2.1.     Феномен Перабудовы

“Перабудова. Галоснасьць. Праўда пра Леніна й Сталіна, Курапаты й Чарнобыль. Гісторыя й экалёгія…

70-гадовы камуністычны міт у сьвядомасьці юнага пакаленьня рухнуў за лічаныя месяцы. Яшчэ ў разгар перабудовы, у 1988, больш за 75% падлеткаў былі ўпэўненыя, што “Ленін – самы выбітны чалавек усіх часоў і народаў”, - але ўжо напрыканцы 1989 г. “савецкімі людзьмі” сябе лічылі толькі 20% зь іх.

… Нацыянальныя пачуцьці, якія ўвесь час праблісквалі ў фаерверках канца 80-х, натуральна ўпісваліся ў кантэкст пераменаў, і таксама ўспрымаліся юнай хваляй як належнае. Калі напачатку зьявы беларускага руху выглядалі хіба што мілымі дробязямі, дык чым далей, тым усё важней для гэтых дзяцей рабілася незалежнасьць і беларушчына”. [25; 16 ] Вось такі погляд у палітыка Павала Севярынца, не пазбаўлены, вядома, пэўнай суб’ектыўнасці.

Апытанне, праведзенае ў сярэдзіне 1993 года Інстытутам Працы і беларускай службай “Грамадская думка”, высветліла, што галоўнымі эмоцыямі моладзі першай паловы 90-х былі наступныя:

-надзея (36,7 %)

-спакой (22%)

-упэўненасць (13%)

-абыякавасць (10,3 %)

-крыўда (7,2 %)

-безвыходнасць (5,2 %)

Рэформа палітычнай сістэмы распачалася ў 1988 годзе. Каб пашырыць унутрыпартыйную дэмакратыю, уводзяцца выбары на альтэрнатыўнай аснове. Аднак падчас жнівеньскага путчу КПБ паказвае, што ўжо няздольная падтрымліваць прагрэсіўныя пераўтварэнні ў грамадстве. 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет прыпыніў дзейнасць партыі.

25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў пакет рашэнняў аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларусі. Дэкларацыя аб дзяржаўнай незалежнасці ператварылася ў канстытуцыйны закон. У Беларусі распачаўся новы этап развіцця.

Яшчэ ў 1990 годзе быў прыняты закон СССР аб грамадскіх арганізацыях. Згодна з ім, грамадзяне малі права засноўваць суполкі і партыі. Аднак закон спазніўся, бо гурткі па вывучэнні культуры, спадчыны і інш. пачалі стварацца значна раней. Палітычная партыя Народны фронт “Адраджэнне” быў заснаваны ў 1989 годзе. А вось некаторыя прыклады моладзевых суполак, колькасць якіх павялічвалася хуткасна (вядома, моладзі ўласціва злучацца па інтарэсах!): “Зьніч”, культурна-асветніцкая суполка пры Мінскім інстытуце культуры; Канфедэрацыя беларускіх суполак, незалежнае, грамадска-палітычнае згуртаванне моладзі; Задзіночанне беларускіх студэнтаў, створанае пры Сацыял-Дэмакратычнай Грамадзе; “Чырвоны Жонд”, анархісцкая суполка, што ператварала палітыку ў гумарыстычны перформанс, Партыя Аматараў Піва, сугучная “Жонду”…

Факт стварэння суполак і аб’яднанняў быў паказальным: ён сведчыў пра дэмакратычнасць у грамадстве, стварэнне плюралізму меркаванняў.

2.2.     “Студэнцкая думка” напрыканцы 80-х – пачатку 90-х

У 1988 годзе згуртаванне “Сьвітанак”, што існавала пры Беларускім тэхналагічным інстытуце, аднаўляе віленскую “Студэнцкую думку”, толькі цяпер у Мінску. (Натуральна, што кожнае згуртаванне, кожная суполка мела сваё выданне). У адрозненні ад віленскай, гэтая “Студэнцкая думка” пазіцыянуе сябе як грамадска-палітычны ды культуралагічны часопіс.

У №1 мінскія студэнты паведамляюць, што “адчуваюць сябе нашчадкам1 тых барацьб1тоў-студэнтаў, як1я ў варунках заняволенай буржуазнай Польшчаю Заходняй Беларус1 будз1л1 заспаную нацыянальную сьвядомасьць беларусаў”[2]. [9; 1]

У рэдакцыйны склад уваходзілі А.Гуркоў, А.Кавальчук, Г.Аніськова, А.Трусаў, С.Ладуцька, Ф.Швайбовіч, І.Міхно, С.Вітушка, З.Вайцяховіч, Г.Барвенава, А.Рагуля, А.Сабаленка, У.Селядцоў і інш. Цікава, што №2 і №3 быў прафінансаваны беларускім паэтам Анатолем Сысом.

У №1 з’яўляецца артыкул Алеся Гуркова “Здавайма іспыты па-беларуску!” Увогуле, у чосопісе перыядычна размяшчаюцца артыкулы на “беларускамоўную тэматыку”: “Беларускі іменьнік”, складзены Альгердам Пакалюбовічам, “Матар’ялы да трасянка-беларускага слоўніка”, руска-беларускі слоўнічак турыстычнай лексікі … Як бачым, адна з задач часопіса – дапамагчы моладзі вывучыць беларускую мову і распачаць размаўляць на ёй у паўсядзённасці.

У “Студэнцкай думцы” 80-х – 90-х значна меней літаратуры, чым у віленскай. (Зрэшты, часопіс ужо і не пазіцыянуе сябе як літаратурны) Але, напрыклад, да №4 дадаецца кніжачка-самвыдат “Вандэя навыварат”. У №1 за люты 1992 года - вершы Уладзіміра Жылкі, Максіма Багдановіча, Сокалава-Воюша.

Тут шмат артыкулаў інфармацыйнага кшталту: нататкі пра дзейнасць літсуполкі “Тутэйшыя”, “Першыя крокі Задзіночання беларускіх студэнтаў”… Ці, напрыклад, праэкт беларусізацыі Беларускага тэхналагічнага інстытуту. З больш сур’ёзных артыкулаў – працы Ермаловіча, Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Апошняе падказвае, што каштоўнасці часопіса – усведамленне ўласнай годнасці, сваіх правоў і сваёй свабоды. Ды, зрэшты, гэтыя каштоўнасці былі характэрныя для гадоў Перабудовы.

Колькасць студэнцкіх суполак увесь час павялічвалася. Да стварэння “Студэнцкай думкі” далучаецца гурток “Крывічы” Педагагічнага інстытута. Затым часопіс выдаецца Задзіночаннем беларускіх студэнтаў. А ЗБС існаваў у Мінску, Магілёве, Брэсце і іншых абласных гарадах. Часопіс распаўсюджваецца, такім чынам, па ўсёй Беларусі і мае тыраж 5000 (Раней жа колькасць асобнікаў увогуле не ўказвалася).

Варта адзначыць, што часопіс рабіўся не журналістамі, а студэнтамі. (Самымі рознымі – і тэхнічнай ВНУ таксама). У артыкулах ёсць малады энтузіязм, але далёка не заўжды цікавы стыль і прафесіяналізм.

Такім чынам, “Студэнцкая думка” канца 80-х – пачатку 90-х працягвае традыцыі віленскага часопісу. Выданне прапагандуе каштоўнасць роднай мовы і роднай культуры.


3. “Студэнцкая думка” канца 90-х – 2000 –х.

 

3.1.Грамадска-палітычнае жыццё з 90-х і да нашага часу.

У 1994 годзе прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў абраны Аляксандр

Рыгоравіч Лукашэнка, палітыка якога, натуральна, вызначыла далейшыя падзеі ў грамадска-палітычным жыцці. У 2001 годзе Прэзідэнт абіраецца на другі тэрмін, у 2006 – на трэці.


Информация о работе «Канцэптуальны аналіз часопіса "Студэнцкая думка"»
Раздел: Журналистика
Количество знаков с пробелами: 38985
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

0 комментариев


Наверх