Чэрвеня 1611 г., калі ў Смаленску засталося 200 абаронцаў, горад паў. Жыгімонт III парушыў дагавор ад 17 жніўня 1610 г. 1 абвясціў еябе рускім царом

41782
знака
0
таблиц
0
изображений

3 чэрвеня 1611 г., калі ў Смаленску засталося 200 абаронцаў, горад паў. Жыгімонт III парушыў дагавор ад 17 жніўня 1610 г. 1 абвясціў еябе рускім царом.

Летам 1611 г. над Расіяй навісла пагроза пазбаўлення яе нацыявальнай незалежнасці. Сталіца была ў руках палякаў, на паўночным захадзе гаспадарнічалі шведы. 3 поўдня ўрываліся татары, англічане планавалі захоп рускай поўначы і Паволжа. У гэту цяжкую часіну народ бярэ лёс Айчыны ў свае рукі. У Ніжнім Ноўгарадзе ствараецца другое апалчэнне на чале з Кузьмой Мініным, "рода неславна, но смыслом мудре", і князем Дзмітрыем Пажарскім, таленавітым палкаводцам, які "во нзмене не явнлся".

У лютым 1612 г. апалчэнне накіравалася да Масквы і замацаваяася ў Яраслаўлі, дзе быў створаны часовы орган вышэйшай улады. 8 вясны становішча інтэрвентаў у Маскве пагоршылася. Яны пачалі адчуваць недахоп правіянту (здабываць яго перашкаджалі падмас-коўныя партызаны), хоць польскі гарнізон быў невялікі - 4 тыс. чалавек. Толькі летам кароль паслаў у Маскву войска на чале з гетманам Хадкевічам, які павінен быў даставіць абоз з правіянтам ізброяй.

Сюды, пад Маскву, прыйшлі і алалчэнцы. 22-24 жніўня 1612 г. паміж войскамі Хадкевіча і апалчэнцамі адбылася бітва, у выніку якой Хадкевіч страціў увесь абоз і з рэшткамі войска адышоў да Вязьмы. У Маскве пачаўся голад. 22 кастрычніка 1612 г. апалчэнцы вызвалілі Кітай-горад, а 26 - здаўся і гарнізон палякаў у крамлі. Кароль паспрабаваў арганізаваць яшчэ адзін паход на Маскву, але ён начаўся няўдала і прымусіў Жыгімонта III вярнуцца ў Полылчу.

Такім чынам, польска-літоўская інтэрвенцыя ў Расію закончылася безвынікова.

У студзені 1613 г. Земскі сабор у складзе вышэйшага духавенства, дваран, пасадскіх людзей, чарнасошных сялян і баярскай думы абралі царом 16-гадовага Міхаіла Раманава, сына патрыярха Філарэта, які быў сваяком па жаночай лініі Івана Грознага.Але сталы каралевіч Уладзіслаў не жадаў мірыцца з абраннем на рускі прастол Міхаіла Раманава і ў 1618 г. прывёў польскае войска да сцен Масквы. Пацярпеўшы няўдачу, ён вымушаны быў у снежні 1618 г. заключыць пагадненне аб перамір'і на 14 з паловай гадоў у в. Дзеўліна паблізу Троіца-Сергіева манастыра. Гэта пагадненне за-вяршыла 14-гадовы перыяд скрытай і адкрытай польскай інтэрвенцыі, у якой прынялі ўдзел і беларускія магнаты. Паводле Дзеўлінскага дагавора, да Рэчы Паспалітай адышлі Ноўгарад-Северская, Чарнігаўская і Смаленская землі.

У 1632 - 1634 гг. Расія зрабіла спробу вярнуць сабе Смаленск. Гэта вайна ўвайшла ў гісторыю пад назвай Смаленскай, але яна была беспаспяховай і закончылася Паляноўскім мірным дагаворам, падпісаным у в.Семлеве на р.Паляноўцы. Рэч Паспалітая захавала за сабой усе землі, атрыманыя паводле Дзеўлінскага дагавора, акрамя г.Сярпейска з невялікім пагранічным раёнам Севершчыны, якія адышлі да Расіі. Дыпламатычным поспехам Расіі была адмова польскага караля ад прэтэнзіі на маскоўскі прастол, прызнанне рускім царом Міхаіла Фёдаравіча і абяцанне вярнуць акт аб абранні маскоўскімі баярамі Уладзіслава на рускі прастол.

Вайна 1654 - 1667 гг. у гісторыі Беларусі расцэньваецца як нацы-янальна-вызваленчая барацьба беларускага народа супраць польскіх паноў за ўз'яднанне з Расіяй. 3 пераходам болыпасці ўкраінскай і беларускай шляхты ў каталіцызм і паступовым яе апалячваннем беларускі і ўкраінскі народы не мелі дастатковых інтэлектуальных і матэрыяльных сродкаў для барацьбы з паглыбленай польска-каталіцкай экспансіяй, якая прыняла ў канцы XVI ст. форму уніяцтва. Украінскі і беларускі народы, якія ўпэўніліся ў сваіх абмежаваных магчымасцях у час казацкага паўстання Б.Хмяльніцкага, у асобе сваіх лепшых прадстаўнікоў усё часцей і часцей сталі звяртацца да Масквы за дапамогай. Пры гэтым выкарыстоўваўся рэлігійны аргумент - просьба абараніць аднаверцаў - праваслаўных хрысціян, зневажа-емых у Рэчы Паспалітай. Напрыклад, у красавіку 1651 г. у Маскву прыбыў ігумен Дзісенскага манастыра Афінаген Крыжаноўскі, які аб'явіў сябе паслом ад усяго беларускага насельніцтва і расказаў аб становішчы на Беларусі і чутках аб прысязе Б.Хмяльніцкага маскоў-скаму цару. Ён прасіў ад імя беларусаў праваслаўнай веры прыняць і іх пад царскую абарону.

У 1648 - 1653 гг. царскі ўрад, нягледзячы на гэтыя пажаданні, устрымліваўся ад умяшання ў справы Рэчы Паспалітай. Тым не менш просьбы гэтыя не прыпыняліся. Б.Хмяльніцкі запэўніваў рускага цара Аляксея Міхайлавіча, што не толькі ўкраінскі, але і беларускі народ падтрымае царскае войска і стане з ляхамі біцца і будзе іх 200 тысяч, калі цар пачне вайну з Полыпчай. Шматлікія звароты беларусаў аб дапамозе ў іх барацьбе з акаталічваннем і паланізацыяй беларускага этнасу пачасціліся пасля 8 студзеня 1654 г., пасля ўз'яднання Украіны з Расіяй.

Напярэдадні вайны цар паведамляў Б.Хмяльніцкаму, што жыхары многіх гарадоў Беларусі "біці чалом лрысылаюць... іх ад няволі лятскія вызваліць". У рэшце рэшт гэта пытанне было пастаўлена царом на земскім саборы, які прыняў рашэнне аб пачатку вайны з Рэччу Паспалітай.

У маі 1654 г. пачалася руска-польская вайна, у якой прыняла ўдзел болыпасць насельніцтва Беларусі. Цэнтральным быў смаленскі напра-мак, тут дзейнічалі асноўныя сілы - больш за 40 тыс. чалавек на чале з самім царом. Групы войск, сканцэнтраваныя ля Ноўгарада і Белгарада, павінны былі прыкрываць паўночны і паўднёвы флангі асноўнай групы войск. Бранскай групе належала наступаць на мінскім напрамку і дапамагаць смаленскай групе армій. 3 боку Украіны планавалася аказваць казао.кую падтрымку рускім войскам на Беларусі. Ужо ў ліпені 1654 г. рускія' войскі авалодалі Полацкам, затым Віцебскам, у жніўні здаўся Магілёў, у верасні, па патрабаванні насельніцтва, - Смаленск.

На поўдні Беларусі пачалі наступленне 20 тыс. казакаў Чарнігаўскага, Нежынскага і Старадубскага палкоў на чале з гетма-нам Іванам Залатарэнкам. Тэрыторыя Беларусі стала галоўным тэат-рам ваенных дзеянняў.

Кампанія 1654 г. для рускай арміі праходзіла паспяхова: былі за-няты 33 гарады. Гэты поспех стаўся невыпадковым.

Па-першае, праваслаўная частка насельніцтва чакала рускую армію як сваю вызваліцельніцу ад каталіцка-уніяцкага наступу на права-слаўных і дапамагала ёй усімі магчымымі сродкамі - ад інфармавання рускай арміі аб руху польскіх войск да стварэння атрадаў і ўдзелу ў ваенных дзеяннях на баку рускіх войск.

Па-другое, жыхары гарадоў амаль што без абароны здаваліся рускім войскам і прысягалі рускаму цару. Так было ў Полацку, Магілёве, Оршы, Крычаве і г. д.

Па-трэцяе, царская дыпламатыя распаўсюдзіла на Беларусі грамату, у якой цар абяцаў шляхце і духавенству захаваць іх правы і прывілеі, а тым, хто пяройдзе на царскую службу, гарантаваў новыя ўладанні. Мяшчан праваслаўнага веравызнання за добраахвотную здачу гарадоў абяцаў узнагародзіць царскім жалаваннем і паслабіць падатковы ўціск. Што датычыць простага народа, у грамаце быў дадзены наказ - беларусаў хрысціянскай веры, якія не выступаюць супраць царскіх войск, не біць, не грабіць, іх жанчын і дзяцей не кранаць. Вядома, што на тых, хто са зброяй у руках выступаў супраць рускіх войск, царскія міласці не распаўсюджваліся.

Такім чынам, адносіны да насельніцтва былі неаднолькавыя. Былі тыя, каго мілавалі, і тыя, каго дазвалялася грабіць, - ворагі царскай арміі і часцей за ўсё - ворагі праваслаўя. Што датычыцца грабяжу і насілля арміі на тэрыторыі праціўніка, то гэта было законам войнаў не толькі сярэднявечча, але і новага і навейшага часу.

Спробы наступлення войск Рэчы Паспалітай на Беларусі і Украіне ў 1654 - 1655 гг. не ўдаліся. Летам 1655 г. руская армія атрымала піэраг перамог на Украіне, дайшла аж да Львова. На тэрыторыі ВКЛ былі ўзяты Мінск, Гродна, а таксама Вільня і Коўна. Амаль уся Бела-русь была занята рускімі войскамі.

Летам 1655 г. у вайну з Полыпчай уступіла Швецыя. Хутка шведы занялі Варшаву. Польскія феадалы-здраднікі пачалі пераходзіць на бок шведскіх акупантаў.

У рускім урадзе перамог пункт гледжання кіраўніка Пасольскага прыказа А.Л.Ардын-Нашчокіна, які лічьгў першачаргован задачай знешняй палітыкі Расіі выхад да Балтыйскага мора. Ен прапанаваў пакуль што прыпыніць вырашэнне пытання аб Украіне і Беларусі, заключыць мірнае пагадненне з Полыпчай і пачаць вайну супраць Швецыі. У маі 1656 г. цар абвяшчае вайну Швецыі яшчэ да заклю-чэння пагаднення з Полыпчай (перагаворы пачаліся ў жніўні 1656 г.). Спыненне ваенных дзеянняў.арміі супраць Польшчы выратавала апошнюю ад поўнага разгрому яе Швецыяй і выклікала пад'ём нацы-. янальна-вызваленчай барацьбы супраць шведскіх захопнікаў.

1657 год прынёс Расіі дрэнную навіну. Памёр Б.Хмяльніцкі, а на змену яму прыйшлі адзін за адным гетманы (Іван Выгоўскі, Юрый Хмяльніцкі, Пятро Дарашэнка і інш.), якія былі прыхільнікамі Полыпчы, імкнуліся парушыць дагавор з Расіяй і вярнуць Украіну пад уладу польскіх паноў альбо нават турэцкага султана. У выніку гэтага становішча рускіх войск на Беларусі і Украіне значна пагор-шылася, а вайна прыняла зацяжны характар. Ужо ў 1661 г. рускія войскі пакідаюць Мінск, Барысаў, Магілёў. Але неўзабаве наступ-ленне войск Рэчы Паспалітай было спынена. Знясіленыя дзяржавы ў 1667 г. у в.Андрусава паблізу Смаленска падпісалі перамір'е на трынаццаць з паловай гадоў.

Згодна з Андрусаўскім перамір'ем, Расія вярнула сабе Смаленскае ваяводства з усімі паветамі і гарадамі, Старадубскі павет і Чарнігаўскае ваяводства, Левабярэжную Украіну. Кіеў з акругай у адну мілю быў перададзены Расіі на два гады. Расія згадзілася заплаціць выгнанай з Украіны шляхце 200 тыс. рублёў. Дагавор прадугледжваў сумесныя дзеянні Расіі і Рэчы Паспалітай у сувязі з узмацненнем пагрозы татара-турэцкага нашэсця.

У 1683 г. ізноў пачалася вайна Рэчы Паспалітай з Турцыяй. Полылча разгарнула актыўную дыпламатычную дзейнасць з мэтай прыцягнення Расіі да антытурэцкага саюзу. У выніку гэтай дзейнасці ў 1686 г. у Маскве быў падпісаны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай "вечны мір", у якім замацоўваліся тэрытарыяльныя змены згодна з Андрусаўскім перамір'ем 1667 г. Польшча канчаткова адмовілася ад Кіева, атрымаўшы грашовую кампенсацыю. Расія разрывала свае адносіны з Портай і абавязвалася паслаць свае войскі ў Крым. "Вечны мір" гарантаваў сва-боду веравызнання для праваслаўных хрысціян у Рэчы Паспалітай (на Беларусі і Украіне) і прызнаваў права за Расіяй прадстаўніцтва ў іх абарону. Дагавор 1686 г. уступіў у сілу адразу пасля падпісання, але быў ратыфікаваны польскім сеймам толькі ў 1710 г.

Не абмінула Беларусь і Паўночная вайна, у якой шмат гадоў удзельнічала Рэч Паспалітая. Паўночная вайна (1700 - 1721) была выклікана шматгадовай агрэсіўнай палітыкай Швецыі, якую яна пачала праводзіць з часоў усталявання тут дынастыі Вазаў (1523). У выніку шэрага войнаў на пачатку XVIII ст. Швецыя стала адной з магутнейшых дзяржаў Еўропы, уладанні якой распасціраліся на Фінляндыю, Эстляндыю, Ліфляндыю, былыя рускія землі - Інгрыю і Карэлію, а таксама Паўночную Памеранію, герцагствы - Брэмен, Вердэн, Вісмар у Паўночнай Германіі.

У 1697 г. на шведскі прастол уступае юны Карл XII (1682 - 1718), які болыпую частку свайго часу аддае забавам, пацехам і паляванню, палохаючы жыхароў сталіцы сваімі дзівацтвамі. Мабыць, гэты стыль жыцця караля і падштурхнуў зацікаўленых гаспадароў суседніх дзяр-жаў да думкі, што наступіў час вярнуць некалі страчаныя тэрыторыі. Данія, Расія, Саксонія і Рэч Паспалітая (у той час саксонскі кур-фюрст Аўгуст II быў адначасова і каралём Рэчы Паспалітай - з 1697 г.) заключылі саюз супраць Швецыі. Гаспадары дзяржаў улічвалі і той факт, што ў Еўропе склаліся вельмі спрыяльныя абставіны, якія дазвалялі ізаляваць праціўніка. ПІвецыю маглі падтрымліваць Англія і Галандыя, але яны разам з Францыяй і Германіяй рыхтаваліся да барацьбы за іспанскую спадчыну, таму што паміраў бяздзетны іспанскі кароль Карл II.

Кожная з саюзных дзяржаў мела свой уласны інтарэс. Аўгуст II як саксонскі курфюрст і польскі кароль быў зацікаўлены далучыць да Саксоніі ці да Рэчы Паспалітай тэрыторыю Ліфляндыі і Эстляндыі, стаць цвёрдай нагой на берагах Фінскага заліва.

Ваенныя дзеянні распачаў Аўгуст II. У лютым 1700 г. саксонскі корпус у 10 тыс. чалавек уварваўся ў Лівонію, каб знянацку і з дапа-могай здраднікаў захапіць Рыгу. Але гэтыя разлікі не спраўдзіліся, бо армія не мела артылерыі, без якой аблога Рыгі была бесперспек-тыўнай.

Аб пачатку вайны Карл XII даведаўся падчас палявання. Першым парываннем караля было дэблакіраваць Рыгу і прыняць асабісты ўдзел у гэтай аперацыі. Але хутка стала вядома, што 16-тысячная дацкая армія ўварвалася ў Гальштынію (10 сакавіка 1700 г.) і захапіла праз месяц амаль усю яе тэрыторыю. Гэта падштурхнула Карла XII спа-чатку прыйсці на дапамогу свайму родзічу - гальштынскаму герца-гу, а потым ужо разбіць Аўгуста II ля Рыгі. На дапамогу Галыптыніі лрыйшлі таксама Англія і Галандыя. Сумеснымі намаганнямі яны прымусілі Данію прызнаць вярхоўныя правы герцага над Галыптыніяй, заплаціць яму 260 000 талераў і не дапамагаць вора-гам Швецыі. Такім чынам, адзін з саюзнікаў у антышведскай кааліцыі быў выбіты з гульні. Засталіся Аўгуст II і Пётр I.

Аўгуст II, даведаўшыся аб выніках кампаніі датчан, быў ужо гатовы ўступіць у мірныя перагаворы з Карлам XII. Тым часам Расія, за-ключыўшы мір з Турцыяй, у жніўні 1700 г. аб'явіла вайну Швецыі і накіравала свае войскі да Нарвы, дзе ў лістападзе таго ж года шведы нашчэнт разбілі рускіх.

3 гэтага часу тэатрам ваенных дзеянняў становіцца тэрыторыя, якая прасціралася з поўначы на поўдзень на 600 - 650 і з захаду на ўсход на 360 - 800-вёрст і закранала частку тэрыторыі Літвы, Полыпчы, Украіны і амаль усю Беларусь.

Разбіўшы летам наступнага года саксонскія войскі, падмацаваныя рускімі атрадамі ля Рыгі, Карл XII прымае рашэнне скінуць Аўгуста II з польскага прастола, схіліць Польшчу да саюзу са Швецыяй і затым злучанымі сіламі выступіць супраць Расіі. Карл XII, які заняў у маі 1702 г. Варшаву і разбіў польска-сак.сонскую армію пад Клішавам, заставаўся ў Польшчы, каб падрыхтаваць "дэтранізацыю" Аўгуста II на польскім прастоле, выбранне і каранацыю Станіслава Ляш-чынскага, пазнанскага ваяводы, які заключыў са Швецыяй саюзны дагавор.

Пакуль Карл XII займаўся польскімі справамі, Пётр 1 аднавіў армію, нанова пабудаваў артылерыю (страчаную пад Нарвай) і накіраваўся да Балтыйскага мора. Захапіў Нотэбург (старажытнарускі г. Арэшак), Ніеншанц, Нарву і Дзерпт. Каб не пазбавіцца свайго апошняга саюзніка, Пётр 1 вырашыў дапамагчы Аўгусту II, і ў кастрычніку 1704 г. 10-тысячны корпус рускіх войск выступіў да мяжы Рэчы Паспалітай. Да чэрвеня 1705 г. пад Полацкам сабралася армія ў 40 тыс. чалавек пяхоты і 20 тыс. кавалерыі.

Рэч Паспалітая ў гэты час перажывала глыбокі ўнутрыпалітычны крызіс. Грамадства падзялілася на праціўнікаў і прыхільнікаў шведаў. У ВКЛ на бок шведаў перайшлі Сапегі і Патоцкія, якія разам з вора-гам руйнавалі гарады і вёскі. Агінскія і Вішнявецкія шукалі падтрымкі ў рускай арміі. Што датычыць народных мас, то боль-шасць беларусаў, у асноўным праваслаўных, прыхільна сустрэлі рускую армію і дапамагалі ёй чым маглі - ад прадуктаў харчавання да сумесных ваенных дзеянняў.

Ваенная кампанія рускіх на Беларусі ў 1705 г. не дасягнула па-стаўленай мэты. Карл XII уварваўся ў Саксонію, дзе пасля шэрага ваенных перамог прымусіў Аўгуста II падпісаць Альтранштацкі мірны дагавор у верасні 1706 г. (паблізу Лейпцыга). Аўгуст II адмовіўся ад польскай кароны на карысць Станіслава Ляшчынскага, ад саюзу з Расіяй, згадзіўся адклікаць саксонцаў з рускай арміі і выдаць Карлу XII усіх рускіх, якія знаходзіліся ў саксонскай арміі, аддаць шведам польскія крэпасці Кракаў і Тыкоцін і г.д. Шведскі кароль абмежа-ваўся абяцаннем абараняць Аўгуста II ад магчымых рэпрэсій з боку Расіі і пры заключэнні міру з апошняй улічваць саксонскія інтарэсы.

Мір са Швецыяй Аўгуст II заключыў тайна ад Расіі і ў той жа час тайна ад Карла XII імкнуўся захаваць саюз з Расіяй. Праз месяц пасля падпісання гэтага дагавора ў кастрычніку 1706 г. пад польскім г.Калішам адбылася бітва паміж шведамі і рускімі войскамі. На баку шведаў змагаліся войскі польскіх прыхільнікаў Карла XII, а рускіх-саксонцы і патрыёты-палякі. Аб'яднанае саюзнае войска на чале з Меншыкавым атрымала пад Калішам бліскучую пёрамогу. Шведская пяхота была перабіта, выратавалася толькі частка шведскай конніцы.

Пасля бітвы пад Калішам Карл XII абвясціў Альтранштацкі мірны дагавор. Расія засталася без саюзнікаў. Галоўныя шведскія войскі з Саксойіі накіраваліся на Беларусь, маючы намер праз Смаленск ісці на Маскву.

Пераправіўшыся праз Бярэзіну, 3 ліпеня 1708 г. Карл XII неча-кана напаў на рускіх і вымусіў іх адступіць. Гэта была апошняя пе-рамога шведаў у Паўночнай вайне.

Руская армія, адступаючы на Усход, размяшчалася непадалёк ад мяжы. Пры набліжэнні шведаў беларускае насельніцтва забірала збожжа, жывёлу і хавалася па лясах, а тое, што нельга было ўзяць з сабой, паліла. Шведскае войска галадала. Руская армія заняла важныя стратэгічныя рубяжы і рыхтавалася да бітвы, чакаючы шведаў на Смаленскім і Бранскім напрамках. Усё гэта, разам узятае, падштур-хнула Карла XII не ўцягвацца ў барацьбу ў неспрыяльных умовах, а павярнуць на Украіну, дзе яго чакаў тайны прыхільнік польскай арыентацыі гетман Мазепа.

На дапамогу Карлу XII з Прыбалтыкі ішоў атрад на чале з Левен-гаўптам з абозам зброі і харчу. Каб не дапусціць яго злучэння з галоўнымі сіламі шведаў, быў выдзелены атрад з конніцы і гвардыі ў 12 тыс. чалавек, які ўзначаліў Пётр I.

Бітва адбылася 28 верасня (10 кастрычніка) 1708 г. ля в.Лясной на паўднёвы ўсход ад Магілёва на р.Сож. Шведы пацярпелі паражэн-не. 3 16 тыс. чалавек шведы згубілі 10 тыс., 17 пушак, 44 сцягі і абоз з 8 тыс. павозак. Пазней Пётр 1 назваў бітву паблізу Лясной "матерью полтавской победы".

Левенгаўпт прыйшоў да Карла XII без зброі і без харчу. Яшчэ горшыя навіны чакалі Карла XII на Украіне. Мазепа падманам прывёў да Карла XII 3-4 тыс. казакаў, а астатняя частка казацтва адмовілася ад Мазепы і выбрала гетманам Скарападскага. Украінскі народ пад-няўся на партызанскую барацьбу супраць іншаземных рабаўнікоў і сваіх здраднікаў.

3 цяжкасцю перазімаваўшы, Карл XII узяў у аблогу Палтаву, але, нягледзячы на неаднаразовыя спробы, скарыць крэпасць не ўдалося. Да Палтавы падцягнуліся і асноўныя рускія сілы.

Шведскія генералы раілі адступіць у Полыпчу, Карл XII не згадзіўся.

Рускі ўрад вёў дальнабачную знешнюю палітыку, калі забяспечыў нейтралітэт Турцыі і крымскіх татар, не дапусціў Станіслава Ляш-чынскага на дапамогу шведам і падкупіў частку польскіх магнатаў, прыхільнікаў Расіі.

Генеральная бітва Паўночнай вайны пачалася раніцай 27 чэрвеня 1709 г. наступленнем шведаў на земляныя рэдуты, што абаранялі рускія пазіцыі. Руская армія пад Палтавай не проста атрымала бліскучую перамогу, але і прадэманстравала сваё ваеннае майстэрства. Пётр 1 і яго паплечнікі забяспечылі колькасную перавагу рускіх войск, скарысталі новыя земляныя ўмацаванні-рэдуты, артылерыю і ўрэш-це так прыкрылі магчымыя шляхі адступлення шведаў, што накіравалі іх да Дняпра. Рэшткі шведскай арміі, якія праз тры дні апынуліся на беразе Дняпра, амаль цалкам (пераправіцца здолелі толькі Карл XII з Мазепай і невялікім атрадам) здаліся ў палон Меншыкаву. Англійскі пасол у Маскве, даведаўшыся аб здачы ў палон шведскай арміі (каля 16 тыс. чалавек), пісаў: "Так велыді праслаўленая на ўвесь свет шведская армія стала здабычай яго царскай вялікасці. Магчыма, ва ўсёй гісторыі не знойдзецца падобнага прыкладу пакорлівага падпа-радкавання лёсу з боку такой колькасці рэгулярных войск".

Праз два тыдні руская армія зноў накіравалася ў Полыпчу і Пры-балтыку, дзе атрымала шэраг бліскучых перамог. Станіслаў Ляшчынскі разам са шведскім корпусам уцёк у Памеранію. Аўгуст II 8 жніўня 1709 г. абвясціў Альтранштацкі мірны дагавор несапраўд-ным, аднавіў саюз з Расіяй і з дапамогай рускіх войск вярнуў сабе польскую карону. Праўда, мэты Аўгуста II у вайне дасягнуты не былі. Паводле міру, заключанаму ў фінскім г.Ніштаце, Эстляндыя, Ліфляндыя, як і Інгрыя і частка Карэліі, адышлі да Расіі. Беларусь у выніку вайны страціла каля 700 тыс. жыхароў, многія паветы былі спустошаны і ўяўлялі сабой край пустэчы, гора і слёз.

Такім чынам, войны Рэчы Паспалітай у другой палове XVI - XVIII стст., якія ў той ці іншай ступені закраналі Беларусь, не прынеслі і не маглі прынесці ёй якіх-небудзь здабыткаў. Наадварот, руйнаваліся гарады і вёскі, скарачалася насельніцтва. Але разам з тым трэба адзначыць і той факт, што вызваленчая барацьба бела-рускага народа ў сярэдзіне XVII ст., уз'яднанне Украіны з Расіяй засталіся ў народных марах і надзеях як рэальны шлях свайго вызва-лення ад нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту.


СПІС ЛІТАРАТУРЫ

1.      150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002.

2.      Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша будучыня", 1999.

3.      Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003.

4.      Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, І.Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000.

5.      Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992.

6.      Иллюстрированная хронология истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998.

7.      История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец - Минск: "Амалфея", 2000.

8.      Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад. Г. Кісялёў - Мінск: "Беларускі кнігазбор", 1999.

9.      К. Калиновский. Из печатного и рукописного наследия. - Минск: "Беларусь", 1988.

10.    Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin: "Neografia", 2003.

11.    Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў і інш. - Мінск: "Беларусь", 1994.

12.    Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997.

13.    Шалькевич В.Ф. Кастусь Калиновский: Страницы биографии. – Мн.: Университетское, 1988. – 240 с.

14.    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Тт. 1-6/ч. 1/. - Мінск "БелЭн", 1993-2001.


Информация о работе «Войны Беларусі другой палове XVI ст.»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 41782
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
48005
0
0

... вакол замка гандлёва-рамесны пасад пад аховай замкавых сцен. Замак з'яў-ляўся цэнтрам горада і галоўнай яго архітэктурна-будаўнічай дамінантай. Не быў выключэннем з гэтага правіла і Мінск, у якім у другой палове XVI ст. вызначаліся пяць асноўных раёнаў забудовы: 1) Замчышча, якое існавала ў раёне цяперашняй плошчы 8 Сакавіка. Мінскі замак быў пабу-даваны з дрэва, абгароджаны высокім земляным ...

Скачать
37687
0
0

... г. ён судзіўся з людзьмі кіеўскага мітрапаліта; магчыма, да гэтага пэўны час жыў у Кіеве. З літаратурнай спадчыны С. Буднага вядома, што Цяпінскі быў адным з актыўных членаў папулярнай для другой паловы XVI ст. рэлігійнай плыні сацыніян. Узнікшы ў Рэчы Паспалітай у часы Рэфармацыі, гэтая плынь не прымала артадаксальнай рэлігійнай догмы аб траістасці Бога. Таму яе прадстаўнікоў называлі яшчэ і ...

Скачать
87727
0
0

... Магілёва ў 1606 і 1610 гг. супраць гарадскіх вярхоў у асобе магістрата. Пад час выступленняў нават было зменена кіраўніцтва ў горадзе з багатых на бедных.   4. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII - XVIII ст. Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII - першай палове XVIII ст. Другая палова XVII - першая палова XVIII ст. - гэта перыяд глыбокага эканамічнага заняпада. Прычынам ...

Скачать
65060
0
0

ў выдатны паэт Мікола Гусоўскі, які стварыў у 1521–1522 гг. у Рыме на беларускім матэрыяле глыбока патрыятычную і высокама-стацкую паэму «Песня пра зубра», першы буйны твор рэнесансавага рэалізму ў беларускай літаратуры. 2. Францыск Скарына Францыск Скарына нарадзіўся каля 1490 г. у сям'і полацкага купца Лукі (Лукаша) Скарыны, які ўпершыню згадваецца ў дакументах 1492 г. пад імем Лукіян. ...

0 комментариев


Наверх