4 Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі

На пачатак XX ст. Расія ператварылася ў адну з галоўных краін-экспарцёраў хлеба ў Еўропу. Акрамя таго, яна вывозіла іншую прадукцыю сельскай гаспадаркі, вялікая колькасць якой атрымлівалі і на беларускай зямлі. Экспарту прадукцыі з Беларусі садзейнічала яе блізкае знаходжанне да рынкаў збыту і добрыя шляхі зносін. Аднак гэтыя поспехі адбываліся на фоне невырашанага аграрнага пытання (захоўвалася феадальнае землеўладанне іфеадальныя парадкі на вёсцы). Абвастрыліся гэтыя супярэчнасці пад час рэвалюцыі 1905-1907 гг. Менавіта зямельнае пытанне стала падставай да разгону першых дзвух Дзяржаўных Думаў. Патрабавалася правесці неадкладныя рэформы на вёске.

3 лістапада 1905 г. Мiкалай II падпiсаў маніфест аб адмене выкупных плацяжоў з сялян, па якому з 1 студзеня 1907 г. поўнасцю адмяняліся выкупныя плацяжы. Зямля стала ўласнасцю домагаспадара ці абшчыны (пры абшчынным землеўладанні).

А ўказ 9 лістапада 1906 г. (з 14 чэрвеня 1910 г. – дзяржаўны закон) абвясціў асноўныя прынцыпы рэформы сельскай гаспадаркі. Урадаваму праекту рэформ на вёске быў супрацьпастаўлены больш радыкальны праект, распрацаваны дэпутатамі Дзяржаўнай думы, але ён быў адвергнуты, а Першая і Другая Думы распушчаны Мікалаем II.

Урадавая рэформа мела пэўныя эканамічныя і палітычныя мэты, сярод якіх – разбурэнне абшчыны, замацаванне прыватнай зямельнай уласнасці, стварэнне “сярэдняга” сялянскага класа – асноўнай сацыяльнай апоры рэжыму. Сялянскі пазямельны банк аказваў фінансавую падтрымку рэформы (купля і продаж зямлі, выдача сялянам ссуд і крэдытаў). У сакавіку 1911 г. на Беларусі (у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях) былі ўведзены земствы, што павінна было спрыяць правядзенню рэформы.

Сталыпінскай праграмай перабудовы вёскі прадугледжвалася:

- разбурэнне сельскай абшчыны. Указ 9 лістапада 1906 г. дазваляў селяніну-абшчынніку патрабаваць часткі абшчыннай зямлі ў прыватную ўласнасць. З 1910 г. выхад з абшчыны стаў абавязковым;

- насаджэнне хутарскіх ці адрубных сялянскіх гаспадарак. Для прапаганды хутарской формы гаспадарання ствараліся паказальныя хутары, ішла прапаганда хутарской гаспадаркі праз СМІ;

- агратэхнічная адукацыя сялянства, дапамога сялянам у ўвядзенні перадавых на той час тэхналогій. Заахвочвалася кааперыраванне, наём на службу (земствамі) аграномаў і спецыялістаў сельскай гаспадаркі, прапагандавалася вогнестойкага будаўніцтва, праводзілася меліярацыя і г.д.;

- разнастайная, у тым ліку матэрыяльная дапамога сялянам, перш за ўсё заможным гаспадаркам;

- добравольнае перасяленне малазямельных і беззямельных сялян у Сібір, на Паўночны Каўказ і ў Сярэднюю Азію;

- пашырэнне грамадзянскіх правоў сялян, адмена для іх цялесных пакаранняў, дазвол свабоды выбару месца пастаяннага жыхарства і інш.

Пад час правядзення рэформы на Беларусі наглядаліся некаторыя адметнасці. Хутка праводзілася землеўпарадкаванне, бо 60% агульнай зямельнай плошчы да пачатку рэформы ўжо было ў прыватным землеўладанні, а 34% складалі сялянскія надзельныя землі. На Беларусі меўся вялікі дваранскі зямельны фонд (памешчыцкае непрацоўнае землеўладанне). Менавіта за кошт яго скарачэння павінна было расці сялянскае землеўладанне.

На Беларусі хутчэй разбураліся абшчыны. У Магілёўскай губерні да 1915 г. з абшчын выйшла больш паловы абшчыннікаў, у Віцебскай амаль трэць. У Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях на пачатак рэформы абшчын наогул не існавала. Але рассяленне на хутары ішло марудна, з прычыны малазямелля і вялікасямейнасці. Да 1916 г. было створана каля 128 тыс. хутароў і адрубоў, а гэта толькі 12% ад колькасці сялянскіх двароў. Тым не меньш, гэты было ў межах сярэднягя паказчыка па імперыі.

Перасяленне сялян у іншыя рэгіёны павінна было вырашыць галоўную праблему беларускай вёскі – яе перанаселенасць, асабліва ў усходняй частцы Беларусі. Да 1914 г. з Беларусі па праграме перасялення выехала каля 350 тыс. чал., з іх вярнуўся кожны дзесяты. На новых месцах цалкам адсутнічала інфраструктура – не было ўрачоў, школ, дарог і г.д., не кожны змог прыстасавацца ў такіх цяжкіх умовах. Існаваў і другі напрамак эміграцыі беларусаў – краіны Захаду (ЗША, Канада, Германія, Аргенціна, Бразілія). Выязджалі і сяляне, і гараджане (галоўным чынам бегла яўрэйскае насельніцтва ад дзяржаўнага антысемітызму і пагромаў), як на пастаяннае жыхарства, так і на часовыя заробкі (заробленыя грошы выкарыстоўвалі на пакупку зямлі і інвентару). Да 1913 г. выехала 1,5 млн. чалавек, вярнулася 600 тыс.

Урад на Беларусі працягваў, як і раней, праводзіць мерапрыемствы па пашырэнні рускага землеўладання. Быў створаны “асобны фонд для ўладкавання рускіх пасяленцаў у Паўднева-Заходнім краі”, які фарміраваўся за кошт казённых зямель. Адначасова Дзяржаўны банк не даваў крэдытаў мясцовым землеўладальнікам каталіцкага веравызнання.

Значная роля роля ў рэфармаванні вескі адводзілася Сялянскаму пазямельнаму банку. Ён праводзіў аперацыі па пакупке сялянамі зямлі. Галоўнымі прадаўцамі зямлі былі памешчыкі, бо ў у Дваранскім банку было закладзена 52% памешчыцкай зямлі, і банк ужо не падзяваўся на вяртанне выдадзеных пад залог маёнткаў грошаў. Акрамя дваран, прадаўцамі зямлі былі купцы, мяшчане, малазямельныя сяляне-абрубшчыкі. Галоўнымі пакупнікамі зямлі былі заможныя сяляне, дробнае сельскае чыноўніцтва. За 10 гадоў рэформы ў пяці беларускіх губернях Сялянскім банкам было прададзена з выдзяленнем ссуд і за наяўны разлік каля 250 тыс. дзесяцін зямлі на суму 20,5 млн. руб., галоўным чынам прыватным асобам пад хутары. Для куплі зямлі сялянам-адзіночкам даваўся крэдыт.

У выніку рэформы памешчыцкае землеўладанне захавалася, але яго доля скарацілася да 47% агульнай зямельнай плошчы. Яшчэ большая частка памешчыкаў перайшла на капіталістычныя формы гаспадарання – увялі шматполле, прымянялі жалезные плугі, сельскагаспадарчыя машыны, мінеральные ўгнаенні, наёмную рабочую сілу. У капіталістычных памешчыцкіх гаспадарках павысілася ўдзельная вага малочнай і мясной жывёлагадоўлі, свінаводства, садаводства, льнаводства.

Адбыўся істотны рост сялянскай гаспадаркі. Яна давала каля 90% збору збожжа і бульбы. Пад тэхнічныя культуры і бульбу сяляне адводзілі зямлі болей, чым памешчыкі. Сялянам належала 95% коней і буйной рагатай жывёлы. Адбылася канцэнтрацыя зямлі ў руках заможных сялян, а гэта ўмова перабудовы сельскай гаспадаркі на буржуазны лад. Сельскагаспадарчая буржуазія пераважна была беларускай. Сераднякі складалі 20% ад сялянскіх двароў, заможныя 12%.

Узрасла ўраджайнасць асноўных культур. Гродзенская губерня займала першае месца па ўраджайнасці жыта, Мінская – трэцяе, Віленская – пятае, Магілёўская – адзінаццатае сярод губерняў Еўрапейскай Расіі. У беларускіх губернях пашыралася перапрацоўка жывёлагадоўчых прадуктаў, траванасенне, карыстанне с/г машынамі. Павялічыўся экспарт с/г прадукцыі. За 1900-1913 гг. малочных прадуктаў вывезлі на 20,8%, мяса на 193,6%, льновалакна на 18% больш. У 1913 г. вывезена 9.671 тыс. вёдраў спірту (68% ад вырабленага на Беларусі).

Адбыўся рост капіталаў у таварыствах узаемнага крэдытавання, створаных беларускімі сялянамі, выраслі і колькасць таварыстваў да 2046 (1913 г.) з сумай укладаў 53 млн. руб. Сельскагаспадарчая кааперацыя была спажывецкай, вытворчай, крэдытнай, збытавай, развіваліся іншыя формы кааперавання.

Рэформа спрыяла распаду сялянскай абшчыны, надзелу сялян прыватнай зямлёй, паляпшэнню структуры сялянскай гаспадаркі і яе матэрыяльнага дабрабыту, пашырэнню праслойкі заможных гаспадароў і росту вясковага пралетарыяту. Але яна не змагла карэнным чынам змяніць паўфеадальны характар беларускай вёскі і паставіць яе на заходнееўрапейскі ўзровень.


Информация о работе «Эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі у пачатку ХХ стагоддзя»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 38081
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
85456
0
0

... іцці сельскай гаспадаркі ў БССР завяршэннем размеркавання зямлі, правядзеннем землеупарадкавання, паспяховым аднаўленнем сельскай гаспадаркi i павышэннем вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі, шырокім развіццём сельскагаспадарчай кааперацыі. Гэта стварыла магчымасць для паспяховай эвалюцыі сельскай гаспадаркі па шляху добраахвотнага вытворчага кааперавання. ...

Скачать
35614
0
0

... межах 1772 г. 4. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва Феадальнае землеўладанне, якое ўсталявалася на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў часы ВКЛ і ахоплівала амаль 75% ад усіх зямель, набыло далейшае развіццё ў Расійскай імперыі. Па занятасці насельніцтва і аб’ёму прадукцыі сельская гаспадарка адыгрывала вядучую ролю ў эканоміцы. Асноўнымі пастаўшчыкамі хлеба на ...

Скачать
29151
0
0

... фабрыкі "Чырвоная Бярэзіна" ў Новабарысаве, металаапрацоўчага завод "Камунар" у Мінску, БелДРЭС, а так сама вялікай колькасці цэглавых заводаў. 4. Крызісы НЭПа. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі Восенью 1923 г. - распачаўся першы крызіс. Пачынаючы са жніўня 1922 г. сталі ўтварацца "нажніцы цэн" - калі кошты на прамысловыя вырабы пераўзышлі кошты на сельскагаспадарчую прадукцыю ў ...

Скачать
82679
0
0

... месца – у крывіцкае пасяленне Крывы горад на Віліі, цэнтр адной з валасцей былога Полацкага княства. Новая сталіца – Вільня стала палітычным, культурным, эканамічным і рэлігійным цэтрам беларускіх зямель і захоўвала гэты статус на працягу некалькіх стагоддзяў – да пачатку XX ст. Каб пазбавіць крыжакоў падставы для нападаў (пашырэнне хрысціянства сярод язычнікаў) Гедымін паспрабаваў ахрысціць у ...

0 комментариев


Наверх