3 гэтымі ж днямі ў народзе было звязана вельмі многа павер'яў і прадказанняў.

У многіх мясцовасцях у першы велікодны дзень выходзілі з хат, каб убачыць усход сонца. Гаварылі, што ў гэты час сонца быццам “іграе на ўсходзе”, пераліваецца рознымі колерамі. Такую “гульню сонца” звязвалі з “вяшчаннем на добрае лета” і шчаслівымі вяселлямі на працягу года.

Паўсюдна беларусы мыліся раніцай крынічнай вадой, у якую клалі чырвонае яйка і залатыя ці сярэбраныя прадметы, каб быць увесь год чыстым і здаровым (“чырвоным, як яйка”).

Старыя, зранку расчэсваючыся, прыгаворвалі: “Дай, Божа, колькі на галаве валасоў, каб столькі было ўнукаў!”

У першы велікодны дзень не палілі ў печы, а тых, хто парушаў гэта правіла, страшылі, што ўлетку яго падвор'е спаліць Пярун.

На Віцебшчыне ў некаторых вёсках існавала павер'е, што калі на прывітанне “Хрыстос уваскрэс!” не адказаць, а задумаць жаданне, дык яно абавязкова збудзецца.

Вельмі гуманным, пранікнутым любоўю да чалавека было ў гэтыя дні ў народзе і такое павер'е: лічылі, што кожны год, як і ў першыя дні пасля сваёй смерці, ад Вялікадня да ўшэсця Ісус Хрыстос ходзіць па зямлі сярод людзей, найболыд у выглядзе жабрака. Таму ў гэты час да жабракоў, людзей-калек, старцаў ставіліся найболып лаяльна і спачувальна, надзяляючы іх ежай і іншай міласцінай. Абыякавасць да такіх людзей лічылася за вялікі грэх.

У народным календары свята Вялікдзень вызначае правядзенне некаторых іншых свят і прысвяткаў. На восьмым перадвелікодным тыдні святкавалі Масленку, а ў суботу перад ёю масленічныя (стрэчаньскія) Дзяды, з наступнага тыдня пасля Масленкі пачынаўся сямітыднёвы перадвелікодны пост, у сераду за 24 дні да Вялікадня адзначаюцца Хрэстцы (выпякаюць з цеста рытуальныя хрэшчыкі), напярэдадні ў нядзелю — Вербніца (Вербная нядзеля), Радаўніца адзначаецца на дзевяты дзень пасля Вялікадня, Тройца — на пяцідзесяты, дваццаць пяты дзень называецца Перапалаўная серада (Прапалавенне), на шостым тыдні ў чацвер — Ушэсце, чацвер дзевятага тыдня — Дзевятнік (Дзевятуха), пятніца дзесятага тыдня — Дзесятуха (Дзесятка — хлебу пятка) і г. д.

КУПАЛЛЕ

Купалле — язычніцкае свята ў гонар летняга сонцастаяння, найвышэйшага росквіту прыроды і ўшанавання вады. Адзначаецца яно ў ноч з 23 на 24 чэрвеня ў католікаў і з 6 на 7 ліпеня ў праваслаўных беларусаў.

У хрысціянстве адпаведна на 24 чэрвеня і 7 ліпеня прыпадае дзень нараджэння Прарока Івана Прадцечы, якому суджана было ахрысціць у рацэ Іардан Сына Божага Ісуса Хрыста. На працягу апошняга тысячагодцзя на падставе падзей, звязаных з імем “хрысціцеля Божага Іаана”, у больш моцных царкоўных прыходах замацаваліся новыя варыянты назваў да язычніцкага Купалля, але ўжо з хрысціянскім адценнем — Іван Купала або Ян, Іванаў дзень.

Ад Каляд і да Купалля сонца ўвесь час было ў стадыі ўзыходжання: павялічваўся дзень, сагравалася зямля, адраджалася прырода. Нарэшце, у дні летняга сонцастаяння ўсё гэта дасягала свайго найвышэйшага апагея. Да гэтага ж часу выраслі і адцвілі на сялянскіх палях жыта, пшаніца, грэчка, проса, лён, бульба і іншыя культуры, закончыўся прыплод жывёлы. Здабыткі новага года станавіліся відавочнымі, за што, як гавораць у народзе, “і хваліць Бога” або “дзякуй Богу”. У купальскіх абрадах і рытуалах чалавек, з аднаго боку, выказваў падзяку Агню, Вадзе і Зямлі, што абагаўляліся ў нашых язычніцкіх продкаў, і прыносіў ім розныя ахвяраванні, часцей у выглядзе расліннасці ці прадуктаў харчавання, вырабленых з яе, а з другога — сваім вяселлем і радасцю выказваў аднадушнае спалучэнне са станам прыроды, яе найвышэйшым росквітам і зямной прыгажосцю.

Купальскае свята практычна пачыналася з другой паловы дня 6 ліпеня дашлюбнай моладдзю. Дзяўчаты збіраліся кучкамі і ішлі да жытняга поля збіраць кветкі і завіваць вяночкі. Прычым, як, напрыклад, на Дубровеншчыне, кветкі збіралі з розных палёў, што адносіліся да суседніх вёсак. Па бытуючых павер'ях, такім чынам можна было заманіць да сябе жаніхоў з гэтых вёсак. Дубровенскія бабулькі — колішнія прыгажуні ўспамінаюць, што часам замест кветак “сабіралі жыта з каждага поля, з каждай дзярэўні, стараліся, каб хлопцы з чужых дзеравень да нас прыходзілі гуляць”.

Хлопцы рыхтавалі месца для купальскага вогнішча, якое рабілі звычайва на скрыжаванні дарог, на мастах, беразе рэчкі або возера ці на пагорках. Закопвалі ў зямлю “дзябёлы” шэст або слуп, на вяршыні якога замацоўвалі ў гарызантальнай плоскасці з'езджанае і, ад чаго зразумела, добра прамасленае кола ад калёс. Ад кола па слупу ўніз абмотвалі таксама прамасленую вяроўку ці скручаны з саломы або льняной кудзелі кужаль. Знізу пад слуп зношвалі ад кожнага двара і складалі ў кучу “май” — засохлыя галінкі дрэў, якія вешалі ў хаце і вакол яе на Тройцу.

3 надыходам вечара, калі сонейка пачынала садзіцца за гарызонт, у кожнай акрузе наваколле напаўнялася мелодыямі купальскіх песень. Гэта дзяўчаты, “убраўшы” свае галоўкі вяночкамі, ішлі з поля да месца купальскага агню.

У песні невыпадкова моладзь звяртаецца да месяца і Бога з просьбай развесці купальскі агонь. У старажытныя часы агонь лічыўся Божым дарам чалавеку, яго здабывалі трэннем адна аб адну дзвюх сухіх палак ці пазней з дапамогай розных прыстасаванняў. Такі агонь вазывалі свяшчэнным, а яго здабыванне суправаджалася рознымі магічнымі рытуаламі, якія праводзіў язычніцкі святар. Падобная традыцыя здабычы агню захоўвалася ў купальскай абраднасці аж да XIX стагоддзя.

Як толькі сонейка поўнасцю хавалася за гарызонт, запальвалі “май”. Ад сухіх галінак агонь па кужалю або вяроўцы, намотанай на слуп, вельмі хутка перабіраўся да кола, якое і формай і размяшчэннем у прасторы сімвалізавала і як бы працягвала функцыі сонца на зямлі ў гэту ноч.

На Беларусі вядомы і іншыя варыянты распальвання купальскіх агнёў.

Вакол агню дзяўчаты вадзілі карагоды, спявалі купальскія песні. Хлопцы абавязкова наладжвалі гульні з пераскокваннем праз агонь. Агонь павінен быў, на думку нашых продкаў, паспрыяць ачышчэнню душы чалавека за дапушчаныя грахі, папярэдзіць або зняць з чалавека ўсякія злыя чары і хваробы, а таксама дапамагчы ў здзяйсненні задуманага. На падставе апошняга веравання, хлопец і дзяўчына, якія кахаліся, баючыся, каб іх не разлучылі, пераскоквалі праз агонь удвух, узяўшыся за рукі.

На заканчэнне гульняў каля агню моладзь пускала на ваду вяночкі, на якія, як і ў траечных гаданнях, задумвалі на будучае свайго роду і лёсу. Але ў адрозненне ад гаданняў на траечных вянках, як сведчаць песенныя крыніцы, у купальскі вяночак унутры рабілі перапляценне са сцяблінак лёну або жыта і ставілі туды свечачку, якую запальвалі ад купальскага вогнішча.

3 нецярпеннем чакалі ў гэту ноч раніцы, калі пачынала ўзыходзіць сонца, каб паглядзець, як яно “грае”. Сонца нібыта ў купальскі ранак пераліваецца рознымі колерамі, “гуляе і скача”. Узыход сонца сустракалі песнямі.

З купальскай ноччу на Беларусі звязаны самыя неверагодныя ўяўленні аб актывізацыі дзеянняў рознай “нечысці” — чарцей, Бабы Ягі, д'яблаў, пярэваратняў і, што асабліва характэрна для беларускай міфалогіі, ведзьмаў.

У самых захапляючых купальскіх сюжэтах расказваецца аб пераўтварэнні ў гэту ноч ведзьмы ў жабу, мыш, яшчарыцу, якая ў такім выглядзе прабіраецца ў хлеў, каб адабраць у каровы малако, зрабіць заломы ў жыце.

Многа ў нашым краі бытуе паданняў пра ведзьму. Паводле Ю. Крачкоўскага, у Брэсцкім, Слонімскім, Вілейскім, Дзісненскім, Навагрудскім і Барысаўскім паветах было шырока вядома паданне наступнага зместу: “У дзень Іаана Прадцечы сяляне наказваюць пастухам, каб на гэты раз яны не пераганялі сваёй жывёлы “праз мяжу”, г. зн. праз тую мяжу, якая аддзяляе палі адной вёскі ад другой: там, гавораць, збіраюцца ведзьмы, пераварочваюцца ў жаб і, падпоўзшы пад кароў, адбіраюць малако. Аднойчы дамовіліся некалькі хлапчукоў не паслухаць сваіх гаспадароў і пагнаць жывёлу ў забароненае месца “за мяжу”. Адзін хлопчык, назіраючы за жывёлай, заўважыў, што паміж каровамі поўзае вялізная жаба. Ён зразумеў, што гэта ведзьма, узяў палку, завастрыў яе, быццам долата, і, наблізіўшыся да жабы, сказаў: “Ах ты, ведзьма, ты прыйшла за малаком да маіх кароў, вось я цябе пачастую!” Ён прыцэліўся і так лоўка стукнуў па жабе палкаю, што адсек ёй пярэднюю лапу. Параненая жаба запішчала і папаўзла без нагі. Хлопчык расказаў аб гэтай гісторыі сваім равеснікам. Яны пасмяяліся, пажартавалі — на гэтым усё, відаць, і закончылася б. Але калі гэты хлопчык вярнуўся вечарам з жывёлай дадому, то тут жа яму сказалі, што нядаўна хтосьці яго хроснай маці адсек руку. Успомніўся хлопчыку той выпадак, і ён тут жа паспяшаўся наведаць сваю хросную маці. Не паспеў ён уступіць у хату, як старая, сабраўшы апошнія свае сілы, схапіла качаргу і здаровай рукою шарахнула малому па галаве. “Ах ты, шалун, неслух, — сказала яна, — ты прыйшоў яшчэ сюды здзеквацца нада мною? 3-за цябе я адыходжу на той свет”. Усе, хто прысутнічаў, былі здзіўлены падобным відовішчам і прасілі хлопчыка растлумачыць ім прычыну такога прыёму яго хроснаю маці. Хлопчык, зразумела, расказаў, што здарылася ў полі з несапраўднай жабай. Хатнія даведаліся, што была ў іх за старая. Хутка яна сканала, а паданне пра яе захавалася”.

Шумам і песнямі, якія спявалі дзяўчаты каля вогнішча, каля жыта, на полі, палохалі ведзьму, праганялі яе з поля. 3 гэтай жа мэтай кідалі ў жыта галавешкі ад купальскага вогнішча, абтырквалі поле асінавымі галінкамі, апырсквалі святою вадой. Лічылі, што ў гэту ноч Прарок Ілля дапамагае людзям у барацьбе з ведзьмамі і засцерагае ад іх злых чараў сялянскія палі. Такія вераванні зафіксаваны ў сюжэтыцы многіх купальскіх песен.

Ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі (Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі, Магілёўскі раёны) функцыі ведзьмы надаваліся змеям, якім упадаблялі ўсё жывое, што маглі сустрэць у купальскую ноч на зямлі. “Мыш, жаба якая, нада яе паймаць і ўкінуць ў цяпло жывую. Ета называецца змяя. Змяёныша сцераглі, што раньшэ адбіралі хлеб... Былі раньшэ такія бабкі ці дзяды, каторыя зналі. Дык рядам будзе жыта: наша будзе пустое, а тоя — не падняць. Вот хадзілі сцераглі ету змяю”.

Шматлікія паданні беларускай зямлі звязаны таксама з кветкай папараць, якая нібыта зацвітае на Купалле ў поўнач. Той, хто яе мог адшукаць і сарваць, станавіўся самым багатым чалавекам і валодаў незвычайнымі здольнасцямі, напрыклад разумеў мову траў, дрэў, вады, звяроў, хатняй жывёлы і інш. Як зазначае няўрымслівы і паслядоўны даследчык купальскай традыцыйнай абраднасці А. С. Ліс, легенда пра палараць-кветку ў беларусаў “паэтычна ўвасобіла мары

 старажытнага чалавека аб пазнанні зямных таямніц, жаданне стаць празорлівым і шчаслівым”.


Информация о работе «Белорусский народный календарь (Народны каляндар беларусаў)»
Раздел: Культурология
Количество знаков с пробелами: 56525
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
31165
0
0

, уласцівыя толькі фальклору і якімі ён прынцыпова адрозніваецца ад мастацкай літаратуры. Фальклорныя творы адрозніваюцца ад твораў пісьмовай літаратуры і некаторымі асаблівасцямі мастацкай формы. Гэта ў першую чаргу традыцыйная паэтыка, выпрацаваная народам на працягу стагоддзяў. Традыцыйная народная сімволіка, разнастайныя формы, пастаянныя эпітэты, метафары, параўнанні і іншыя віды тропаў, ...

Скачать
49461
0
0

... по формированию культуры досуга. Целью данной курсовой работы является выявление специфики организации культурно-досуговой деятельности подростков в условиях небольшого города на примере г.п.Уречье. В связи с этим можно определить задачи моей курсовой работы: 1.Исследовать особенности социально-психологического развития подростков. 2. Выявить особенности досуговой деятельности подростков. 3. ...

0 комментариев


Наверх