2. Францыск Скарына i Мiкола Гусоускi - выдатныя прадстаунiкi беларускай культуры ХVI стагоддзя (3.2)
Мiкола Гусоускi - наш славуты зямляк эпохi Адраджэння, сучаснiк Фран
цыска Скарыны.
Пяру М.Гусоускага належаць тры паэмы, болей за дзесяць вершау.
Цудоуны высокапатрэатычны твор "Песня пра зубра" напiсаны удалечаны ад Радзiмы (у 1522 г.) па просьбе папы Льва Х, якi хацеу пачуць праудзiвае паэтычнае слова пра паляванне на зуброу. Напiсана паэма на лацiнскай мове на той час мове навукi, культуры, мiжнародных зносiн у Еуропе. На беларускай мове "Песня" з'явiлася нядауна - у другой палове 60-х гг.-у перакладзе Язэпа Семяжона.
М.Гусоускi напiсау паэму не толькi пра зубрыныя лапы. Ен напiсау узнеслую песню пра беларускую зямлю, пра тое чым яна багата, пра яе людзей, iх думы i пачуццi, пра прыроду, жывельны свет гэтага цудоунага краю. Гэта споведзь пра любоу i нянавiсць, жыцце i смерць, вайну i мiр. Паэма вучыць нас любовi да роднай зямлi, да свайго народа, яго гiсторыi, культуры, нацыянальных традыцый, любовi i павагi да iншых народау i iх культур. Паэма заклiвае сумленна жыць, змагацца за справядлiвасць i прауду, весцi няспыннуюбарацьбу за мiр i свабоду, за святло i шчасце. Эпоха Адраджэння нарадзiла i Ф.Скарыну чалавека невычэрпнай энэргii i iнiцыятывы, первадрукара, вучонага-энцыклапедыста, асветнiка-патрыета i гуманiста, паэта, медыка, батанiка, астранома.
Нарадзiуся Ф.Скарына у апошняй чвэрцi ХV ст. (каля 1490 г.) , закончыу
Кракаускi унiверсiтэт i у 1506 г. быу удастоен вучонай ступенi бакалаура вольных мастацтвау. У дальнейшым лес звязвае яго з Iталiяй, дзе у 1512 г. у Падуанскiм унiверсiтэце ен блiскуча вытрымлiвае экзамен на годнасць доктара медыцыны.
Кнiгi на роднай мове сталi для Скарыны той паходняй, якая указвала людзям сапраудны шлях у будучае, тым знiчам, якi сагравау i асвятляу людское жыцце у непагадзь i завею. Першая з кнiг - "Псалтыр" - была надрукавана у Празе у 1517 г. Услед за гэтым выходзяць яшчэ 22 кнiгi Бiблii, перакладзеныя на зразумелую тады для большасцi жыхароу.
У 1522 г. выйшла у свет першае вiленскае выданне Скарыны - "Малая падарожная кнiжыца", якая паклала пачатак кнiгадрукаванню у нашай краiне, Праз тры гады (у 1525 г.) была надрукавана апошняя кнiга Ф.Скарыны "Апостал".
Скарына пакiнуу нашчадкам кнiгi, у якiх засталiся самыя патаемныя, выпакутаваныя яго думкi. Гэтыя кнiгi вялiкага беларуса успрымаюцца сення як самая дарагая рэлiквiя, як духоуны скарб, нацыянальная свядыня, як сiмвал усей тысячагадовай беларускай…
1. Вобраз Гарлахвацкага i Зелкiна у камедыi Кандрата Крапiвы "Хто смяецца апошнiм". (4.1)
Дзеянне камедыi разгортваецца у навукова-даследчым iнстытуце геалогii, дзе дырэктарам з'яуляецца Гарлахвацкi. Да навукi дырэктар не мае нiякага дачынення, на пасаду кiраунiка iнстытута яму дапамаглi уладкавацца "сябры", выдаушы фальшывую даведку. Гарлахвацкi адчувае сябе у iнстытуце, як шчупак у сажалцы. Паказвае сябе буйным вучоным-палеантолагам, хоць на самой справе не можа адрознiць костку свiннi ад мамантавай. Адчуваючы сябе гаспадаром становiшча, Гарлахвацкi тэрарызуе, шальмуе, запалохвае сумленных вучоных, хапаючы iх мертвай хваткай за горла (зусiм невыпадкова драматург дае яму прозвiшча Гарлахвацкi).
Невуцтва i шарлатанства Гарлахвацкага поунасцю выкрываюцца у канцы п'есы, калi на вучоным савеце слухаецца даклад "Новы вiд дагiстарычнай жывелiны". З сур'езным выглядам абараняе дырэктар тэорыю аб мамантавай свiннi, напiсаную Тулягам. Вобраз "свiнтуса грандыезуса", прауда, асацыiруецца не з дагiстарычнай жывелiнай, а з самiм Гарлахвацкiм.
У дасягненнi жаданай мэты Гарлахвацкаму дапамагае малодшы навуковы супрацоунiк Зелкiн-падхалiм, паклепнiк i пляктар. Ен з'яуляецца правай рукой Гарлахвацкага, надзейным яго паслужнiкам, якi, як шкоднае зелле, атречвае вакол сябе атмасферу, сее падазронасць i недавер сярод вучоных. Не маючы здольнасцi да навукi, пазбаулены прынцыповасцi, Зелкiн можа неймаверна раздуць кожную дробязь, адшукаць у выпадковым, сказаным без усялякага прыхаванага намеру слове небяспечны палiтычны сэнс. Варта было яму пачуць што-небудзь дрэннае аб сваiм заемым, як сумленны чалавек станавiуся ворагам народа.
Невуцтва i падхалiмства Зелкiна найбольш ярка праяуляецца у сцэне абароны Гарлахвацкiм "навуковай працы". У прамове Зелкiн кiдаецца расхвальваць вялiкiя адкрыццi свайго начальнiка, яго канструктыуны розум, даследчыя здольнасцi. Але калi высвятляецца, што даклад не мае навуковай вартасцi i што напiсаны ен Тулягам, Зелкiн, нават не чырванеючы, гаворыць адваротнае:"Я так i думау! Не можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровiч, такуюбязглуздзiцу напiсалi".
У п'есе "Хто смяецца апошнiм" праявiлася майстэрства К.Крапiвы як тонкага псiхолага, якi знайшоу непауторныя, iндывiдуальныя рысы для герояу, поуна i закончана "вымалявау" iх партрэты. Iмены Гарлахвацкага, Зелкiна, Тулягi, як i iмены шматлiкiх гогалейскiх i шчадрынскiх герояу, ператварылiся з уласных у агульныя. На жаль, падхалiмства, нахабства, подласць, пляткарства часта сустракаюцца i у нашы днi.
Змагацца з iмi, лiчыць К.Крапiва, трэба агульнымi сiламi, працiпаставiушы невуцтву i ашуканству прынцыповасць, строгасць i ваяунiчасць.
... , князь Гремин. Важную роль в раскрытии характеров играет оркестр. Каждый из основных героев очерчен своими особыми музыкальными темами. гёмшэил-.-.:■',..>*■•■••;!:•■•■■ • Характеры героев на протяжении развития сюжета ...
... В 1929 г в колхозы вступило 4% крестьянских хозяйств, а к осени 1929 г уже 8%. Вышла статья Сталина Великий перелом. И О темпе коллективизации – где уст. Сроки коллективизации. 7. БИЛЕТ 1. Соц.экономическое развитие России в XVII в. Зарождение капиталистических отношений в с/х России экстенсивным( ув. Прод. За счёт ув. Посевных площадей.) путём. Началось районирование – районы в которых ...
... и Белоруссии признается высшим руководством, экономическая интеграция обещает быть весьма сложным процессом. Проблема заключается в том, что процесс этот сам по себе становится источником противоречий в российско-белорусских отношениях. Чем весомее задачи, решаемые союзными структурами, тем, очевидно, крепче и полноценнее Союзное государство. Но при этом и Россия. и Белоруссия должны поступиться, ...
ном обеспечении безопасности торговых путей. Служилые люди: дети боярские, дворяне, послужильцы видели в едином государстве власть, способную дать им средства к существованию в обмен на военную и государственную службу. Важнейшей политической предпосылкой являлась необходимость свержения монголо-татарского ига и защиты западных рубежей Руси. Безусловно, что объединение военных сил ...
0 комментариев