1.2. Музычная рэцэнзія як жанр

Слова “рэцэнзія” лацінскага паходжання. Перакладаецца як “прагляд, адзнака, водгук”. Яшчэ напрыканцы 19 і ў пачатку 20 стагоддзя жанр рэцэнзіі валодаў больш шырокай тэрыторыяй. Да яе адносілі і артыкул, і нават фельетон!

Нарыс, рэпартаж, замалёўка грунтуецца на факце рэчаіснасці, а вось рэцэнзія на інтэрпрэтацыі жыцця мастаком.

Прадмет музычнай рэцэнзіі – музыка. Задача – адзнака мастацкіх фактаў.

“Газетная рэцэнзія – гэта аналітычны жанр, што ўяўляе сабой публіцыстычную адзнаку” [ 3; 100] Аналітыка ўключае эстэтычнае, тэарытычнае даследванне. Публіцыстычнасць рэцэнзіі – лагічнасць, шэраг высноваў, эмацыйны і вобразны стыль.“І інфарматыўная, і праблемная часткі ў некаторым родзе факультатыўны. Асноўнымі жа і абавязковымі з’яўляюцца тры камапаненты: аналіз, інтэрпрэтацыя, адзнака. З іх адзнака – галоўная мэта і нагода напісання рэцэнзіі; аналіз і інтэрпрэтацыя – механізм ейнай паспяховай рэалізацыі.” [5; 132] Адзнака – першая задача рэцэнзіі. І больш сур’ёзных мэтаў, па вялікім рахунку, рэцэнзент не ставіць. Калі журналіст робіць глыбокі аналіз, закранае нейкія грамадска значныя праблемы, то будзе ўжо і не рэцэнзія, а артыкул ці мастацтвазнаўскае даследаванне.

Адзнака не ясна акрэслены раздзел. Адзнакай прапітана лексіка журналісцкага тэкста, выкарастаныя тропы. “ Крытык працуе не на пустым месцы. Ацэначныя адносіны ў зносінах з мастацтвам “разліты ў паветры”, яны разварочваюцца ў працэсе праслухоўвання і ўспрыняцця, пранізваюць індывідуальныя падыходы да музыкі саміх выканаўцаў, знаходзяць выйсце ў мностве мерапрыемстваў, што склаліся гістарычна, і маюць мастацка-ацэначны характар. Сярод іх, напрыклад, музычныя публічныя спаборніцтвы старажытных грэкаў, мінізінгераў і мэйстэрзінгераў…” [5; 73 ]

“Чалавек ёсць мера ўсіх рэчаў”, - колісь даўно заўважыў Пратагор. “У кожнага свой густ” – вынайшаў народ. Адзнака – рэч суб’ектыўная. Знакам тым, і жанр рэцэнзіі, прапітаны ацэначнымі адносінамі, суб’ектыўны. Алег Клімаў, шэф-рэдактар “ Музыкальнай газеты”, піша:

“Фільм “Алігарх” памятаеце? Як там герой Машкова аб’ектыўна даказваў, што кракадзіл больш зялёны, чым доўгі, і больш шырокі, чым зялёны. …Я заўсёды быў за суб’ектыўнасць… Так цікавей, чым паўтараць за чалавецтвам, што БІТЛЗ – вялікі гурт. А я вось страшэннае напішу, на БІТЛЗ не выхоўваўся. І што, пайсці застрэліцца, ці што?”[11; mg/forums/2005/10/310101.html]

Да думкі Алега Клімава дададзім словы слыннага расейскага музычнага журналіста Артура Гаспарана: “Аб’ектыўных рэцэнзій не існуе. Бываюць дурныя рэцэнзіі, бываюць рэцэнзіі з высілкамі на аб’ектыўнасць, бываюць таленавітыя рэцэнзіі, бываюць проста ніякія рэцэнзіі” [7; 39]

Прааналізаваўшы некалькі рэцэнзій рознага аўтарства на кружэлку “Раздвоение личности” гурта СПЛИН (рэліз альбома ў лютым 2006 года) , заўважым дыяметральна супрацьлеглыя меркаванні на некаторыя моманты творчасці каманды.  Пра адзін са спеваў дыска Віктар Пазднякоў піша: “Нечакана пранікнёная музычная інтэрпрэтацыя верша Уладзімера Маякоўскага “Лиличка», названая “Маяк” ”[13;music/cd/2007/02/22/splean_razdvoenie_lichnosti/] “. Крытык адносіць яе да адной з мацнейшых кампазіцый твора. А Таццяна Заміроўская піша вось што: “Калі на “Реверсивной хронике” Васільеў спявае вершы Бродскага, ён гучыць шчыра. Калі тут ён спявае Маякоўскага становіцца жахліва сорамна…” [10; 20070226.8/460354581/ http://www.belgazeta.by/20070226.8/460354581 http://www.belgazeta.by/20070226.8/460354581]

Рэцэнзіі можна аб’яднаць у розныя тыпалагічныя групы, згодна з той ці іншай характарыстыкай.

Паводле аб’ёму:

1.              Вяікая рэцэнзія, альбо гранд-рэцэнзія. Яна характэрна, як правіла, для спецыялізаванага выдання. І пішуць яе журналісты кампетэнтныя і аўтарытэтныя.

2.              Маленькая рэцэнзія, альбо міні-рэцэнзія. Яна распаўсюджана больш шырока, чым вялікая. Уключае сёння каля паўтары тысячы знакаў. Маленькая рэцэнзія можа быць пазбаўлена аналітыкі і аргументацыя фактаў, і тады будзе аднесена да групы інфармацыйных жанраў.

Паводле колькасці твораў, што аналізуюцца:

1                Монарэцэнзія. Яна разглядае ўсяго адзін твор, але можа мець параўнанні і правядзенне аналогій.

2                Полірэцэнзія асвятляе некалькі твораў і сустракаецца сёння значна больш рэдка.

Паводле відаў мастацтва:

1                Літаратурная

2                Тэатральная

3                Музычная

4                Кінарэцэнзія і г. д.

Журналіст-крытык звяртаецца да твораў сучаснасці (за выключэннем асобных выпадкаў). Музыказнаўца можа даследаваць і мінулае.

Даследчыца Таццяна Арлова вылучае ў рэцэнзіі асветніцкую, выхаваўчую, рэкамендацыйную функцыі.

Рэцэнзія фактычна не закранае класічную музыку.  “Прафесіяналы заўжды мала цікавіліся музычнай крытыкай, аддаючы перавагу музыказнаўству. Яшчэ менш іх цікавіць музычная журналістыка. Такім чынам, музычная журналістыка ў сферы акадэмічнай, фальклорнай і духоўнай музыкі амаль не функцыянуе” [1; 37-38]

Такім чынам, рэцэнзія – гэта аналітычны, крайне суб’ектыўны жанр, асноўнай мэтай якога з’яўляецца адзнака мастацкага твора.


Частка 2. Практычнае даследванне рэцэнзіі

 


Информация о работе «Музычная рэцэнзія як крытычны жанр»
Раздел: Журналистика
Количество знаков с пробелами: 40418
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
105105
0
0

... кардынальна адрознівалася ад праграмы бальшавікоў. У 1918 г., у час нямецкай акупацыі, Гарун рэдагаваў газету «Беларускі шлях». У жніўні 1919 г. узначаліў Часовы беларускі нацыянальны камітэт, які ўключаў радных Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, прадстаўнікоў Культурна-асветнага таварыства, Хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці, Першага таварыства драмы і камедыі, Вучыцельскага беларускага хаў ...

Скачать
61639
0
0

... іі і інш.) ачысцілі яго ад "лішніх элементаў" (у Ш. Сент-Бёва яны лічылі такімі сацыяльныя і мастацкія ідэі стагоддзя; у І. Тэна - уплыў расы, асяроддзя і моманту; у Г. Брандэса - характарыстыку грамадскіх рухаў) і звярнуліся да раскрыцця патаемнага "я" мастака ў русле крайняга імпрэсіянізму. літаратурная навука міфалагічная псіхалагічная У беларускім літаратуразнаўстве біяграфічны метад не меў ...

0 комментариев


Наверх