4. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў. Крэўская ўнія
Пераважна дабрахвотны характар уступлення славянскіх зя-мель у ВКЛ абумовіў адносную іх аўтаномію ў агульнай дзяржаве. Да-лейшае развіццё грамадскіх і эканамічных адносін у краіне патрабава-ла ўдасканалення дзяржаўнага кіравання і пераадолення сепаратызму ўдзельных князёў. У ліку першых, хто павёў барацьбу за цэнтраліза-цыю вялікакняскай улады, быў Ягайла (1377-1392). Прызначэнне яго вялікім князеі пасла смерці Альгерда выклікала незадавальненне яго зводнага брата – Андрэя, які княжыў у Полацку. У 1381 г. супраць Ягайлы выступіў Кейстут і прымусіў яго адрачыся ад трона. Толькі на наступны год Ягайлу з дапамогай крыжакоў удалося аднавіць уладу. Узяты ў палон Кейстут быў задушаны ў Крэўскім замку, але за зброю ўзяўся яго сын Вітаўт. У выніку дынастычная барацьба ўскладніла праблему цэнтралізацыі дзяржаўнай улады. Ягайлу як вялiкага князя не прызнавалі Андрэй Полацкі, Вiтаўт Кейстутавіч і інш.
У той самы час кандыдатура Ягайлы стала сур’ёзна разглядацца ў якасці прэтэндэнта на польскі трон. У 1382 г. пасля смерці караля яго спадкаемцам заставалася непаўнагадовая дачка Ядзвіга. 14 жнiўня 1385 г. прыехаўшымі з Кракава ў Крэва пасламі з аднаго боку, а так-сама Ягайлам і яго братамi з другога, адбылося падпiсанне акта ўніі. Паводле яе, Ягайлу прапаноўваўся шлюб з Ядзвiгай і польскі трон. Неабходнымі ўмовамі надання акту юрыдычнай сілы прызнаваліся: прыняцце каталіцкай веры вялікім князем, яго братамі і сваякамі; вы-зваленне палонных палякаў. І нарэшце, што мела асаблiвую знач-насць, дагавор абавязваў вялікага князя «назаўсёды далучыць свае Лiтоўскiя i Рускiя землi да каралеўства Польскага».
Крэўская ўнiя была зацверджана ў 1386 г. пасля каталіцкага хры-шчэння Ягайлы, яго шлюбу з Ядзвiгай i урачыстай каранацыi у Кракаве. Ён набываў імя Ўладзіслаў і пачаў афiцыйна звацца «каралём Польшчы, вярхоўным князем лiтоўскiм i дзедзiчам рускiм». Вярнуў-шыся ў 1387 г. у Вiльню, новы кароль ажыццявiў хрышчэнне літоўскай знаці. Створанае ім каталіцкае біскупства з кафедрай у Вільні, надзялаляся багатымі ўладаннямі.
З юрыдычнага боку ўнія азначала iнкарпарацыю Вялікага княства Лiтоўскага і Рускага ў склад Кароны. Сваiм намеснiкам у княстве Ягайла пакiнуў брата Скiргайлу. Але зімой 1389 г. Вiтаўт, скарыстаў-шы незадавальненне баяр, распачаў барацьбу за вялікакняскі трон. У выніку 4 жніўня 1392 г. у Востраве, што непадалёк ад Лiды, паміж ва-рагаваўшымі бакамі было падпiсана пагадненне, на падставе якога ўлада ў ВКЛ пажыццёва перадавалася Вiтаўту (1392-1430) як «вялiка-му князю Лiтвы і пану i дзедзiчу зямель Русi». Хоць пасля прысягi на вернасць Ягайлу i Ядвiзе ён i заставаўся ў васальнай залежнасцi ад Польскага каралеўства, пагадненне 1392 г. надавала дзяржаве пэўную самастойнасць і спрыяла аднаўленню яе суверэнiтэту.
У студзені 1401 г. у Вільні былі падпісаны акты новай, Віленска-Радамскай уніі з Польскім каралеўствам. Яна прызнавала палітычную асобнасць ВКЛ, улада ў якім пажыццёва належала Вітаўту, а пасля яго смерці мусіла перайсці да Ягайлы ці ягоных пераемнікаў. Калі б бяз-дзетным памёр Ягайла, то польскі двор мусіў узгадніць кандыдатуру новага караля з Вітаўтам. Такім чынам, урэгуляванне ў ліку іншых пытання статусу ВКЛ здымала напружанасць паміж бакамі і спрыяла іх агульным інтарэсам. Яскравым прыкладам таго стала перамога над Тэўтонскім ордэнам пад час Грунвальдскай бітвы 1410 г.
Акт новай уніі быў прыняты ў кастрычніку 1413 г. на з'ездзе польскіх і літоўскіх паноў і баяр у Горадлі над Бугам. Ён прызнаваў, што як дзяржава ВКЛ захавае сваю асобнасць і пасля смерці Вітаўта. Літоўскія баяры абавязваліся не выбіраць нікога вялікім князем без згоды Ягайлы, а польская шляхта – не выбіраць новага караля без уз-гаднення з вялікім князем літоўскім. Вынікамі яе сталі – набыццё лі-тоўскай знаццю права распараджэння атрыманай у спадчыну зямлёй. Асобныя літоўскія феадалы былі набліжаны да знатных польскіх ро-даў атрымалі дазвол на карыстанне іх гербамі.
Праводзячы ўмацаванне вялікакняскай улады, Вітаўт не быў па-слядоўным. З аднаго боку, у барацьбе супраць сепаратызму ўдзель-ных князёў ён даручаў уладу сваім намеснікам. А з другога боку, ад-даючы перавагу каталіцкай шляхце, ён тым самым адхіляў ад удзелу ў кіраванні дзяржавай баярства ўсходняй яе часткі. Так, па падабенстве з адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаваннем Польшчы, у ВКЛ утвараліся Віленскае і Трокскае ваяводствы. Менавіта на каталіцкую знаць гэтых тэрыторый і распаўсюджваліся прывілеі Гарадзельскай уніі. Невыпадкова, што пасля яго смерці феадалы абодвух веравы-знанняў апынуліся ўцягнутымі ў грамадзянскую вайну 1430-1440 гг.
Абранне новым кіраўніком дзяржавы 13-гадовага Казіміра Яге-лончыка (1440-1492) здавалася кампрамісным варыянтам, тым больш, што праз 4 гады яму была прапанавана і польская карона. Палітычнай стабілізацыі паспрыяў прывiлей, выдадзены Казiмiрам у 1447 г., паво-дле якога князi, паны i баяры ўсяго ВКЛ, незалежна ад веравызнання, набывалі асабiстую недатыкальнасць, мелі права самастойна судзіць сялян і не выконвалі павiннасцей на карысць дзяржавы.
Такім чынам, ураўнанне ўсёй шляхты ў палітычных правах і іх значнае пашырэнне прадухіляла міжусобныя войны і спрыяла цэнтралізацыі дзяржаўнага кіравання.
... маскоўскага прыехаў спецыяльны пасол ад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Стараннямі імператара Максімільяна ды Васіля III была ўтворана ваенная кааліцыя еўрапейскіх дзяржаў супраць Вялікага княства Літоўскага і Кароны Польскай. Апроч Маскоўскай дзяржавы ды імперыі яе мелі скласці Данія, Брандэнбург, Саксонія, Валахія і Тэўтонскі ордэн. Тады ж у Маскве саюзнікі абмеркавалі праект падзелу Польшчы і Вялі ...
а калі яны ўсе даюць прыблізна аднолькавыя вынікі. Праблемай утварэння Вялікага княства Літоўскага займаліся і займаюцца не толькі даследчыкі розных спецыяльнасцей на Беларусі, але і ў Літве, і ў Полыпчы, і ў Расіі. Даўно вырашана пытанне аб месцазнаходжанні старажытнай Літвы з дапамогай археалагічных даследаванняў, якія лёгка пра-сочваюць межы распаўсюджання балцкіх і славянскіх культур. ...
... воласці на ўсходзе. У 1537 г. зноў было заклю-чана перамір'е на 5 гадоў да 25 сакавіка 1542 г. Яно працягвалася да самай Лівонскай вайны. Такімі былі асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў XIV–XVI стст. Як бачым, прыярытэты ў ёй мяняліся. У XIV ст. яно вяло напружаную барацьбу з нямецкімі ордэнамі і татарскімі ханствамі. У канцы XIV–XV ст. ВКЛ было занята адносінамі з ...
... працэсаў, якая прыводзіла да ўзвышэння новых груп зямельных уласнікаў за кошт страты прэстыжу папярэдніх. А гэта ў сваю чаргу адлюстроўвалася на развіцці палітычных інстытутаў і дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага, вызначала яго спецыфіку ў параўнанні з іншымі феадальнымі манархіямі. Ужо адзначалася, што ў сваім тэрытарыяльным афармленні Вялікае княства Літоўскае на сто з лішнім гадоў ...
0 комментариев