2. Беларусь у вайне 1812 г.
Напрыканцы ХVІІІ – пачатку ХІХ стагоддзя ўвага міжнароднай супольнасці была прыцягнута не толькі да падзелаў РП, але і да імклівага росту магутнасці Францыі на чале з Напалеонам Банапартам. Заснавальнік новай імператарскай дынастыі і таленавіты ваеначальнiк Напалеон І здолеў падпарадкаваць сабе ўсю Заходнюю Еўропу, за выключэннем Англii. Паводле Тыльзіцкага міру (1807) Францыя ў абмен на ўдзел Расіі ў блакадзе англічан перадала ёй Беласточчыну.
З польскіх зямель, адваяваных у Прусiі, па загаду Напалеона было створана падпарадкаванае яму Варшаўскае герцагства на чале з саксонскім каралём Фрыдрыхам Аўгустам. Пасля вызвалення польскіх зямель зпад аўстрыйскай акупацыі тэрыторыя герцагства ўзрасла са 103 да 155 тыс. км², насельніцтва – з 2, 6 да 4, 3 млн чал., а само яно ператварылася ў плацдарм для падрыхтоўкi нападу на Расiю. На гэты шлях Напалеона штурхала польская шляхта, спадзеючыся на аднаўленне РП. У складзе французскай армii палякi сфармiравалi цэлы корпус (60–70 тыс. чал.) на чале з генералам Ю. Панятоўскiм. Ваяўнічыя настроi шляхты Герцагства Варшаўскага падзялялі Пацы, Радзiвiлы, Сапегі, якія пражывалі на Беларусі.
Са свайго боку Аляксандр І быў прыхільнікам дыпламатычнага шляху вырашэння ўсіх спрэчных пытанняў. Але сумесныя расiйскафранцузскiя перагаворы не здолелi прадухiлiць наспелага ваеннага сутыкнення. Напалеон здолеў сканцэнтраваць на мяжы з Расіяй 600тысячнае войска, у якое, акрамя французаў, мабілізаваў салдат з заваяных ім краін. 10 чэрвеня 1812 г. Францыя аб’явiла вайну Расii, 12 чэрвеня яе армiя ў колькасцi 300 тыс. чал. фарсiравала Неман у раёне Коўна. Ужо 16 чэрвеня ёю без бою была захоплена Вiльня, праз 10 дзён – Мiнск. Напрамкi магчымага наступлення заваёўнікаў прыкрывалiся трыма рускiмi армiямi. У іх ліку I армiя (120 тыс. чал.) на чале з генералам Барклаем дэ Толi, якая размяшчалася ў Літве; II армiя (каля 50 тыс. чал.) на чале з генералам Баграцiёнам – на Беларусі; ІІІ армiя (44 тыс. чал.) на чале з генералам Тармасавым – на Валыні.
Звычайна Напалеон iмкнуўся разбiць варожыя сiлы ў адной або ў некалькiх бiтвах, а затым прад’яўляў праціўніку свае ўмовы міру. У выпадку з Расіяй гэтая добра апрабаваная тактыка сябе не апраўдала, бо рускія арміі адступалі ўглыб краіны. На тэрыторыi Беларусі моцныя ар’ергардныя баi адбылiся пад Клясцiцамi, Мiрам, Салтанаўкай. 45 жнiўня пад Смаленскам Напалеон выйграў першую буйную бiтву, але войскі рускiх яшчэ ўяўлялі грозную сілу. Іх баявы дух узрос, калі галоўнакамандуючым быў прызначаны генерал М. I. Кутузаў.
26 жнiўня 1812 г. пад Барадзіно адбылася генеральная бітва з удзелам 134 тыс. французскіх і 155 тыс. рускiх салдат і афіцэраў. Абодва бакі панеслі велізарныя страты, адпаведна, каля 50 тыс. забiтых i параненых французаў і 46 тыс. рускiх. Гэта была першая бiтва, у якой Напалеон не перамог, але наступальная ініцыятыва заставалася за ім. Рада рускага камандавання, якая адбылася ў с. Філі, прыняла нялёгкае рашэнне ў мэтах захавання арміі адступіць і аддаць ворагу старажытную сталіцу без бою. 2 верасня пачалася французская акупацыя спаленай і амаль пазбаўленай жыхароў Масквы.
На акупіраванай тэрыторыі Беларусі французы ў кантакце з мясцовай шляхтай паспрабавалі ўсталяваць пэўныя ўладныя структуры. Яшчэ ў чэрвені, жыхары Вільні сустракалi Напалеона як вызвалiцеля. За яго абяцанне аднавiць ВКЛ шляхта абавязалася сфармiраваць 100тысячнае войска, а таксама забяспечваць французаў прадуктамі i фуражом. 1 лiпеня быў абвешчаны загад аб стварэннi у Вільні Часовага ўрада ВКЛ з падуладнымі яму Вiленскай, Гродзенскай і Мiнcкай губернямі, а таксама Беластоцкай вобласцi. Неўзабаве тут адбыўся адмiнiстрацыйны падзел паводле французскага ўзору.
Функцыi палiтычнага кiраўнiка ўрада ўскладалiся на iмперскага камiсара Бiньёна. Ваенная ўлада (а са жнiўня – старшынства ў Часовым урадзе) ускладалася на генералгубернатара Лiтвы Гагендорпа.
У лiпенi вайсковая камiсiя Часовага ўрада на чале з А. Сапегам прыступiлася да стварэння мясцовых узброеных сiл. Пяхота фармiравалася з рэкрутаў, а шляхта забяспечвала iх адзеннем i запасам прадуктаў. З цягам часу ў войску ВКЛ было сабрана каля 15 тыс. пяхоты і вершнікаў. У склад войска ўвайшоў лёгкі кавалерыйскі полк са шляхецкай i студэнцкай моладзi, артылерыйская батарэя, эскадрон беларускiх татар. Князь Д. Радзiвiл за свой кошт сфарміраваў полк уланаў у 3 тыс. чалавек. Ён жа быў прызначаны шэфам жандараў. У мэтах аховы парадку ў Магілёве быў створаны атрад стражы з 400 чал.
Галоўнай задачай акупацыйных (ваенных i грамадзянскiх улад) было харчовае i фуражнае забеспячэнне напалеонаўскай арміі. З цягам часу рэалiзацыя яе набыла гвалтоўныя рабаўнiцкiя формы. У вынiку шматлiкае гарадское насельнiцтва (Вiльнi, Вiцебска) сутыкнулася з голадам. У адказ на злоўжыванні французскiх фуражыраў сяляне сталі брацца за зброю. Асаблiвай актыўнасцю вызначылiся жыхары в. Трасцянкі Iгуменскага пав., якiя стварылi партызанскi атрад i ваявалi супраць ворага, а таксама супраць шляхты, якая яму дапамагала. Такiя ж партызанскiя атрады былi створаны сялянамi вёсак Стараселле, Мажаны, Ясмоны Барысаўскага і Жарцы Полацкага паветаў.
Узяўшы Маскву, Напалеон не дачакаўся прапаноў аб мiры. У той час, як яго армiя галадала і разам з дысцыплінай губляла кіраванне, рускае войска ў Таруцiна папаўнялася жывой сілай, боезапасам і прадуктамi. Руская армія не дапусцiла французскага пранiкнення ў паўднёвыя раёны краіны, прымушаючы акупантаў адступаць па імі ж разбуранай смаленскай дарозе ва ўмовах лютага марозу i голаду. Асобыя часці і групы вайскоўцаў падвяргаліся нападам казацкіх фарміраванняў і партызанскіх атрадаў. Склады харчавання ў Смаленску былі разрабаваны першымі салдатамі, якія дасягнулі горада. Правіянт і фураж, назапашаныя акупантамі і іх наймітамі ў Мінску і Віцебску, былі захоплены войскамі Вітгенштэйна і Чычагава.
Спроба рускiх палкаводцаў акружыць рэшткi французаў у раене Мiнска i Барысава поўнасцю не ўдалася, але 1416 лiстапада пры пераправе праз Бярэзiну французаў спасцігла сапраўдная катастрофа: да 30 тыс. чалавек тут знайшлі сабе магілу. 23 лiстапада ў Смаргонi Напалеон пакінуў войскі і з’ехаў у Парыж.
Пасля Маладзечна супрацiўленне французаў амаль перапынiлася. Беларускае войска неахвотна замагалася на баку Напалеона. Іх спроба спыніць рускіх пад Слонiмам і Вільняй скончыліся вялікімі для сябе людскімі стратамі. Рэшткi ацалелай беларускай пяхоты адыйшлi разам з Ю. Панятоўскiм у Польшчу i Прусiю.
Такім чынам, «Вялікая Французская армія» перастала існаваць. Рускія войскі страцілі каля 200 тыс. салдат. На Беларусі ахвярамі вайны стаў кожны чацвёрты жыхар, асабліва гараджане, колькасць якіх зза голаду і хвароб зменшылася ўдваяутрая. Нягледзячы на страты і разбурэнні, царскі ўрад не змяншаў цяжар павіннасцей з сялян. Разлік сялян на скасаванне прыгону пасля вайны не спраўдзіўся.
У пачатку 1813 г. руская армія перайшла дзяржаўную мяжу і рушыла на Францыю. Напалеон спрабаваў узяць рэванш за няўдалую рускую кампанію, але быў канчаткова разбіты пад Ватэрлоа.
1 кастрычніка 1814 г. у Вене адкрыўся кангрэс еўрапейскіх манархаў, каб вызначыць пасляваенныя граніцы на карысць саюзнікаў – пераможцаў напалеонаўскай Францыі. Так, паводле падпісанага 9 чэрвеня 1815 г. «Заключнага акту», Герцагства Варшаўскае пераходзіла да Расii. Хоць Аляксандр I абвяшчаў сябе «каралем польскім», палякі набывалі так званую «канстытуцыйную хартыю» і разам з ёй істотную аўтаномію. Кіраванне Царствам Польскім здзяйсняў Адміністрацыйны савет на чале з братам імператара Канстанцінам.
Такім чынам, з разгромам войск Напалеона другая пасля паўстання Т. Касцюшкі спроба палякаў аднавіць сваю дзяржаўнасць пацярпела няўдачу. Нягледзячы спрыяльныя для польскай шляхты ўмовы далейшага ўнутрыпалітычнага існавання Польшчы, ідэя аднаўлення незалежнай, у межах 1772 г. РП заставалася непарушнай
... і чаляднікі, вучні майстроў, найміты, хатняя прыслуга. Усе яны належалі да разраду «чорных людзей». Нарэшце існавала сацыяльная група гарадскіх нізоў – «гульцяёў», «людзей лёзных» і інш., якія існавалі за кошт выпадковых заробкаў або жабрацтва. Прававое гарадскіх нізоў нагадвала становішча феадальназалежных людзей. Адрозненне заключалася толькі ў тым, што чаляднік і вучні маглі пайсці ад свайго ...
... ўрапейскі ўзровень. 5 Развіццё транспарту, унутранага і знешняга гандлю, фінансава-крэдытнай сістэмы Развіцце інфраструктуры Беларусі прама залежала ад поспехаў у развіцці прамысловасці і стратэгічнага палажэння края ў Расійскай імперыі. Будаўніцтва чыгунак у пачатку стагоддзя ішло больш павольна, чым у папярэдні перыяд. Быў пабудаваны адрэзак Пецярбургска-Адэскай дарогі ад Віцебска да Жлоб ...
... з’явай у культурным жыцці Беларусі ў ХІХ ст. стала фарміраванне беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы, што абумовіла паступовую кансалідацыю духоўных сіл народа і фарміраванне беларускай нацыі. 7. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне пачатку ХХ ст. Эканамічны ўздым Расійскай імперыі, які назіраўся ў пачатку ХХ ст., стварыў магчымасць для вырашэння шэрагу ўрадавых ...
... лірыкі ўласцівыя глыбокія патрыятычныя пачуцці, асведамленне непахіснасць кроўна-роднасных сувязяў, высокамастацкая форма. Ў гістарычных і сацыяльна-бытавых песнях XVI-XVIII стст. выражаўся народны пратэст супраць феадальнага прыгнёту. У канцы XVI - сярэдзіне XVII стст. ў беларускім песенным фальклоры становіцца асабліва заўважнай казацкая тэма. Перамозе запарожскіх казакаў Севярына Налівайка ...
0 комментариев