Гістарызмы і архаізмы, цяжкасці іх перакладу на беларускую мову

Мiнск, 2010


Змест

 

Уводзіны

Раздзел 1. Творчы шлях Вальтара Скота

1.1 Раман Айвенга і адлюстраваны ў ім свет рыцарства

1.2 Раман Квенцін Дорвард і яго гістарычныя рэаліі

Раздзел 2. Гістарызмы і архаізмы, і іх роля ў мастацкім тэксце

2.1 Паняцце гістарызма

2.2 Класіфікацыя гістарызмаў

2.3 Паняцце архаізма

Раздзел 3. Цяжкасці перакладу архаізаванай лексікі

Раздзел 4. Асаблівасці беларускамоўнай інтэрпрытацыі гістарызмаў і архаізмаў у творчасці В. Скота на прыкладзе перакладу Л. Забалоцкай

Заключэнне

Спіс літаратуры

Творчая частка (пераклад)

Творчы каментар


Уводзіны

 

Цiкавасць да даўнiны мае духоўны характар,

яна каранiцца ў сутнасцi чалавека, жыццё

якога вельмi кароткае, але чый розум

жадае агарнуць неахопны час,

зазiрае ў будучыню i пранiкае ў мiнулае.

К. Тарасаў

 

Слоўнікавы запас любой мовы бесперапынна змяняецца. Падчас словы змяняюць сваё значэнне, а іншы раз і ўвогуле перастаюць ужывацца. Узнікаюць новыя словы, і замяшчаюць сабою старыя. Некаторыя словы існуюць у мове вельмі доўга і на працягу стагоддзяў атрымліваюць новыя і новыя значэнні. Яны становяцца палісімічнымі. Другія словы не затрымліваюцца надоўга і перастаюць існаваць, не пакінуўшы і сляда. Па гэтай прычыне слоўнікі з’яўляюцца такімі неабходнымі для перакладчыкаў. Менавіта ў слоўніках можна знайсці значэнне слова якое было ва ўжыванні некалькі стагоддзяў таму назад, і значэнне якога нікому невядома цяпер.

Як правіла, мы не заўважаем гэтых змяненяў, бо працэс гэты вельмі павольны. Але калі мы разглядаем больш значны перыяд часу, то гэтыя змяненні становяцца відавочнынымі.

Па ўсім свеце з’яўлецца ўсё больш і больш гістарычных раманаў. Сёння, як нiколi раней, узрасла цiкавасць да гiсторыi. Яе праблемы хвалююць не толькi спецыялiстаў, але i шырокае кола грамадскасцi. I на гэта ёсць прычыны. На крутых паваротах гiсторыi людзi заўсёды звяртаюцца да дзён мiнулых, каб больш дакладна i глыбока ўсвядомiць дзень сённяшнi, каб зразумець свае вытокi, каранi.

"У падзеях мiнулага, - сцвярджаў У. Караткевiч, - нашы каранi. А дрэва без карэння не можа нi iснаваць, нi тым больш прыносiць плады". Аднак найбольш iнтэнсiўны этап развiцця гiстарычнага жанру ў беларускай лiтаратуры прыпадае на наш час. I звязаны ён з такiмi iмёнамi, як Л. Дайнека, А. Лойка, В. Iпатава, К. Тарасаў, А. Петрашкевiч, I. Чыгрынаў, У. Арлоў, Г. Далiдовiч, М. Клiмковiч. Цiкава ўваскрашае мiнулае Беларусi Л. Дайнека ў раманах "Меч князя Вячкi", "След ваўкалака" i "Жалезныя жалуды". Грунвальдскай бiтве 1410 г. прысвечаны твор К. Тарасава "Пагоня на Грунвальд". Празаiчнаму зборнiку У. Арлова "Дзень, калi ўпала страла" i аповесцi "Час чумы" ўласцiвы тонкi псiхалагiзм, праўдзiвасць адлюстравання далёкiх падзей. Трылер М. Клiмковiча "Каханка д'ябла, або Карона Вiтаўта Вялiкага" - спроба пэўнай белетрызацыi гiстарычнай лiтаратуры. У большай ступені штуршком для іх стварэння і асновай служыць беларуская класічная проза. Усе гэтыя творы яднае адна ідэя — адраджэння нацыянальнай свядомасці беларусаў. Любоў да Радзімы, Бацькаўшчыны, барацьба за яе лёс, свабоду і незалежнасць — вось што рухае ўчынкамі гістарычных герояў. Па свайму ідэйна-філасофскаму і мастацкаму ўвасабленню гэтыя творы стаяць значна вышэй твораў пра наш час.

Ёсць паэты і пісьменнікі, творчасць якіх з’яўляецца жывым увасабленнем духоўных сіл народа, яго нацыянальнай культуры. Такім прадстаўніком стаў Вальтар Скот для роднай Шатландзіі. Яго творы былі перакладзены на шматлікія мовы свету. Былі спробы перакладу на беларускую мову і ў нашай літаратуры.

Мэтай дадзенай дыпломнай работы з’яўляецца раскрыццё асаблівасцяỹ выкарыстання гістарызмаў і архаізмаў, а таксама цяжкасці іх перакладу на беларускую мову. Для дасягнення пастаўленай мэты даследавання былі вылучаны наступныя задачы: прасачыць архаізмы і гістарызмы ў творах Скота, прызнанага мастака гістарычнага рамана, і знайсці іх адпаведнікі ў беларускамоўных перакладах; даць вызначэнне тэрмінаў архаізма і гістарызма, паказаць сферу іх ужывання, зрабіць іх класіфікацыю.

Аб’ектам дыпломнай работы з’яўляюцца кнігі Скота “Ivanhoe”, “Quentin Durward”, а таксама раман “Айвенга” у перакладзе Л. Забалоцкай.

Работа складаецца з уводзін, чатырох раздзелаў: творчы шлях Вальтара Скота (раман “Айвенга” і адлюстраваны ў ім свет рыцарства, раман “Квенцін Дорвард” і яго гістарычныя рэаліі), гістарызмы і архаізмы, і іх роля ў мастацкім тэксце (паняцце гістарызма, класіфікацыя гістарызмаў, паняцце архаізма), цяжкасці перакладу архаізаванай лексікі, асаблівасці беларускамоўнай інтэрпрытацыі гістарызмаў і архаізмаў у творчасці В. Скота; а таксама з заключэння, спіса літаратуры і творчай часткі.


Раздзел 1. Творчы шлях Вальтара Скота

«В начале XIX века явился новый великий гений,.. который докончил соединение искусства с жизнью, взяв в посредники историю. Вальтер Скотт… был главой великой школы, которая теперь становится всеобщею и всемирною».

В.Р. Бялінскі.

Так лічыу не толькі Бялінскі. Раманамі Скота зачытваліся Пушкін, Лермантаў, Дастаеўскі – прызнаныя геніі рускай літаратуры. Творчасць Скота, якая вызначаецца гістарызмам, асабістым поглядам на падзеі, рамантычнымі героямі і рэалістычным паказам жыцця, паўплывала на на развіццё гістарычнага рамана ў сусветнай літаратуры 19-20 стагоддзяў.

Вальтэр Скот, па адукацыі юрыст, з 1799 шэрыф,з 1806 сакратар суда, але ў першую чаргу ён назаўсёды застанецца сусветна знакамітым пісьменнікам, паэтам, біёграфам і гісторыкам. Лічыцца вынаходцам жанру гістарычнага рамана.

Пісьменнік нарадзійся ў Эдынбургу ў сям’і адваката Вальтэра Скота. Яго маці, Ганна Рэзенфорд, была дачкою прафесара медыцыны Эдынбургскага унівнрсітэта. У сям’і з дванаццаці дзяцей у жывых засталіся толькі шасцёра. Вальтэр быў дзявятым па ліку. У раннім узросце перахварэў на дзіцячы параліч, што прывяло да атрафіі мышцаў правай нагі і пажыццёвай кульгавасці. Нягледзячы на фізічную загану, ужо ў раннім узросце ўражваў усіх сваім розумам і выдатнай памяццю.

З дзяцінства Скот з непадробленым інтарэсам слухаў апавяданні дарослых аб Шатландыі і старадаўніх часах. У хуткім часе ён сам пачаў многа чытаць, у тым ліку і антычных аўтараў, захапляўся раманамі і вершамі, у асаблівасці традыцыйнымі баладамі і легендамі Шатландыі. Дзякуючы фенаменальнай памяці, ён да самай найдрабнейшай дэталі запамінаў абставіны разнастайных войнаў, паходаў, пабоішчаў, імены і тытулы гістарычных асоб. Адукацыю Вальтэр Скот атрымаў у Эдынбургскай школе, а пазней у горадзе Кельса. Па парадзе бацькі паступіў вучнем у адвакацкую кантору, але маладому Вальтэру гэта не асабліва падабалася. Захапленне кнігамі ніколі не пакідала яго, і ён працягваў чытаць, у тым ліку і на іспанскай, італьянскай, французскай і лацінскай мовах. Разам са сваімі сябрамі стварыў у каледжы “Паэтычнае таварыства”, вывучаў нямецкую мову і чытаў нямецкую паэзію.

У першыя гады самастойнай адвакацкай практыкі ездіў па краіне і адначасова збіраў народныя легенды і балады аб шатландскіх героях мінулага.

Ў 1791 ён пазнаеміўся са сваёй першай каханай – Вільямінай Бельшаз, дачкою эдынбургскага адваката. Гэта каханне было няўдалым, і юнак расчараваўся ў рамантычных адносінах. Некаторыя рысы дзяўчыны на працягу многіх гадоў час ад часу з’яўляліся ў творах пісьменніка. Тым не менш у 1797 годзе ён ажаніўся з Шарлотаю Карпентар, бацькі якой, французскія раялісты, уцяклі ад рэвалюцыі ў Шатландыю. Яны шчасліва пражылі разам трыццаць гадоў, пакуль Шарлота не памерла ў 1826 годзе.

У сярэдзіне дзевяностых гадоў Скот пачаў цікавіцца нямецкім рамантызмам, сярэдневяковымі раманамі і шатландскімі баладамі. Яго першая апублікаваная паэма “Паляванне, Вільям і Алена” была па сутнасці вольным перакладам дзвюх нямецкіх балад. У гэтыя гады Скот жыў актыўным грамадзянскім і літаратурным жыццем. Менавіта гэта перыяд з’яўляецца пераломным у жыцці пісьменніка. Прызначэнне шэрыфам у акругу Селькірк значна паправіла яго матэрыяльнае становішча. Скот пасяліўся ў маентку свайго страечнага брата, які пераехаў у Індыю.

Маёнтак Эшціль размяшчаўся на беразе ракі Твід у адной з найпрыгажэйшых мясцін Англіі. Прыгожыя сады, маляўнічыя тэрасы і мноства кветак рабілі маёнтак райскім кутком, дзе Скот пражыў самыя шчаслівыя гады свайго жыцця. У акружэнні сям’і, заняты любімай справай, пісьменнік ствараў твор за творам – “Песня апошняга мінестрэля”, “Марміён”, “Дзева возера” зрабілі яго знакамітым.

У 1806 годзе Скот стаў сакратаром суда. У той жа час ён уклаў грошы ў друкарню свайго сябра Джэймса Балантайна. У 1813 годзе фірма аказалася на грані банкруцтва, і Скот выратаваў яе. Тым не меньш усе наступныя творы Скот пісаў для продажу, арыентуючыся на інтарэс публікі, паколькі ганарары ішлі на ўтрыманне сям’і і выплату даўгоў. У 1813 годзе Скот знайшоў чарнавікі свайго рамана, які ён распачау яшчэ ў 1805 годзе. І ў 1814 годзе за мінімальны адрэзак часу напісаў раман “Уэверлі”, які стаў вельмі папулярным.

Раманы Скота падзяляюцца на дзве асноўныя групы. Першая прысвечана недалёкаму мінуламу Шатландыі, перыяду айчыннай вайны: ад пурытанскай рэвалюцыі шаснаццатага стагоддзя, да разгрому горных кланаў васямнаццатага стагоддзя. У гэтых раманах Скот малюе незвычайна багаты і рэалістычны тыпаж. Гэта цэлая галерэя шатландскіх тыпаў самых разнастайных сацыяльных слаёў. Але па большай частцы гэта тыпы дробнамаёнткавай буржуазіі, сялянства і дэкласаванай бядноты.

Другая асноўная група прысвечана мінуламу Англіі і кантынентальных краін. Пераважна сярэднявеччу і шаснаццатаму стагоддзю. Да гэтай групы належаць і творы на якіх засноўваецца гэта дыпломная работа – “Квенцін Дорвард” і “Айвенга”. Да гэтай групы таксама належаць творы “Кенільворт” і “Ганна Гейернштэйская”.


Информация о работе «Гiстарызмы i архаiзмы i цяжкасцi iх перакладу на беларускую мову»
Раздел: Иностранный язык
Количество знаков с пробелами: 85972
Количество таблиц: 1
Количество изображений: 0

0 комментариев


Наверх