2.3 Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з лексічным кампанентам “зямля”

Фразеалагізмы рускай, беларускай і польскай моў можна падзяліць на групы ў залежнасці ад таго, па якой схеме (спалучэння слоў, сказа) і яго тыпу пабудавана тая ці іншая фразема.

Так, найбольшай групай (сюды ўваходзяць 23 карткі, што складае 67% ад агульнай колькасці сабраных фразем), у залежнасці ад лексічных асаблівасцяў, з’яўляюцца фразеалагізмы, пабудаваныя як словазлучэнні. Тут варта выдзеліць такія фраземы, дзе лексема “зямля” з’яўляецца залежным словам у словазлучэнні:

Ляжаць у сырой зямлі;

Аддаць зямлі;

Ажаніцца з сырой зямлёй;

Парыць у зямлі косці;

Парыць зямлю;

Лажыцца ў зямельку;

Сысці ў зямлю.

Трэба заўважыць, што згаданыя і іншыя фразеалагізмы маюць структуру дзеяслоўнага словазлучэння, таму лексеме “зямля” і з’яўляецца залежным словам.

Словазлучэнні, дзе названая лексема выступае ў ролі галоўнага слова, маюць від назоўнікавых з прыметнікам у ролі залежнага кампанента:

Абяцаная зямля;

Зямля ненаедная;

Итальянская земля;

Большая земля;

Обетованная земля;

Твердая земля.

Такім чынам, у прыведзеных вышэй фразеалагізмах, прыметнік характарызуе галоўны кампанент – “зямля”.

Існуе, аднак і адваротны прыклад, калі лексема “зямля” выступае ў ролі залежнага слова ў аднытыпным выпадку: зямны рай (як прыметнік), як зямля п’яны (як назоўнік).

У асобную групу можна аб’яднаць фразеалагізмы, пабудаваныя па тыпу спалучэння слоў, дзе лексема “зямля” выступае ў ролі галоўнага слова, а залежным словам з’яўляецца назоўнік у ролі прыслоўя: пухам зямля, калом зямля. Звычайна такія фраземы ужываюцца як пажаданні ці праклён.

Зафіксаваны выпадкі, калі “зямля”, з’яўляючыся залежным кампанентам, спалучаецца з назоўнікам: соль зямлі (соль земли), пуп зямлі.

Зафіксавана група фразеалагізмаў, пабудаваных па схеме простага двусастаўнага сказа. Трэба зазначыць, што кампанент “зямля” у асноўнай большасці выпадкаў з’яўляецца дзейнікам:

Як зямля носіць (как земля еще носит);

Каб зямля не насіла;

Зямля выплывае з-пад ног;

Ziemia palisie pod nogami;

Земля держится;

Аднасастаўныя сказы сустракаюцца значна радзей:

Хоць скрозь зямлю праваліся;

Od ziemi nie odrosl

Як з-пад зямлі вырас.

Можна таксама адзначыць, што існуюць прыклады фразеалагізмаў з кампанентам “зямля”, якія па сваёй структуры не належаць ні да словазлучэнняў, ні да сказаў. Такія фраземы прадстаўляюць сабой спалучэнне назоўніка з прыназоўнікам: от земли, под землей, из-под земли (з-пад зямлі).

Такім чынам, асноўная большасць фразеалагізмаў з кампанентам “зямля” пабудавана па схеме словазлучэнняў.

Па схеме простага (двусастаўнага ці аднасастаўнага) сказа пабудавана 31% фразеалагізмаў.

Толькі адзінкавыя фраземы маюць форму спалучэнняў назоўніка з прыназоўнікам.


Заключэнне

У выніку аналізу адпаведнай лігвістычнай літаратуры, працы са слоўнікамі і класіфікацыі напрацаванага фразеалагічнага матэрыялу, сабранага на базе трох моў, можна зрабіць наступныя вывады:

Фразеалогія ў беларускім мовазнаўстве зусім нядаўна пачало толькі станавіцца асобнаю навукаю, дагэтуль яшчэ не было апісання і падагульнення таго, што зрабілі беларускія лінгвісты ў галіне вывучэння беларускай фразеалогіі, незаменных выяўленчых сродкаў літаратурнай творчасці. Але нягледзячы на шырокую працу мовазнаўцаў, трэба адзначыць, што пакуль што здабыткі беларускай фразеалогіі, яе тэарэтычнага даследавання і апісання не вельмі прыкметныя, поле дзейнасці вельмі шырокае, а прыктычныя вынікі і напрацоўкі нязначныя.

Кантактаванне і ўзаемадзеянне моў суседніх народаў, асабліва ў межах адной дзяржавы не магло не спрыяць узбагачэнню кожнай з іх перш за ўсё на ўзроўні лексікі і фразеалогіі. Уплыў і перавага польскай мовы над беларускай тлумачыцца не ўнутрымоўнымі, а экстралінгвістычнымі фактарамі.

Індывідуальная сістэма фразеалагічных адзінак уяўляе адну з найбольш спецыфічных уласцівасцяў кожнай славянскай мовы, дзе адзначаецца мноства выразаў, якім няма эквівалентных адпаведнікаў у суседніх роднасных мовах.

Калі гаварыць пра этымалогію фразеалагізмаў, то варта зазначыць, што сярод сабраных намі фразеалагізмаў з адзначаным кампанентам, сустракаюцца як агульнаславянскія (адзначаюцца ў беларускай, польскай і рускай мовах), так і ўласнамоўныя фразеалагічныя адзінкі. у нашай картатэцы зафіксаваны адносна невялікія па колькасці групы фразеалагізмаў з лексічным кампанентам “зямля” агульнаславянскіх і агульнаўсходнеславянскіх па сваім паходжанні. Абедзве гэты ягрупы складаюць 8,8% ад агульнай колькасці сабраных фразеалагічных адзінак.

Нязначнай таксама з’яўляецца група фразеалагізмаў з кампанентам “зямля”, якая характэрна выключна для польскай мовы.

Каля 11% складае група фразеалагізмаў, што ўжываюцца толькі ў рускай мове (8 адзінак).

Найбольшай з’яўляецца група фразеалагізмаў з лексічным кампанентам “зямля”, сабраных на базе слоўнікаў беларускай мовы.

У залежнасці ад лексічных значэнняў, усе сабраныя намі фразеалагізмы можна сгрупаваць у розныя тэматычныя групы. Найбольш прадстаўленай з’яўляецца група фразеалагізмаў, якая мае абагуленае лексічнае значэнне “Жыццё і смерць чалавека”. Існуюць таксама такія тэматычныя групы: “Месца, прастора”, “Паводзіны чалавека”, “Стан чалавека”.

З пункту гледжання сінтаксісу, асноўная большасць фразеалагізмаў з кампанентам “зямля” пабудавана па схеме словазлучэнняў.

Па схеме простага (двусастаўнага ці аднасастаўнага) сказа пабудавана 31% фразеалагізмаў.

Толькі адзінкавыя фраземы маюць форму спалучэнняў назоўніка з прыназоўнікам.


Спіс літаратуры

1.         Аксамітаў А.С. Беларуская фразеалогія. Мн.: Вышэйшая школа, - 1971, - 112 с.

2.         Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі, - 1994, - 654 с.

3.         Герасімчык І.А.Фразеалагічныя паронімы сучаснай беларускай літаратурнай мовы: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вуч. Ступені канд. Філалагічных навук. Ін-т ім. Я.Коласа НАН Беларусі. – Мн., 2003. – 20 с.

4.         Даніловіч М.А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў. Мн.: Навука і тэхніка, - 1991, - 110 с.

5.         Киселев И.А. Русско-белорусский фразеологический словарь. Для средней школы. Мн.: Народная асвета, - 1991, - 193 с.

6.         Копыленко М.М., Попова З.Д. Очерки по общей фразеологии. Воронеж, - 1972, -191 с.

7.         Лепешаў І.Я., З народнай фразеалогіі. Дыферэнцыяльны слоўнік. Мн.: Вышэйшая школа, - 1991, - 110 с.

8.         Лепешаў І.Я. Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагчнай нормы / І.Я. Лепешаў. – Мінск.: Навука і тэхніка, 1984. – 263 с.

9.         Лепешаў І.Я., Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, - 1993. Т.1., - 590 с., Т.2. 607 с.

10.      Маршэўская В.В. Фразеалагізмы са структурай сказа. Манаграфія/ В.В. Марашэўская, УА “Гродзенскі дзяржаўны ун-т ім. Я.Купалы. – Гродна: ГрДУ ім. Я.Купалы, 2003, - 115 с.

11.      Мокиенко В.М. Славянская фразеология. М.: Высшая школа, 1989 – 287 с.

12.      Мяцельская Е.С., Камароўскі Я.М. Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі. Мн.: Выдавецтва БДУ, 1972. – 320 с.

13.      Садоўская А.С. Фразеалагізмы – словазлучэнні ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вуч. Ступені канд. Філалагічных навук./ А.С. Садоўская. Ін-т ім. Я.Коласа НАН Беларусі. – Мн., 2002. – 21 с.

14.      Слова і фразеалагізм у літаратурным і дыялектным кантэксце: манаграфія/ Г.М. Малажай. УА “БрДУ імя А.С.Пушкіна”. – Брэст: Выдавецтва УА “БрДУ імя А.С.Пушкіна”., 2004. – 123 с.

15.      Телия В.Н. Русская фразеология. Семантический, прагматический и культурологический аспекты. М.: Школа «Языки русской культуры», - 1996, - 288 с.

16.      Фразеологический словарь русского языка. М.: Русский язык, - 1986, - 543 с.

17.      Хлусевіч І.М. Варыянтнасць фразеалагізмаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вуч. Ступені канд. Філалагічных навук/ І.М.Хлусевіч; НАН Беларусі. – Мн.: 2001. – 21 с.

18.      Янкоўскі Ф. Роднае слова. – Мн., “Вышэйшая школа”, - 1972, - 448 с.

19.      Slownik frazeologiczny jezyka polskiego. Stanislaw Skorupka. – 1974, - Warszawa.


Информация о работе «Фразеалігізмы з кампанентам "зямля" ў рускай, беларускай і польскай мовах»
Раздел: Иностранный язык
Количество знаков с пробелами: 34003
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

0 комментариев


Наверх