Волков Валентин Викторович (1881-1964)

2094
знака
0
таблиц
0
изображений

Подготовил ученик 11 «Б» класса Средней школы №2 Пикус Денис

Лоев—2003

Беларускі савецкі жывапісец. Народны мастак БССР. Скончыў Пензенскае мастацкае вучылішча. Удзельнік мастацкіх выставак з 1913 года. Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, пісаў пейзажы , нацюрморты. У 1918 годзе ўдзельнічаў у мастацкім афармленні Петраграда да 1–ай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі (эскізы пано “Уся ўлада Саветам”, “Штурм Зімняга” і інш.).

Выкладаў у Веліжскай мастацкай школе (1919-1929), Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1923-1929), у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1953-1964).

Адзін з першых беларускіх жывапісцаў стварыў вобраз

У. І. Леніна (партрэт 1926). Аўтар малюнка герба БССР (1926 і 1938). У 1920-30-я гады стварыў шэраг манументальных твораў-пано: “Індустрыялізацыя”, “Калектывізацыя” (абодва ў 1930) для таможні на станцыі Негарэлае, дэкаратыўны фрыз “Кастрычнік на Беларусі” для павільена БССР Усесаюзнай сельскагаспадар-чай выстаўцы ў Маскве (1939). Ілюстраваў і аформіў шэраг кніг для Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1928-1941). Стварыў сюжэтна-тэматычныя карціны, прысведчаныя гістарычна-рэвалюцыйнаму мінуламу Беларусі, Грамадзянскай і Айчыннай войнам, сучаснасці. Творам Волкава ўласцівы рэалізм вобразаў, складанасць кампазіцыйных пабудоў, у якіх адчуваецца ўплыў традыцый акадэмічнай школы, стрыманая каляровая гама, дакладнасць дэталей. Сярод работ “Кастусь Каліноўскі” (1923), “Барыкады” (1923), “Малатабоец” (1926), “Партызаны” (1928) і інш. У партрэтным жанры прадаўжаў традыцыі псіхалагічнага партрэта рускага рэалістычнага мастацтва 2-ой паловы 19 ст. Імкнуўся да глыбокага пранікнення ў характар людзей, адлюстравання іх грамадзянскай значнасці. Сярод лепшых твораў: партрэты М. Багдановіча (1927), мастака М. Гусева (1950),

М.Горкага (1951) і інш. Значную каштоўнасць мае спадчына Волкава: партрэты, пейзажы, эскізныя малюнкі карцін, дзе ен поруч з глыбокім псіхалагічным вобразам прадэманстраваў дасканалае валоданне пластычнай формай, тонкі густ у выкарыстанні фактурных магчымасцей алоўкавага штрыха (“Трактарыстка” (1956), партрэт хірурга Р. Р. Чарковай (1960) і ін


Информация о работе «Волков Валентин Викторович (1881-1964)»
Раздел: Иностранный язык
Количество знаков с пробелами: 2094
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
4629
0
0

... колористическими поисками, художник недостаточно раскрыл психологическое состояние персонажей. Они оказались лишенными эмоциональной выразительности. Гораздо большее внимание к образному раскрытию темы В. Волков проявил в картинах «Молотобоец»(1926) и «Плотогоны»(1928). Подлинной психологической выразительностью он добивается в картине «Партизаны»(1928). В картине изображена группа партизан, ...

Скачать
104249
0
0

... их творческие связи с мастерами и обществами других регионов Российской империи, зарубежных держав. Культура Белоруссии является неотъемлемой частью как общероссийской так и мировой культуры. Содержание 1.  Введение 2.  Литература 3.  Театр 4.  Кино 5.  Русское искусство конца 19 – начала 20 веков А) Скульптура Б) Архитектура 6.  музыка 7.  заключение 8.  литература 9.  рисунки ...

0 комментариев


Наверх