7. Эканоміка БССР у другой палове 80-х гадоў, рэформы гаспадарчай сістэмы

Асноўная мэта эканамічнага развіцця на другую палову 80-х гг. – гэта пераход да эфектыўнай эканомікі. На красавіцкім (1985 г.) пленуме ЦК КПСС задачаміы развіцця народнай гаспадаркі СССР былі вызначаны неабходнасць перабудовы гаспадарчага механізму і паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Першы этап рэфармавання мае храналагічныя рамкі 1985-1987 гг. Прадугледжвалася, што на аснове мадэрнізаванага машынабудавання будзе праведзена тэхнічнае пераўзбраенне ўсёй народнай гаспадаркі. У 1986-1990 гг. на машынабудаванне выдзялялася ўдвая больш грошай для таго, каб у 1990 г. 90% прадукцыі машынабудавання адпавядала сусветнаму ўзроўню. Планавалася ў 2 разы павялічыць выкарыстанне новых тэхналогій, у 2,3 раза павялічыць выпуск вылічальнай тэхнікі, парк прамысловых робатаў павялічыць у 3 разы. Планавалася так сама правесці перабудову кіравання эканамікай, пашырыць правы прадпрыемстваў, укараніць гаспадарчы разлік, развіваць ініцыятыву ў структурах кіравання, павышаць яго эфектыўнасць.

З 1986 г. ў выглядзе эксперыменту было ўведзена самафінансаванне. Сутнасць самафінансавання – пасля адлічэнняў часткі прыбытку згодна з устаноўленымі нарматывамі ў бюджэт і ў міністэрства, большая частка прыбытку заставалася ў распараджэнні прадпрыемства. Але адначасова працягвала існаваць старая схема эканамічных рэгулятараў і адміністрацыйна-камандная сістэма кіравання. У выніку, да восені 1986 г. відавочных зрухаў у гаспадарке не адбылося.

Першы этап рэфармавання быў правалены. Прычын было шмат – вялізныя матэрыяльныя страты ад аварыі на ЧАЭС і землятрусаў у Арменіі і Таджыкістане скарацілі інвестыцыі і выклікалі рэзкі выбух інфляцыі. Скараціліся даходы ад продажу нафты, зніжэнне сусветных цэн на нафту і газ склала 2-3 разы. У выніку антыалкагольнай кампаніі так сама знізіліся паступленні ў бюджэт. Непаслядоўнасць, нерашучасць, палавінчатасць прымаемых мер (дзяржпрыёмкі, дзяржзаказу, барацьбы з непрацоўнымі даходамі). Савецкія эканамісты былі няздольныя распрацаваць і ўкараніць нетрадыцыйныя падыходы ў эканамічную палітыку і сістэму кіравання гаспадаркай краіны.

На другім этапе рэфармавання (з чэрвеня 1987 г.) была пастаўлена задача правесці радыкальную эканамічную рэформу. Трэба было змяніць сістэму планавання праз пераход да дзяржзаказу, спачатку абавязковага, а потым добраахвотнага. Павысіць самастойнасць прадпрыемстваў, стымуляваць іх да самастойнасці, самафінансавання, самакіравання, самаакупнасці, увесці ў дзеянне дагаварные і самастойна вызначаные цэны, увесці аптовы гандаль сродкамі вытворчасці.

Былі прыняты законы і дакументы: «Аб дзяржаўным прадпрыемстве» (ВС СССР), «Аб карэннай перабудове кіравання эканомікай» з 12 асобных дакументаў (СМ СССР і ЦК КПСС). Мэты гэтага працэсу – ажыццявіць пераход ад адміністрацыйных да эканамічных метадаў кіравання гаспадаркай. Першы год радыкальнага рэфармавання адгукнуўся павелічэннем тэмпаў эканамічнага росту, паскарэннем дынамікі прадукцыйнасці працы. Але адначасова наглядаўся крызіс спажывецкага рынку і значны рост рознічных цэн. Захоўвалася традыцыя планавання, і ў 1988-1990 гг. не ўдалося заменшыць дзяржаўны заказ, ён ахопліваў 90% вытворчасці. Быў правалены аптовы гандаль рэсурсамі і сродкамі вытворчасці. Захавалася размеркаванне па фондах і нарадах па фіксаваных цэнах. Непаслядоўнасць наглядалася ў вінансавай палітыке. З чэрвеня 1988 г. адбыўся пераход да рэгіянальнага ці рэспубліканскага гаспадарчага разліку. Гэты працэс суправаджаўся канфліктамі паміж цэнтральнымі і мясцовымі рэспубліканскімі ўладамі (з сярэдзіны 1990 г.).

Палавінчатасць і непаслядоўнасць рэформаў дало магчымасць гаварыць аб “забалтыванні” рэформы. Прынятыя законы і рашэнні не выконваліся. Народная гаспадарка, як і раней, арыентавалася не на спажыўца, а на прамежкавыя валавыя паказчыкі.

З 1990 г. пачалося разбурэнне адзінай эканамічнай прасторы СССР, якое суправаджалася некантралюемым падзеннем вытворчасці. Супрацьстаянне цэнтра і рэгіёнаў прывяло да правядзення рэгіёнамі асобнай гаспадарчай і цэнавай палітыкі. За 1989-1991 гг. падзенне нацыянальнага прыбытку СССР дасягнула 33 %, што адпавядае ўзроўню вялікай амерыканскай дэпрэсіі 1929-1933 гг. Аднак на Беларусі крызісныя з’явы пачалі наглядацца толькі з 1991 года.

Адзіная альтэрнатыва адміністрацыйна-каманднай сістэме кіравання – гэта рынкавая эканоміка. Да восені 1990 г. склалася тры варыянты пераходу да рынкавых адносін, гэта радыкальная праграма «500 дзён» (аўтары С.Шаталін і Р.Яўлінскі), кансерватыўная ўрадавая праграма (аўтар М.І.Рыжкоў) і ліберальная прэзідэнцкая праграма (аўтар М.С.Гарбачоў).

Праграмма «500 дзён» прадугледжвала правядзенне шырокай прыватызацыі, закрыццё неэфектыўных прадпрыемстваў, прыняцце заканадаўчай базы аб рынкавай эканоміке, гарантаванне права прыватнай ўласнасці, лібералізацыю цэн, заахвочванне прадпрымальніцтва, стабілізацыю рынку спажывецкіх тавараў, ліквідацыю структуры адміністрацыйна-каманднай сістэмы і інш. Ліберальная і кансерватыўная праграмы прадугледжвалі паступовы пераход да рынку, мадыфікацыю і захаванне адміністрацыйна-каманднай сістэмы, абмежаванне “шокатэрапіі”, захаванне адзінай эканамічнай прасторы СССР і інш. Ліберальная праграма была падтрымана ВС СССР (19 кастрычніка 1990 г.), радыкальная – рэгіёнамі СССР.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР абвясціў суверэнітэт БССР, а ў кастрычніку 1990 г. ён прыняў “Праграму пераходу да рыначных адносін у БССР”, якая была распрацавана СМ БССР на аснове радыкальнай праграмы 500 дзён. Асноўнымі прынцыпамі беларускай урадавай праграмы было гарантаванне свабоды прадпрымальніцтва, свабода эканамічнага выбару, свабоднае цэнаўтварэнне, максімальная адкрытасць рынкавай сістэмы Беларусі, суверэннае права рэспублікі распрацоўваць і ажыццяўляць свае законы і нарматыўна-прававыя акты.


СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец. Мн.: Амалфея, 2000. 672 с.

2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1-5; Т. 6. Кн. 1-2. Мн.: БелЭн, 1993-2003.

3. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992.

4. Шымуковiч С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / Шымуковiч С.Ф.– Мн., 2005. – 235 с.


Информация о работе «Развіццё Беларусі ў 1950-1980 гг.»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 37817
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
34181
0
0

... . Пасля смерці Ю.У.Андропава (1984 г.) кіраўніцтва вярнулася да ранейшых парадкаў. Эканамічныя паказчыкі зноў знізіліся.   5 Сельская гаспадарка Беларусі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Абвастрэнне харчовай праблемы Агульны стан: у азначаны перыяд гэта самая слабая галіна эканомікі. 1972, 1974, 1975, 1979, 1980, 1981, 1984 – былі неўраджайнымі. Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Трактара ...

Скачать
66996
0
0

... , Слуцку, Полацку, Рагачове, Мазыры, Лепелі працавала 8 вандроўных калгас-на-саўгасных тэатраў. Важнай падзеяй у развіцці музычнага мастацтва БССР стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, якая дала пуцёўку ў жыццё першым прафесійным кампазітарам – А. Багатырову, М. Крошнеру, П. Падкавыраву, В. Алоўнікаву, Дз. Лукасу. У 1933 г. Беларускі дзяржаўны тэатр оперы пачаў сваю ...

Скачать
6316
0
0

... ін і знешняя палітыка ВКЛ у дачыненні да Маскоўскай Русі (канец ХУ-сяр.ХУІ стст.).            Фарміраванне беларускай народнасці. Этнічныя прызнакі і традыцыйная культура беларусаў.            Прашнкненне ідэй Адраджэння на Беларусь. Ф.Скарына як вучоны-гуманіст, асветнік, першадрукар.            Вытокі Люблінскай уніі 1569 г. Прыняцце акта аб утварэнні Рэчы Паспалітай.            Рэлігійна- ...

Скачать
56512
0
0

... и т. д.). Личный вклад соискателя Диссертационная работа является первым в белорусской историографии обобщающим исследованием проблемы международного сотрудничества Академии наук БССР во второй половине 1950-х – 1980-е гг., где раскрыты важнейшие предпосылки, обусловившие формирование и динамику международных научных связей АН БССР, показаны основные формы, в рамках которых они осуществлялись, ...

0 комментариев


Наверх