2. Брэсцкая ўнія. Канфесійныя адносіны на Беларусі ў XVI-XVIIІ стст.

Па меры ўзрастання супернiцтва памiж ВКЛ i Маскоўскай дзяржавай у ХV-ХVІ стст. узрастала заклапочанасць вялікакняскай адмiнi-страцыi той акалічнасцю, што мясцовае праваслаўнае святарства, а ра-зам з iм i вернiкi, знаходзяцца пад пэўным рэлiгiйна-палiтычным уплывам праваслаўнай Масквы. Са стварэннем у ёй самастойнага і не залежнага ад Канстанцінопаля патрыярхату (1589) мясцовыя права-слаўныя iерархi, у тым лiку мiтрапалiт Кiеўскi, трапiлi у прамое яму падпарадкаванне, што яшчэ больш занепакоiла элiту РП.

На той час праваслаўная царква ВКЛ перажывала не лепшыя ча-сы. Па сутнасці, асноўнай яе сацыяльнай апорай з’яўлялася бяспраў-нае сялянства і гарадскія нізы. Праваслаўныя святары выказвалi цікавасць да ўніі, спадзеючыся атрымаць роўнае з каталiцкiмi бiскупамi прадстаўнiцтва ў Сенаце, або для таго, каб зусім не застацца без паствы. У 1595-1596 гг. асобныя праваслаўныя іерархі наведалi папу Рымскага і атрымалі яго блаславенне на ўнiю. Для яе канчатковага зацвярджэння ў Брэсце быў скліканы царкоўны сабор. 9 кастрычнiка прыхiльнiкi унii абвясцiлi аб стварэннi грэкакаталiцкай царквы. Жыгiмонт III Ваза ўнiверсалам ад 15 лістапада 1596 г. зацвердзiў гэты акт i заклiкаў жыхароў Беларусi i Украiны прызнаць унiяцкiх бiскупаў.

Новая канфесiя прызнавала вяршэнства папы Рымскага, запазычвала каталiцкiя дагматы, крыж і распяцце, убранства храмаў, але захоўвала абраднасць і богаслужэнне на царкоўна-славянскай мове. Акрамя таго, уніяцкім святарам дазвалялася мець сям’ю.

Укараненне ўнiяцтва на Беларусi адбывалася няпроста. Па-першае, пэўная частка заможных пластоў насельніцтва ўбачыла ў ім каталіцкую экспансію. Па-другое, не ўсе праваслаўныя прыходы далучыліся да ўніі. І калі ў 1620 г. на Ўкраіне была адноўлена праваслаўная царква, то ёй падпарадкавалася ўсё праваслаўнае насельнiцтва Беларусi. Па-трэцяе, у шэрагу выпадкаў гвалтоўная актыўнасць святароў па неадкладным пераўтварэнні праваслаўных прыходаў ва ўніяцкія выклiкала процiдзеянне вернікаў. Так, 12 лістапада 1623 г. у Вiцебску быў забiты полацкi уніяцкі арцыбiскуп Iясафат Кунцэвіч. Як высветлiлася, у падрыхтоўцы выступлення бралi удзел вернiкi праваслаўных прыходаў не толькi Вiцебска, але i Вiльнi, Оршы, Магiлёва.

Па даручэннi папы Рымскага Жыгiмонт III Ваза накiраваў у Віцебск войскi з мэтай пакарання паўстанцаў. У вынiку горад быў пазбаўлены магдэбургскага права. Са знятых з праваслаўных храмаў званоў быў адлiты адзiн вялiкi – у памяць Кунцэвiча. Па прыгавору суда два бурмістры і 17 жыхароў былі пакараны смерцю. Кароль РП загадаў уніяцкаму святарству надалей больш памяркоўна, без гвалту распаўсюджваць веру, і гэта дало своё плён. Нават пісьменнік М. Сматрыцкі, які спачатку шчыра выступаў супраць уніяцтва, у сваіх апошніх творах канца 1620-х гг. далучыўся да ўніі і асудзіў праваслаўе.

Асобныя праваслаўныя шляхцічы і святары працягвалі барацьбу за аднаўленне самастойнасці сваёй царквы. Пасля смерці Жыгімонта III Вазы новы кароль Уладзіслаў ІV (1632-1648) быў вымушаны аднавіць праваслаўную іерархію і ў наступным годзе зацвердзіў мітрапалітам П. Магілу. Сейм, скліканы ў 1635 г. пацвердзіў свабоду дзейнасці дзвюх «рускіх» цэркваў – праваслаўнай і ўніяцкай.

Пад час контррэфармацыі праваслаўная шляхта прымала ўнiю. Так, у 1660 г. ва ўсёй РП католiкi складалi ужо 43%, унiяты – 33, праваслаўныя – 10, iўдзеi – 9, людзі ўсіх іншых вер –5 % ад колькасцi усiх жыхароў дзяржавы.

Уніяцкая царква ўтварала Кіеўскую мітраполію (з цэнтрам у Вільні) у складзе 9 епархій, з якіх 5 прыпадала на беларускія землі. Папа Рымскі прызначаў кіраўніка ўніяцкай царквы – мітрапаліта, які, у сваю чаргу, мог прызначаць кіраўнікоў епархій. У адрозненне ад каталікоў, адзіным манаскім ордэнам уніятаў з’яўляўся ордэн базыльянаў (св. Васілія Вялікага). Да першага падзелу РП на тэрыторыі Беларусі існавала 55 базыльянскіх кляштараў, буйнейшымі з якіх былі Полацкі, Жыровіцкі, Менскі, Віцебскі і інш. Базыльяне мелі свае навучальныя ўстановы, друкарні і сярод іншых уніятаў вызначаліся высокай адукаванасцю. Аберагаючы сваю паству ад каталіцкага ўплыву, яны выдавалі на блізкай да беларускай мовы набажэнскую літаратуру, чым дапамагалі беларусам зберагчы сваю культурную ідэнтычнасць.

Казацкія атрады, якія траплялі на Беларусь у час войн (1648-1651) (1654-1667), не рабілі адрозненняў паміж католікамі і ўніятамі і аднолькава жорстка каралі тых і другіх. Такую ж палітыку праводзілі ваяводы Аляксея Міхайлавіча. Прычым, калі каталіцкаму касцёлу дазвалялася праводзіць службу на захад ад Бярэзіны, то ўніяцтва забаранялася паўсюдна. Нават паводле ўмоў Андрусаўскага перамір’я (1667), кароль абавязаўся не пашыраць унію ў Магілёўскай епархіі.

Праваслаўныя іерархі РП з удзячнасцю прымалі дапамогу рускіх цароў, але не спяшаліся адмаўляцца ад аўтаноміі, і толькі ў 1686 г. Кіеўская мітраполія ўвайшла ў падпарадкаванне патрыярха маскоўскага. Але іх прававое становішча па-ранейшаму было горшым за становішча каталікоў і ўніятаў. Напрыклад, пасля вайны 1654-1667 г. ім не дазвалялася займаць пасады ў магістраце.

Сітуацыя склалася такім чынам, што ў канцы XVII – пачатку XVIII стст. праваслаўная вера ў РП страціла аўтарытэт настолькі, што тры яе епархіі з чатырох перайшлі ва ўніяцтва. Адзіная Беларуская епархія імкліва губляла сваіх прыхільнікаў. Пад яе кантролем засталося толькі 130 цэркваў, а 164 царквы і 5 манастыроў на працягу 1686-1754 гг. таксама далучыліся да ўніі.

Пад час Паўночнай вайны з-за прысутнасці ў РП іншаземных войскаў становішча асноўных канфесій пэўным чынам змянілася. Характэрна, што Пётр І ставіўся да каталікоў даволі прыхільна і нават дазволіў ім адкрыць некалькі касцёлаў у Расіі. Разам з тым праваслаўны цар разглядаў уніятаў як здраднікаў веры. З яго ведама ў 1706 г. у Полацку было забіта пяць манахаў-базыльянаў, мноства іх арыштавана і вывезена ў Расію. Маёмасць базыльянскіх кляштараў была разрабавана рускай арміяй, а ў 1710 г. ад полацкай Сафіі, ператворанай у склад пораху, пасля выпадковага выбуху засталіся адны руіны. У той самы час цар накіраваў у Магілёў камісара для абароны інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва, а ў 1717 г. дамогся ад сейма прыняцця адпаведнага закона ў абарону правоў іншаверцаў усёй краіны. Такую ж палітыку праводзілі Кацярына І, Лізавета І і інш., але працэс умацавання ўніі за кошт праваслаўя працягваўся.

У апошняй трэці XVII – пачатку XVIII стст. уніяты пераўзыйшлі ўплыў праваслаўнай царквы. Таму паспрыялі вынікі ўніяцкага царкоўнага сабору (з’езду), які адбыўся ў Замосці ў ліпені-верасні 1720 г. пад старшынствам папскага нунцыя. Паводле прынятых пастаноў, у веравучэнне і працэдуру ўніяцкага набажэнства ўводзіліся асобныя лацінскія элементы (сімвал веры, узгадванне імя папы рымскага), але традыцыі ўсходняй (праваслаўнай) царквы па-ранейшаму захоўваліся.

Нягледзячы на значныя дасягненні уніятаў, іх канфесія намаганнямі ксяндзоў часта падавалася як непаўнавартасная, «хлопская» і г. д., што ўрэшце правакавала ўзрастанне напружанасці паміж каталіцкай і уніяцкай элітамі.


Информация о работе «Беларусь у ХVІ-ХVІІІ cтагодзях»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 44607
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

0 комментариев


Наверх