Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў

Рэферат па тэма

Асаблівасці калектывiзацыя ў БССР

Выканаў:

Студэнт 3 курса 2 групы

Пракопчык Г.

Мiнск, 2007


Цяжкім і драматычным напрамкам пераўтварэнняў, праведзенных пад сцягам пабудовы сацыялізму, з'явілася калектывізацыя сельскай гаспадаркі. У другой палове 20-х гадоў тэмпы сельскагаспадарчай вытворчасці пачалі замаруджвацца. У 1927 г. у краіне ўзнік крызіс хлебанарыхтовак. Краіна недабрала 128 млн. пудоў збожжа. План хлебанарыхтовак у Беларусі быў выкананы толькі на 71,5%. Крызіс хлебанарыхтовак узнік як вынік рыначных хістанняў, а не як адлюстраванне крызісу сельскагаспадарчай вытворчасці. Безумоўна, скарачэнне дзяржаўных нарыхтовак збожжа стварала пагрозу планам прамысловага будаўніцтва, ускладняла эканамічнае становішча, абвастра-ла сацыяльныя канфлікты ў горадзе і вёсцы.

Па праблеме ўзнікнення крызісу збожжанарыхтовак і шляхоў яго пераадолення выявіліся карэнныя разыходжанні ў пазіцыях Бухарына і Сталіна. Для Сталіна крызіс хлебанарыхтовак тлумачыўся "кулацкай стачкай": "Мы маем ворагaў унутраных. Мы маем ворагаў знешніх. Аб гэтым нельга забываць... ні на адну хвіліну". Шляхі ў пераадоленні цяжкас-цей бачыліся яму ў бязлітасным знішчэнні ворагаў, сярод якіх на першым месцы стаялі кулакі.

Прапановы Бухарына аб выхадзе з крызісу на шляхах нэпа (адмова ад "надзвычайных мер", захаванне курсу на ўздым сялянскай гаспадаркі, развіццё гандлёва-крэдытных форм кааперацыі, павышэнне цэн на хлеб і інш.) былі адхілены як уступка кулаку і праяўленне правага апартунізму. Перавод сельскай гаспадаркі на шляхі буйной абагуленай вытворчасці стаў разглядацца як сродак рашэння збожжавай праблемы і адначасова ліквідацыі кулацтва як галоўнага ворага Савецкай улады.

У Беларусі прыхільнікам так званых "праваўхілісцкіх" тэорый былі навешаны жорсткія палітычныя ярлыкі "прышчэпаўцаў" і "кіслякоўцаў" (прафесар Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі І.А. Кіслякоў). Іх абвінавачвалі ў ідэі 'насаджэння хутароў, кулацкіх гаспадарак, недаацэнцы склада-най машыннай тэхнікі, перспектыў калгаснасаўгаснага будаўніцтва. Пры гэтым зусім забываўся той факт, што савецкае заканадаўства дапускала свабодны выбар формаў земле-карыстання. Дз. Прышчэпава, а таксама 29 іншых "правых апартуністаў" з ліку кіруючых работнікаў, выключылі з партыі і рэпрэсіравалі.

Барацьба з правым ухілам суправаджалася фарсіраваннем калектывізацыі, наступленнем на кулака. "Тэарэтычным" яго абгрунтаваннем з'явіўся артыкул Сталіна "Год вялікага пера-лому", апублікаваны 7 лістапада 1929 г. У ім сцвяржалася, што ў калгасы быццам пайшлі асноўныя, серадняцкія масы сялянства, што ў сацыялістычным пераўтварэнні сельскай гаспадаркі ўжо атрымана "рашаючая перамога" (на самай справе ў калгасах тады знаходзілася 6-7% сялянскіх гаспадарак).

Пасля лістападаўскага Пленума ЦК УКП(б) 1929 г. пачалося нарошчванне тэмпаў калектывізацыі. Калі ў лістападзе 1929 г. у калгасах Беларусі знаходзілася 77,7 тыс. сялянскіх гаспадарак, працэнт калектывізацыі складаў 9,8%, то ў пачатку 1930 г. колькасць сялянскіх гаспадарак, уцягнутых у калгасы, была даведзена да 165,3 тыс., а працэнт калектывізацыі ўзняты да 20,9%. На працягу месяца, такім чынам, паказчыкі павялічыліся больш чым удвая.

5 студзеня 1930 г. ЦК УКП(б) прыняў пастанову "Аб тэмпах калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву". Да восені 1930 г. калектывізацыю прадугледжвалася завяршыць у важнейшых збожжавых раёнах краіны, да восені 1931 - вясны 1932 гг. у асноўных раёнах і ў цэлым па Саюзу - на працягу пяцігодкі. Нягледзячы на тое, што Беларусь не адносілася да вытворцаў збожжа, студзеньскі (1930 г.) Пленум ЦК КП(б)Б прыняў рашэнне да канца 1931 г. завяршыць калектывізацыю ўсіх бядняцка-серадняцкіх гаспадарак. Болыш таго, у лютым 1930 г. Бюро ЦК Кампартыі Беларусі вырашыла калектывізаваць да веснавой сяўбы 75-80% сялянскіх гаспадарак. 10 лютага гэтага ж года ЦК КП(б)Б адправіў у ЦК УКП(б) дакладную запіску з прапановаю прызнаць БССР рэспублікай суцэльнай калектывізацыі.

Для правядзення калектывізацыі ў вёску былі накіраваны сотні ўпаўнаважаных, якія не ведалі патрэб сялян, чынілі яшчэ большае самавольства, чым мясцовыя ўлады. На кіруючыя пасады у калектыўныя гаспадаркі былі пастаўлены рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі. Растлумачальная і арганіза-цыйная работа падмянялася грубым націскам, iагрозамі, дэмагагічнымі абяцаннямі. Раскулачваць пачалі не толькі кула-коў, але і сераднякоў - тых, хто не хацеў уступаць у калгасы. Найгрубейшыя скажэнні дапускаліся пры абагульненні сродкаў вытворчасці. Узровень калектывізацыі імкліва павышаўся. Да 1 сакавіка 1930 г. у Беларусі ў калгасах налічвалася 457,7 тыс. сялянскіх гаспадарак 58% іх агульнай колькасці.

Галоўным вынікам насілля пры стварэнні калгасаў сталі масавая незадаволенасць і адкрытыя пратэсты сялян, аж да антысавецкіх узброеных выступленняў. Толькі ў Беларусі ў 1930 г. было болыш як 500 сялянскіх выступленняў. Перад уступленнем у калгас сяляне рэзалі жывёлу. Да мая


Информация о работе «Асаблівасці калектывiзацыя ў БССР»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 13159
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

0 комментариев


Наверх