Літаратура другой паловы XVI ст
ЗМЕСТ
1. ЛІТАРАТУРА ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XVI СТ
1.1 Агульная характарыстыка літаратуры другой паловы XVI ст
1.2 Сымон Будны
1.3 Васіль Цяпінскі
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. ЛІТАРАТУРА ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XVI СТ
1.1 Агульная характарыстыка літаратуры другой паловы XVI ст
Другая чвэрць XVI ст. азнаменавалася распаўсюджаннем рэфармацыйных ідэй у шэрагу краін Заходняй Еўропы. Узнікшыя на аснове барацьбы сялянства і маладой буржуазіі супраць феадальнага ладу, яны неўзабаве выліліся ў сацыяльна-палітычны рух, які прынята называць Рэфармацыяй. Рэфармацыя з'явілася заканамерным вынікам пачатку распаду феадальнай сістэмы і зараджэння ў ёй новых, капіталістычных адносін. Яе ідэалагічная дактрына была па сутнасці першым актам арганізаванага выступлення буржуазіі супраць каталіцкай царквы, якая служыла апорай феадалізму і з'яўлялася яго неад'емнай часткай. У сілу гэтага Рэфармацыя з пачатку свайго ўзнікнення прымала форму рэлігійнай барацьбы, характар праяўлення якой у розных краінах Еўропы быў розны. Усё залежала ад ступені сталасці сацыяльных супярэчнасцей у кожнай канкрэтна ўзятай краіне і ідэйна-палітычнай згуртаванасці грамадскіх сіл, якія выступалі пад сцягам Рэфармацыі. Не апошнюю ролю пры гэтым адыгрывала і тое, наколькі шырока ў ёй прымалі ўдзел розныя слаі апазіцыі, і ў першую чаргу народныя масы, якія неслі на сваіх плячах увесь цяжар феадальнага прыгнечання.
Галоўнай сваёй задачай ідэолагі Рэфармацыі ставілі секулярызацыю (абміршчэнне) царкоўнага і манастырскага землеўладання, якое не абкладалася ніякімі падаткамі і давала духавенству вялікія даходы. Каталіцкая царква, абагаціўшыся за многія стагоддзі свайго існавання, стала адным з самых буйных феадалаў і ўяўляла сабой своеасаблівую дзяржаву ў дзяржаве. Духавенства эксплуатавала сялян і рамеснікаў, трымала ў сваіх руках адукацыю, стрымлівала развіццё свецкіх навук, рэгламентавала духоўнае жыццё чалавека, праследавала ўсякую свабодамыснасць. Разам з тым царква вымагала немалыя грошы ў народа — для сваіх шыкоўных і дарагіх культавых рытуалаў. З мэтай асабістай нажывы духавенства ўвяло ў практыку продаж індульгенцый, гэта значыць адпушчэнне грахоў за грошы. Усё гэта ўшчамляла матэрыяльныя і духоўныя інтарэсы свецкіх феадалаў. Вось чаму адным з асноўных патрабаванняў дзеячаў Рэфармацыі было стварэнне новай і да таго ж «таннай» нацыянальнай царквы.
Выступаючы супраць багацця царквы і яе магутнага ўплыву на грамадска-палітычнае жыццё, ідэолагі Рэфармацыі, аднак, не адмаўляліся ад самой рэлігіі. Яны выступалі за яе захаванне, але толькі ў крыху відазмененай форме, прыстасаванай да інтарэсаў той часткі грамадства, ад імя якой выступалі. I хоць гэтыя ідэолагі раннебуржуазнага грамадства ў значнай меры былі захоплены ідэямі Адраджэння, крытыкай сярэдневяковага светапогляду, тым не менш яны яшчэ заставаліся глыбока рэлігійнымі людзьмі, якія аб'яўлялі Свяшчэннае Пісанне Новага Запавету невычэрпнай крыніцай веры ў Бога кожнага чалавека. Адсюль іх імкненне перакладаць гэтую частку Бібліі на нацыянальныя мовы.
Пачаткам заходнееўрапейскай Рэфармацыі прынята лічыць публічнае выступленне Марціна Лютэра ў канцы 1517 г. супраць папскіх індульгенцый. У 95 тэзісах, якія сталі першым дакументам нямецкай Рэфармацыі, а потым у Вялікім і Малым катэхізісах ён выклаў сутнасць новай рэлігійнай дактрыны — лютэранства. Зыходнай перадумовай сваёй дактрыны, якая выражала інтарэсы бюргерска-буржуазнай плыні Рэфармацыі, Лютэр аб'явіў вучэнне Свяшчэннага Пісання Новага Запавету (Евангелля) адзінай і зусім дастатковай крыніцай веры ў Бога, тлумачыць якую кожны хрысціянін мог па сваім разуменні.
Значнай плынню ў Рэфарнацыі быў таксама кальвінізм, які ўзнік у Швейцарыі, калі Жан Кальвін у 1533 г. адрокся ад каталіцкай царквы і стварыў у Жэневе першую абшчыну паслядоўнікаў сваіх рэфармацыйных ідэй. Тэарэтычнае абгрунтаванне іх ён выклаў у апублікаваным у 1536 г. творы «Настаўленне ў хрысціянскай веры». Як сістэма поглядаў кальвінізм характарызаваўся строгай рэгламентацыяй грамадскага і асабістага жыцця, апраўданнем існавання класа выбраных і прыгнечаных, буржуазнага накаплення і буржуазнай дзейнасці наогул. Сваім вастрыём кальвінізм быў накіраваны не толькі супраць каталіцызму, але і супраць радыкальнага крыла Рэфармацыі. Яго ідэі сацыяльнай роўнасці і ўзброенай барацьбы Кальвін супрацьпаставіў ідэю безумоўнага панавання божага прадвызначэння, якая стала яго галоўнай догмай. Кальвінізм на практыцы ажыццявіў прынцып стварэння простай і «таннай» царквы. З царкоўвага ўжытку ён ліквідаваў упрыгожанні, сімвалы і цырымоніі, богаслужэнне звёў да чытання Евангелля, а царкоўную пропаведзь — да сумеснага спявання псалмоў, адмяніў усе царкоўныя святы, акрамя нядзелі, а ўсе таінствы абмежаваў хрышчэннем і прычасцю. Пурытанская рэформа царквы, праведзеная Ж. Кальвінам, адпавядала патрабаванням маладой буржуазіі, што забяспечыла яго ідэям шырокую еўрапейскую папулярнасць.
Ідэі Рэфармацыі, і найперш кальвінізму, імклівае распаўсюджанне якіх у краінах Заходняй Еўропы пачалося ў 40-я гг. XVI ст., праніклі і на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага. Для засваення іх тут ужо былі перадумовы, якія ўзніклі ў выніку хуткага росту гарадоў і фарміравання ў іх трэцяга саслоўя, інтарэсы і правы якога парушаліся і ўшчамляліся свецкімі, а таксама духоўнымі феадаламі. У выніку гарады Вялікага княства Літоўскага станавіліся не толькі цэнтрамі культурнага жыцця народа і арэнай саслоўнай барацьбы, але і ачагамі ідэалагічных канцэпцый, што ўзнікалі ў асяроддзі трэцяга саслоўя і прагрэсіўнай часткі шляхты.
У рэалізацыі ідэй Рэфармацыі былі зацікаўлены таксама і буйныя свецкія феадалы, якія імкнуліся атрымаць з яе пэўныя матэрыяльныя і палітычныя выгады. Магнацкія сем'і Радзівілаў, Кішак, Сапегаў, Хадкевічаў, Гарнастаеў і прадстаўнікі іншых княжацкіх родаў сталі не толькі прыхільнікамі ідэй Рэфармацыі, але і кіраўнікамі іх практычнага ажыццяўлення. Закрываючы каталіцкія, а месцамі і праваслаўныя цэрквы на тэрыторыі сваіх уладанняў, яны пачалі ствараць шырокую сетку пратэстанцкіх абшчын. Так, ужо ў 50-х гг. абшчыны кальвінісцкага кірунку былі створаны ў Нясвіжы, Брэсце, Клецку. Крыху пазней явы ўзніклі ў Віцебску, Полацку, Мінску, Глыбокім, Гарадзеі, Заслаўі, Навагрудку, Оршы, Смаргоні, Шклове, Галоўчыне і іншых гарадах і мястэчках Беларусі.
Зразумела, што рэфармацыйныя ідэі не маглі не ўвасобіцца і ў тагачаснай літаратуры. У перыяд рэфармацыйнага руху, які ахапіў у сярэдзіне XVI ст. Вялікае княства Літоўскае, прыкметна ажывілася выданне рэлігійна-маральнай, царкоўна-дыдактычнай, вучэбнай і перакладной літаратуры. У гэтай шырокай плыні самай разнастайнай друкаванай прадукцыі ўзнікалі новыя віды і жанры спецыфічнай публіцыстыкі, абумоўленай характарам рэлігійнай барацьбы таго часу. Змяняўся характар літаратуры, якая стала выразніцай пэўных саслоўна-класавых інтарэсаў і тэндэнцый. Літаратура пашырала свой ідэйна-тэматычны дыяпазон і сферу эстэтычнага ўздзеяння. Яна пачала часцей звяртацца да фактаў рэчаіснасці і даваць ім ацэнку з пункту гледжання цвярозага розуму, прытрымліваючыся традыцый гуманізму эпохі Адраджэння. А гэта няўхільна вяло літаратуру да агульнанароднасці і дэмакратызацыі. Рацыяналістычны падыход да з'яў рэчаіснасці абумовіў узрастанне гуманістычных тэндэнцый у літаратуры. У некаторых творах таго часу адкрыта і смела ставіліся на парадак дня надзённыя пытанні сацыяльна-палітычнага і культурнага жыцця грамадства, рабіліся спробы крытычна асэнсаваць з'явы рэчаіснасці. Менавіта гэтымі фактарамі і былі абумоўлены ідэйныя пошукі літаратуры, якія вялі да пастаяннага сутыкнення ў ёй самых разнастайных, супярэчлівых пунктаў гледжання, часам узаемавыключальных. Ва ўмовах напружанай ідэалагічнай барацьбы за розумы і сэрцы людзей літаратура станавілася ўсё больш ваяўнічай і падкрэслена публіцыстычнай.
Нягледзячы на тое што Рэфармацыя ў Вялікім княстве Літоўскім па шэрагу прычын не змагла даць такіх рэальна адчувальных палітычных вынікаў, як у краінах Заходняй Еўропы, яна ўсё ж вылучыла на арэну грамадскага жыцця значную плеяду выдатных дзеячаў літаратуры і культуры. Заўважым, што Рэфармацыя ў Вялікім княстве Літоўскім не мела свайго чыста нацыянальнага характару. I гэта нядзіўна, паколькі прапаведнікамі яе ідэй тут выступалі прадстаўнікі розных краін і народаў. Адны з іх, напрыклад Пётр з Ганёндза (Гоняд), Павел з Візны, Якуб з Калінаўкі, Андрэй Волан, Лаўрэнцій Крышкоўскі, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і іншыя, былі мясцовымі дзеячамі. Другія прыбылі сюды з розных краін: Феадосій Касой — з Расіі, Марцін Чаховіц, Павел Гжэгаж і Ян Немаеўскі — з Польшчы, Ян Ліцыній Намыслоўскі — з Сілезіі, Георгій Бляндрата, Францыск Лісманіні, Фауст Соцын — з Італіі і г. д. Гэты стракаты нацыянальны склад прапаведнікаў ідэй Рэфармацыі ў пэўнай ступені накладваў адбітак на развіццё рэфармацыйнай публіцыстыкі Вялікага княства Літоўскага. Вострапалітычная па характары, яна не была чыста нацыянальнай і па форме, гэта значыць па мове, і ў гэтых адносінах несла пэўныя выдаткі, якія прывялі яе ўрэшце да звужэння той сацыяльнай базы, на якую Рэфармацыя магла б тут трывала абаперціся.
Найбольш яркімі прадстаўнікамі рэфармацыйнай думкі ў Беларусі сталі Сымон Будны і Васіль Цяпінскі.
ў выдатны паэт Мікола Гусоўскі, які стварыў у 1521–1522 гг. у Рыме на беларускім матэрыяле глыбока патрыятычную і высокама-стацкую паэму «Песня пра зубра», першы буйны твор рэнесансавага рэалізму ў беларускай літаратуры. 2. Францыск Скарына Францыск Скарына нарадзіўся каля 1490 г. у сям'і полацкага купца Лукі (Лукаша) Скарыны, які ўпершыню згадваецца ў дакументах 1492 г. пад імем Лукіян. ...
... вакол замка гандлёва-рамесны пасад пад аховай замкавых сцен. Замак з'яў-ляўся цэнтрам горада і галоўнай яго архітэктурна-будаўнічай дамінантай. Не быў выключэннем з гэтага правіла і Мінск, у якім у другой палове XVI ст. вызначаліся пяць асноўных раёнаў забудовы: 1) Замчышча, якое існавала ў раёне цяперашняй плошчы 8 Сакавіка. Мінскі замак быў пабу-даваны з дрэва, абгароджаны высокім земляным ...
... ўна накладвалі свой водціск на поводзіны простага чалавека таго часу. ЗАКЛЮЧЭННЕ Аналіз навукова-гістарычных крыніц по даследуемай намі тэме дазваляе зрабіць наступныя вывады. У другой палове XVI - XVII ст. на бeларускіх землях у цэлым завяршыуся працэс фарміравання i юрыдычнага замацавання рыс феадальнай сістэмы: выключнае права на валоданне зямлёй, асобыя саслоуныя прывілеі i абавязкі ...
... - ворагі царскай арміі і часцей за ўсё - ворагі праваслаўя. Што датычыцца грабяжу і насілля арміі на тэрыторыі праціўніка, то гэта было законам войнаў не толькі сярэднявечча, але і новага і навейшага часу. Спробы наступлення войск Рэчы Паспалітай на Беларусі і Украіне ў 1654 - 1655 гг. не ўдаліся. Летам 1655 г. руская армія атрымала піэраг перамог на Украіне, дайшла аж да Львова. На тэрыторыі ...
0 комментариев