6. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй, набегамі ардынцаў і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай

З моманту з’яўлення ва Ўсходняй Еўропе манаска-рыцарскіх ордэнаў нямецкая экспансія на землі прусаў, куршаў, ліваў, эстаў і іншых плямёнаў пад выглядам іх хрысціянізацыі несла ў сабе пагрозу заваявання зямель ВКЛ. Актыўную барацьбу супраць крыжакоў вялi Міндоўг, Трайдзень, Вiцень. Асабліва напружаныя адносіны ВКЛ з крыжакамі ўзніклі пасля смерці Гедыміна. Барацьба з крыжакамі ад-бывалася з пераменным поспехам. Так, у 1363 г. крыжакі разграмілі вялікакняскае войска і захапілі Горадню. Са свайго боку Кейстут з 1345 па 1382 г. здзейсніў каля 30 паходаў у Прусію і 10 – у Лівонію.

Віленска-Радамская ўнія, акрамя іншага, паспрыяла кансалідацыі Польшчы і ВКЛ у барацьбе з немцамі. 15 ліпеня 1410 г. каля Грун-вальда супраць войска вялікага магістра Тэўтонскага ордэна Ўльрыха фон Юнгінгена Вітаўт выставіў каля 40 харугваў, у тым ліку 28 з бела-рускіх гарадоў, а таксама татарскую конніцу. Ягайла выставіў 51 ха-ругву і чэшскі атрад. Бітва скончылася поўным разгромам крыжакоў. Паводле Тарунскага міру, усе захопленыя імі гарады вярталiся ўла-дальнiкам, а Жамойць пераходзiла ў пажыццёвае ўладанне Вiтаўта.

У час, калі немцы каланізавалі Балтыйскае ўзбярэжжа, з мангольскіх стэпаў на Еўропу рухалася арда Чынгісідаў. У 1236 г. манголы разграмілі волжскіх балгар, а з 1237 – пачалі заваяванне Русі. Вяртаючыся з пераможнага еўрапейскага паходу, у канцы 1241-пачатку 1242 г. яны прайшлі далёка на поўдзень ад тэрыторыі сучаснай Беларусі. ВКЛ не мела такiх разбурэнняў, як шматлiкiя рускiя княствы. Некаторыя з іх дабрахвотна пераходзiлi у яго склад, каб пазбегнуць мангола-татарскага прыгнёту. А ўзмацнiўшыся, войскi ВКЛ маглi нават пры-пынiць заваёўнiкаў, як гэта адбылося ў 1362 г. на Сiнiх Водах. У да-лейшым князi ВКЛ iмкнулiся ўсталяваць з мангола-татарамi саюзныя адносiны, скiраваныя, у першую чаргу, супраць Маскоўскага княства як палiтычнага канкурэнта на мiжнароднай арэне. У 1392 г. Вітаўт вы-даў татарам прывілей на пасяленне ў межах дзяржавы. Плённыя адно-сiны ВКЛ з татарамi яскрава праявiлiся i у час Грунвальдскай бiтвы. Саюзнiцкую з татарамi палiтыку працягваў Казiмiр Ягелончык.

Другая палова ХV ст. характарызуецца пагаршэннем адносiн па-мiж ВКЛ i Крымскiм ханствам – колішняй часткай Залатой Арды. Са-юзнiк Масквы хан Менглi-Гiрэй здзяйсняў частыя набегi на паўднё-выя землi ВКЛ. У перыяд з 1500 па 1569 гг. беларускiя землi падвер-глiся 45 набегам. У 1505 г. заваёўнікі захапілі Менск i Навагародак і паланілі каля 100 тыс. жыхароў. У наступным, 1506 г. гетман ВКЛ М. Глiнскi у баi пад Клецкам разбiў татарскае войска i вызвалiў палон-ных. У далейшым асноўнай сiлай, якая стрымлiвала паходы татар на ВКЛ, стала казацкае войска Запарожскай Сечы.

У ХІV ст. другім пасля Вільні цэнтрам па «збіранні» рускіх зя-мель стала Масква. Карыстаючыся падтрымкай залатаардынскіх ха-наў, князь І. Каліта (1325-1340) далучыў некалькі суседніх княстваў. Каб не даць Маскве ўзмацніцца, ВКЛ аказвала дапамогу яе праціўні-кам, і асабліва Цвярскому княству, вядома ж, спадзеючыся на ўласнае дамінаванне ва ўсходнеславянскіх землях. Гедымін і яго нашчадкі шу-калі саюзу з Ноўгарадам, Псковам, Смаленскам, а Альгерд ажаніўся з цвярской князёўнай і на пэўны час узяў пад абарону ўсё княства, здзейсніўшы тры паходы на Маскву.

Пад канец княжання Альгерда Маскве ўдалося падпарадкаваць Цвер і прыпыніць актыўнасць ВКЛ. Узмацненне Масквы не выйшла з поля зроку новага князя ВКЛ Ягайлы, які абяцаў дапамогу хану Ма-маю ў яго барацьбе супраць Дзмітрыя Іванавіча пад час Кулікоўскай бітвы ў верасні 1380 г. Выкарыстоўваючы замацаваны дынастычным шлюбам саюз з Масквою, Вітаўт працягваў пашыраць свой уплыў на ўсходнія славянскія землі. Неўзабаве яму ўдалося падпарадкаваць Вязьму (1403) і Смаленск (1404), а з 1427 года ён нават усталяваў пра-тэктарат над Вялікім княствам Маскоўскім, дзе княжыў яго малалетні ўнук пад рэгенцтвам дачкі – Соф’і Вітаўтаўны.

Разам з тым у краіне існавала істотная баярская плынь, незадаволеная прапольскай арыентацыяй двара, распаўсюджаннем каталіцыз-му і нераўнапраўным становішчам праваслаўнай знаці. З другога боку, узрастанне магутнасці Масквы, якой у 1480 г. удалося канчаткова вы-зваліцца з-пад улады Залатой Арды, рабілася ўсё больш прывабным для гэтай часткі вышэйшага саслоўя ВКЛ. Невыпадкова, што ў 1481 г. тут адбылася спроба дзяржаўнага перавароту. Яго ўдзельнікі – князі Гальшанскi i Алелькавiч былi пакараны смерцю, Бельскi з Глiнскiм уцяклi у Маскву і паступілі на службу да Iвана III.

Князь ВКЛ Аляксандр Казiмiравiч не здолеў аказаць дзейснага ваеннага адпору Маскве i iмкнуўся ўладзiць вайну мiрнымi сродкамi. У прыватнасцi, ён адмовiўся ад падтрымкi варагаваўшых з Масквой Ноўгарада, Пскова, Цвяры, Разанi. Мiрнае пагадненне мусiла замацавацца дынастычным шлюбам: Аляксандр Казiмiравiч ажанiўся з дачкой Iвана III Аленай. Але ў 1500 г. баявыя дзеяннi аднавiлiся iзноў i амаль бесперапынна працягвалiся да 1537 года. Толькі за час баявых дзеянняў з 1501 па 1503 г. ВКЛ страцiла чвэрць сваiх тэрыторый, у тым лiку населеных беларусамi.

Новы цар Маскоўскі і ўсёй Русі Васіль ІІІ пасля смерці Аляксандра Казіміравіча (1506) спрабаваў праз сваю сястру Алену (удаву князя ВКЛ) падпарадкаваць усю дзяржаву Маскве. Абранне паны-радаю но-вага князя – брата Аляксандра, Жыгiмонта Казiмiравiча падштурхнула Маскву да новых ваенных паходаў супраць ВКЛ. Нягледзячы на зда-бытую гетманам К. Астрожскім перамогу пад Оршай у верасні 1514 г., дзяржава страціла Смаленск і многія ўсходнія землі. Перамiр’е, за-ключанае ў 1537 г., працягвалася крыху больш за 20 год. Асноўным рэгiёнам узброеных сутыкненняў абедзвюх дзяржаў з’яўлялiся тэры-торыi, якiя знаходзiлiся памiж iмi, у першую чаргу Cмаленшчына, Браншчына i iнш. Палітычнае процістаянне паміж дзяржавамі ўзмац-нялася рэлігійным.


Спіс выкарыстаных крыніц

1. 100 пытанняў i адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. i прадмова І. Саверчаны, З. Санько. – Мн., 1994.

2. Гісторыя Беларусі: Вуч. дапаможнік. / Пад рэд. А. П. Ігнаценка. – Мн., 1994.

3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. – Мн., 1993-2003.

4. Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / М.Я. Сяменчык – Мн., 2009 г.

5. Гісторыя Беларусі: у 2-х ч. Ч.1. Са старажытных часоў да канца ХVІІІ ст.: Курс лекцый / І.П.Крэнь, І.І.Коўкель і інш. – Мн., 2000.

6. Гісторыя Беларусі: у 2-х ч. / Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – Мн., 1998.


Информация о работе «Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 34447
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
87831
0
0

... маскоўскага прыехаў спецыяльны пасол ад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Стараннямі імператара Максімільяна ды Васіля III была ўтворана ваенная кааліцыя еўрапейскіх дзяржаў супраць Вялікага княства Літоўскага і Кароны Польскай. Апроч Маскоўскай дзяржавы ды імперыі яе мелі скласці Данія, Брандэнбург, Саксонія, Валахія і Тэўтонскі ордэн. Тады ж у Маскве саюзнікі абмеркавалі праект падзелу Польшчы і Вялі ...

Скачать
40131
0
0

а калі яны ўсе даюць прыблізна аднолькавыя вынікі. Праблемай утварэння Вялікага княства Літоўскага займаліся і займаюцца не толькі даследчыкі розных спецыяльнасцей на Беларусі, але і ў Літве, і ў Полыпчы, і ў Расіі. Даўно вырашана пытанне аб месцазнаходжанні старажытнай Літвы з дапамогай археалагічных даследаванняў, якія лёгка пра-сочваюць межы распаўсюджання балцкіх і славянскіх культур. ...

Скачать
18240
0
0

... воласці на ўсходзе. У 1537 г. зноў было заклю-чана перамір'е на 5 гадоў да 25 сакавіка 1542 г. Яно працягвалася да самай Лівонскай вайны. Такімі былі асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў XIV–XVI стст. Як бачым, прыярытэты ў ёй мяняліся. У XIV ст. яно вяло напружаную барацьбу з нямецкімі ордэнамі і татарскімі ханствамі. У канцы XIV–XV ст. ВКЛ было занята адносінамі з ...

Скачать
17409
0
0

... працэсаў, якая прыводзіла да ўзвышэння новых груп зямельных уласнікаў за кошт страты прэстыжу папярэдніх. А гэта ў сваю чаргу адлюстроўвалася на развіцці палітычных інстытутаў і дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага, вызначала яго спецыфіку ў параўнанні з іншымі феадальнымі манархіямі. Ужо адзначалася, што ў сваім тэрытарыяльным афармленні Вялікае княства Літоўскае на сто з лішнім гадоў ...

0 комментариев


Наверх