да мая 1940 г. створана 430 калгасаў (32 тыс. сялянскіх гаспадарак) і 28 саўгасаў (гэта 6,7% зямельнай плошчы).
На 1940 г. у карыстанні грамадскіх гаспадарак (калгасаў) БССР было 57,1% пасяўных плошчаў. Адначасова іх удзельная вага ў вытворчасці мяса – 11,4%, малака – 13,2%, бульбы – 34%, воўны – 12,2%, збожжавых культур – 51,2%. Калектыўныя гаспадаркі былі невялікіх памераў. Да пачатку 1941 г. на Беларусі было 10.165 калгасаў і 92 саўгасаў. На адзін калгас у сярэднім прыходзілася 75 двароў, 285 га пасеваў, 75 галоў буйной рагатай жывёлы і 56 коней, на адзін саўгас – 900 га пасяўной плошчы, звыш 400 галоў буйной рагатай жывёлы, 400 свіней, 7 трактароў.
У 30-я гг. была разбурана дробнатаварная гаспадарка. Прымусовым шляхам ствараліся буйныя сацыялістычныя гаспадаркі на вёсцы. Аднак, узровень сельскагаспадарчай вытворчасці быў вельмі нізкім, планы павелічэння сельскагаспадарчай прадукцыі былі правалены.
... у культурным развіцці не адпавядаў рэчаіснасці. Яшчэ не завяршыўся працэс першапачатковага культурнага ўздыму народных мас. Адчуваўся дэфіцыт агульнай і палітычнай культуры грамадства, нізкі агульнаадукацыйны узровень народа і кіраўнікоў партыі. Пастановай ЦК КП(б)Б "Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый у БССР" абвяшчалася стварэнне Арганізацыйнага камітэта саюза савецкіх пісьменн ...
... сістэмы гаспадарання. Для БССР – гэта час росквіту ідэйна-палітычнага канфармізму грамадзян, пашырэння сярод іх нацыянальнага нігілізму і заняпаду беларускай школы. 7. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў перыяд перабудовы З сярэдзіны 1980-х гг. у грамадстве ўзрастала ўсведамленне неабходнасці перамен да лепшага. Такія ж настроі ўзніклі нават у часткі членаў ЦК КПСС. У ...
0 комментариев