5. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. ХХ ст. Мюнхенская дамова
З сярэдзіны 30-х гадоў ХХ в. Германія ізноў выйшла на першыя ролі ў еўрапейскай палітыцы. Найперш гэта было абумоўлена яе эканамічным уздымам, выкліканым вялікімі замежнымі інвестыцыямі (1926-1928) і спыненнем рэпарацый (1932).
Вяртанне краіны на перадавыя пазіцыі ў Еўропе была звязана з прыходам да ўлады ў 1933 г. нацыянал-сацыялістычнай нямецкай ра-бочай партыі, якая на выбарах у парламент (Рэйхстаг) перамагла каму-ністаў і сацыял-дэмакратаў і сфарміравала ўрад на чале з канцлерам А. Гітлерам. За кароткі час нацыстам удалося ўсталяваць у краіне сваю ўльтранацыяналістычную (фашысцкую) дыктатуру і прыступіцца да ажыццяўлення сваёй праграмы. Яе змест, заключаны ў так званых 25 пунктах, быў скіраваны на скасаванне зневажальных умоў Версаль-скага і Сен-Жэрменскага мірных дагавораў, аб’яднанне ўсіх немцаў у «Вялікую Германію» і забеспячэнне для іх «жыццёвых прастораў». У ліку першых крокаў на шляху да ўсталявання «тысячагадовай імпе-рыі» або «трэцяга рэйха» былі «скасаванне наёмнага войска і ўтва-рэнне народнай арміі» праз увядзенне ўсеагульнай вайсковай павін-насці. За кароткі час нацысцкаму кіраўніцтву ўдалося ідэйна абалва-ніць увесь народ, пераканаць яго ў расавай выключнасці, праве на су-светнае панаванне, выключных якасцях фюрэра нацыі А. Гітлера.
Насуперак існаваўшым дагаворам, гітлераўская Германія прыступілася да фарміравання магутнай арміі, авіяцыі і флота. За кароткі час з дапамогай замежных, галоўным чынам амерыканскіх інвестыцый у Германіі было пабудавана 300 ваенных заводаў, а вытворчасць зброі за 5 год павялічылася ў 22 разы. У 1935 г. галоўнакамандуючым узброеных сіл (вермахта) стаў А. Гітлер. Тады ж, пасля праведзенага ў Саарскай вобласці рэферэндума яе жыхары выказаліся за ўз’яднанне з Германіяй. Праз год, 7 сакавіка 1936 г. нямецкія войскі ўвайшлі ў Рэйнскую дэмілітарызаваную зону і яна ізноў стала належаць рэйху.
У 1936 г. ліку саюзнікаў Германіі былі Італія і Японія. Створаны ў 1936 г. так званы Антыкамінтэрнаўскі пакт, скіраваны супраць СССР і «сусветнага камунізму» падпісалі Германія, Японія, Італія, Венгрыя, Маньчжоу-Го, Іспанія і інш.
Аб нестабільнасці ў свеце, небяспецы фашызму і няздольнасці Лігі Нацый прадухіліць агрэсію сведчылі захоп Італіяй тэрыторыі Абісініі ў 1936 г. Яшчэ больш выразна гэтыя прыкметы выявіліся ў Іспаніі ў 1936-1939 гг. пад час вайны паміж прыхільнікамі і праціўнікамі рэс-публікі. На баку першых змагалася дабрахвотнікі звыш 35 тыс. чал. з 54 краін свету, у тым ліку 3 тыс. – з СССР. Антырэспубліканскі мя-цеж на чале з генералам Ф. Франка быў падтрыманы Італіяй, Герма-ніяй і Партугаліяй скончыўся ўсталяваннем дыктатуры Ф. Франка.
Характэрна, што Англія і Францыя, замест таго, каб сваім аўта-рытэтам спыніць кравапраліцце, заняла пазіцыю неўмяшальніцтва. Заганнасць такой палітыкі дазволіла Германіі 12 сакавіка 1938 г. шляхам увядзення сваіх войск у Аўстрыю «ўз’яднацца» з ёю, а фактычна далучыць яе да рэйха.
Відавочна, што англа-французская палітыка «утаймавання» Германіі, якая заключалася ў задавальненні яе прэтэнзій на тыя ці іншыя тэрыторыі, спрыяла рэалізацыі захопніцкіх амбіцый Гітлера. Так, на шляху ўтварэння «Вялікай Германіі» паўстала Чэхаславакія, значную частку насельніцтва якой складалі судэцкія немцы. Нежаданне ўрада прэзідэнта Э. Бенеша прадаставіць ім аўтаномію выклікала палітыч-ную напружанасць у краіне. А. Гітлер не рызыкнуў увесці ў Судэты свае войскі, паколькі СССР і Францыя ў 1935 г. заключылі з Чэхасла-вакіяй дагаворы аб узаемадапамозе. Але вясной 1938 г. прэм’ер-міні-стры Англіі і Францыі заявілі Э. Бенешу, што яны будуць ваяваць за Чэхаславакію, калі тая не саступіць Германіі.
У такіх умовах 29-30 верасня 1938 г. ініцыятыве А. Гітлера ў Мюнхене адбылася сустрэча кіраўнікоў урадаў Англіі, Францыі і Італіі, дзе і была падпісана дамова аб перадачы Судэцкай вобласці Германіі. Прэзідэнт Э. Бенеш успрыняў дамову як здраду Чехаславакіі з боку заходніх дэмакратый і падаў у адстаўку.
Гэтая ганебная акцыя, якая атрымала назву Мюнхенскай змовы, мела цяжкія наступствы для Чэхаславакіі. Услед за стратай Судэтаў, па патрабаванні Польшчы ад 1 кастрычніка 1938 г. краіна пазбаўлялася Цешынскай вобласці. 7 кастрычніка пад уціскам Германіі чэхасла-вацкі ўрад прыняў рашэнне аб прадастаўленні аўтаноміі Славакіі, а 8 кастрычніка – Закарпацкай Украіне. 2 лістапада «сваю долю» – гарады Ўжгарад, Мукачава і інш. атрымала Венгрыя. Нарэшце ў сакавіку 1939 г. рэшткі дзяржавы былі акупіраваны немцамі і ўключаны ў склад рэйха пад назвай «пратэктарат Багемія і Маравія». Акрамя вялі-кіх тэрыторый, значнай колькасці прыродных і людскіх рэсурсаў, якія захапіла Германія, яе ваенны патэнцыял значна ўзбагаціўся, галоўным чынам, за кошт ваенных заводаў «Шкода» і інш., дзе вырабляліся тан-кі, аўтамабілі і інш. узбраенне.
Важнейшым палітычным наступствам Мюнхенскай змовы стала банкруцтва палітыкі «ўтаймавання агрэсара», якая ўрэшце рэшт прычынілася да таго, што Германія стала будаваць планы вайны супраць саміх «утаймавальнікаў.
... в общем контексте европейского исторического процесса. Существенному пересмотру подверглись ключевые историко-теоретические понятия, положенные в основу понимания содержания социально-политической истории (общественный прогресс, революция и реформы, кризисы и альтернативы исторического развития, государство и личность). [9,с.99] Соответственно среди исследовательских приоритетов, на наш взгляд, ...
... в воспитательном процессе, организационных форм управленческой деятельности, мониторинга образования и воспитания, сравнительной педагогики и др. 5. Развитие педагогической мысли в Беларуси 5.1 Первые письменные педагогические источники на Беларуси (ХП-ХШ вв.) и дальнейшее развитие педагогической мысли в XIV-XVII вв. История педагогической мысли Беларуси - это отражение многовековой ...
... милиции, по ходатайству областного Совета ветеранов органов внутренних дел и руководства УВД Могилёвского облисполкома К.Г. Владимирову было присвоено воинское звание капитан посмертно. Кроме того, капитан К.Г. Владимиров посмертно награждён орденом Ленина. В память о командире бессмертного батальона милиции, совершившего героический подвиг при обороне г. Могилёва в июле 1941 года, приказом ...
0 комментариев