Утварэннем КПЗБ рэвалюцыйны вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ўступіў у новую паласу свайго развіцця, стаў болыы радыкальным і арганізаваным

32399
знаков
0
таблиц
0
изображений

3 утварэннем КПЗБ рэвалюцыйны вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ўступіў у новую паласу свайго развіцця, стаў болыы радыкальным і арганізаваным.

Адначасова фарміраваўся і камсамол, які пашыраў свой уплыў на рабочую і сялянскую моладзь. У 1924 г. камсамольскія арганізацыі краю аб'ядналіся ў Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ), які ўваходзіў у склад камсамола Польшчы.

У 1921—1923 гг. значным уплывам сярод насельніцтва Заходняй Беларусі карысталася партыя беларускіх эсэраў. Яна выдавала газету «Наша будучыня», распаўсюджвала свой уплыў пераважна ў заходніх паветах краю, налічвала некалькі тысяч членаў, абапіралася ў асноўным на сялян. ПБСР выступала за правядзенне буржуазна-дэмакратычных рэформ, падзелу без выкупу памешчыцкай зямлі паміж сялянамі, дэмакратычныя свабоды, нацыянальнае раўна-праўе, утварэнне незалежнай беларускай дэмакратычнай рэспублікі, злучанай з Літвой у адну дзяржаву.

Агульным для ўсіх беларускіх нацыянальных партый і груповак было патрабаванне нацыянальных правоў, утварэння незалежнай Беларускай дэмакратычнай рэспублікі, якое супрацьпастаўлялася патрабаванню КПЗБ і яе саюзнікаў аб самавызначэнні Заходняй Беларусі і ўз'яднан-ні з БССР.

Вы-зваленчы рух у Заходняй Беларусі ў першай палове 20-ых гадоў часткова прыняў форму ўзброенай партызанскай барацьбы. Яшчэ ў другой палове 1921 г. пачалі ўзнікаць падпольныя паўстанцкія арганізацыі. У канцы 1922 г. у іх налічвалася каля 5—б тыс. членаў. Дзейнічаючы невялікімі атрадамі і грўпамі, партызаны нападалі на паліцэйскія ўчасткі, гмінныя ўправы, вайсковыя патрулі. Асабліва многа клопатаў польскім уладам рабіў атрад Мухі, пад імем якога выступалі камандзіры розных партызанскіх атрадаў.

Партызанскі рух у цэлым меў рэвалюцыйна-дэмакратычны і нацыянальна-вызваленчы характар. Партызаны змагаліся за зямлю, сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, супраць польскай акупацыі.

Камуністычная партыя падтрымлівала партызанскі рух. Але да 1923 г. яна не мела яшчэ цесных сувязей з партызанамі. І толькі ў 1924 г., калі партызанскі рух цалкам узначаліла КПЗБ, барацьба стала больш арганізаванай. У маі 1924 г. партызаны разграмілі паліцэйскі ўчастак у мястэчку Крывічы Вілейскага павета, у жніўні — у Стоўбцах, у кастрычніку — у Кажан-Гарадку Столінскага павета. Перапалох сярод мясцовых улад выклікаў напад партызан 24 верасня гэтага года на цягнік, у якім ехалі ваявода і іншыя чыноўнікі. Толькі з красавіка 1924 г. да лістапада 1925 г. партызаны правялі каля 280 баявых аперацый[5].

Ва ўмовах спаду рэвалюцый-нага руху ў Польшчы партызанскі рух у Заходняй Беларусі не змог перарасці ў народнае паўстанне. Аднак II канферэнцыя КПЗБ, якая адбылася 30 лістапада 1924 г. у Вільні, прыняла курс на падрыхтоўку ўзброенага паўстання і далейшае разгортванне партызанскага руху. Гэта было памылковае рашэнне. Улады рэзка ўзмацнілі рэпрэсіі. Пачаліся масавыя арышты і катаванне мірных жыхароў, западо-зраных у сувязях з партызанамі.

3 гэтага часу ў гісторыі вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі пачаўся новы этап, звязаны з перыядам стабілізацыі капіталізму, калі асабліва ўзрастала неабходнасць спалучэння легальных і нелегальных формаў палітычнай барацьбы. Ажыццяўленню гэтай задачы надавала значэнне КПЗБ. Яна паставіла на першы план задачу збірання ў адно рэчышча ўсіх сіл пралетарскага, сялянскага і нацыянальна-вызваленчага руху. Новую тактыку распрацавала III канферэнцыя КПЗБ (5-18 студзеня 1926 г.). Бліжэйшымі задачамі партыя ставіла барацьбу супраць падпа-радкавання краю іншаземнаму капіталу, за дэмакратычныя правы і вызваленне палітзняволеных, 8-гадзінны рабочы дзень, павелічэнне дапамогі беспрацоўным, канфіскацыю памешчыцкіх зямель і падзел іх без выкупу паміж беззямельнымі і малазямельнымі сялянамі, скасаванне асадніцтва.

У маі — чэрвені 1926 г. Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) аформілася як самастойная палітычная арганізацыя.

У маі 1926 г. у Польшчы адбыўся дзяржаўны пераварот. Да ўлады прыйшлі ваенныя на чале з маршалам Ю. Пілсудскім. У краіне ўстанавілася ваенна-буржуазная дыктатура, якая дапускала, аднак, існаванне абмежаванай парламенцкай сістэмы і легальнай апазіцыі буржуазных і дробнабуржуазных партый.

Грамада выдавала газеты, якія з-за праследаванняў часта мянялі свае назвы. Гэта «Жыццё беларуса», «Народная справа», «Наша справа», «Наш голас», «Наша воля», «Народны звон», сатырычны часопіс «Маланка» і інш. 3 рэвалюцыйна-дэмакратычных пазіцый яны асвятлялі становішча беларускага народа, клікалі яго да барацьбы за сваё вызваленне.

Урад Пілсудскага, баючыся паўстання ў Заходняй Беларусі, вырашыў разграміць Грамаду. У ноч на 15 студзеня 1927 г. па ўсяму краю пачаліся масавыя вобыскі і арышты камуністаў і актывістаў Грамады. Без згоды сейма, насуперак канстытуцыі, былі арыштаваны кіраўнікі арганізацыі. Былі кінуты ў турмы і аддадзены пад суд 490 актывістаў Грамады. 21 сакавіка 1927 г. Грамада была афіцыйна забаронена і перастала існаваць як арганізацыя.

Працоўныя Заходняй Бела-русі адказалі на разгром Грамады шматлікімі рэзалюцыямі пратэсту, мітынгамі і дэманстрацыямі. Буйная дэманстрацыя адбылася ў Косаве Палескага ваяводства. Яна была арганізавана Косаўскім падпольным райкомам КПЗБ. Дэманстранты ішлі з чырвонымі сцягамі і рэвалюцыйнымі лозунгамі. Паліцыя сустрэла іх вінтовачным агнём: 6 чалавек былі забіты, каля 15 — паранены, 63 удзельнікі дэманстрацыі пазней былі асуджаны да розных тэрмінаў зняволення.

Ліквідацыя Грамады і рэпрэсіі затармазілі развіццё вызваленчай барацьбы ў Заходняй Беларусі.

1928 г. вызначыўся ўздымам забастовачнай барацьбы, якую камуністы і сацыялісты арганізоўвалі пераважна праз так званыя класавыя прафсаюзы.

На выбарах у сейм у сакавіку 1928 г. у Заходняй Беларусі за кандыдатаў ад рабочых і сялян было пададзена 328,8 тыс., або 26 %, галасоў. Абраныя па гэтых спісах дэпутаты Я. Гаўрылік, I. Дварчанін, Ф. Валынец, I. Грэцкі, П. Крынчык утварылі ў сейме радыкальную фракцыю — Беларускі сялянска-рабочы пасольскі клуб «Змаганне». У хуткім часе клуб аб'яднаў вакол сябе некалькі соцень чалавек з былога а'ктыву Грамады. У 1929 г. былі створаны 16 павятовых сакратарыятаў клуба. Клуб «Змаганне» ператварыўся ў рэвалюцыйна-дэмакратычную і нацыянальна-вызваленчую арганізацыю, але ўлады не дазволілі ёй стаць масавай. Як і Грамада, клуб «Змаганне» патрабаваў канфіскацыі памешчыцкіх зямель і падзелу іх без выкупу сярод беззямельных і малазямельных сялян, 8-гадзіннага рабочага дня і паляпшэння ўмоў працы рабочых, пераходу ў іх рукі прамысловых прадпрыемстваў, перакладання падаткаў на маёмасныя класы, стварэння рабоча-сялянскага ўрада, дэма-кратычных свабод, нацыяналь-ных правоў, школ на роднай мове, выступаў за самавызначэн-не Заходняй Беларусі і ўз'яднан-не з БССР.

Аднак пад уплывам КПЗБ клуб «Змаганне» ў 1929 г. пачаў займаць больш жорсткую пазіцыю ў адносінах да дробнабуржуазных партый і іх прыхільнікаў, празмерна завастраць патрабаванні і лозунгі барацьбы, што не магло спрыяць пашырэнню яго ўплываў.

Такім чынам, вызваленчая барацьба ў Заходняй Беларусі пасля ўздыму 1926 — пачатку 1927 гг. перажыла спад, а затым некаторае ажыўленне. Польскаму буржуазна-памешчыцкаму ўраду не ўдалося падавіць беларускі нацыянальна-вызваленчы рух і цалкам зліквідаваць яго дэмакратычныя арганізацыі.


Заключэнне.

 

Такім чынам, можна падвесці некаторыя вынікі.

Новая эканамічная палітыка дазволіла ў кароткі тэрмін дабіцца аднаўлення прамысловай вытворчасці, стабілізаваць эканоміку і фінансы, палітычнае становішча, палепшыць матэрыяльнае жыццё працоўных.

Гэта ў першую чаргу было звязана з многаўкладнай эканомікай, свабоднай дзейнасцю прыватнага капіталу, асабліва ў дробнай вытворчасці і гандлі. Менавіта дробная вытворчасць была тым паскаральнікам, які ў кароткі час дазволіў павялічыць выраб прадукцыі шырокага ўжытку, наладзіць таваразварот з вёскай. Былі створаны рэальныя ўмовы для далейшага развіцця прамысловасці і ажыццяўлення індустрыялізацыі рэспублікі. Але ўжо ў тыя гады пачалося нарастанне негатыўных тэндэнцыи, звязаных з развіццём адміністрацыйна-каманднай сістэмы, носьбітам якой выступала ў першую чаргу партыйна-дзяржаўная наменклатура. У другой палове 20-ых гг. узмацнілася цэнтралізацыя, нарасталі камандныя метады кіраўніцтва эканомікай, пачаўся актыўны адыход ад нэпа.

Што датычыцца актывізаванню беларускіх сіл, то гэта ў першую чаргу звязана з палітыкай “ваеннага камунізма”, што прывело да нездавальненя насельніцтва. Калі закрануць Заходнюю Беларусь, то трэба адзначыць, што актывізаванне беларускіх сіл там звязана з паздзелам тэрыторыі Беларусі і барацьбой за яе вызваленне.

Такім чынам, у сваей кантрольнай рабоце я разгледзіла такую тэму, як актывізаванне беларускіх сіл у перыяд НЭПа.


Спіс літаратуры.

 

1.  Астаповский В.Е. История белорусской государственности. Мн., 2002

2.  Вiшнеўскi А.Ф. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi. Мн., 2005

3.  Каханоўскі А.Г. Дапаможнік па Гісторыі Беларусі для паступаючых у ВНУ. Мн.: Экаперспектыва, 1995

4.  Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. Мн., 1999. – Ч.2

5.  Новая экономическая политика. Вопросы теории и истории. М., 1989

6.  Шымуковіч С.Ф. Гiсторыя Беларусi. Курс лекцый: у 2 ч. Мн., 2005. – Ч.2.

7.  Юхо Я.А. Кароткi нарыс гiсторыi дзяржавы i права Беларусi. Мн., 1992


[1] Шымуковіч С.Ф. Гiсторыя Беларусi. Курс лекцый: у 2 ч. Мн., 2005. – Ч.2, ст. 44

[2] Новая экономическая политика. Вопросы теории и истории. М., 1989, ст. 37

[3] Каханоўскі А.Г. Дапаможнік па Гісторыі Беларусі для паступаючых у ВНУ. Мн.: Экаперспектыва, 1995, ст. 216

[4] Шымуковіч С.Ф. Гiсторыя Беларусi. Курс лекцый: у 2 ч. Мн., 2005. – Ч.2., ст. 61

[5] Вiшнеўскi А.Ф. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi. Мн., 2005, ст. 208


Информация о работе «Актывізацыя беларускіх сіл ў перыяд НЭПа»
Раздел: Государство и право
Количество знаков с пробелами: 32399
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
29151
0
0

... фабрыкі "Чырвоная Бярэзіна" ў Новабарысаве, металаапрацоўчага завод "Камунар" у Мінску, БелДРЭС, а так сама вялікай колькасці цэглавых заводаў. 4. Крызісы НЭПа. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі Восенью 1923 г. - распачаўся першы крызіс. Пачынаючы са жніўня 1922 г. сталі ўтварацца "нажніцы цэн" - калі кошты на прамысловыя вырабы пераўзышлі кошты на сельскагаспадарчую прадукцыю ў ...

Скачать
52965
0
0

... стэмнасць і паслядоўнасць. У першы час выхаду газеты перад рэдакцыяй была пастаўлена яшчэ адна важная задача - падрыхтаваць і правесці І з’езд пісьменнікаў Беларусі, які і адбыўся ў чэрвені 1934 г. Літаратурная беларускай перыёдыка 20 – 30-х гадоў – гэта культурная з’ява нацыянальнага значэння. Можа быць, самая галоўная каштоўнасць яе ў тым, што тады быў закладзены моцны падмурак самасвядомасці ...

Скачать
16120
0
0

... гэтага вызначалася пераважнае развіцё цяжкай індустыі, якая павінна была забяспечыць пераўзбраенн ўсіх галін народнай гаспадаркі, дастатковы ўзровень абараназдольнасці краіны. У Беларусі індустрыялізацыя была часткай адзінага працэсу індустрыялізацыі СССР. Нягледзячы на дасягнутыя поспехі ў аднаўленні прамысловасці, Беларусь заставалася недастаткова развітай у прамысловых адносінах рэспублікай. ...

Скачать
33189
0
0

... каля 50000 рабселькораў. Такім чынам, працэс развіцця беларускай журналістыкі ў 20-я гады ХХ стагоддзя быў дынамічным і ў цэлым адпавядаў патрабаванням часу. 2. Журналістыка Беларусі ў гады першых пяцігодак 2.1 Журналістыка Беларусі напярэдадні і ў гады першай пяцігодкі (1926-1932) Аднаўленне народнай гаспадаркі Беларусі было ў асноўным завершана да пачатку 1926 г. Далей маглі быць тольк ...

0 комментариев


Наверх