2. Беларуская журналістыка на сучасным этапе

2.1 Беларуская журналістыка пачатку пераходнага перыяду (1985-1991 гг.).

З красавіка 1985 г. для дзяржаў, якія ўваходзілі ў склад СССР, пачаўся перыяд пераходу ад таталітарнага аднапартыйнага рэжыму да больш дэмактарычнага шматпартыйнага. Беларускі друк у гэты час падзяляўся на рэспубліканскі, абласны, гарадскі, ра ённы, а таксама друк прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Прэса рэспубліканскага ўзроўню была прадстаўлена 12 выданнямі, аднак толькі 5 з іх можна аднесці да інфармацыйна-палітычных: “Звязду”, «Советскую Белоруссию», «Сельскую газету», «Знамя юности» і “Чырвоную змену”.

Усе грамадска-палітычныя выданні з’яўляліся адначасова органамі адпаведных камітэтаў КПБ і Саветаў народных дэпутатаў і практычна не адрозніваліся паміж сабой па ідэйна-тэматычным змесце. Першай характэрнай рысай беларускай прэсы гэтага часу была значная колькасць афіцыйных матэрыялаў на яе старонках, якія распаўсюджваліся праз каналы ТАСС, БелТА і Агенцтва друку “Навіны”. Другой істотнай асаблівасцю была значная перавага над усімі астатнімі тэмамі жканаміычнай, ці, дакладней, вытворчай тэматыкі. Маатэрыялы на вытворчую тэму рапавядалі пра поспехі ў рабоце, укараненне новай тэхнікі, ход і вынікі сац.спаборніцтва, цяжкасці ў дзейнасці прадпрыемстваў. Усе інфармацыйна-палітычныя газеты Беларусі раз у месяц друкавалі тэматычныя старонкі, прысвечаныя дзейнасці пастоў і камітэтаў народнага кантролю, пісьмам чытачоў, ваенна-патрыятычнаму выхаванню, навакольнаму асяроддзю, фізкультуры і спорту, прааблемам сямейнага жыцця, жыццю моладзі, пытанням арганізацыі вольнага часу, сатыры і гумару.

Палітычную інфармацыю, якую друкавалі на сваіх старонках беларускія газеты, можна падзяліць на тры часткі: афіцыйную, інф., прысвечаную так званай ідэалагічнай рабоце, і інф. аб праблемах функцыянавання органаў улады, палітычных арганізацый, аб’яднанняў.

Падзеяй для лёсаў рэспублік Савецкага Саюза стаў ХХVІІ з’езд КПСС, дзе ўпершыню была ўхвалена палітыка пашырэння публічнасці як галоўнай умовы развіцця працэск дэмакратызацыі. Са студзеня 1986 г. на старонках беларускіх газет сталі друкавацца матэрыялы пра вайну ў Афганістане, якія хоць і праходзілі цэнзуру, але ўсё ж такі неслі аўдыторыі пэўную інфармацыю пра падзеі невядомай дагэтуль вайны. А раней за ўсе астатнія новыя тэмы заявіла пра сябе тэма экалагічнай бяспекі, стаўшая жыццёва важнай пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Ва ўмовах поўнага кантролю з боку ўлад над прэсай, тэлебачаннем і радыёвяшчаннем рэальныя памеры катастрофы былі адразу засакрэсаны, вынікі яе або значна памяншаліся, або наогул замоўчваліся, уся інфармацыя наконт гэтай трагедыі распаўсюджвалася выключна праз каналы ТАСС і БелТа.

Значнае месца на старонках беларускіх газет у гэты час занялі матэрыялы аб ходзе справаздачна-выбарчай кампаніі ў камсамоле. Рэпартажы журналістаў сведчылі прапошук маладымі людзьмі свайго месца ў эканамічным і палітычным жыцці краіны, з’яўленне новых форм і метадаў у рабоце камітэтаў ЛКСМБ і, разам з тым, жывучасці старых праблем, схем і шаблонаў дзейнасці. Напр., на Магілёўскай гарадской канферэнцыі ЛКСМБ упершыню за ўвесь час правядзення такіх мерапрыемстваў падзеі пачалі развівацца не па загадзя падрыхтаванаму прэзідыумам сцэнарыю. Калі старшыня прапанаваў спыніць абмеркаванне даклада, то дэлегаты не пагадзіліся з гэтым, пачалі шчыра выказвацца пра недахопы ў дзейнасці камсамольскіх функцыянераў. Называліся кабінетны стыль работы, папяровая творчасць няздольнасць наладзіць вольны час моладзі, ігнараванне існаваўшых нефармальных маладзёжных груповак. У рэшце рэшт, аднак, старшыня і прэзідыум змаглі ўзяць сітуацыю пад кантроль, неабходная ім рэзалюцыя была прынята (“Маг.праўда”, 1987, 7.01.).

З 1987 г. трывалае месца сярод новых тэм беларускай публіцыстыкі заняла тэма “белых плям” у гісторыі і цесна звязаная з ёю праблема нацыянальнага адраджэння. Развіццё палемікі на гэтую тэму выклікала правядзенне 7 лістапада 1987 г. незалежным аб’яднаннем маладых літаратараў “Тутэйшыя” і гісторыка-культурнаай суполкай “Талака” жалобнага мітынгу ў Мінску, прысвечанага абраду памінання продкаў “Дзяды”. Супрацоўнік інстытута гісторыі АН БССР В.Пепяляеў у артыкуле “Памяць добрая і злая” абвінаваціў гісторыка К.Тарасава ў прыхільным стаўленні да беларускай эміграцыі, вядомай сваімі антыкамуністычнымі поглядамі, асудзіў ужыванне некаторымі прамоўцамі на мітынгу падчас характарыстыкі сталінскага рэжыму выразаў “ахвяры бюракратызму” “генацыд супраць уласнага народа”.

Адказам на гэту публікацыю стаў артыкул народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава “Пытанні, якія чакаюць адказу”, дзе ён сцвярджаў грамадзянскую і маральную неабходнасць назваць не толькі прозвішчы ахвяр сталінскіх рэпрэсій, але і прозвішчы іх катаў. В.Быкаў адвергнуў імкненне Пепяляева даказаць, што многія кіраўнікі, культурныя і навуковыя дзеячы Беларусі былі сасланы і расстраляны справядліва.

На працягу 1988 г. назіралася ажыўленне ў палітычным жыцці Сав. Саюза, павышэнне палітычнай актыўнасці грамадзян. Працягвалася пашырэнне тэматычнага дыяпазону публікацый беларускай прэсы. У газетах пачалі змяшчацца матэрыялы пра негатыўныя з’явы ў арміі, рэпартажы з месцаў зняволення, інтэрв’ю з бомжамі, артыкулы ўрачоў-сексолагаў і г.д. Шмат увагі журналісты сталі ўдзяляць сацыяльна неабароненым людзям – інвалідам, сіротам, састарэлым, адзінокім маці. Трэба адзначыць паступовае змякчэнне тону артыкулаў на рэлігійную тэматыку, пераход ад ваяўнічага атэізму да прызнання за царквой права на грамадска-карысную духоўную дзейнасць. Шляхі развіцця бел.мовы таксама шырока абмяраоўваліся на старонках газет. Друкаваліся артыкулы навукоўцаў, падборкі пісьмаў чытачоў, дзе аналізаваліся прычыны, што прывялі мову да фактычнага вываду з грамадскага ўжытку, прыводзіліся прыклады адмоўнага стаўлення да яе з боку дзяржаўных бюракратаў розных рангаў, расказвалася пра стварэнне школ з паглыбленым вывучэннем беларускай мовы і літаратуры, беларускамоўных класаў, выказваліся прапановы правесці рэферэндум па наданні беларускай мове статусу дзяржаўнай. Усё большую палітычную афарбоўку набывалі публікацыі на гістарычную тэматыку, а таксама прысвечаныя дзейнасці культурна-гістарычных суполак. Сапраўднае ўзрушэнне грамадскай думкі выклікаў артыкул З.Пазняка і Я.Шмыгалёва “Курапаты – дарога смерці”, у якім аўтары ўпершыню называлі месца масавага пахавання бязвінна забітых людзей, прыводзілі шматлікія ўспаміны сведак злачынстваў (“Звязда” 1988, 17.08.).

Актывізацыя палітычнага жыцця вяла да паступовай ідэалагічнай палярызацыі грамадства, стварэння арганізацыйна аформленай апазіцыі. Найбольш важнымі аргументамі для афіцыйных ідэолагаў у дыскусіях з апанентамі сталі абвінавачанні ў прыхільнасці да капіталістычнага ладу жыцця, нацыяналізме, абразлівыя выказванні на адрас праціўнікаў, пра што сведчаць артыкулы “Эвалюцыя палітычнага невуцтва” і “Пена на хвалі перабудовы”, надрукаваныя ў многіх бел.газетах. Супрацьстаянне паміж афіцыйнымі ўладамі і нацыянальна-радыкальнай апазіцыяй дасягнула сваёй найвышэйшай кропкі 30 кастрычніка 1988 г., калі службы аховы правапарадку разагналі на Маскоўскіх могілках пад Мінскам жалобны мітынг з нагоды дня ўшанавання памяці продкаў “Дзяды”. Адзінай беларускай газетай, якая дала больш-менш аб’ектыўную карціну таго, што здарылася, была “Чырвоная змена”, дзе яе 12 карэспандэнтаў змясцілі калектыўны рэпартаж і інтэрв’ю з відавочцамі: “Перакрылі ўваход на могілкі, прыехалі пажарныя машыны з брандспойтамі і вадамётамі. Выклікала здзіўленне і амуніцыя праваахоўных атрадаў: каскі, палкі-дубінкі, шчыты, балоны са слезатачывым газам... Міліцыя пачала разганяць натоўп, які ішоў у напрамку могілак. Выхоплівалі асобных людзей і запіхвалі іх у машыны, нават жанчынам заламлівалі рукі. Было жудасна на гэта глядзець.

У гэты ж час працягвалася арганізацыйная работа па падрыхтоўцы рэформы палітычнай сістэмы Сав. Саюза, для чаго былі ўнесены неабходныя змены ў Канстытуцыю СССР і Закон «Аб выбарах нар.дэпутатаў СССР». Рэформа выбарчай сістэмы супала з арганізацыйным афармленнем у рэспубліцы апазіцыйнага руху – Бел.нар.фронту за перабудову «Адраджэнне», які адразу ж прыблізна раз у месяц пачаў выдаваць газету «Навіны». Першы нумар «Навін» выйшаў у лістападзе 1988 г. і быў прысвечаны мінскім «Дзядам-83», а таксама змяшчаў інфармацыю пра тое, што 19 кастр. на пасяджэнні грамадскай рады таварыства «Мартыралог Беларусі» быў сфарміраваны аргкамітэт БНФ. У другім і трэцім нумарах газеты былі надрукаваны матэрыялы па праекту Праграмы БНФ, парады па правядзенні выбарчай кампаніі групамі падтрымкі на месцах, перадвыбарная платформа фронта, інтэрв'ю з кандыдатамі ў дэпутаты – А.Адамовічам, В.Быкавым, А.Вярцінскім.

Прыкладна ў гэты ж час выйшаў першы нумар часопіса «Студэнцкая думка» статус якога самі выдаўцы вызначылі як «грамадска-палітычны ды культуралагічны часопіс студэнцкага патрыятычнага згуртавання «Світанак», створанага студэнтамі БТІ. Ідэйна-тэматычны змест выдання ў асноўным абмяжоўваўся пытаннямі беларусізацыі вучэбнага працэсу ў ВНУ. Канфедэрацыя Беларускіх Суполак выдавала два бюлетэні – «Весткі Адраджэння» і «Супольнасць», дзе змяшчаліся матэрыялы сац.-палітычнага і культурнага характару. У 1990 г. пачалі выходзіць часопіс праваслаўнаай моладзі «Праваслаўная думка» і выданне беларускай уніяцкай моладзі часопіс «Унія». Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя» выдавала інфармацыйны бюлетэнь «Кантроль».

Мясцовыя аддзяленні БНФ таксама мелі свае інфармацыйна-палітычныя друкаваныя органы. Раней за іншыя з'явілася «Белорусская трибуна» (4 снежня 1988) – орган Мінскай групы падтнымкі БНФ, а таксама выданне “Баранавіцка-Берасцейскага аддзялення БНФ “Адраджэньне” газета “Шлях”. Гомельскі каардынацыйны цэнтр БНФ стаў выдаваць газету “Атава”, Магілёўская рада фронта – газету “Абуджэнне”. Сярод выданняў раённых арганізацый БНФ можна назваць “Вольны Мазыр”, “Сумленне” (Слуцк), “Пагоню” (Лепель), “Раніцу” (Маладзечна) і інш. Выходзілі таксама і разавыя выданні, напр., “Дзень Волі” быў прысвечаны гадавіне абвяшчэння БНР.

Сведчаннем адраджэння на Беларусі шматпартыйнасці стаў выхад у свет часопіса Дэмакратычнай партыі Беларусі “Свабода” і публікацыя ў лепельскай “Пагоні” маніфеста ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі. Усе выданні нефармальных арганізацый выходзілі нелегальна, іх асобныя нумары мелі розны фармат, адрозніваліся якасцю паперы, друкаваліся яны часцей за ўсё на пішучых машынках, тыражаваліся на капіравальных апаратах, а распаўсюджваліся ў грамадскіх месцах, у транспарце.

З 1 жніўня 1990 г. пасля ўступлення ў дзеянне Закона СССР “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі” пачаўся рэзкі рост колькасці перыядычных выданняў, асабліва недзяржаўнага рэгіянальнага друку. Пачалі выходзіць газеты “БВП. Брествестпресс”, “МВ. Магілёўскія ведамасці”, “Вестник Могилева”, вячэрнія гарадскія “Добры вечар” (Мінск), “24 гадзіны” (Гродна), раённыя “Печинские новости” (Барысаў) і інш. Найбольш спрыяльным для новай бел.прэсы ўсіх узроўняў стаў 1991 год, калі была зарэгістравана найбольшая колькасць такіх выданняў. Па характары змяшчаемых матэрыялаў новаўтвораны друк трэба падзяліць на грамадска-палітычны, інфармацыйна-рэкламны, эканамічны, маладзёжны, культурны і інш. Колькасна пераважалі маладзёжныя выданні, што тлумачыцца, у першую чаргу, ільготнымі ўмовамі гаспадарчаай дзейнасці камітэтаў ЛКСМБ, якія ва ўсіх без выключэння выпадках з’яўляліся іх заснавальнікамі: «Молодежный курьер» (Гродна), «Молодежные новости» (Віцебск), «Местное время» (Наваполацк), «Лидер» (Орша) і інш.

Нягледзячы на шырокае распаўсюджанне , новыя беларускія выданні мелі малы наклад і недастатковую перыядычнасць з-за глыбокага эканамічнага крызісу, які пачаўся ў 1991 г. У гэты час тыраж пераважнай большасці беларускіх газет упаў ніжэй за ўзровень 1985 г., зменшылася перыядычнасць выхаду.

Т.ч., у разглядаемы перыяд прэса Беларусі развівалася ў складаных, супярэчлівых умовах. З’явіліся недзяржаўныя, апазіцыйныя выданні, былі створаны пэўныя прававыя нормы функцыянавання інфармацыйнай прасторы рэспублікі, аднак эканамічны крызіс значна пагоршуў умовы развіцця нацыянальнай журналістыкі.

перыядычны выданне журналістыка

2.2 Сродкі масавай інфармацыі Беларусі на сучасным этапе

27 ліпеня 1991 г. Рэспубліка Беларусь была абвешчана Вярхоўным Саветам суверэннай і самастойнай краінай. Пачаўся новы этап беларускай гісторыі, пошук эфектыўнага вырашэння палітычных і сацыяльна-эканамічных праблем з мэтай будаўніцтва дэмакратычнага грамадства і дасягнення высокага ўзроўню культуры і дабрабыту людзей.

У жніўні 1991 г. Маскве адбыўся вядомы путч, які атрымаў шырокі рэзананс у свеце і выклікаў абурэнне грамадзян “краіны Саветаў”.

Працэс палітычнага кіраўніцтва зайшоў у тупік і паскорыў самавызначэнне саюзных рэспублік. Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб прыпыненні дзейнасці партыйных арганізацый, пачалася рэарганізацыя сродкаў інфармацыі. Упершыню за гады існавання сав.улады выпуск некаторых беларускіх газет быў спынены. Перыядычныя выданні перасталі быць органамі партыйных камітэтаў і перайшлі ў веданне выканкамаў і працоўных калектываў. Гэта адркзу змяніла змест камунікатыўных працэсаў.

У кастрычніку 1991 г. пачала выходзіць на бел.і рус.мовах газета “Рэспубліка”, заснавальнікамі якой сталі Кабінет Міністраў і калектыў рэдакцыі. Гэта быў новы для таго часу тып выдання па змесце і форме. Дэмакратычнасць накірунку падкрэслівалася ў галоўным лозунгу газеты – словах К.Каліноўскага: “Не народ для ўрада, а ўрад для народа”. “Рэспубліка” даволі хутка набыла папулярнасць, дзякуючы востраму абмеркаванню самых злабадзённых праблем палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця і стала разам з “Народнай газетай” адным з буйнейшых выданняў новага часу.


СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Конев А.Г. История журналистики Беларуси / Конев А.Г. – Мн: Выш. Школа, 2005г.

2. Говін С. В. Гісторыя беларускай журналістыкі (1563-1917): Вучэбна-метад. комплекс. – Мінск, 2003.

3. Виноградов А.Н. Истоки белоруской печати и журналистики / Виноградов А.Н. – Мн, 2005г.

4. Беларуская журналістыка (1917–1941 гг.): Вучэбна-метад. Дапаможнік – Мінск, 1993 – Ч. 2.

5. Беларуская журналістыка (1941–1995 гг.): Вучэбна-метад. Дапаможнік – Мінск, 1996 – Ч. 3.


Информация о работе «Станаўленне беларускай журналістыкi»
Раздел: Журналистика
Количество знаков с пробелами: 31169
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

0 комментариев


Наверх