4. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы
Згодна з Рыжскім дагаворам да Польшчы адыйшлі землі Заходняй Беларусі плошчай больш за 112 тыс. км кв. У адпаведнасці з польскім адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем тут былі ўтвораны Беластоцкае, Віленскае, Навагрудскае і Палескае ваяводствы. Паводле перапісу 1931 г., тут пражывала 4, 6 млн чал., з якіх 65% з’яўляліся беларусамі. Канстытуцыя 1921 г. дэкларавала ўсім жыхарам роўныя правы і свабоду. На справе беларусы трапілі ў становішча «нацыя-нальных меншасцяў» і былі вырачаны на паступовую паланізацыю.
Свядомыя беларусы аб’ядноўваліся ў партыі і грамадскія аргані-зацыі з мэтай абароны сваіх правоў. Іх памяркоўная плынь групавала-ся вакол БНК з цэнтрам у Вільні. За праграму нацыянальнага адра-джэння парламенцкімі сродкамі выступалі беларускія сацыял-дэма-краты і ліберальная партыя хрысціянскіх дэмакратаў (БХД).
У той самы час БПС-Р пад кіраўніцтвам П. Бадуновай, Г. Мамонькі, А. Цвікевіча і інш. паставіла на мэце прымусіць польскі ўрад ад анексіі Заходняй Беларусі і распачала ўзброеную барацьбу. Іх частка эвылучылася ў Беларускую Рэвалюцыйную арганізацыю (БРА) і ства-рыла шэраг падпольных груп у Вільні, Навагрудку, Пружанах, Барана-вічах, Слоніме Нясвіжы, Лідзе, Валожыне, усяго каля 6 тыс. чалавек
У гэты ж час на Палессі, Віленшчыне і Навагрудчыне сталі дзейнічаць партызанскія атрады, перакінутыя сюды з БССР, на чале з К. Арлоўскім, С. Ваўпшасавым, В. Каржом і інш.).
У кастрычніку 1923 г. утварылася Камуністычная партыя Заход-няй Беларусі (КПЗБ) як аўтаномная частка Кампартыі Польшчы. У склад яе ЦК КПЗБ увайшлі С. Мілер, С. Дубовік, А. Буксгорн, С. Мер-тэнс і Тамашэўскі (Стары). У тым жа 1923 г. камуністамі сталі больш за 200 членаў БРА, у тым ліку – I. Лагіновіч, А. Канчэўскі, А. Капуцкі, якія былі кааптаваны ў ЦК. Аўтарытэт партыі з яе лозунгамі ўсталя-вання народнай улады, ліквідацыі буржуазна-памешчыцкага ладу, уз’яднання з БССР і інш. імкліва ўзрастаў. Так, пад час стварэння ў ёй налічвалася 528 чал., у канцы 1924 – 2 296, канцы 1927 – 3 254, да па-чатку 1930-х – каля 4 тыс чал. Беларускія камуністы выдавалі свае га-зеты – «Чырвоны сцяг» і «Бальшавік».
У студзені 1924 г. адбылося ўтварэнне Камуністычнага саюзу моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ) як аўтаномнай часткі камсамола Польшчы. Членамі яго ЦК з’яўляліся В. Харужая, С. Прытыцкі і інш. КСМЗБ меў магчымасць выдаваць свае газеты «Малады камуніст», «Малады змагар», «Маладая гвардыя», «Голас моладзі» і інш..
Ва ўмовах узросшага тэрору ўлад народ не выказаў моцнай пад-трымкі партызанам, таму было прынята рашэнне замест узброенай ба-рацьбы больш актыўна выкарыстоўваць легальныя, у тым ліку парла-менцкія сродкі. Так, падчас выбарчай кампаніі 1922 г. беларусы атры-малі 11 месцаў (са 444) у сейме і 3 месцы (са 111) у сенаце. 24 чэрве-ня 1925 г. дэпутаты Б. Тарашкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі, П. Валошын і П. Мятла стварылі пасольскі клуб пад назвай «Беларуская сялянска-работніцкая Грамада». У наступным годзе БСРГ пад старшынствам Б. Тарашкевіча пачала выступаць як палітычная партыя. Паводле абве-шчанай 15 мая 1926 г. праграмы, яна, па сутнасці, устала на платфор-му забароненай уладамі КПЗБ. Органамі БСРГ з’яўляліся газеты "Жыццё беларуса", "Беларуская ніва", "Беларуская справа" і інш.
Неўзабаве пасля прыходу да ўлады Ю. Пілсудскага, 21 сакавіка 1927 г. па абвінавачанні ў падрыхтоўцы ўзброенага паўстання дзей-насць БСРГ была забаронена. Яе кіраўнікі і актывісты былі асуджаны да катаргі і турэмнага зняволення.
У пачатку 1928 г. пад час чарговых парламенцкіх выбараў за бе-ларускіх кандыдатаў прагаласавала 26 % выбаршчыкаў Заходняй Бе-ларусі. Дэпутаты сейма I. Дварчанін, I. Гаўрылік, А. Стагановіч ства-рылі беларускі пасольскі клуб "Змаганне за інтарэсы сялян і рабочых", які фактычна стаў парламенцкай фракцыяй КПЗБ. Невыпадкова, чле-ны клубы былі абазваны «агентурай Камінтэрна». У 1931 г. суд пры-гаварыў яго кіраўнікоў да турэмнага зняволення. У 1934 г. урад пры-няў закон "Аб ізаляцыі грамадска-небяспечных элементаў", на падста-ве якога ў 1934 г. быў створаны Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны ла-гер. За пяць гадоў існавання праз яго прайшлі больш за 10 тыс. зняво-леных, у тым ліку членаў КІІЗБ і КСМЗБ.
У 1935 г. была прынята новая Канстытуцыя, якая замацавала ан-тыдэмакратычны з прыкметамі фашызму рэжым. У адказ на ІІ з’ездзе КПЗБ выказаліся за ўтварэнне антыфашысцкага Народнага фронту на аснове барацьбы за дэмакратычныя свабоды, за школу на роднай мове і за вырашэнне сацыяльна-эканамічных праблем. Было прынята ра-шэнне пашырыць кантакты з БХД, польскімі і яўрэйскімі партыямі працоўных. Дзякуючы выступленню рабочых Заходняй Беларусі і ўсёй Польшчы, у 1936 г. удалося выратаваць жыццё С. Прытыцкага, асуджанага на смерць за замах на правакатара.
У цэлым вынікі барацьбы для беларускіх нацыянальных сіл заставаліся нязначнымі, у асноўным, па прычыне адсутнасці адзінай тактыкі беларускіх арганізацый. Быў час, калі КПЗБ па ідэйных меркаваннях не жадала супрацоўнічаць з нацыянальнымі арганізацыямі. Не апошнюю ролю ў паслабленні гэтага руху адыграла і сталінскае кі-раўніцтва Камінтэрна, якое ў 1937 г. санкцыянавала роспуск КПЗБ па абвінавачанні ў супрацоўніцтве з дэфензівай.
Між тым цяжкое эканамічнае становішча беларускіх працоўных стварала аб’ектыўную перадумову для іх рэвалюцыйнай барацьбы. Так, удзельная вага прамысловасці Заходняй Беларусі ў Польшчы складала 3% ад агульнай, а колькасць занятых рабочых – 4, 9%. Цяж-кое матэрыяльнае становішча штурхала рабочых на стачачную ба-рацьбу. Напачатку 1930-х гг. хваля забастовак ахапіла прадпрыемствы ваяводскіх і буйнейшых павятовых гарадоў. Так, больш за 4 месяцы зімы 1932-1933 гг. цягнулася забастоўка 7 тыс. рабочых Белавежскай пушчы. Але перамен да лепшага не прадбачылася. Заходняя Беларусь па-ранейшаму заставалася рынкам таннай рабочай сілы для вяліка-польскай эканомікі і рынкам збыту яе тавараў.
У сельскай гаспадарцы Заходняй Беларусі было занята каля каля 80% насельніцтва. У адрозненні ад БССР, зямля заставалася ў пры-ватнай уласнасці з захаваннем парадкаў, уласцівых феадальнаму гра-мадству, і найперш буйное памешчыцкае землеўладанне. Так, 3 866 памешчыкаў валодалі 4 209 584 га, з якіх толькі князю Радзівілу на Століншчыне належала 155 200 га.
З другога боку аграрныя адносіны ў Заходняй Беларусі характарызаваліся, сялянскім малазямеллем. Акрамя дзяржаўных падаткаў ся-ляне павінны былі выконваць шарваркі – працу па пракладцы дарог, будаўніцтву і рамонту мастоў і інш. Асобную групу складалі батракі.
Польскі ўрад усведамляў неабходнасць аграрнай рэформы як у эканамічных, так і палітычных мэтах. Належала не толькі зняць сацыяльную напружанасць у беларускай вёсцы, але і забяспечыць прысутнасць польскага элемента на «крэсах всходніх». Адным з напрамкаў рэформы з’яўлялася «парцэляцыя» – продаж частак дзяржаўных і па-мешчыцкіх зямель у выглядзе ўчасткаў (парцэл) памерам ад 2 да 20 га. Іх пакупнікамі па льготных цэнах рабіліся польскія каланісты – асаднікі з ліку ўдзельнікаў польска-савецкай вайны 1919–1920 гадоў.
31 ліпеня 1923 г. выйшаў закон аб «камасацыі», якая прадугле-джвала ўпарадкаванне сялянскіх гаспадарак шляхам ліквідацыі цераспалосіцы і сумесных з панамі ўладанняў (сервітутаў), з далейшым звя-дзеннем зямель у адзін участак і перасяленнем на хутар. У выніку да 1939 г. на хутарах рассялілася каля 70% сялянскіх гаспадарак.
Да 1938 г. 115, 7 тыс. сялянскіх гаспадарак былі пазбаўлены права карыстацца сервітутамі. У выніку за памешчыкамі засталося 3/4 плошчаў такіх зямель, а сялянам – 1/4 (або грашовая кампенсацыя).
азам з эканамічнымі мэтамі ўрад спрыяў замацаванню на "усход-ніх крэсах" этнічных палякаў – асаднікаў, варожа настроеных супраць Савецкай улады. Да 1939 г. у Заходняй Беларусі пасялілася каля 10 тыс. асаднікаў занялі важнейшыя пасады ў органах мясцовай улады, у паліцыі, у службах аховы лясоў і г.д.
Аграрная рэформа не вырашыла асноўных праблем беларускай вёскі. Буйное памешчыцкае землеўладанне засталося непарушным. Заможныя сялянскія і асадніцкія гаспадаркі складалі крыху больш за 6, серадняцкія – 23, бядняцкія – каля 70 %. Становішча сялян усклад-нялася падатковым прэсам. Да 1931 памер падаткаў узрос у параўнан-ні з 1913 г. у 4 разы. З-за малазямелля каля 50% (700 тыс. чал.) сялян адчувала дэфіцыт занятасці. Неразвітая прамысловасць не магла паглынуць такой масы свабодных рабочых рук.
Такім чынам, нягледзячы на ўрадавыя рэформы, сельская гаспадарка Заходняй Беларусі патрабавала карэнных перамен, найперш звя-заных з абмежаваннем буйнога землеўладання. Як і прамысловасць, яе людскі і матэрыяльны патэнцыял быў падпарадкаваны інтарэсам «Вя-лікай Польшчы», а ўся эканоміка была пастаўлена ў становішча кала-ніяльнага прыдатку. Важнейшай крыніцай экспарту вялікапольскай эканомікі складала драўніна, таму беларускі лес па-драпежніцку выні-шчаўся. Усяго за 20 гадоў тут было высечана 589, 2 тыс. га лясоў. Так-сама з Заходняй Беларусі вывозілася 60% агульнапольскага збору лё-ну, амаль 32 % рыбы, да 42% мяса.
У Канстытуцыі Польшчы правы нацыянальных меншасцей забяс-печваліся толькі на словах. Адразу ж пасля падпісання Рыжскага дага-вору польскія ўлады прыклалі намаганні для мінімізацыі духоўнага і ідэйнага ўплыву з боку Расіі і з гэтай мэтай зачынілі ўсе рускамоўныя школы. Дзяржаўныя колы мелі на мэце надаць мясцовай праваслаў-най царкве польскія культурна-моўныя характарыстыкі і зрабіць яе ін-струментам асіміляцыі насельніцтва Заходняй Беларусі, і ўрэшце – пе-ратварыць беларусаў у «палякаў праваслаўнага веравызнання».
Каб прадухіліць небяспеку асіміляцыі, у 1921 г. беларускія дзеячы пайшлі на стварэнне грамадскай арганізацыі – Таварыства беларускай школы (ТБШ). Але толькі ў 1926 г. яно набыло магчыма працаваць легальна, між тым, як да таго часу ў Заходняй Беларусі засталіся дзе-ючымі толькі чатыры беларускія школы. Менавіта ў выніку настойлівай дзейнасці ТБШ у 1927-1928 гг. урад пайшоў на адкрыццё 29 бела-рускіх і 49 польска-беларускіх школ. Існавалі 4 беларускія гімназіі – У Вільні, Радашковічах, Клецку і Навагрудку адчыніліся беларускія гім-назіі. Да пачатку 1930-х гг. у ТБШ было каля 500 гурткоў і звыш 15 тыс. актывістаў. Арганізацыя выдавала 23 газеты і часопісы.
Польскі ўрад усведамляў, што нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў многім адбываўся пад уздзеяннем не толькі палітычных, але і культурна-асветных устаноў, беларускай прэсы і г. д. Пасля разгрому БСРГ і клуба «Змаганне» такі ж лёс спасціг бела-рускую адукацыю. У 1932–1934 гг. тры беларускія гімназіі былі за-крыты, а чацвертая, Віленская, у якой навучалася каля 200 вучняў, бы-ла ператворана ў філію польскай гімназіі. У 1938–1939 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не засталося ніводнай беларускай школы.
З другога боку, важнейшым патрабаваннем пры прыёме на працу ў дзяржаўную ўстанову ці на транспарт з’яўлялася абавязковае вало-данне польскай мовай. Перадача тэлеграм на пошце на беларускай мо-ве забаранялася. Усе вывешаныя шыльды павінны былі быць напіса-нымі толькі на дзяржаўнай мове. Наогул, культурнае жыццё беларус-кага народа пастаянна абмяжоўвалася. Дзякуючы беларускім парты-ям і арганізацыям, а таксама такім энтузіястам як Р. Шырма, М. Забэйда-Суміцкі, Я. Драздовіч, П. Сергіевіч, С. Новік-Пяюн, М. Танк і інш., беларусы не парывалі са сваёй мовай і самабытнай культурай.
Наогул, знаходжанне Заходняй Беларусі ў складзе Другой Рэчы Паспалітай Польскай пасля падпісання Рыжскага дагавору было неспрыяльным для беларусаў часам, калі іх зямля, рэсурсы і ўся эканоміка няўхільна ператваралася ў каланіяльны прыдатак, а прадстаўнікам тытульнай нацыі пагражала этнічная асіміляцыя.
... в общем контексте европейского исторического процесса. Существенному пересмотру подверглись ключевые историко-теоретические понятия, положенные в основу понимания содержания социально-политической истории (общественный прогресс, революция и реформы, кризисы и альтернативы исторического развития, государство и личность). [9,с.99] Соответственно среди исследовательских приоритетов, на наш взгляд, ...
... в воспитательном процессе, организационных форм управленческой деятельности, мониторинга образования и воспитания, сравнительной педагогики и др. 5. Развитие педагогической мысли в Беларуси 5.1 Первые письменные педагогические источники на Беларуси (ХП-ХШ вв.) и дальнейшее развитие педагогической мысли в XIV-XVII вв. История педагогической мысли Беларуси - это отражение многовековой ...
... милиции, по ходатайству областного Совета ветеранов органов внутренних дел и руководства УВД Могилёвского облисполкома К.Г. Владимирову было присвоено воинское звание капитан посмертно. Кроме того, капитан К.Г. Владимиров посмертно награждён орденом Ленина. В память о командире бессмертного батальона милиции, совершившего героический подвиг при обороне г. Могилёва в июле 1941 года, приказом ...
0 комментариев