Дынаміка развіцця краязнаўчых музеяў Брэсцкай вобласці

25272
знака
0
таблиц
0
изображений

УА “БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ

І МАСТАЦТВАЎ”

Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый

Кафедра гісторыі Беларусі і музеязнаўства

Дынаміка развіцця краязнаўчых музеяў Брэсцкай вобласці

Курсавая работа

Студэнткі 350 М групы

Д.Д.Місюлі

Навуковы кіраўнік:

старшы выкладчык

І.І.Бамбешка

Мінск 2016

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ

РАЗДЗЕЛ 1 Пачатак станаўлення

1.1Развіццё краязнаўчага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці

1.2 Шляхі развіцця гарадской геральдыкі

РАЗДЗЕЛ 2

2.1

2.2 (1991 – 2016)

ЗАКЛЮЧЭННЕ БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС ДАДАТКІ

УВОДЗІНЫ

Актуальнасць тэмы.

Ступень распрацаванасці праблемы. Вывучэннем Беларускай геральдыкі займалася і займаецца шмат навукоўцаў. Самы папулярны – А. Цітоў з працай “Геральдыка Беларусі”.

Значны фактычны матэрыял утрымлівае энцыклапедычнае выданне В.І. Адамушка і М.М. Елінскай “Сучасная геральдыка Беларусі”.

Шмат артыкулаў можна знайсці у газетах і часопісах. Так сама багата інфармацыі маюць электронныя рэсурсы.

Аб’ект даследавання – развіццё краязнаўчых музеяў на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.

Прадмет даследавання – экспазіцыя, гісторыя развіцця і культурна-адукацыйная дзейнасць краязнаўчых музеяў.

Мэта работы. Даследаваць краязнаўчыя музеі Брэсцкай вобласці.

У ходзе дасягнення пастаўленай мэты былі вызначаны наступныя задачы:

1. Даследаваць існуючыя крыніцы інфармацыі па тэме курсавой работы.

2. Разгледзіць гісторыю развіцця краязнаўчых музеяў Брэсцкай вобласці.

3. Даследаваць шляхі развіцця краязнаўчых музеяў.

Методыка даследавання. Апісанне, вывучэння літаратуры, навуковых каталогаў, звестак інтэрнэт-рэсурсаў.

Работа праводзілася на падставе прынцыпаў гістарызма, навуковай аб’ектыўнасці і сістэмнага падыхода.

Прынцып гістарызма дае агляд музеяў у гістарычным мінулым і паказвае сувязь з канкрэтнімі з’явамі.

Навуковая аб’ектыўнасць паказвае насычанасць фактамі і зносінамі з другімі навукамі.

Сістэмны падыход забяспечвае найбольшыя магчымасці цэласнага агляду.

Структура работы. Работа складаецца з уводзінаў, двух раздзелаў і заключэння.

Ва ўводзінах разглядаецца актуальнасць тэмы курсавой работы, ступень распрацаванасці праблемы, аб’ект і прадмет, мэты і задачы, методыка і структура даследавання.

Першы раздзел – “ ” – прысвечаны развіццю краязнаўчага руху на тэрыторыю Брэсцкай вобласці і фарміраванню краязнаўчых музеяў ад 1917 да 1945 гг.

У другім раздзеле – “” – разглядаюцца пытанні гісторыі і развіцця краязнаўчых музеяў ў пасляваенны і постсавецкі час. У заключэнні адзначана выкананне пастаўленых задач і зроблены вынікі па тэме даследавання.

Да работы прыкладаецца бібліяграфічны спіс і дадаткі.

РАЗДЗЕЛ 1

1.1 Развіццё краязнаўчага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці

Адной з найбольш яскравых з'яў культурнага жыцця ў СССР быў краязнаўчы рух. Тэрмін “краязнаўства” зацвердзіўся ў беларускай навуцы ў пачатку 20-х г. мінулага стагоддзя. Краязнаўства - гэта метад комплекснага вывучэння пэўнай тэрыторыі.

Краязнаўства - поўнае вывучэнне пэўнай часткі краіны, горада ці вёскі, іншых паселішчаў. Такім вывучэннем, як правіла, займаюцца вучоныя спецыялісты, якія абмежаваліся дадзеным краем, а таксама энтузіясты з мясцовага насельніцтва.

Краязнаўчы музей - музей, аб'ектам дзейнасці якога з'яўляецца дакументацыя і прэзентацыя гістарычнага, прыроднага і культурнага развіцця пэўнага населенага пункта або геаграфічнага рэгіёну. Асноўнымі фондамі такога музея з'яўляюцца звязаныя з гісторыяй гэтага рэгіёну экспанаты, у ліку якіх могуць быць, напрыклад, археалагічныя знаходкі; творы мастацтва або рамяства; дакументы і выяўленчыя матэрыялы, якія фіксуюць гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў гэтай мясцовасці; прадметы побыту; мемарыяльныя прадметы, звязаныя са знакамітымі землякамі; матэрыялы, якія адлюстроўваюць эканамічнае і тэхнічнае развіццё краю, і г.д.

У кожным горадзе, раённым цэнтры, сяле ёсць свае асаблівасці гістарычнага развіцця, спецыфіка культуры і прыроды, якія складаюць той патэнцыял, які фармуе ў кожным чалавеку цікавасць і прыхільнасць да сваёй радзімы.

Краязнаўчы музей павінен адлюстроўваць асаблівасці прыроды, гісторыі і культуры роднага краю, аб'ядноўваючы ў сабе ўтрыманне гістарычнага, прыродазнаўчанавуковага, літаратурнага, мастацкага і інш. музеяў.

У канцы XIX – пачатку XX ст. пачаў сваю дзейнасць прадстаўнік беларускай этнаграфіі Аляксандр Казіміравіч Сержпутоўскі (1864 – 1940). Шматлікія працы А. К. Сержпутоўскага прысвечаны побыту насельніцтва беларускага Палесся. Апісанню побыту і матэрыяльнай культуры жыхароў Палесся прысвечаны таксама работы беларускага этнографа Ісаака Абрамавіча Сербава (1871 - 1943) "Паездка па Палессі 1911 і 1912 гг." і «Беларусы-сакуны».

У выніку польска-савецкай вайны 1919 - 1920 г. тэрыторыя Беларусі была падзелена паміж дзвюма дзяржавамі. Ва ўсходняй яе часткі была створана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, якая ўваходзіла ў склад СССР. Заходнія тэрыторыі Беларусі адышлі да Польшчы паводле Рыжскага мірнага дагавора, падпісанага 18 сакавіка 1921 г. У выніку, ў складзе польскай дзяржавы плошча тэрыторыі, на якой пражывала беларускае насельніцтва, складала больш за 112 тыс. км² з насельніцтвам у 4,6 млн. чалавек (па дадзеных 1931 г.). За гэтымі землямі замацавалася неафіцыйная назва «Заходняя Беларусь». У афіцыйных польскіх дакументах гэтыя тэрыторыі называліся «крэсы всходне».

У 20-х г. ХХ ст. на заходніх землях Беларусі, захопленых Польшчай, праводзілася палітыка «рэпаланізацыі» - выцяснення беларускай культуры з усіх грамадскіх сфер. Яна мела на мэце замацаваць польскую ўладу на акупаваных землях і апраўдаць права Польшчы на ​​ўсе тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Паланізацыя беларускага насельніцтва праводзілася як афіцыйна, так і праз дзейнасць грамадскіх арганізацый. Для гэтых мэтаў актыўна выкарыстоўвалася краязнаўчы рух, а менавіта: Польскае краязнаўчага таварыства (ПКТ).

У краязнаўчым руху на захопленых палякамі землях Беларусі паўстала две плыні: польскі рэгіяналізм, які быў правадніком палітыкі паланізацыі, і беларускае радзімазнаўства. Краязнаўства на акупаваных Польшчай землях Беларусі можна падзяліць на дзяржаўнае, грамадскае, школьнае і аматарскае. Дзяржаўнае і школьнае краязнаўства было прадстаўлена польскімі краязнаўцамі, а грамадскае і аматарскае - беларускімі. Польскае краязнаўства абапіралася на ўніверсітэты, мела сваю арганізацыйную структуру, на чале якой стаяла польскае краязнаўчае таварыства.

Польскае краязнаўчае таварыства (ПКТ) праводзіла працу па стварэнні на беларускіх землях сеткі сваіх філіялаў, якія павінны былі сумяшчаць дзейнасць па вывучэнні рэгіёнаў і абароне інтарэсаў польскай дзяржаўнасці. Гэта прывяло да барацьбы паміж польскімі і беларускімі краязнаўцамі за ўплыў унутры мясцовых арганізацый Польскага краязнаўчага таварыства. Цэнтрам краязнаўчага руху на акупаваных палякамі землях з'яўляўся горад Вільня. Тут выдавалася навукова-папулярная літаратура, выходзілі спецыялізаваныя часопісы.

Як польскія, так і беларускія краязнаўцы праводзілі экспедыцыі і экскурсіі, займаліся выяўленнем помнікаў матэрыяльнай культуры, вывучэннем фальклору, правядзеннем лекторыяў, падтрымлівалі народныя промыслы. Лідэр польскага рэгіяналізму А. Паткоўскі лічыў, што варта актыўна праводзіць польскую агітацыю ў асяроддзі беларускага сялянства. Аднак у шырокіх народных масах Заходняй Беларусі краязнаўчы рух не карыстаўся папулярнасцю, у адрозненне ад сітуацыі ў БССР, дзе краязнаўства ператварылася ў народную ініцыятыву. Польскія краязнаўцы прапагандавалі ідэю падтрымкі культурнай разнастайнасці рэгіёнаў у рамках агульнапольскай культуры, сцвярджалі прыярытэт рэгіянальных інтарэсаў перад інтарэсамі асобных этнасаў і сацыяльных груп. Фактычна такая палітыка была накіравана на размыванне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Рэгіяналізацыя на справе азначала правінцыялізацыю беларускай культуры і спрыяла паглынанню яе культурай польскай [6, c. 22-23].

Такім чынам, дзейнасць краязнаўцаў 1920-х гг. мела вялікае значэнне для развіцця навукі, уздымала інтэлектуальны ўзровень правінцыяльных гарадоў і вёсак, спрыяла асвеце шырокіх колаў насельніцтва і ў той жа час прыцягвала да сацыялістычнага будаўніцтва сталую інтэлігенцыю. Так захоўваліся і выкарыстоўваліся і культурная спадчына, і культурныя кадры, фарміраваліся новыя традыцыі культурнай і народнай адукацыі. Значныя заслугі краязнаўцаў, асабліва тых, хто працаваў у музеях і архівах, у развіцці спецыяльных гістарычных і філалагічных дысцыплін, у распрацоўцы метадаў атрыбуцыі і апісання музейных прадметаў, рукапісаў, выданняў. Выключнае значэнне мела краязнаўчая дзейнасць для вывучэння мінулага і развіцця нацыянальнай культуры.

1.2 Развіцце краязнаўчых музеяў у перыяд ад 1917 – па 1945 г.

У кастрычніку 1917 г. да ўлады прыйшла партыя бальшавікоў, якая абвясціла курс на стварэнне асноў новага, камуністычнага грамадства. Як і ва ўсе часы, калі адбываецца карэнная ломка дзяржаўнага і жыццёвага ўкладу, асаблівую вастрыню ў гэты перыяд набыла праблема захавання культурнага здабытку краіны. Ролю музея ў змяніліся гістарычных умовах стала прадметам вострых дыскусій.

Музеі разглядаліся як сховішчы нацыянальнай культуры, апорныя пункты навукі, якія неабходна берагчы і зрабіць даступнымі народным масам у асветных і адукацыйных мэтах [7, c. 273].

У 1918-1941 гг. музеі займалі важнае месца ў жыцці беларускага грамадства. З'явіліся органы кіраўніцтва музейнай справай, новыя тыпы музейных устаноў новыя формы работы, музейная літаратура, нарэшце, прафесія музейнага работніка. Гэта быў важны этап на шляху да прызнання музейнай справы як самастойнай галіны чалавечай дзейнасці, час радыкальных змен дзейнасці музеяў ва ўсім свеце. Сутнасць гэтых змен была ў дэмакратызацыі, значным пашырэнні аўдыторыі музеяў, павелічэнні іх колькасці, профіляў, а таксама папулярнасці.

Развіццё музеяў Заходняй Беларусі, якое ішло ў рэчышчы польскай культуры, характарызавалася адносна роўным паступальным рухам наперад да пачатку другой сусветнай вайны, пасля чаго ў дзейнасці заходнебеларускіх музеяў адбыліся кардынальныя змены.

Пасля падпісання ў сакавіку 1921 г. мірнага дагавора паміж Расіяй і Украінай, з аднаго боку, і Польшчай — з другога, разам з прызнаннем гістарычных правоў Польшчы на землі Заходняй Беларусі, XI артыкул дагавора прызнаваў польскі народ уласнікам усіх рухомых помнікаў гісторыі і культуры, створаных у Заходняй Беларусі, нават калі яны знаходзіліся па-за межамі апошняй. У сваю чаргу палякі ўзялі на сябе абавязак вярнуць Расіі і Украіне іх нацыянальныя культурныя каштоўнасці, што трапілі ў розныя часы ў сховішчы Польшчы. На практыцы гэта азначала перадачу з расійскіх сховішчаў у Польшчу прадметаў са збораў Радзівілаў, Сапегаў, Бранскіх і інш. У адваротным накірунку перадаваліся шматлікія помнікі мастацтва і гістарычныя рэліквіі, якія мелі ўсходнебеларускую тэрытарыяльную прывязку.

Напярэдадні першай сусветнай вайны ў красавіку 1914 г. у Кракаве адбыўся першы з'езд прадстаўнікоў польскіх музеяў, якія стварылі Саюз польскіх музеяў. А ў 1917 г. з'явілася кніга, якая падсумавала дасягненні музейнай справы ў Польшчы ва ўмовах страты дзяржаўнасці.

Характарызуючы агульны накірунак развіцця музеяў Польшчы ў міжваенны перыяд, трэба адзначыць, што ўсе намаганні дзяржаўных органаў і грамадскасці былі накіраваны на выкананне асноватворных задач, якія не маглі быць выкананы раней ва ўмовах адсутнасці дзяржаўнасці, супраціўлення польскай нацыянальнай культуры германскаму і русіфікатарскаму ўплывам. У гэтай сітуацыі беларускі нацыянальна-культурны рух на «крэсах усходніх» успрымаўся палякамі як варожая з'ява.

Захаванне і выкарыстанне ў навукова-асветніцкіх мэтах гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны на заходнебеларускіх землях у міжваенны перыяд праводзілася пад уплывам шырокага агульнаеўрапейскага інтэлектуальнага і грамадскага руху, вядомага пад назвай «рэгіяналізм». Сутнасць рэгіяналізму была ў папулярызацыі навуковых ведаў, стварэнні ўмоў для навуковай працы ў правінцыі, абуджэнні ў мясцовых жыхароў ініцыятывы.

У Польшчы, дзе меліся багатыя краязнаўчыя традыцыі і вопыт, ідэі рэгіяналізму ў жыццё праводзіла Польскае краязнаўчае таварыства (ПKT), заснаванае ў Варшаве ў 1906 г. Кіраўніцтва ПKT з самага пачатку імкнулася арганізаваць намаганні аматараў-адзіночак па вывучэнні краю, аб'яднаўшы іх у рэгіянальныя таварыствы. Пасля атрымання Польшчай незалежнасці рэгіяналізм робіцца прадметам тэарэтычнага абмеркавання, ажыўленых дыскусій, і гэта, безумоўна, уплывае на ажыўленне музейнай дзейнасці па ўсёй краіне.

На заходнебеларускія землі ў міжваенны перыяд сістэма арганізацыі польскага краязнаўчага руху распаўсюджвалася без змен і абмежаванняў. Ствараліся ваяводскія і павятовыя аддзяленні ПКТ, актыўна працавалі краязнаўчыя гурткі моладзі пры гімназіях і школах, выдаваліся краязнаўчыя часопісы, нарысы, хронікі работы таварыстваў [2, c. 127].

Каштоўнымі калекцыямі па этнаграфіі, флоры, фауне і гістарычнаму мінуламу Заходняй Беларусі валодаў Палескі музей імя маршала Ю. Пілсудскага ў Пінску.

Першая спроба стварыць музей у Пінску прадпрынятая мясцовымі гісторыкамі і краязнаўцамі ў 1910 годзе, калі горад над Пінай знаходзіўся ў складзе Расійскай Імперыі. Ініцыятары зьвярнуліся да губернскім уладам, але сутыкнуліся з неразуменнем з боку чыноўнікаў. Улады адмовілі, палічыўшы ідэю неабгрунтаванай і вельмі выдатковай. Першая Сусветная і Грамадзянская вайна адклалі пытанне на дзесяцігоддзе [4].

Рашэнне пра яго стварэнне ўхвалілі на арганізацыйным пасяджэнні Палескага краязнаўчага таварыства (з 1927 г. Пінскае аддзяленне ПКТ) 27 кастрычніка 1924 г. Практычная работа па арганізацыі музея была ўскладзена на музейную камісію, у якую ўвайшлі 5 чалавек. Першапачаткова музей займаў два невялікія пакоі ў будынку магістрата, дзе апрацоўваліся, сістэматызаваліся і вывучаліся першыя паступленні. Тут жа ў 1926 г. была адкрыта першая экспазіцыя музея. Яна не вылучалася багаццем. У зародкавым стане музей знаходзіўся да сярэдзіны 1928 г., пакуль на пасаду захавальніка музея не быў запрошаны Дз. Георгіеўскі. Пра стан фондавага збору музея ў гэты час дазваляе меркаваць падрыхтаваная ім у 1929 г. першая справаздача. Згодна ёй, у каталозе было зарэгістравана каля 1000 прадметаў, у тым ліку нумізматыкі — 704, этнаграфіі — 50, прыродазнаўства — 30, карцін і фотаздымкаў — 21. Мелася невялікая бібліятэка.

Адразу ж пасля прыходу на пасаду дырэктара Дз. Геаргіеўскі распрацаваў новую структуру музея, згодна якой ён складаўся з наступных аддзелаў: архівальна-графічнага (дакументы, графіка, дрэварыт, малюнкі, фотаздымкі), жывой прыроды (палеанталогія, батаніка, заалогія, горная справа, прамысловасць, гандаль, археало- гія, этнаграфія, мастацтва), нежывой прыроды (мінералы, узоры глебы, разрэзы шахт і штолен, фота і малюнкі каменаломняў, стромкіх берагоў рэк, цагляныя заводы, геалагічныя карты).

Першая палова 1930-х гг. у жыцці пінскага музея характарызавалася перш за ўсё шырокай сістэматычнай работай па камплектаванні калекцый, якая праводзілася ў межах Драгічынскага, Камень - Кашырскага, Кобрынскага, Косаўскага, Лунінецкага, Пружанскага, Столінскага і Пінскага паветаў. Для збірання этнаграфічных і археалагічных матэрыялаў музей арганізоўваў экспедыцыі і выезды на веласіпедах, лодках, вазах і пешшу. Важнай крыніцай паступленняў былі ахвяраванні ад мясцовых жыхароў — настаўнікаў, афіцэраў, простых гараджан і нават сялян, якія прыходзілі ў горад на кірмаш. Асобныя прадметы і кнігі перадавалі дзяржаўныя ўстановы — Кракаўская Акадэмія навук, Міністэрства адукацыі, Упраўленне водных шляхоў. Асаблівая ўвага пры камплектаванні музейнага збору надавалася этнаграфічным матэрыялам, што тлумачылася імкненнем зафіксаваць самабытную матэрыяльную культуру Палесся, шматлікія архаічныя рысы жыцця, якія знікалі пад уплывам цывілізацыі. Цэнтральнае месца ў этнаграфічных зборах музея займала калекцыя гараднянскай керамікі, якая камплектавалася як падчас выездаў, так і дзякуючы ахвяраванням патомных гараднянскіх ганчароў. Геаргіеўскі наладзіў сістэму рэгістрацыі і каталагізацыі новых паступленняў. Усе яны заносіліся ў «Галоўны каталог». Акрамя таго, кожны прадмет меў картку з кароткім апісаннем даты вырабу, месца знаходжання, знешняга выгляду.

5 красавіка 1936 г. адбылася важная падзея — урачыстае адкрыццё экспазіцыі музея, які пераехаў у новы будынак, прадстаўлены бясплатна гарадскім банкам. Сярод гасцей былі два гараднянскія ганчары, якія пешшу прынеслі ў Пінск свае вырабы ў падарунак музею і дэманстравалі жадаючым сваё майстэрства. Запрошаныя ўбачылі калекцыі, сістэматызаваныя наступным чынам: этнаграфія, прыродазнаўства, гісторыя, нумізматыка, фотаздымкі. Іх агульная колькасць складала ўжо каля 2 500 прадметаў.

Новая экспазіцыя падсумоўвала вынікі амаль дзесяцігадовай працы Дз. Геаргіеўскага па збіранні, каталагізацыі і вывучэнню куль- турнай і прыроднай спадчыны аднаго з найбольш унікальных рэгіёнаў Еўропы.

Акрамя музейнай экспазіцыі ў новым будынку таксама знаходзіліся прыродазнаўчая лабараторыя і бібліятэка. Гэтыя ўстановы выклікалі вялікую зацікаўленасць сярод пінчукоў і шматлікіх турыстаў, якія прыязджалі на Палессе знаёміцца з прыродай і культурай краю.

Так, у апошнім перадваенным, 1938 г. музей, які быў адкрыты штодзённа з 10 да 14 гадзін, наведала 5 485 чалавек. Кошт уваходнага білета складаў 30 грошаў, для дзяцей — 10 грошаў, для вяскоўцаў уваход быў бясплатны. У Палескі музей часта звярталіся вучоныя, арганізатары розных выставак, а таксама супрацоўнікі польскіх музеяў, якія жадалі набыць палескія народныя мастацкія вырабы.

Важнай падзеяй у жыцці музея было запрашэнне аргкамітэта Сусветнай выстаўкі 1939 г. у Нью-Йорку да ўдзелу ў выстаўцы, куды былі давезены палескія «карабаны» (пляцёнае з лазы і саломы начынне).

У верасні 1939 г. пінскі музей быў падпарадкаваны гарадскому аддзелу народнай адукацыі і перайменаваны ў Пінскі гісторыка- рэвалюцыйны музей (пазней ён пачаў называцца Пінскі абласны гісторыка-краязнаўчы музей). Быў створаны новы аддзел «Край пад ігам буржуазнай Польшчы». Значна павялічыўся, дасягнуўшы ў 1941 г. 11195 адзінак, аб'ём фондавага збору музея за кошт прадметаў гісторыі і мастацтва, канфіскаваных новай уладай у шляхты і заможных мяшчан [2, c. 133].

4 ліпеня 1941 г. Пінск занялі нацысты, а ўжо 6 ліпеня ў горадзе ўтворана адміністрацыя, падкантрольная акупантам і горад над Пінай далучаны да рэйхскамісарыята Украіна.

У пачатку 1990-х г. кандыдат гістарычных навук Ірына Яленская, выявіла ў Брэсцкім абласным архіве нумар друкаванага выдання нацысцкай адміністрацыі «Пінська газета». У адным з артыкулаў паведамлялася, што да дня нараджэння Адольфа Гітлера (20 красавіка 1942 г.) Палескі музей абнавіў дзейнасць. Цалкам верагодна, што такі факт меў месца, бо ў тыя гады нацысты падтрымлівалі культурна-асветніцкую жыццё з мэтай прапаганды.

Пасля вызвалення Пінска будынак быў разбураны на 40%. Будаўнічыя работы завяршылі хутка, у 1945 годзе. У фондах засталося ўсяго 1730 прадметаў. Шмат чаго давялося аднаўляць з нуля. Колькасць экспанатаў ўзрасла да 6 тысяч, а да канца другой пасляваеннай пяцігодкі - да 19 тысяч.

У 1929 г. пастанову аб стварэнні выстаўкі, якая б адлюстроўвала мінулае і сучаснасць горада, а таксама культурнае становішча рэгіёну ўхваліў Баранавіцкі павятовы рэгіянальны камітэт. Арганізацыя гэтай выстаўкі была даручана выкладчыку адной з мясцовых школ Л. Турскаму. Працуючы над выстаўкай, Турскі прыйшоў да высновы пра магчымасць стварэння сталай установы, якая б знаёміла з жыццём Баранавіцкага павета, — павятовага музея. Ён прадставіў рэгіянальнаму камітэту праект стварэння музея, які павінен быў складацца з трох аддзелаў (прыроды, этнаграфіі, гісторыі) і дэманстраваць сувязь Баранавіцкага павета з гісторыяй Польшчы. Працы па стварэнні музея праводзіліся з вялікім энтузіязмам. Мясцовыя ўлады згадзіліся для гэтага выдаткоўваць штогод фінансавую падтрымку ў памеры 300 злотых.

Акрамя экспанатаў выстаўкі фондавыя калекцыі ўзбагацілі прыватныя ахвяраванні. Актыўны ўдзел у музейнай працы брала грамадскасць, асабліва моладзь. І ўжо ў кастрычніку 1929 г. першыя наведвальнікі аглядалі экспазіцыю музея. Уваход у музей, адкрыты для наведвання па суботах, нядзелях і панядзелках з 16 да 18 гадзін, быў платны: 25 грошаў для дарослых і 10 грошаў для вучняў.

Найбольш каштоўны аддзел быў гістарычны. Там захоўваліся манетныя клады, знойдзеныя на тэрыторыі павета, невялікая калекцыя баністыкі, старажытны посуд, вырабы з фарфору, калекцыя зброі. Да найбольш цікавых прадметаў адносіліся дарожны несэсэр XVIII ст., капілка XVII ст. і некаторыя іншыя.

У аддзеле прыроды камплектаваліся батанічная, мінералагічная і заалагічная калекцыі, найбольш шматлікай была апошняя. Батанічная і мінералагічная калекцыі падчас далучэння Баранавіцкага павета да БССР знаходзіліся яшчэ ў стадыі фарміравання. Падобнае становішча было вызначана адсутнасцю спецыяліста ў галіне прыродазнаўства. Спецыфічнае месцазнаходжанне павета і багацце флоры (больш за 10 тысяч відаў раслін) давалі магчымасць стварэння вельмі важнага навуковага аддзела.

Нешматлікім быў этнаграфічны аддзел, дзе меліся ўзоры народнага адзення, прылад працы, ткацтва, ганчарства. Беднасць этнаграфічнага аддзела тлумачылася недаацэнкай мясцовай грамадскасцю «простых» сялянскіх рэчаў.

Пасля ўз'яднання заходнебеларускіх зямель з БССР музеем, як сховішчам каштоўных калекцый і базай для развіцця музейнай справы ў рэгіёне, зацікавілася Камісія па абследаванню помнікаў гісторыі і культуры, якая прыбыла ў Баранавічы з Мінска. Як вынік — на працягу канца 1939 — першай паловы 1940 гг. з канфіскаваных навакольных шляхецкіх сядзіб і заможных гарадскіх кватэр у музей пачалі паступаць каштоўныя творы жывапісу і графікі, фарфор, старажытная мэбля, нумізматычныя калекцыі, старадрукі. Вялікая колькасць першакласных твораў мастацтва (у тым ліку творы Рэмбранта, Матэйкі, Зімлера, Катоўскага, Раўха, калекцыя японскага, саксонскага і сеўрскага фарфору, італьянская мэбля эпохі Рэнесансу, калекцыя шкатулак XVII-XVIII стст.), што папоўнілі фонды музея ў гэты перыяд, абумовілі змену яго профілю [2, c. 132].

1941-1944 гады. Ва ўмовах нямецка-фашысцкай акупацыі музей у Баранавічах працягваў дзейнічаць. У гэты перыяд працавала музейная экспазіцыя, арганізоўваліся мастацкія выставы. Адна з іх - выстава "Маладая Беларусь", на якой экспанаваліся работы баранавіцкіх, а таксама мінскіх, навагрудскіх і іншых мастакоў. Напрыклад, шчыльна М. Сеўрука ( "Кудельница", "Беларускі селянін"), А. Шымановіч ( "Беларуская дзяўчына", "Вясковыя дзяўчаты"). Вядома, што за ваенныя гады Баранавіцкі музей назаўжды страціў 1716 экспанатаў.

Пасля вайны Баранавіцкі музей прыйшлося ствараць фактычна з нуля. З Баранавіцкага абласнога мастацкага музея акупанты вывезлі «Партрэт старога» Рэмбранта, работы Я. Матэйкі, каля 60 мініяцюр за- ходнееўрапейскіх мастакоў, беларускія абразы і драўляную скульптуру XVII-XVIII стст., французскі габелен XIV ст., японскія вазы, каля 160 статуэтак заводаў Заходняй Еўропы, больш 200 карцін савецкіх мастакоў, а таксама вялікую бібліятэку на гісторыі мастацтва [1].

Рашэнне аб адкрыцці Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея было прынята СНК БССР у чэрвені 1945 г., але на працягу першага пасляваеннага дзесяцігоддзя ён не быў адкрыты для агляду.

Такім чынам, дзейнасць музеяў Заходняй Беларусі ў сваім развіцці праходзіла тыя ж этапы, што і музеі БССР. У той жа час паміж імі існавалі сур'ёзныя адрозненні. У якасці першага з іх неабходна ўзгадаць наяўнасць у Польшчы заканадаўчага права на ўтрыманне ў прыватнай уласнасці гісторыка-культурных каштоўнасцей. Акрамя таго, дзейнасць заходнебеларускіх музеяў абапіралася пераважна на прыватную ініцыятыву і дабрачыннасць, што непазбежна прыводзіла да нераўнамернасці ў іх рабоце. Заходнебеларускія музеі, як і музеі БССР, зведалі ўздзеянне ідэалогіі, але са спазненнем, толькі ў 1939 г.

Музеі ў Заходняй Беларусі ствараліся на іншых юрыдычных, арганізацыйных і інтэлектуальных пачатках. Ва ўмовах захавання права прыватнай уласнасці на гісторыка-культурную спадчыну дзейнасць заходнебеларускіх музеяў абапіралася перш за ўсё на прыватную ініцыятыву. З аднаго боку, гэта прыводзіла да абмежавання маштабаў музейнага будаўніцтва, з другога — дазволіла пазбегнуць татальнай уніфікацыі і ідэалагізацыі музейнай справы.

БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС

1. Баранавіцкі краязнаўчы музей [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://baranovichi-museum.com. – Дата доступу: 01.03.2016.

2. Гужалоўскі, А. А. Музеі Беларусі (1918-1941)/ А. А. Гужалоўскі. – Мінск: НАРБ, 2002. – 176 с.

3. Гужалоўскі, А. А. Музеі Беларусі (1941-1991)/ А. А. Гужалоўскі. – Мінск: НАРБ, 2004. – 192 с.

4. Медиа – Полесье [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://media-polesye.by/news/pinskiy-muzey-neveroyatnoe-i-interesnoe-ryadom-17391. – Дата доступу: 01.03.2016.

5. Музеі Беларусі: інфармацыя аб музеях сістэмы Мін-ва культуры Рэспублікі Беларусь/ А. Б. Сташкевіч [і інш.]. – Мн.: Беларусь, 2001. – 272 с.

6. Шидловский, С. О. Краеведение : учеб -метод. комплекс для студентов специальности 1-89 01 01 «Туризм и гостеприимство/ С.О. Шидловский. – Новополоцк: ПГУ, 2011. – 172 с.

7. Юренева, Т. Ю. Музееведение: учебник для высшей школы/ Т. Ю. Юренева. – 2-е изд. – М.: Академический проект, 2004. – 560 с.


Информация о реферате «Дынаміка развіцця краязнаўчых музеяў Брэсцкай вобласці»
Раздел: Культура и искусство
Количество знаков с пробелами: 25272
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

0 комментариев


Наверх