3.   Непадпарадкаванасць законам

"Из готовых сегодня продать, обменять, купить или сдать квартиру фирм, грамотно и с соблюдением коенфиденциальности это могут сделать только 2-3"

У траўні 1995 года асацыяцыя правяла семінар "Опыт и проблемы формирования рынка недвижимости " сумесна з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва. "Участники семинара отмечают исключительную актуальность и высокую эффективносить организованного семинара и считают необходимым проводить такие встречи не реже одного раза в полугодие".

Газета размяркоўвае матэрыялы па рубрыках : "Мнение эксперта", "Жильё моё", "Движимо-недвижимо", "Актуально!", "Шаги приватизации", "У наших соседей" і інш.

 

"Шаги приватизации"

"Брест является лидером белорусских городов в малой приватизации. количество аукционов по продаже собственности здесь перевалило за десятки. "Люди обретают предпринимательские навыки и учатся вести своё собственное дело", - заметил чрезвычайный и полномоченный посол США в Беларуси господин К. Яловитц" (№ 8, 1995)

Навіны размяшчаюцца ў рубрыцы "Движимо-Недвижимо". З першага нумара мы даведваемся, што адкрыецца будаўніцтва газапровада "Ямал - Заходняя Еўропа" , рыхтуюцца вынікі працы экалагічнай камісіі па экспертызе расійскай ваеннай базы пад Баранавічамі і г.д. Асноўны жанр у рубрыцы – кароткая інфармацыйная нататка.

Галоўная праблема, якая хвалюе чытачоў № 10 - заканадаўства ў сферы прыватызацыі. "Ці змяніўся парадак ацэнкі кошту прыватызуемага жылля?", "Ці ўстаноўлены канкрэтныя тэрміны завяршэння прыватызацыі жыллёвага фонда, афармлення і выдачы імянных прыватызацыйных чэкаў "Жыллё"? і г.д. Менавіта з на гэтыя пытанні ім адказваюць спецыялісты асацыяцыі “Нерухомасць”.

Выданне таксама змяшчае адукацыйныя матэрыялы кшталту "Десять советов начинающему инвестору" (нумар за 1.04.1995), "Три источника и три составных части бизнеса" (нумар за 1.04.1995), на працягу трох нумароў друкуецца рубрыка "Азбука риэлтера", якая дае тлумачыць асноўныя рыэлтарскія паняцці.

Такім чынам першапачаткова выданне знаёміла чытачоў з дзейнасцю аб'яднання "Нерухомасць". Аднак акрамя гэтай тэмы, яно рэдка сыходзіла да асвятлення іншых. А калі інфармацыя пра падзеі прысутнічала, то толькі ў рубрыцы "Движимо-Недвижимо". Нават пра выбары газета напісала толькі таму, што дэпутатам стаў прэзідэнт асацыяцыі “Нерухомасць”.

З 1996 года газета выходзіць пад назвай "Недвижимость Белоруссии", яе заснавальнікам становіцца Інфармацыйная служба агенцтваў нерухомасці. Галоўным рэдактарам абнаўлённага выдання прызначаецца Зміцер Хоміч.

2008 год. Выданне выходзіць на 72 палосах фармату А3, з якіх 3-4 займаюць журналісцкія матэрыялы. У асноўным, гэта вузкаспецыялізаваныя артыкулы, кшталту "Столичный рынок жилья: итоги первого поугодия" (аўтар Алена Маслоўская (№ 28 (644) 14.07.2008) ці "Новое в порядке предоставления гражданам жилых помещений" (той жа нумар, аўтар Вольга Зінкевіч).

Хоць у нумары за 14 жніўня 2008 года можна знайсці інфармацыю пра новую рэдакцыю закона аб абароне правоў спажыўцоў, льготныя крэдыты на жыллё (аўтар Алена Маслоўская, № 29 ад 21.07.2008).

За тры месяцы (ліпень-верасень 2008) я знайшла толькі адзін артыкул на сацыяльна значную тэму, не звязаную з нерухомасцю.

Гэта "Слово о будущей АЭС" Марыны Сіротка (№ 36 ад 08.09.2008).

"К сожалению, я должен отметиь , что у нас информация, которая доходит до населения от СМИ, особенно тут телевидение отличается великолепно,- носит спонтанный характер, - отметил А. михалевич, член НАН Республики Беларусь".

"То есть, со слов В. Семашко, всего через четыре месяца начнётся строительство АЭС. Хотя из информации, которая прозвучала на заседании "круглого стола", следует, что ни площадка ещё не выбрана ни подрядчик не определён."

Увогуле, газета 2008 года адрозніваецца сегментаваным падыходам да адбору тэм. Падзеі, якія адбываюцца ў краіне, праходзяць праз "сіта" адной тэматыкі - нерухомасць. Такім чынам чытач заўжды ўпэўнены ў тым, што атрымаўшы "Недвижимость Белоруссии", ён даведаецца менавіта пра нерухомасць, а не пра сад і агарод. Гістарычныя падзеі журналісты выдання асвятляюць рознабакова, на прафесійным узроўні, такім чынам спрыяючы фарміраванню свайго погляда ў чытачоў. Газета захавала традыцыі выдання "Нерухомасць". Яна змагла застацца аналітычнай у сваёй сферы. Але гэта паўплывала на наклад выдання, ён зменшыўся з 20 000 у 1995 годзе да 5140 у 2008.

Падсумоўваючы, можна сказаць, што рэдакцыя газеты "Недвижимость Белоруссии" змянілася, у параўнанні з “Нерухомасцю” толькі колерам, назвай і колькасцю палос. Як і рэдакцыя газеты “Ва-банкъ”, яна зменшыла ці ўвогуле выключыла аўтарскія меркаванні, крытыку ў адрас дзеючай улады. Газета і раней не была “кусучай”, а зараз гэта сышло амаль да нуля. Такім чынам можна, параўноўваючы два гады, 1995 і 2008, сказаць, што па-сапраўднаму, па журналісцку, асвятляліся падзеі, няхай і не так шмат і не так аператыўна, як у грамадска-палітычным выданні, менавіта ў 1995 годзе. Гэта сведчыць пра тое, што больш свабоды слова было 14 год таму.


Заключэнне

У дадзенай курсавой працы разглядаўся такі тып выданняў, як інфармацыйна-рэкламныя газеты. Быў зроблены агляд газет у перыяд з 1988 па 2008 гады. За гэты перыяд у Беларусі пакінулі след 203 інфармацыйна-рэкламныя газеты, першае месца па колькасці займае Мінск (56%) ад усіх створаных за гэты перыяд інфармацыйна-рэкламных газет.

Для гісторыі інфармацыйна-рэкламных газет характэрна наступная перыядызацыя:

-           1948-1988. Многія камерцыйныя газеты, створаныя ў СССР аказаліся недзеяздольнымі ў новых рынкавых умовах;

-           1988-1993. Перыяд існавання інфармацыйна-рэкламных выданняў як дадатковага спосабу атрыманя прыбытку;

-           1994-1995. Гады актыўнага заснавання новых выданняў і найбольшага асвятлення гістарычных падзей;

-           1998-2008. Перыяд спецыялізацыі і манапалізацыі выданняў. З інфармацыйна-рэкламных выданняў знікаюць аналітычныя і разважлівыя артыкулы. Газеты становяцца больш спажывецкімі.

Беларускія інфармацыйна-камерцыйныя выданні аказаліся пад уплывам гістарычных падзей: глабалізацыі рынку, фінансавых узрушэнняў, развалу палітычных сістэм. Магчыма, яны не так ярка рэагавалі на палітычныя і эканамічныя падзеі пэўных перыядаў, затое па іх наяўнасці ці не наяўнасці, а таксама тыражу можна было рабіць высновы пра здароўе палітычнай сістэмы. Гэта як пра чысціню вадаёма мяркуюць па наяўнасці ў ім ракаў. Так і пра дэмакратычныя і развітыя рынкавыя адносіны, а таксама пра мікраклімат у краіне можна меркаваць па развітасці камерцыйнай прэсы. На Беларусі па аналізе газет “Ва-банкъ” і “Недвижимость Белоруссии” сітуацыя найбольш яркага адлюстравання гістарычных падзей у інфармацыйна-рэкламных газетах была ў 1994-1995 гадах.


Лiтаратура

 

1.         Дубовік, С.В. Даведнік журналіста / С.В. Дубовік. – Мінск: выд. цэнтр БДУ, 2006.

2.         Ананич, Л.С., Воробьёв В.П. Информационное пространство Беларуси / Л.С. Ананич, В.П. Воробьёв. – Минск: МФЦП, 2003.

3.            Сейтжанова, Ж., Типология современной прессы // Ж. Сетжанова. - http://www.unesco.kz/massmedia/pages/3_1.htm

4.         Дроздов, Д.Н. Экономическая информация в СМИ как фактор поступательного развития переходного общества / Д.Н. Дроздов. -

5.         Ворошилов, В.В. Журналистика и рынок / В. В. Ворошилов. - Санкт-Петербург, 1997.

6.         Грабельников А.А. Русская журналистика на рубеже тысячелетий: итоги и перспективы / А.А. Грабельников. - Москва, 2001

7.         Вартанова Е. Медиаэкономика зарубежных стран / Е. Вартанова. - Москва: Аспект Пресс, 2003.

8.         Дубовік С.В. СМІ постсацыялістычнай Беларусі: пошук новай рацыянальнасці / С.В. Дубовік. - Мінск: Выд. Цэнтр БДУ, 2003.


[1] С.В. Дубовік, “Даведнік журналіста”, Мінск, выдавецкі цэнтр БДУ, 2006 г. c. 45

[2] Згодна электроннаму архіву Нацыянальнай бібліятэкі РБ


Информация о работе «Гісторыя камерцыйнай прэсы на Беларусі: інфармацыйна-рэкламныя выданні з савецкіх часоў да сучаснасці»
Раздел: Журналистика
Количество знаков с пробелами: 39933
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

0 комментариев


Наверх