Фарміраванне беларускай нацыі
ЗМЕСТ
1. Этнічная і канфесійная структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі
2. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі
3. Развіццё асветы
4. Станаўленне беларусазнаўства
5. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры
6. Выяўленчае мастацтва і архітэктура
7. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне пачатку ХХ ст.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Этнічная і канфесійная структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі
Пасля падзелаў РП у этнічнай і канфесійнай структуры на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі адбыліся пэўныя змены. У адпаведнасці з увядзеннем так званай «мяжы яўрэйскай аселасці» і высяленнем яўрэяў з сельскай мясцовасці іх доля ў гарадскім і местачковым насельніцтве колькасна пераважыла ўсе іншыя нацыянальныя пласты. У складзе Расійскай імперыі беларусы пражывалі ў межах Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай, Гродзенскай і Віленскай губ. У сярэдзіне ХІХ ст. іх налічвалася 2 726 тыс. З другой паловы ХІХ ст., асабліва пасля паўстання 1863 г., на Беларусі ўзмацніўся прыток рускага элементу (чыноўнікаў, настаўнікаў, памешчыкаў, святароў).
Пад час правядзення ў 1897 г. першага ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі, яго нацыянальная прыналежнасць вызначалася па роднай мове. У выніку пражыванне беларусаў (5 711 тыс.) выявілася не толькі ў 5 азначаных, але (303 тыс.) і ў сумежных з імі Чарнігаўскай, Ковенскай, Смаленскай губ. Агульная колькасць насельніцтва Беларусі складала 6 500,2 тыс. чалавек, з іх 655,2 тыс. (10,1 %) пражывала ў гарадах і 5 845,1 тыс. (89, 9 %) – у вёсках і мястэчках. За другую палову ХІХ ст. яно вырасла на 93,5 %, нават больш, чым у сярэднім па Еўрапейскай Расіі. Асабліва імкліва ўзрастала гарадское насельніцтва гандлёва-прамысловых і чыгуначных цэнтраў (Мінск, Віцебск, Гомель, Гродна, Брэст). Доля беларусаў сярод гараджан дасягала 14, 5%, а на вёсцы – каля 80% .
З 492,9 тыс. чалавек (5,8 % ад усяго насельніцтва), якія назвалі рускую мову сваёй роднай, 37,5 % пражывалі ў гарадах і 62,5 % - у мястэчках і вёсках. Найбольшыя рускія дыяспары існавалі ў губернскіх і асобных павятовых цэнтрах. Доля рускага насельніцтва ў гарадах складала 17,7, а ў сельскай мясцовасці – 4, 4 %. У сваёй масе рускія з’яўляліся чыноўнікамі, ваеннаслужачымі, памешчыкамі, і святарамі.
Колькасць палякаў складала 424,2 тыс. чалавек або 5,0 % ад усіх жыхароў беларускіх губерняў. У гарадах іх удзельная вага складала 11, 8 %, у вёсках і мястэчках – 4, 0 %. Чацвёртая частка палякаў належала да дваранства, галоўным чынам да дробнапамеснай шляхты.
З 1 202 тыс. яўрэяў (14,1 % ад усяго насельніцтва Беларусі) 53, 9 % жылі ў мястэчках і 46,1 % - у гарадах. Адпаведна і мястэчкі, і гарады па этнічнаму складу з’яўляліся пераважна яўрэйскімі.
У канцы XIX ст. у беларускіх губернях пражывала 13 570 мусульман (у тым ліку 3,9 тыс. – вайскоўцаў, прызваных з Паволжжа) з іх 9,2 тыс. роднай мовай назвалі татарскую. Карэнныя беларускія татары канцэнтраваліся ў Мінску і Навагрудку, а таксама Слуцкім, Навагрудскім і Ігуменскім паветах. Іх адносна невялікая колькасць тлумачылася значнымі асіміляцыйнымі працэсамі. Тым не менш, татарам удалося захаваць мусульманскую веру і самабытную культуру.
Такім чынам, у канцы ХІХ ст. этнічнай сітуацыі на тэрыторыі Беларусі былі ўласцівы канцэнтрацыя прадстаўнікоў «тытульнай нацыі» у весцы, а яўрэяў як буйнейшай нацыянальнай меншасці – у гарадах і мястэчках. Палякі і рускія, прыкладна раўнамерна прадстаўленыя ў гарадах і сельскай мясцовасці, у адрозненні ад беларусаў, мелі выразную нацыянальную самаідэнтыфікацыю. І рускія, і палякі не лічылі беларусаў асобным этнасам, а самі яны па розных прычынах не надавалі гэтаму пытанню належнай увагі.
Не вылучаліся беларусы і асаблівай набожнасцю. Праблема іх веры больш займала рускую і польскую эліту. Так, Кацярына ІІ зрабіла шмат для таго, каб аднавіць на тэрыторыі Беларусі былую магутнасць праваслаўнай царквы. Пасля канчатковага далучэння Беларусі да Расіі (1795) тут дзейнічала Мінская і Літоўская епархія з 200 прыходамі. Пры гэтым, па волі Імператрыцы, усіх усіх уніятаў, якія складалі асноўную масу вернікаў-беларусаў (каля 70%) і аб’ядноўваліся ў 862 прыходы, сталі прымусова пераводзіць у праваслаўе. Толькі пасля яе смерці Павел І прыпыніў гвалт і вярнуў беларусаў да іх канфесіі. Планы Кацярыны ажыццявіліся пры ўдзеле яе ўнука – Мікалая І, які ў 1839 г. падтрымаў ініцыятыву ўніяцкага архіепіскапа Я. Сямашкі аб далучэнні ўніяцкай паствы да праваслаўя.
На пачатку ХІХ ст. колькасць каталіцкіх прыходаў павялічылася з 69 (1773) да 231 (1823). На тэрыторыi Лiтвы i Беларусi дзейнiчала 4 бiскупствы – Вiленскае, Магiлёўскае, Мiнскае, Ковенскае. Але пасля дзвюх хваль русіфікацыі, якія адбыліся пасля паўстанняў 1830-1831 і 1863-1864 гг., часу праваслаўная рэлігія ператваралася ў адзіную дзяржаўную рэлігію з наданнем яе служыцелям шматлікіх ільгот і пераваг у параўнанні са святарамі іншых канфесій. Яна ж з’яўлялася складовай часткай дзяржаўнай ідэалогіі.
На працягу стагоддзяў захоўвалі сваю мусульманскую рэлігію беларускія татары. На сродкі вернікаў у 1900 г. у Мінску была пабудавана мураваная мячэць.
Пасля выдання ў 1905 г. царскага ўказу аб верацярпімасці ў Расійскай імпэрыі больш за сто тысяч вернікаў перайшлі ў каталіцтва. Але па-ранейшаму дыскрымінаванымі ў правах заставаліся стараверы, баптысты, некаторыя іншыя пратэстанты, а таксама іудзеі.
... у якой было выдадзена асабліва многа розных па зместу кніг, у апошні перыяд свайго існавання выдавала больш лацінічных кніг, чым кірыліцкіх. 2. Асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця беларускай тэрміналогіі Да ліку фактараў, якія садзейнічалі фарміраванню як беларускай мовы наогул, так і тэрміналагічнай лексікі ў XIV—XVII стст., можна аднесці, па-першае, тое, што з другой палавіны XIV ...
... заходней ракі Майн. Пасля перамогі Прусіі над Францыяй і абвяшчэння 18 студзеня 1871 г. Германскай імперыі ў яе склад увайшлі і астатнія германскія дзяржавы. Асноўныя прыкметы і ўмовы станаўлення беларускай нацыі Нацыя – гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, ...
... Берн, Капенгаген, маючы дзяржаўныя пашпарты. Існаванне БНР аказала ўздзеянне на працэс утварэння беларускай рэспублікі на рэвалюцыйна-класавай аснове. 7. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйна-класавай аснове. Утварэнне БССР Пасля перамогі бальшавікоў у барацьбе за ўладу, у тым ліку на Беларусі і Заходнім фронце, частка былых членаў БСГ (грамадоўцаў) пайшла на супрацоўніцтва з ...
... не дарасла да асэнсавання сваiх асобных да расiйскай рэчаiснасцi цi польскай iдэi дзяржаўна-палiтычных iдэалаў i, натуральна, не бачыла неабходнасцi ў iх абгрунтаваннi з боку iнтэлiгенцыi. Адна з асаблiвасцяў фарміравання беларускай iнтэлiгенцыi — гэта страта пераемнасцi памiж рознымi яе пакаленнямi з-за прычын перш за ўсё палiтычнага характару (рэпрэсii ў сувязi з актыўным удзелам яе прадстаў ...
0 комментариев