Культурнае і духоўнае жыццё БССР

 


ЗМЕСТ

 

1. Станаўленне і развіццё сістэмы адукацыі ў 1920-х гг.

2. Палітыка беларусізацыі

3. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры

4. Адносіны Савецкай улады да рэлігіі і царквы

5. Вынікі «культурнай рэвалюцыі» у БССР у 30-гг. ХХ ст. Дасягненні і супярэчнасці

6. Асноўныя дасягненні адукацыі, навукі, мастацкай культуры ў 50-80-я гг. ХХ ст.

7. Змены ў духоўным жыцці народа ў канцы 1980-х гг.

Спіс выкарыстаных крыніц

 


1. Станаўленне і развіццё сістэмы адукацыі ў 1920-х гг.

У ліку важнейшых задач, якія паўсталі перад ЦК КПБ(б) і ўрадам БССР пасля заканчэння савецка-польскай вайны, з’яўлялася раз-віццё адукацыі на беларускай мове, ліквідацыя непісьменнасці і мала-пісьменнасці сярод дарослага насельніцтва, падрыхтоўка настаўніцкіх кадраў. У новым 1921/1922 навучальным годзе амаль 60 % школьнікаў прыступіліся да заняткаў.

У адпаведнасці з пастановай урада ад 16 лютага 1922 г., у рэспубліцы ўводзілася сістэма адукацыі, паводле якой асноўным тыпам навучальнай установы рабілася працоўная сямігадовая школа для дзяцей 8-15 гадовага ўзросту. Але большай папулярнасцю карысталася пачатковая, чатырохкласная школа, дзе навучалася 75 % усіх дзяцей.

Па меры аднаўлення народнай гаспадаркі ўзрастала фінансаванне сістэмы асветы. Пачынаючы з 1923 па 1929 гг. бюджэтныя расходы ўзраслі з 5, 4 да 35, 2 млн руб., а колькасць школ павялічылася да 6 300. Асноўную іх масу – каля 80 % – складалі пачатковыя школы, меншую частку – 14, 6 % – сямігадовыя. Агульную сямігадовую і пэўную прафесійную адукацыю давалі школы рабочай і сялянскай моладзі, школы павышанага тыпу і фабрычна-заводскія школы.

Наркамат асветы БССР скіроўваў значныя сілы і сродкі для лік-відацыі непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. На месцах гэтую працу ўзначалілі губернскія і павятовыя надзвычайныя камісіі па барацьбе з непісьменнасцю, а таксама ячэйкі створанага ў 1924 г. таварыства «Далоў непісьменнасць». Але, нягледзячы на створаныя ўрадам і грамадствам умовы, большая частка непісьменных не выказвалі вялікай цікавасці да навучання.

У выніку за пяць год з 1921 па 1926 гг. агульны ўзровень пісьменнасці грамадзян БССР узросту з 9 па 49 гадоў узняўся толькі на палову працэнта – з 52, 6 да 53, 1 %. Каб памяняць сітуацыю да лепшага, з 1926 г. уводзілася абавязковае навучання для дзяцей ва ўзросце 9-11 гадоў. Пункты па ліквідацыі непісьменнасці забяспечваліся беларус-камоўнымі настаўнікамі і падручнікамі Б. Тарашкевіча і Я. Лёсіка. Узросшы дабрабыт насельніцтва таксама спрыяў павышэнню яго культурных запытаў. У выніку за адзін толькі 1929/1930 навучальны год лікпункты скончыла 169 тыс. чал., больш, чым за ўсе папярэднія гады разам.

Сістэму ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі складалі аб’яд-наныя блізкія па профілі або рэарганізаваныя тэхнікумы. За 1921-1930 гг. іх колькасць вырасла з 11 да 35, а студэнтаў з 873 да 7 475. Кам-плектаванне сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў адбывалася па прынцыпе сацыяльнага паходжання і партыйнасці навучэнцаў. Так, у 1930 г. доля рабочых і сялян сярод студэнтаў складала 86,8 %, з якіх 2, 5 з’яўляліся камсамольцамі, а 35 % камуністамі. Палова студэнтаў атрымоўвала стыпендыю ў 25 руб.

У 1930 г. выкладчыцкі корпус, які павялічыўся за 10 год са 162 да 737 чал., у сваёй масе (70%) мелі з вышэйшую адукацыяю.

У выніку палітыкі беларусізацыі, да канца 1920-х гадоў з 35 тэх-нікумаў рэспублікі 22 з’яўляліся беларускамоўнымі. Таксама існавалі яўрэйскія, польскія, рускія і латышскія тэхнікумы. З 15 678 выпускні-коў 6 616 атрымалі дыпломы настаўнікаў, 3 912 – тэхнікаў, будаўні-коў, транспартнікаў; аграномаў, 1 963 – медыцынскіх работнікаў, 1 797 – аграномаў, ветэрынараў, 719 – работнікаў культуры, 674 – эканамістаў.

У канцы 1920-х наркам асветы БССР падпісаў пастанову аб увядзенні завочнай і экстэрнальнай формаў навучання.

У 1919 г. у Горках адкрылася першая вышэйшая навучальная ўстанова – земляробчы інстытут, пазней рэарганізаваны ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. У снежні 1920 г. у Мінску адкрыўся політэхнічны інстытут, але ўжо ў 1922 г. ён быў рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі.

Заснаваны 30 кастрычніка 1921 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсі-тэт складаўся з медыцынскага і грамадскага факультэтаў, на якіх ву-чылася 1 250 студэнтаў. Першым рэктарам БДУ быў вядомы маскоў-скі навуковец – прафесар У. Пічэта, а першым дэканам факультэта грамадскіх навук – У. Ігнатоўскі.

Заняткі вялі 14 прафесараў, 49 выкладчыкаў і асістэнтаў. У 1922 г. пачаў працу педагагічны факультэт. Пасля вылучэння з факультэта грамадскіх навук (1925) факультэтаў права і гаспадаркі ўніверсітэт стаў выпускаць эканамістаў і юрыстаў. Усяго да 1926 г. з яго сцен выйшла 247 педагогаў, 175 урачоў, 119 эканамістаў і 117 юрыстаў. У 1931 г. на базе педагагічнага і медыцынскага факультэтаў БДУ быў адкрыты, адпаведна, педагагічны і медыцынскі інстытуты. Акрамя гэтых трох устаноў, спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй рыхтавалі Віцебскі ветэрынарны інстытут, Горацкая сельскагаспадарчая акадэмія, Мінскі камуністычны ўніверсітэт.

Пры камплектаванні ВНУ захоўваўся класавы падыход, Так, у чэрвені 1924 г. былі выключаны «класава чужыя» і «палітычна непісьменныя» студэнты, якія склалі 30 % ад усіх навучэнцаў. Каб забяспечыць перавагу ў студэнцтве класава блізкіх элементаў, Савецкая ўлада пайшла на стварэнне рабочых факультэтаў (рабфакі), куды набіралі рабоча-сялянскую моладзь для падрыхтоўкі да навуання ў ВНУ.

У цэлым працэс фарміравання новай сістэмы адукацыі ў БССР адбываўся паспяхова. Арганічна спалучаючыся з беларусізацыяй, ён у значнай ступені паспрыяў развіццю нацыянальнай культуры.


Информация о работе «Культурнае і духоўнае жыццё Беларусi»
Раздел: Культура и искусство
Количество знаков с пробелами: 66996
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
21608
0
0

... прадстаўлены 50 дэлегатамі на першым славянскім кангрэсе Лацінскай Амерыкі (1943 г.). Па яго рашэнню быў створаны Славянскі саюз у Аргенціне, членамі якога сталі практычна ўсе беларускія арганізацыі краіны. Другая сусветная вайна выклікала трэцюю хвалю эміграцыі. Беларусь, якая была арэнай жорсткіх ваенных дзеянняў, працяглай акупацыі яе тэрыторыі фашысцкімі захопнікамі, гэтыя працэсы закранулі ...

Скачать
49164
0
0

... з’явай у культурным жыцці Беларусі ў ХІХ ст. стала фарміраванне беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы, што абумовіла паступовую кансалідацыю духоўных сіл народа і фарміраванне беларускай нацыі. 7. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне пачатку ХХ ст. Эканамічны ўздым Расійскай імперыі, які назіраўся ў пачатку ХХ ст., стварыў магчымасць для вырашэння шэрагу ўрадавых ...

Скачать
36239
0
0

... з'яў. Іх узаемаадносіны характызуюцца партнёрствам, агульным клопатам аб дабрабыце людзей і грамадзянскім міры, што з’яўляецца дадатковым доказам існавання ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці. 5. Культурнае развіццё беларускага народа Беларуская культура канцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў мела станоўчую дынаміку. Па-першае, дзяржаўная палітыка ў галіне асветы заўсёды належала да ...

Скачать
28501
0
0

... віленскія біскупы прыкладалі значныя намаганні да рэфармавання яе царкоўнага статуса, стала удзельнічалі ў радзе паноў, вальных сеймах, у знешнепалітычных кантактах з Польшчай і Вялікім Княствам Маскоўскім. У дыпламатычных адносінах з свецкімі і царкоўнымі ўладамі і баярамі каталікі часам супрацоўнічалі з праваслаўнымі мітрапалітамі ВКЛ. Вышэйшая іерархія каталіцкіх біскупстваў ВКЛ (уключаючы ...

0 комментариев


Наверх