4. Статыстыка прамысловасці

Адным з першых мерапрыемстваў створанага ў 1918 г. ЦСУ РСФСР (аддзелы асноўнай прамысловай статыстыкі і бягучай прамысловай статыстыкі) было правядзенне першага прамысловага і прафесійнага перапісу (крытычны дзень – 31 жніўня 1918 г.). Асноўная публікацыя дадзеных перапісу ўключае 32 табліцы. Апошнія змяшчаюць галоўным чынам абсалютныя паказчыкі (у натуры і кошце). Але трэба ўлічваць, што ў тыя гады катастрафічнае абясцэньванне валюты зводзіла да нуля значэнне коштавых паказчыкаў. На заводах папяровыя грошы выдавалі рулонамі. Прытым у розных раёнах ступень інфляцыі была неаднолькавай.

Для выкарыстання асноўных табліц неабходна перагрупоўка матэрыялу, перавод абсалютных паказчыкаў у адносныя. Перапіс ахапіў 31 губерню, на якую ўвосень 1918 г. распаўсюджвалася Савецкая ўлада (у тым ліку Смаленскую, Віцебскую і Магілёўскую). На жаль, шмат якія істотныя пытанні прамысловага перапісу не былі абагульнены (у прыватнасці, бланк «Б» – «Арганізацыя кіравання») і гісторыкам неабходна звяртацца да першапачатковых матэрыялаў. Што ж датычыцца перапісаў 1920 і 1923 гг., то пры іх правядзенні не было вызначана дакладнае размежаванне буйной і дробнай прамысловасці; публікацыі дадзеных несупастаўныя, бо перапіс 1923 г. праводзіўся толькі ў гарадах.

Бягучая прамысловая статыстыка ЦСУ ў першай палове 1920-х гг. знаходзілася ў нездавальняючым стане. З пачаткам індустрыялізацыі становішча пачынае мяняцца. Перапісы прамысловасці з 1925 – 1926 гг. былі заменены штогадовымі абследаваннямі фабрык і заводаў (звесткі аб руху сыравіны, зменах у абсталяванні, стане энергетычнай базы і г. д.). Пры публікацыі статыстычных дадзеных упершыню была ўведзена новая класіфікацыя галіновай структуры прамысловасці. Падзел па вытворчасцях (занадта складаны і заблытаны) быў заменены дзвюма асноўнымі эканамічнымі групамі: вытворчасць сродкаў вытворчасці і вытворчасць сродкаў спажывання. Абследаванні былі праведзены ў 1925/26, 1926/27, 1927/28, 1928/29 гг. (з 1921 па 1930 г. гаспадарчы год не супадаў з каляндарным, бо пачынаўся і заканчваўся 1 кастрычнiка. Іх дадзеныя маюць вялікае значэнне для вывучэння працэсу індустрыялізацыі. Дарэчы, з 1 кастрычніка 1926 г. былі ўведзены новыя формы гадавых справаздач, якiя ў асобных прадпрыемствах да гэтага часу дасягалі 7,5 тысяч старонак. Былі зроблены першыя спробы машыннай апрацоўкі дакументаў. З 1927 г. СССР пачаў выпускаць уласныя лічыльныя машыны.

Разам з тым нельга не адзначыць і шэраг недахопаў. Улік зараз ішоў не ў натуральных адзінках, як раней, а па кошту вырабленай прадукцыі. Між іншым аптовыя цэны рэзка ўзрасталі – ішло рэзкае абнаўленне наменклатуры (асартыменту) прадукцыі. З 1930-х гг. з непаладкамі ў статыстыцы не было каму змагацца. ЦСУ ліквідуецца. Статыстыка прамысловасці пачынае грунтавацца на распрацоўцы гадавых справаздач прадпрыемстваў. Дробная прамысловасць, аднак, працягвала ўлічвацца (што асабліва істотна для БССР) на падставе спецыяльных перапісаў, правядзенне якіх з пачатку 1930-х гг. становіцца рэгулярным. Толькі ў 1964 г. яны былі заменены бягучым улікам і справаздачнасцю. Гэты факт неабходна ўлічваць пры аналізе публікацый статыстычных дадзеных.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў паступова аднаўляецца і дзейнасць статыстычных органаў. Ва ўмовах дэфіцыту рабочых рук найбольшае значэнне набывае ўлік прафесійна-кваліфікацыйнага складу рабочых прамысловасці (1945, 1947, 1953, 1954 і г. д.). Аднак і ў пасляваенны час існавала шмат нявырашаных праблем. Зборам статыстычных звестак на прадпрыемствах займаліся больш як 20 аддзелаў і служб. Адсутнічалі каардынацыя iх дзеянняў і падрабязны эканоміка-статыстычны аналіз дадзеных. Пры вывучэнні статыстычных матэрыялаў неабходна ўлічваць і асобныя мерапрыемствы савецкага ўрада, рэформы ў прамысловасці і на транспарце. Так, у штогодніках «Народное хозяйство...» з 1965 – 1966 гг. улік прадукцыі вызначаецца пераважна ў рублях, а не ў фізічных велічынях, і гэтыя паказчыкі на працягу 1970-х гг. па-ранейшаму хутка растуць, што стварае ілюзію дабрабыту. Між іншым прадпрыемствы выкарыстоўвалі ўсе сродкі, каб павялічыць цану вырабленай прадукцыі (абнаўленне асартыменту, выпуск прадукцыі са знакам «Н» – «навінка» і г. д.). У выніку пры перавыкананні планаў прадпрыемствамі фактычнае спажыванне тавараў насельніцтвам не толькі не ўзрастала, але часам і скарачалася. Акрамя таго, неабходна мець на ўвазе і такую рэч, як двайны ўлік (улік кошту тканіны, а пасля пашытай з яе вопраткі, абнаўлення яе асартыменту і г. д.).


ЛИТЕРАТУРА

 

1.         Гл.: Машихин Е. А., Симчера В. М. Статистические публикации в СССР. Библиографический указатель. М., 1975.

2.         Итоги Всесоюзной переписи населения 1959 г. СССР (сводный том). М., 1962; Итоги Всесоюзной переписи населения 1959 года: Белорусская ССР. М., 1963.

3.         Итоги Всесоюзной переписи населения 1970 г. Т. I – VII. М., 1972 – 1974: т. І. Численность населения СССР, союзных и автономных республик краев и областей. М., 1972; т. ІІ. Пол, возраст и состояние в браке населения СССР, союзных и автономных республик, краев и областей. М., 1972 і г. д.

4.         Население СССР. М., 1990; Возраст и состояние в браке населения СССР. М., 1990; Семья в СССР. М., 1990 i г. д.

5.         Гл.: «Инструкции для разработки материалов гнезд динамического обследования 1927 г.» і адпаведныя інструкцыі (М., 1929).

6.         Статистический ежегодник за 1924 – 25 гг. Вып. ІІ. Ч.І. Минск, 1926; Статистический ежегодник за 1925 – 1926 гг. Минск, 1926, Белорусская ССР в цифрах. К 10-летию существования БССР. 1919 – 1929. Минск, 1929 i iнш.

7.         Гл.публікацыі: Население, посев, скот, птица и сельскохозяйственный инвентарь в 1923/24 гг. М., 1926; Основные элементы сельскохозяйственного производства СССР за 1916 и 1923 – 27 гг. по частному сектору сельского хозяйства. М., 1930. У практычных адносінах для гісторыка больш цікавы выйшаўшы раней зборнік: Основные элементы и продукция сельского хозяйства СССР за 1925/26 – 1928/29 гг. с приложением хлебофуражного баланса за 1928/29 г. М., 1928.

8.         Агляд фондаў цэнтральных архіўных устаноў. Гл.: Бокарев Ю.П. Бюджетные обследования крестьянских хозяйств 20-х годов // Вопросы истории. 1974. № 6. С. 37 – 48 (акрамя таго, гл. Фонды Наркамфіна і ЦСУ БССР).

9.         Колхозы СССР: Статистический справочник. М.: ЦСУ СССР, 1929; Калгасы БССР (папярэднія вынікі абследаванняў у 1928 і 1929 гг.). Мінск, ЦСУ, 1929 і г. д.

10.      Труды ЦСУ, т. XXXVI, вып. 1 – 2, 3.

11.      У якасці дадатку да публікацыі часта выкарыстоўваюць работу М. Я. Вараб’ёва «Фабрично-заводская промышленность 1913 – 1918 гг.» (Труды ЦСУ, т. XXVI, вып.1 – 2), якая, аднак, мае шэраг недахопаў.

12.      Яны захоўваюцца ў ЦДАНГ РФ, ф.1562, воп. 5.

13.      Публікацыя гэтых дадзеных знаходзіць адлюстраванне ў часопісе «Веснік статыстыкі».


Информация о работе «Статыстычныя крыніцы навейшага часу»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 29856
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
24982
0
0

... колькасцю рабочых на іх, аб памерах падаткаў, аб развіцці ўнутранага і знешняга гандлю, аб будаўніцтве мастоў, аб гарадах і мястэчках, аб колькасці войскаў на тэрыторыі губерняў і г. д.   Дакументы справаводства савецкага часу   Агульная характарыстыка У савецкі час істотна павялічваецца колькасць дакументаў справаводства і ўзрастае іх роля ў адлюстраванні розных аспектаў жыцця грамадства ...

Скачать
18107
5
0

... ў гістарычнага мінулага. Таму ў 1970 – 1980-я гг. атрымалі распаўсюджанне класіфікацыі па тыпах, родах і відах. Л. М. Пушкаровым, А. П. Пранштэйнам была прапанавана класіфікацыя па спосабу фіксавання (кадзіроўкі) інфармацыі. У адпаведнасці з ёй усе крыніцы падзяляюцца на наступныя тыпы (тып аб'ядноўвае крыніцы, якія адрозніваюцца спосабам кадзіроўкі інфармацыі і яе захоўвання): 1) пісьмовыя, 2) ...

0 комментариев


Наверх