Беларусь у ХVІ-ХVІІІ cт.


Змест

1. Рэфармацыя і контррэфармацыя

2. Брэсцкая ўнія. Канфесійныя адносіны на Беларусі ў XVI-XVIIІ стст.

3. Культура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай

4. Беларусь у войнах (ХVІІ-ХVІІІ стст.)

5. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзелы

Спіс выкарыстаных крыніц


1. Рэфармацыя і контррэфармацыя

У ХVІ ст. каталіцкая супольнасць Заходняй Еўропы была ўцягнута ў працяглую міжусобную барацьбу. Асноўная прычына, якая вы-клікала яе, заключалася ў незадавальненні большасці вернікаў вярхушкай каталіцкай царквы на чале з папам рымскім, якая сканцэнтра-валі ў сваіх руках неабмежаваную ўладу і велізарныя багацці. Свецкія феадалы і буржуазія адчувалі ўціск з боку каталіцкіх іерархаў, а таксама марылі аб адабранні ў царквы матэрыяльных каштоўнасцей. Вернікі ставілі пад сумненне права царквы адпускаць грахі і выказвалі па-трэбу ў выданні Бібліі на роднай мове.

Пачатак Рэфармацыі як сацыяльна-палітычнага руху пад лозун-гам рэлігійнага абнаўлення звязваецца з абвяшчэннем 31 кастрычнiка 1517 г. прафесарам тэалогii Вiтэнбергскага ўніверсітэта М. Лютэрам так званых 95 тэзiсаў, у якіх ён заяўляў аб неабходнасці апраўдання грахоў не грашыма, а верай, адкідваў вучэнне аб малiтве за памерлых, вратаваннi заслугамi святых і інш.

Новае пратэстанцкае веравучэнне сцвярджала што для выратаван-ня душы вернiка не патрабуецца пасрэднiцтва царквы і таму адмаўля-ла неабходнасць яе iснавання з усёй iерархiяй на чале з папам рым-скiм. Адзiнай крынiцай веры было абвешчана Свяшчэннае пiсанне. Перапынялася шанаванне святых, крыжа, ікон, мошчаў; адмаўлялася права царквы здымаць грахі. Пратэстантызм падзяляўся на некалькі плыняў – лютэранства, англіканства, кальвінізм і інш.

У 1553 г. у ліку першых да кальвінізму далучыўся вялiкi канцлер i вiленскi ваявода Мiкалай Радзiвiл Чорны (1515-1565), які заснаваў у Берасцi першы на Беларусi кальвiнскi збор i друкарню. Ён жа стаў га-лоўным пратэктарам кальвiнiзму ў ВКЛ, закрыў у сваiх уладаннях 187 каталiцкiх храмаў, канфiскаваўшы iх зямельны фонд i маёмасць.

Рэфармацыю падтрымалi гетман найвышэйшы Мiкалай Радзiвiл Руды, Кiшкi, Сапегi, Хадкевiчы, Тышкевiчы i iншыя буйныя феадалы. Гарадская эліта, зацікаўленая ў ліквідацыі юрыдык і аслабленні кас-цёла, таксама падзяляла кальвінізм. У 1550-я гг. у духу кальвiнiзму былі рэфармаваны храмы ў Нясвiжы, Берасці, Клецку, Ляхавiчах, Кой-данаве, пазней у Вiцебску, Менску, Полацку, Глыбокiм, Iвянцы, Ор-шы, Смаргонi i iнш. Пры новых абшчынах вернікаў адкрывалiся шко-лы, шпiталi, друкарнi.

У 1560-х гг. з асяроддзя кальвіністаў ВКЛ вылучыліся антытрынітарыі або арыяне, якiя адмаўлялі трыадзіную сутнасць Бога, патра-бавалі скасаваць халопства і палепшыць становiшча сялян. Усяго да 1591 г. у межах ВКЛ налiчвалася 207 пратэстанцкiх збораў, з якiх па-даўляючая большасць (189) належала кальвiнiстам.

У мэтах аднаўлення былой палітычнай, эканамічнай і ідэалагіч-най магутнасці каталiцкая царква мусiла мабілізаваць сілы для барацьбы з рэлiгiйным iншадумствам і рэфармацыйнымi плынямi. Яе ўдарнай сілай зрабіўся ордэн Таварыства Icуса. У 1564 г. езуіты пачалі сваю дзейнасць у Польшчы, а праз 5 год яны з’явіліся ў сталіцу ВКЛ. У 1570 г. імі была адкрыта сярэдняя навучальная ўстанова – калегіум, які ў 1579 г. набыў статус акадэміі. Менавіта праз адукацыю навучэн-скай моладзі прышчапляліся контррэфармацыйныя ідэі. З апорай на ўплывовую каталіцкую шляхту езуітам удавалася зачыняць пратэстан-цкія, а таксама праваслаўныя культурна-асветніцкія ўстановы – шко-лы і друкарні. У 1593 г. у Нясвіжы быў пабудаваны першы на Беларусі езуіцкі храм – касцёл Божага цела. Актыўна падтрымлiвалі контр-рэфармацыю каралі РП С. Баторый і Жыгiмонт III Ваза.

З канца XVI ст. кальвіністы былі вымушаны перайсці да абароны сваіх пазіцый, прычым, не толькі ад каталіцкага ўплыву, але і ад пра-васлаўя. Пад уздзеяннем дзяржаўных санкцый i адсутнасцi адзiнства ў канцы ХVІ ст. рэфармацыйны рух на Беларусi пачаў паступова зга-саць. Кальвiнiсцкая шляхта стала вяртацца ў каталiцтва, у тым ліку сыны кальвінісцкага пратэктара М. Радзівіла. Адзін з іх – Мiкалай Ра-дзiвiл Сiротка зачыняў пратэстанцкiя прыходы. Па яго загаду на базе берасцейскай друкарні, перавезенай у Вiльню, было заснавана першае ў ВКЛ каталiцкае выдавецтва. Ён таксама прымусiў кальвiнiстаў пакi-нуць Нясвiж, Клецк і Койданава.

Ініцыятары контррэфармацыі ў РП скарысталі сваю перамогу ў барацьбе з пратэстантызмам і праваслаўем для ўмацавання пазіцый каталіцызма ў ВКЛ. З 1653 г. колькасць прыходскіх касцёлаў на беларускіх землях менш чым за стагоддзе ўзрасла са 153 да 270. Былі адкрыты дзесяткі кляштараў, у тым ліку ў Берасці, Гародні, Мінску, Наваградку, Оршы, Слоніме. Паводле пастановы сейма ад 1658 г. арыяне былі вымушаны пакінуць РП, але каб пазбегнуць выгнання, большасць іх было вымушана прыняць каталіцтва. І наадварот, паводле законаў ад 1668 і 1674 гг. пераход з каталіцтва ў іншую веру лічыўся крымінальным злачынствам і караўся. Такім чынам, контррэфармацыйны рух аднавіў і нават павялічыў уплыў каталіцызму ў ВКЛ.


Информация о работе «Беларусь у ХVІ-ХVІІІ cтагодзях»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 44607
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

0 комментариев


Наверх