1 Акупацыйны рэжым нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Карэліцкага раёна
Перш чым пачаць разгляд узнікнення і дзейнасці падпольнага і партызанскага руху на тэрыторыі сучаснага Карэліцкага раёна, хацелася б астанавіцца на акупацыцыйным рэжыме, які быў устаноўлены акупацыйнымі уладамі з першага дня захопу тэрыторыі.
Вайна ўварвалася ў Карэліцкі раён гулам матораў варожых самалётаў, выбухамі скінутых бомб. Вогненыя слупы ўзняліся на вуліцах Карэліч, Міра, ва ўсіх вёсках раёна. У другой палове дня 28 чэрвеня ў Карэлічах і 29 чэрвеня ў Міры па вуліцах паўразбураных пасёлкаў з’явіліся фашысцкія танкі. Пачалося насаджэнне нацысцкага “новага парадку”.
Ажыццяўленне гітлераўцамі палітыкі генацыда ў адносінах да беларусаў пачалося з першых жа дзён вайны. Расстрэлы набылі вялізныя памеры.
Салдаты і афіцэры вермахта, карнікі гітлераўскіх аператыўных груп усюды чынілі жудасныя расправы над грамадзянскім насельніцтвам і ваеннапалоннымі. Захапіўшы Карэліцкі раён, фашысты ўстанавілі тут рэжым крывавага тэрора.
Нямецкі салдат Эміль Гольц пісаў у сваім дзённіку аб першых днях свайго прабывання на беларускай зямлі:
“ 28 чэрвеня. На світанні мы праехалі Баранавічы. Горад разбураны. Але яшчэ не ўсё зроблена. Па шашы ад Міра да Стаўбцоў мы размаўлялі з насельніцтвам мовай кулямётаў. Крыкі, стогны, кроў, слёзы і шмат трупаў. Ніякай міласці мы не адчувалі. У кожным мястэчку, у кожнай вёсцы, калі бачу людзей, то ў мяне свярбяць рукі. Хочацца пастраляць з пісталета па натоўпу. Спадзяюся, што скора сюды прыйдуць атрады СС і зробяць тое, што не паспелі зрабіць мы”.[1]
Другі кат у мундзіры вермахта обер-яфрэйтар Іаганес Гердэр пакінуў наступны запіс у сваім дзённіку: “ 28 чэрвеня. Мы кідаем ручныя гранаты ў жылыя хаты. Яны вельмі хутка гараць. Полымя перакідваецца на другія хаты. Прыгожае відовішча! Людзі плачуць, а мы смяёмся над слязьмі. Мы спалілі гэдакім вобразам ужо вёсак дзесяць.
29 чэрвеня. У адной вёсцы мы схапілі першых трапіўшых 12 жыхароў і адвялі іх на магілкі. Прымусілі іх капаць прасторную магілу. Да славян няма і не можа быць ніякай літасці. Праклятая гуманнасць нам чужая”.[2]
У лістападзе 1941 года фашысты здзейснілі небачны акт злачынства, знішчыўшы каля 1200 жыхароў Міра, якія былі расстраляны ў Мірскім замку. Растраляны Ганна і Леанід Сташэўскія.
Лётчыкі на “брыючым” палёце растрэльвалі безабаронных жанчын і дзяцей вёсак Лядкі, Беражна, Міратычы.[3]
Вялізныя масы насельніцтва станавіліся вязнямі фашысцкіх канцлагераў, створаных на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Бязлітаснаму знішчэнню падвяргалася насельніцтва яччўрэйскай нацыянальнасці. Яўрэяў пасялялі ў спецыяльныя раёны (гета), маёмасць канфіскоўвалі. 22 чэрвеня 1941 года быў акупаваны Мір. У першы ж дзень было забіта на ўскраіне пасёлка 1500 яўрэяў.Уцалелыя 850 былі ізаляваны ў гета ў замку.[4]
24 кастрычніка непадалёку ад вёскі Сэрвач фашысты, сабраўшы з прылягаючых вёсак больш за 70 яўрэяў, утапілі іх у рацэ Сэрвач.[5]
31 чэрвеня 1942 г. генеральны камісар Кубэ дакладваў начальніку рэйхкамісарыята “Остланд” Лозе: “За апошнія дзесяць тыдняў у Беларусі ліквідавана каля 55 тыс.яўрэяў”.[6]
Нябачныя зверствы і гвалт над мірным насельніцтвам Беларусі чынілі гітлераўцы ў час правядзення карных экспедыцый. Пад выглядам барацьбы з партызанамі карнікі ператварылі ў зоны пустэчы цэлыя раёны.Тысячы вёсак змяталіся з твару зямлі, уганяліся ў канцлагеры ці фашысцкае рабства ў Германію.( Прылажэнне 1-2)
Карныя экспедыцыі ажыццяўляліся войскамі вермахта, атрадамі паліцыі бяспекі, паліцэйскімі, жандармскімі падраздзяленнямі.
У Беларусі не было такога раёна, дзе б фашысты не палілі вёсак, не рабавалі і не забівалі мірных жыхароў. У Карэліцкім раёне яны растралялі 1073 мірных жыхароў, у тым ліку жанчын 417, дзяцей 87, павесілі 3 і спалілі жывымі 6 чалавек, у Мірскім раёне растралялі 2469 мірных жыхароў, у тым ліку жанчын 968, дзяцей 594, спалілі жывымі 94, у тым ліку жанчын 29 і дзяцей 33.[7](Прыл.3-4)
Вываз фізічна-здаровага насельніцтва на работы у Германію быў неадемнай часткай злачыннага акупацыйнага рэжыма і набываў усё больш вялізныя памеры.Усяго з Беларусі гітлераўцам удалося захапіць і вывезці звыш 380 тыс. грамадзян, у тым ліку з Карэліцкага раёна 1002 чалавекі (541 мужчыну і 461 жанчыну) і з Мірскага раёна 152 чалавекі.[8] (Прылажэнне 5)
Ні крывавы тэрор, ні ілжывая нацысцкая дэмагогія не змаглі зламаць савецкіх людзей, паставіць іх на калені. Народная барацьба, якая разгарнулася ў тыле ворага, стварала невыносныя ўмовы для ворага, зрывала ажыццяўленне яго акупацыйнай палітыкі.
2 Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна
Як бачна з вышэй сказанага, нямецкі салдат прыйшоў на нашу зямлю не з гуманнымі мэтамі. Крывавы рэжым не зламаў волі беларускага народа. Ён падняўся на ўсенародную вайну супраць фашыскіх захопнікаў. Было гэта ў першыя дні вайны.
Народная барацьба з фашысцкімі захопнікамі ахапіла ўсю акупаваную ворагам тэрыторыю гарады, пасёлкі і вёскі. Яна была неад’емнай часткай Вялікай Айчыннай вайны.
У дырэктыве СНК СССР і ЦК УКП(б) ад 29 чэрвеня 1941 гаварылася: “У занятых ворагам раёнах стварыць партызанскія атрады і дыверсійныя групы для барацьбы з варожай арміяй,для распальвання партызанскай вайны, для падрыва мастаў, дарог, псавання тэлефоннай і тэлеграфнай сувязі, падпалу складоу і г.д. У захопленых раёнах стварыць невыносныя ўмовы для ворага і ўсіх яго памагатых, праследаваць і знішчаць іх на кожным кроку, зрываць усе іх мерапрыемствы”.[9]
Адразу ж пасля акупацыі фашысцкімі захопнікамі раёнаў Баранавіцкай вобласці ў радзе раёнаў па ініцыятыве камсамольцаў былі створаны падпольныя камсамольскія арганізацыі (Стаўбцоўскі, Мірскі, Навагрудскі, Карэліцкі, Дзятлаўскі, Любчанскі і іншыя), якімі была праведзена вялікая работа. Так у Мірскім раёне ў вёсцы Пагарэлка да вайны была камсамольская арганізацыя, якая налічвала 15 чалавек. Сакратаром яе з’яўляўся Мацко Афінаген. Пасля акупацыі немцамі вёскі Пагарэлка ўсе 15 камсамольцаў пайшлі ў падполле і вялі барацьбу з гітлераўскімі катамі. Сакратаром падпольнай камсамольскай арганізацыі быў выбраны Мацко Іван.
У канцы чэрвеня 1941 г. у вёсцы Сіняўская Слабада ўзніклі дзве падпольныя камсамольска-маладзёжныя групы, якія узначаліў Канстанцін Балабановіч і Пётр Парэцкі. У ліпені камсамолцы з вёскі Лядкі стварылі падпольную групу, якую узначалілі А.Бянецкі і М. Мажэйка.
У пачатку ліпеня 1941 г. у вёсках Беражна і Слабодка была арганізавана падпольная камсамольска-маладзёжная група на чале з палітруком Чырвонай Арміі Рыгорам Рускіх і мясцовым юнаком Яўгенам Крамко. (Прылажэнне 6- 7)
Падпольныя арганізацыі раёна праводзілі вялікую агітацыйную работу сярод мясцовых жыхароў, хавалі людзей, дапамагалі воінам Чырвонай Арміі, што траплялі ў акружэнне. Патрыёты раздабылі радыёпрыёмнік, па якім прымалі зводкі Саўінфамбюро і распаўсюджвалі іх сярод грамадзян. Вясной 1941 г. кіраўнікі падпольных арганізацый раёна вырашылі выйсці з падполля і стаць на адкрытую ўзброеную барацьбу з гітлераўцамі.
У маі-чэрвені 1942 г. падпольныя камсамольскія арганізацыі і створаныя ў падполлі партызанскія групы пачалі выходзіць у лес у створаныя атрады. Так, вялікая колькасць камсамольцаў і моладзі пайшла ў партызанскі атрад імя Чапаева. (Прылажэнне 8)
На базе падпольнай камсамольскай арганізацыі вёсак Пагарэлка і Беражна і створаных пад іх кіраўніцтвам тайных партызанскіх груп з моладзі іншых вёсак 27 чэрвеня 1942 года ў Мірскім раёне быў створаны 1-ы камсамольска-маладзёжны атрад “Камсамольскі”, які ў хуткім часе вырас у буйную аднайменную партызанскую брыгаду. Атрад праводзіў баявыя дзеянні ў Мірскім, Карэліцкім і Стаўбцоўскім раёнах.(Прылажэнне 9)
Важную ролю ў развіцці ўсенароднага супраціўлення нямецка-фашысцкім захопнікам адыгралі ваеннаслужачыя Чырвонай Арміі, якія трапілі ў акружэнне і не змаглі прабіцца да сваіх. З дапамогай падпольных арганізацый раёна мясцовых жыхароў збіралі вакол сябе патрыятычныя сілы і , па сутнасці, сталі ядром, з дапамогай якога невялікія і раз’яднаныя спачатку баявыя групы перараслі ў моцныя, баяздольныя партызанскія атрады. Сярод іх былі былы лейтэнант М.С. Заруднеў (камандзір атрада “Золатава” ) малодшы сяржант А.В. Крутаў, Дз.А. Дзенісенка, У.А. Грэчанічэнка і іншыя, стаўшыя затым партызанскімі камандзірамі.
0 комментариев