Віталь Вольскі

21867
знаков
0
таблиц
0
изображений

Віталь Вольскі (Віталь Фрыдрыхавіч Вольскі-Зэйдэль) (1901 – 1988)

Вядомы беларускі празаік, драматург, публіцыст, нарысіст, сцэнарыст, перакладчык, літаратуразнавец. Заслужаны дзеяч культуры БССР.

Нарадзіўся 5 верасня ў Пецярбургу ў сям’і служачага. Працаваў на трубачным заводзе, у камісарыяце гарадской гаспадаркі Петраграда. 18-гадовым юнаком добраахвотна пайшоў у чырвоную армію. Ваяваў на Карэйскім перашэйку, удзельнічаў у абароне Петраграда, у вызваленні Беларусі ад белапалякаў. Палюбіў Беларусь, беларускі народ, застаўся тут заўседы.

У 1927 г. Скончыў Камуністычны універсітэт імя У. І. Леніна. Працаваў старэйшым інструктарам кінафікацыі Белдзяржкіно, дырэктарам Віцебскага мастацкага тэхнікума, з 1930 г. – дырэктарам Віцебскага Беларускага драматычнага тэатра. У 1932 г. – 1936 гг. займаў пасаду дырэктара Інстытута літаратуры і мастацтва Акадэміі навук БССР. Быў старшыней Беларускага федэратыўнага аб’яднання савецкіх пісьменнікаў.

З красавіка 1942 г. – загадчык адзела рэдакцыі часопіса-плаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”, з канца 1943 г. – загадчык адзела часопіса “Беларусь”. У 1948 – 1954 гг. – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР.

Пачаў друкавацца ў 1926 г. Аўтар навуковых прац: “Праблемы беларускай савецкай драматургіі” (1934), “Эдуарт Самуйленак” (1951), “Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізму” (1958), сааўтар вучэбных дапаможнікаў ВНУ, для вучняў 9-10 класаў.

Аўтар таленавітых п’ес, напісаных паводле сюжэтаў беларускага фальклору, – “Цудоўная дудка” (1938), “Дзед і жораў” (1939), “Несцерка” (1940), якія ўвайшлі ў залаты фонд нашай нацыянальнай літаратуры. Узбагацілі беларускую літаратуру для дзяцей і падлеткаў кнігі прыродазнаўчых нарысаў і апавяданняў В. Вольскага: “Па лясных сцежках” (1948), “У лясах над бярозай” (1955), “Месяц за месяцам” (1956), “На бабровых азерах” (1957), “Чайкі над Нараччу” (1959), “Родны край” (1961), “Афрыканскае падарожжа” (1963), “Эль Махрыб” (1965), “Падарожжа па краіне беларусаў” (1968), “Палессе” (1971), “Кніга падарожжаў” (1984).

У 1977 г. Выйшлі выбраныя творы Віталя Вольскага ў 2 тамах.

Навука і паэзія паяднаны ў прыродазнаўчых кнігах Віталя Вольскага. Пісьменнік даносіць да дзяцей жывое дыханне прыроды, узбагачае іх духоўна, дапамагае сэрцам адчуваць, “які незвычайны свет і якая прыгожая наша краіна – Беларусь”.

Дзіцячы напрамак у творчасці

 

Каб ад сцюжы не скананаць,

Мусіць заяц ноч скакаць.

Ну і заяц, ну і дом

Пад ракітавым кустом!

У параўнанні з іншымі жанрамі драматургіі ў беларускай дзіцячай літаратуры мае куды меншую гісторыю, чым іншыі жанры. Безумоўна, калі гаварыць пра фальклорныя творы, дык асобныя з іх, разлічаныя на дзіцячае ўспрыманне, прыйшлі да нас праз стагоддзі. У астатніх жа аўтарамі ў рознай ступені – аднымі больш свабодна, другімі менш – апрацаваліся фальклорныя сюжэты. Тым самым, беларуская дзіцячая драматургія ў 20-30 г. толькі пачынала заяўляць аб сабе. Дзеля яе развіцця і станаўлення нямала зрабіў і В.Вольскі.

Яшчэ ў маленстве В.Вольскі зацікавіўся фальклорам. Знаходзячыся ў арміі, паміж баямі, запісваў гаворкі, песні, прыказкі, прымаўкі, іншыя творы вусна-паэтычнай творчасці таго рэгіена, дзе ў гэты час ваяваў. Адсюль бярэ пачатак і захапленне беларускім фальклорам. Яно набыло заканамерны працяг, калі В. Вольскі дэмабілізаваўшыся стаў жыць ў Беларусі.

Літаратурную дзейнасць В.Вольскі пачаў ў 20 г., калі стаў вывучаць старажытную рукапісную літаратуру беларускіх татараў – так званыя кітабы. Адначасова выступаў як тэатральны крытык. Скончыў тагачасны Камуністычны універсітэт Беларусі, пад кіраўніцтвам акадэміка М. Нікольскага вывучаў фалькларыстыку, браў прыватныя ўрокі турэцкай мовы.

Далучэнне да фальклора, знаемства з яго лепшымі ўзорамі, а таксама разуменне, наколькі слабымі на той час былі набыткі беларускай дзіцячай драматургіі, выклікалі ў В. Вольскага жаданне самаму выступіць у гэтым жанры. Першая яго п’еса – казка “Цудоўная дудка” з’явілася ў 1938 г., а праз год адбылася пастаноўка. Дарэчы, ей суджана было стаць першым арыгінальным нацыянальным спектаклем у тэатры юнага гледача.

У “Цудоўнай дудцы” В. Вольскі творча выкарыстаў элементы некалькіх народных казак. Адпаведна выбраў і народнага героя. Зрабіў яго такім, каб ен быў блізкім і зразумелым многім, выступаў абаронцам бедных, абяздоленых, змагаўся за справядлівасць. Ім стаў просты сялянскі хлопец Янка. Спачатку ен асабліва не вылучаецца сярод іншых. Хіба надзвычайнай сумленнасцю, немагчымасцю мірыцца з маной, цярпець здзекі. Але ў гэтай сваей празе дабра і сумленнасці Янка вельмі наіўны, а ў нечым і сляпы, бо кацяне, якое, з’явіўшыся на свет, тыцкаецца пыскай наўкола, не разумеючы, дзе яно знаходзіцца, не разбіраючы, хто можа стаць сябрам, а хто ворагам. Аднак у рэшце рэшт Янка пераканаўся, што з панам паразумення знайсці немагчыма. Ен кіруецца да караля, мяркуючы, што той ва ўсім справядлівы. Але аказваецца, што кароль Дурымонт – таксама чалавек недалекі, ды не пазбаўлены пыхі, самаўпраўства. І сам кароль разуму асабліва не мае, і акружэнне яго не лепшае. І Канцлер, і Астролаг – звычайныя прыстасаванцы і хціўцы, для іх галоўнае ва ўсім дагадзіць уладару, а жыцце краіны, а тым больш народа, іх мала цікавіць.

Умела будуючы сюжэт, В. Вольскі аддае перавагу дзеянню напружанаму, дынамічнаму. Янка паказваецца героем, здатным з поспехам пераадолець любыя перашкоды, якія сустракаюцца на яго шляху. І як супрацьлегласць яму – кароль Дурымонт. Перад намі само увасабленне тупасці. Ды нездарма кажуць: хто мае ўладу, той і правы. Нялегка, яшчэ як нялегка Янку справіцца з усімі заданнямі, якія загадвае выканаць яму кароль. Справа ведамая: справішся – жывым застанешся, пры двары зажывеш, а не – дык і галаву з плячэй. Ні ты першы, ні ты апошні!

Хват Янка! Выконваючы адно з заданняў, пяць заморскіх курачак так падзяліў між каралем, каралевай, іх двума сынамі і дзюма дочкамі, што не толькі ўсе засталіся задаволенымі, але і дзве курачкі самому Янку перапала. А адказваючы на тры пытанні, звязаныя з тым, што ў свеце самае салодкае, хуткае і багатае, такую волю фантазіі хлопец даў, што не ўстрымаўся Дурымонт, зрабіў яго сваім галоўным даранцам. Іншы пасля такой увагі зажыў бы ў каралеўскім палацы ў роскашы, ні пра што асабліва не думаючы. Іншы, але не Янка. Заўладаўшы ў час барацьбы з Веліканам, які пакарыў гэтую краіну, цудоўнай дудкай, ен прыходзіць да думкі, што нічога лепшага за свабоду на свеце няма: “Трэба не на караля спадзявацца, а самім сваей волі дамагацца. Усіх паноў прагнаць ды сабе лепшую долю прыдбаць”.

Гэтаксама, як і ў “Цудоўнай дудцы”, шмат прыказак і прымавак, што арганічна ўваходзяць у сюжэтную тканіну твора, а таксама легкага, дасціпнага гумару і ў п’есе-казцы “Дзед і жораў” (1939). Зноў аўтарам выкарастаны фальклорныя матывы. Гэтым разам аднайменнай казкі. І зноў – свабодны палет фантазіі, што дазваляе дапаўняць ужо вядомае, робіць яго больш фантастычным, неверагодным, а значыць, і прывабным. Асабліва дзецям, каму гэтыя творы і адрасаваны ў першую чаргу.

Набыты вопыт, адшліфаванасць пяра спатрэбіліся В. Вольскаму пад час працы над п’есай “Несцерка”. Яна прынесла найбольшую вядомасць В. Вольскаму-драматургу. У 1941г. п’еса была адзначана першай прэміяй на Усесаюзным конкурсе на лепшы драматургічны твор. У гэтым жа годзе набыў сцэнічнае ўвасабланне, і па сенняшні дзень гэты спектакль, які перажыў не адну рэдакцыю, з’яўляецца свайго роду візітнай карткай акадэмічнага тэатра ў Віцебску, “Несцеркам” нязменна адкрываецца кожны яго новы сезон.

Галоўны герой п’есы – увасабленне народнай мудрасці,развагі, сумленнасці. Ен не толькі сам годна жыве на зямлі, аі жадае, каб і іншыя прытрымліваліся няпісанага маральнага кодэкса. Несцерка ніколі не праходзіць міма несправядлівасці, ен не церпіці пыхі, змагаецца супраць хабарніцтва. Але вось што самае цікавае! Глянуўшы на Несцерку, не адразу скажаш, што за чалавек перад табой. Розум, кемнасць у яго не навідавоку, а схаваны глыбока, у самай душы. А так героя В. Вольскага не заўседы і ўспрымеш усур’ез. Усе з хітрыкамі, з кпінамі. Цяжка сказаць, дзе жартуе, а дзе за жартамі схавана непрыманне подласці, хцівасці.

Адным словам, Несцерка – характар. Асоба. Непаўторная ў сваей сутнасці.

У 1946г. В. Вольскі напісаў п’есу “Машэка”, якая была пастаўлена ў 1956 г. Прада, лес спектакля па ей аказаўся куды менш счаслівым. Даючы свой варыянт падання пра знакамітага разбойніка, свайго роду беларускага Робін Гуда, які таксама выступаў абаронцам бедных.

Сучаснай дзятве куды больш вядомы В. Вольскі-парзаік, аўтар многіх займальных мастацка-краязнаўчых кніг. У розны час выходзілі: “Па лясных сцежках” (1948), “У лясах над бярозай” (1955), “Месяц за месяцам” (1956) , “У бабровых азерах” (1957), “Чайкі над Нараччу” (1959), “Падарожжа па краіне беларусаў” (1968), “Палессе” (1971), “Лес Дункана” (1978) і інш. У 1977 г. пабачалі свет выбраныя творы В. Вольскага ў двух тамах.

Перш чым гаварыць аб набытках В. Вольскага ў гэтым жанры, неабходна адзначыць, што беларуская мастацка-краязнаўчая літаратура для дзяцей, пры ўсім яе значэнні, развіта слаба. А між іншым, акурат падобная літаратура здатна выхаваць у дзяцей сапраўдную любоў да Бацькоўшчыны, вучыць іх любіць раслінны і жывельны свет сваей радзімы, з павагай і разуменнем ставіцца да ўсяго жывога на зямлі. У гэтых кнігах навукова-пазнавальны матэрыял суседнічае з высокай мастацкасцю, а сітуацыі, у якія трапляюць лясныя і іншыя насельнікі, да таго цікавыя і захапляльныя, што ад твораў немагчыма адарвацца...

Такімі якасцямі валодае і лепшае з напісаннага В. Вольскім. Ен тонкі знаўца прыроды, бо ў сваіх развагах абапіраецца не на веды, пачырпнутыя са спецыяльнай літаратуры, хоць, па неабходнасці, імі таксама дзіцячаму пісьменніку ніколі не лішне карыстацца, а ідзе ад уласных назіранняў, пачэрпнутых тады, калі схадзіў і з’ездзіў родную Беларусь, як кажуць, удоўж і ўпоперак. Але В. Вольскі і свайго роду абаронца прыроды.

Ды і як інакш, калі гэтак палюбіў яе, захоплены хараством і нерушавасцю наваколля! Нельга дазволіць, каб нехта, кіруючыся толькі чыста меркантыльнымі меркаваннямі, знішчаў жывое. Праўда, запаведзь “Не забі!” ні ў якім разе нельга ўспрымаць прамалінейна. Чалавек даўно ўступіў у такія стасункі з прыродай, калі не можа не карыстацца яе багаццямі. Але гэта неабходна рабіць разумна, толькі па пільнай неабходнасці.

Акурат у такі момант да В. Вольскага-знаўца і абаронца прыроды далучаецца В. Вольскі-выхавальнік. Той жа любві да прыроды. Разумнага і ашчаднага стаўлення да яе. Разуменне, што прырода – частка жывога ўсяго на зямлі і ніколі, ні пры якіх абставінах нельга парушаць экалагічнай раўнавагі, што фарміравалася стагоддзямі, тысячагоддзямі.

У кнізе “Па лясных сцежках”, адой з самых ранніх краязнаўчых, В. Вольскі запрашае наведаць Белавежскую пушчу. Цяпер пра гэты унікальны куток Бацькоўшчыны дзеці, зразумела, ведаюць шмат. І не толькі з кніг. Нямала перадач прысвячае ее тэлебачанне. На час жа з’яўлення кнігі – гэта было свайго роду падарожжа ў нязведанае. В. Вольскі напамінаў, якая цудоўная там прырода, знаеміў з зубрамі – рэдкімі і унікальнымі жывеламі. Ен расказваў і пра іншых насельнікаў пушчы – аленяў, баброў, дзікаў... Праз навелы рабіў гэта, праз невялікія лірычныя абразкі. Не адмаўляўся, аднак, і ад гісторый, у цэнтры якіх тыя, хто звязаў лес з лесам, прафесіяй выбраў ахову прыроды.

І кніга “У лясах над Бярозай” таксама нараджалася з уласных назіранняў. Гэтым разам пачэрпнутых падчас паездкі ў Беларускі дзяржаўны запаведнік на рацэ Бярэзіне. Зноў папаўставаў перад юным чытачом непаўторны лес. Ды такі прыгожы і гэткі не рушавы, што аўтар невыпадкова ў адной з навел назваў яго беларускай тайгой. І зноў В. Вольскі расказваў пра звяроў, птушак, а поруч знаеміў і з гаспадарамі запаведніка, людзьмі, якія, ўзялі на свае плечы адказнасць за прыроду, зберажэнне і памнажэнне яе багаццяў.

Адметнасць краязнаўчых кніг В. Вольскага і ва ўменні аўтара звычайнае ўводзіць у ранг узнеслага, паэтычнага. У здольнасці захапіць дзяцей паэзіяй паўсядзеннасці. Як, напрыклад, у серыі нарысаў “Месяц за месяцам”. Быццам усе знаемае,звычайнае:

“Дзень за днем... Месяц за месяцам...

Пасля вясны – лета. Потым, як заўседы, – восень, зіма. Зноў вясна.

Усе той жа знаемы, адвечны кругаварот.

Усе паўтараецца спачатку. Сезонныя з’явы прыроды адбываюцца ў той жа паслядоўнасці, як і ў мінулым, як і сотні, тысячы год назад.

І усе ж такі, наглядаючы адну і тую ж з’яву, мы заўседы знаходзім нешта новае.

І кожны раз мы сустракаем змену пары года, як нешта цікавае і нібыта новае, непаўторнае. І кожны раз мы радуемся новай вясне, радуемся адраджэнню і аднаўленню прыроды, перамозе сонца, перамозе святла, цяпла і жыцця таксама, як радаваліся гэтаму незлічоныя пакаленні нашых продкаў”.

В. Вольскі расказвае падрабязна і пра кожны месяц, каб, прачытаўшы пра яго, можна было знайсці ў апісаннях нешта раней табе знаемае. І яго знаходзіш, бо аўтар не проста прыводзіць пэўныя звесткі. Ен не задавальняецца спісаннем прыкмет таго ці іншага месяца, а падае ўсе праз навелы, а героі іх – тыя ж птушкі, жывелы. І сам чалавек, безумоўна...

Падаць матэрыял трэба ўмець... Гэта не сакрэт для любога пісьменніка. Інакш самыя нечаканыя факты згубяцца, калі пра іх будзе гаварыцца суха, па-канцылярску. І наадварот, яны як бы засвецяцца, калі ўкласці ва ўсе сваю душу. А менавіта так напісана кніга В. Вольскага “На бабровых азерах”. Найперш пра баброў яна. Але як удала аўтар робіць экскурс у мінулае. Першы раздзел яе “Крыху гісторыі”: “Бабровыя гоны”... “Бабровыя ловы...” Ці ведаеце вы, што гэта значыць?” – задае аўтар пытанне ў самым пачатку яго і тут жа адказвае: Так называлася ў старажытныя часы промыславая здабыча бабровагв футра”. Адказвае і ўсклікае: “Рамантычныя, даўно забытыя словы! Яны выклікаюць у памяці вобразы і карціны мінулага”.

Гэтае мінулае і ажывае, поклічна вабіць да сябе. Як цікава і карысна даведацца пра яго! І неабходна, каб зразумець, наколькі важна цяпер аберагаць баброў. Да згаданай кнігі прымыкае і наступная, назва якой таксама дае адказ на пытанне, пра што яна,– “Чайкі над Нараччу”. І таксама шмат пазнаваўчага матэрыялу. І гэтак жа, як і ў папярэдніх кнігах, нямала лірызму, паэтычнасці.

А пішучы свае “Падарожжа па краіне беларусаў”, В. Вольскі знайшоў арыгінальны прыем, каб прывабіць юнага чытача. Успомніў любоў да казак і прапанаваў дзецям адправіцца над роднай старонкай на незвычайным кіліме-самалеце, каб, па меры неабходнасці, рабіць патрэбныя прыпынкі ў тым ці іншым месцы, пераносячыся і на шмат гадоў назад. “Палет скрозь стагоддзі” называецца першая частка кнігі.

Нясецца, бы вецер той, кілім-самалет над матухнай-Беларуссю, паступова скіроўваючыся на зніжэнне. Але што гэта? Паўсюдна, як кінуць вокам, пасуцца дзіўныя жывелы. Няўжо зубры? Аўтар адразу паведамляе, што зубры ў далекія часы жылі на ўсей тэрыторыі нашай Бацькоўшчыны...

Але не толькі зуброў можна ўбачыць, калі ляцець на кіліме-самалаце, а і мамантаў, насарогаў... І кожны чарговы круг пераносіць нават не праз стагоддзі, а праз тысячагоддзі, усе больш і больш набліжаючы падарожнікаў да дня сенняшняга. Дарэчы, большую частку кнігі займаюць “Падарожжы па сталіцы” і “На прасторах Беларусі”.

Будзем шчырымі, пра мінулае можна было расказаць куды больш падрабязней, але не забудзем: першае выданне кнігі з’явілася ў 1968 г. Ці трэба напамінаць, як на той час да нацыянальнай гісторыі ставілася афіцыйная ідэялогія? В. Вольскі зрабіў тое, што мог зрабіць.

Есць у В. Вольскага і краязнаўчыя кнігі больш экзатычныя – “Афрыканскае падарожжа” (1963) і “Эль Махрыб” (1965). У аснове іх назіранні, што ўзніклі ў выніку паездкі аўтара на гарачы кантынент. Сенегал, Бераг Слановай Косці, Гвінея, Туніс, Марока... На жаль, пра гэтыя краіны беларускі чытач і сення ведае няшмат. Калі ж з’явіліся падарожныя нататкі В. Вольскага, дык яны, па сутнасці, сталі першаадкрыццем. Найперш прыцягвалі ўвагу апісанні рэдкіх жывел, раслін, дрэў. Праўда, пісьменнік не прамінаў выпадку сказаць і пра побыт афрыканскіх народаў, іх звычаі, традыцыі. А за ўсім гэтым паўставала душа самаго падарожніка, які ў думках быў там, дзе “лясы з беластвольнымі бярозамі, сакавітыя лугі, спакойныя задумлівыя рэкі”.

Пражыўшы доўгае жыцце, В. Вольскі не растраціў прагі да пазнання свету, захаваў бадзерасць, аптымізм. І жаданне творча працаваць. Пацвярджэннем таму стала кніга “Лес Дункана”, выпушчаная ў 1978 г. Юныя чытачы атрымалі яшчэ адну магчымасць зрабіць з любімым аўтарам падарожжа ў свет прыроды, даведацца пра паводзіны звяроў і птушак, адчуць, наколькі чалавек, становіцца больш духоўна багатым, калі ўмее па-сапраўднаму любіць яе. З любові ж да прыроды пачынаецца любоў да Радзімы. Пра гэта ніколі не забываў В. Вольскі.

Я ведаю, што прырода маей краіны зусім

не такая звычайная, як гэта некаторым

даецца толькі таму, што яны тут выраслі,

што яна ім знаема з маленнства...

Рабіць нечаканыя адкрыцці, перажываць

незвычайныя прыгоды, наглядаць цікавыя з’явы можна ўсюды. Трэба толькі вандраваць з адкрытым сэрцам і адкрытымі вачыма і ўмець бачыць...


Гаспадар пушчы

 

Трашчыць галле.

З шумам і фырканнем прадзіраецца з непраходнага гушчару нешта вялікае і дужае.

Хістаюцца маладыя бярозы. Пад напорам цяжкага цела нікне да зямлі густы падлесак.

Гэта – зубр.

Вось ен выходзіць на лясную паляну, схіліўшы магутную галаву, і спыняецца, асветлены сонцам.

Прагна ўглядваюся я ў ляснога волата. Не часта прыходзіцца бачыць такое відовішча.

Увесь ен аброс густой кучаравай шэрсцю цемна-каштанавага колеру. Яго вялікая, нізка пасаджаная галава з чорнай бародкай і шырокія мускулістыя грудзі здзіўляюць сваей веліччу і магутнасцю. Высокі карак гарбом узвышаецца над спіною.

Шыя, грудзі і добрая палова спіны густа пакрыты цемнай калматай грывай. Шматкамі ўскудлачанага лямцу звісае гэтая грыва над шырока пастаўленымі, тоўстымі і кароткімі нагамі.

Пярэдняя частка яго моцнага тулава, цяжкая і масіўная, здаецца непамерна развітай у параўнанні з задняй, пакрытай карацейшымі і святлейшымі валасамі. Заднія ногі выглядаюць вышэйшымі і танчэйшымі за пярэднія. Хвост – як у звычайнага быка, але кароткі і тоўсты.

У ясным і ціхім лясным паветры выразна чуецца роўнае і глыбокае дыханне вялікай жывелы.

Пастаяўшы крыху на месцы, нібы ў задумленні, зубр рушыць далей, абрываючы мімаходам маладыя галінкі ясеня.

Следам за ім выходзіць на паляну ўвесь статак. Тут і маладыя зубры, і падлеткі, і дарослыя зубрыцы з цялятамі, падобнымі на буйных, калматых медзведзянят.

Мінуўшы лясную паляну, зубр выходзіць на дарогу, спыняецца зноў і, пастаяўшы крыху, нібы разважаючы, ідзе на дарогу. За ім паслухмяна цягнуцца астатнія. Яшчэ хвіліна – і ўсе зубры: малыя і дарослыя – знікаюць за высокімі дрэвамі на павароце, узнімаючы клубы пылу і нагадваючы здалеку невялікі статак звычайных кароў.

Спатканне з аленем

 

У пушчы мне давялося ўбачыць з невялікай адлегласці жывога аленя...

Стаміўшыся пасля доўгіх блуканняў, я сядзеў пад старым і высокім грабам...

Вакол панавала цішыня.

Раптам недалека ад мяне хруснула галле. Я ўзняў галаву. Перад маімі вачыма мільгнула на фоне зяленаге лісця нешта вялікае, жывое, чырванавата-бурага колеру.

Гэта быў алень.

Я і не заўважыў, як ен з’явіўся, нібы вырас з-пад зямлі на невялікай лугавінцы недалека ад мяне. Ен стаяў нерухома. Дужае і стройнае цела на тонкіх нагах нібы скамянела. Гордая галава, упрыгожаная раскідзістымі рагамі, была крыху прыўзнята, вушы насцярожаны. Толькі ноздры злегку варушыліся, уцягваючы паветра.

Я не вытрымаў і паварушыўся. Легкім, невыказным рухам алень пераскочыў цераз тоўсты ствол паваленага дрэва і знік, нібы здань, у зяленым гушчары.

Пераскочыў? Не, гэта было б сказана занадта не дакладна! Не пераскочыў, а пераляцеў! Нібы птушка, адарваўся ад зямлі, узняўся ў паветраі плаўна перанесся цераз ствол на сваіх нябачных крылах.

Усе адбылося на працягу, можа, адной дзесятай хвіліны, але зрок здолеў зафіксаваць гэты момант і ўтрымаць яго ў памяці.

Доўга глядзеў я на тое месца, дзе стаяў алень, і думаў, ці бачыў я яго сапраўды, ці гэта мне здалося, такім мімалетным было яго з’яўленне.

Свежыя адбіткі вострых капытоў на тым месцы сведчылі, што гэта было не здань, а жывы, рэальны алень.

Перад гэтым я неаднойчы знаходзіў у лесе яго сляды, але дзікі алень ніколі яшчэ не траполяў мне на вочы. Цяпер я ўпершыню ўбачыў яго, жывога, на волі, і нават тады, калі зусім гэтага не чакаў...

Нашто сому вусы? (З кнігі “Палессе”)

Стары рыбак прывязаў сома вяроўкай да кармы і пусціў у воду.

Сом хацеў адразу нырнуць, але вяроўка не пускала.

Сом заварушыў сваімі вусамі нібы шчупальцамі. Ен вывучае абстаноўку, дзе апынуўся. Асабліва дбайна абмацвае вяроўку, якая не дае яму адплысці далека ад лодкі.

–     Вось нашто патрэбны сому яго вусы,– тлумачыць стары рыбак.– Бачытэ?

–     Вусы служаць яму як органы дотыку,– дадае Прохар Іванавіч.– Ен абмацвае імі усе, да чаго можа дакрануцца.

–     Ці многа ў Гарыне самоў? – пытаюся я.

–     Есць у нас самы. Есць. Пакуль што хапае. Яшчэ не звяліся,– адказвае рыбак.– Нават у горадзе, пад вялікім мастом, на сярэдзіне ракі, жыве стары сом у глыбокай яміне. Па ўсім відаць, вялікі. Кожным ранкам, на світанні, сом усплывае на паверхню, а потым зноў апускаецца на глыбіню, на самае дно ў сваю яміну.

–     Нічога дзіўнага,– сказаў Прохар Іванавіч.– Сом любіць трымацца аднаго сталага месца, рухаецца ен мала. Ляжыць у сваей яміне і чакае, калі здабыча сама прыплыве да яго.

–     А чым ен корміцца?

–     Есць усякую жыўнасць – і рыб, і жаб, і качанят, і наогул усе мясное, што апынецца ў вадзе каля ямы. Жыцце ў яго самотнае, любіць ен быць на адзіноце. Толькі ў час нерасту збіраюцца самы сутак на трое, ці каля гэтага, у невялікія чароды. Зімою ляжыць сом у сваей яме на дне і нічога не есць.

–     Спрабавалі мы яго злавіць не адзін раз, але не ўдавалася,– дадаў рыбак.– Хітры, асцярожны стары гультай! Ен жыў у яме пад мостам, яшчэ як я быў малады. Няхай і надалей жыве, калі так! Няхай!

Рака робіцца усе шырэйшая. Шумяць маторы нашых лодак, шуміць успененая імі вада. Пакуль мы плывем, стары рыбак расказвае цікавую гісторыю, якую я потым запісаў з яго слоў па-свойму.


Информация о работе «Віталь Вольскі»
Раздел: Зарубежная литература
Количество знаков с пробелами: 21867
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
19571
0
0

у кнігах выдатнага філолага А. Cемяновіча (Cемяновіч, А. З пражытага і перажытага/ А.Семяновіч.- Мн.: “Беларускі кнігазбор”,2000.-316 с.), вязня мінскага гетта А. Гальбурта (Гальбурт, А.Воспоминания/ Александр Гальбурт.-Мн.: Энциклопедикс, 2000.- 61 c.) і успамінах, напісаных ў эміграціі, выдатнага грамадска-палітычнага дзеяча першай паловы ХХ ст., педагога, навукоўца-прыродазнаўцы Яўхіма Яў ...

Скачать
126481
1
0

... ється. Не дивлячись на величезне число розбіжностей в ділових колах країн-учасниць договору, угода все-таки була підписана. За словами Білла Клінтона, договір – „важливий крок на шляху до економічної інтеграції Північної Америки” [121]. Укладення Північноамериканської угоди про вільну торгівлю не тільки гарантувало вільний доступ канадським товарам на ринок США, а потім і Мексики, але одночасно з' ...

Скачать
58574
2
0

... увесь спектр політичних сил. Спадкоємицею ПОРП, яка в січні 1990 р. прийняла рішення про саморозпуск, стала Соціал-демократія Республіки Польщі (СДРП), що сповідувала принципи багатопартійної системи, правової держави і ринкової економіки. Партією лівоцентристського напряму є Польська селянська партія (ПСП), її ідеологія – неоаграризм, який в економіці на перший план висуває розвиток сільського ...

Скачать
169465
7
3

... . Усі ті, хто видали, акцептували, індосували переказний вексель або поставили на ньому аваль, є солідарно зобов'язаними перед векселедержателем. Використання підприємствами, які мають податкову заборгованість, переказних векселів для розрахунків з постачальниками матеріальних цінностей, дозволяє таким підприємствам, як і при звичайному бартері, ухилятись від сплати нарахованих податків і збор ...

0 комментариев


Наверх