1. Iдэйный змест паэмы Броукi "Голас сэрца". Вобраз мацi-паланянкi. (10.1)


У 1947 г. П.Броука наведау Асвенцiм i адчуу усю бязмежнасць людской трагедыi. Ен убачыу змрочныя халодныя баракi, печы крэматорыя, тыя комiны i сцены, якiя былi нямымi сведкамi жахлiвых вiдовiшчау.

Горыч ад гэтых уражанняу, невымерны боль за мацi i нарадзiлi паэму "Голас сэрца", якую П.Броука змог напiсаць толькi праз пятнаццаць гадоу пасля сканчэння вайны. Яна прасякнута вялiкiм душэуным болем, якi не сцiхае праз многiя гады. У паэме П.Броука узвышаецца над сваiм горам i яго боль затрагiчны лес мацi перарастае у боль i трывогу за лес усяго чалавецтва, якому пагражае новая сусветная вайна.

Зразумела, вобраз мацi, сцiплай сялянскай жанчыны, - галоуны у паэме. Усе, што звязана з мацi, паэт памятае да драбнiц, памятае усе дэталi мiрнага вясковага побыту працу мацi у хаце. Як з жывой, размауляе сын з мацi, успамiнаючы, як яна "спявала, як грала, як жала, як шыла кашульку, як вышывала", як чакала сыноу з далекай дарогi каб абняць, пацалаваць i сагрэць iх, як свяцiлiся вочы яе ласкай i радасцю, як рукi пахлi "лебядою, i хлебам жытневым, i сырадоем".

У гады ваеннага лiхалецця мацi была разам з партызанамi. Яна iм "абвязвала раны белай хусцiнкай, дзялiлася з iмi хлеба скарынкай". I менавiта за сувязь з партызанамi мацi пайшла на жудасную смерць. Сум па мацi, а разам з тым любоу i павага сына да яе узрастае яшчэ i ад таго што у цяжкi час i яна была змагаром. Паэту нiбы чуецца голас мацi, якi адначасова з'яуляецца i голасам усiх ахвяр вайны.

Паступова матыу журбы i гора саступае iншым пачуццям паэта. П.Броука, многа дзе пабываушы, бачыу, што у свеце неспакойна, што есць людзi, якiх"так цягне да бою". Паэт занепакоены, што у сучасным свеце яшчэ многiя трымаюць у руках зброю, што цячэ кроу нявiнных людзей, што пачынае падымацьгалаву пачвара - вайна.

П.Броука асуджаючы войны, упэунены, што на зямлi i без iх шмат праблем, шмат бедных, галодных i абяздоленых, i таму самае разумнае - накiраваць астранамiчныя сродкi, якiя iдуць на узбраенне, на будаунiцтва жылля, школ, бальнiц, на хлеб, на вопратку, на павышэнне дабрабыту людзей. Паэтызуючы сцэны мiрнага жыцця, нагадваючы чалавецтву пра яшчэ не зробленае на зямлi, паэт падводзiць чытача да успрыняцця заключных радкоу паэмы. Гэта зварот да мацi-нябожчыцы, заклiк да захавання на зямлi мiру:


Сення магутныя нашыя словы

Скрозь над зямлею праменнямi свецяць:

- Мiр ва усiм свеце! Мiр ва усiм свеце!


2. Разуменне Францiшкам Багушэвiчам ролi мастацтва у жыццi народа. Думкi паэта аб роднай мове.(10.2)


Францiшак Багушэвiч - самая значная i яркая фiгура у гiсторыi беларускай лiтаратуры парэформеннага часу. Iмя таленавiтага паэта, вясковага настаунiка, удзельнiка паустання 1863 г., судовага следчага i адваката стала першым у шэрагу iменау вялiкiх беларускiх нацыянальных паэтау. Ен ведау нялегкую долю беларускага сялянства i разумеу яе прычыны. Таму у цэнтры увагi яго быу просты чалавек, селянiнпакутнiк, якога абяздолiлi, абдзялiлi i якi заслугоувау лепшага жыцця. Адвакат па прафесii Ф.Багушэвiч i у лiтаратуры стау адвакатам - абаронцам правоу прыгнечанага беларускага працоунага сялянства, правоу на зямлю, волю, свабоднае развiцце нацыянальнай культуры, лiтаратуры, мовы. Творчасць рэвалюцыянера-дэмакрата, пачынальнiка крытычнага рэалiзму у беларускай лiтаратуры цесна звязана з фальклорам, а таксама лепшымi эстэтычнымi традыцыямi славянскай паэзii.

У 1891 г. у Кракаве пад псеуданiмам Мацей Бурачок выйшау першы паэтычны зборнiк Ф.Багушэвiча "Дудка беларуская", а праз тры гады - зборнiк "Смык беларускi" (пад псеуданiмам Сымон Рэука з-пад Барысава). Да абодвух зборнiкау Ф.Багушэвiч напiсау прадмовы, у якiх гаварыу пра багатую гiсторыю i культуру беларусау, абгрунтоувау права беларускага народа на развiцце сваей мовы. Ен падкрэслiвау спрадвечнасць "нашай бацькавай мовы", якая такая ж"оюдская i панская, як i французская, альбо нямецкая, альбо i iншая якая". "Наша мова для нас святая, - пiша Ф.Багушэвiч, - бо яна нам ад бога даная". Паэт з гневам выкрывае тых, хто грэбуе роднай мовай, авбыякава ставiцца далесу свайго народа, яго культуры i традыцый. "Шмат было такiх народау, што страцiлi наперш мову сваю так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым i зусiм замерлi. Не пакiдайце ж мовы нашай беларускай, засцерагае паэт, - каб не умерлi!". Уздымаючы голас у абарону роднага людуФ.Багушэвiч выказвае глыбокую павагу да iншых народау i iх моу.

Зборнiк "Дудка беларуская" адкрываецца вершам "Мая дудка", дзе паэт па рауноувае сваю творчасць з народным музычным i нструментам. Герой верша хоча зрабiць дудку якая б весялiла людзей, выклiкала у iх радасць. Але такая дудка маучыць, бо "бачыць" вакол сябе слезы, стогны i плач людзей. Дудка "ад жалю, ад смутку" аказалася здатнай толькi да сумных песен, у якiх выразiла бязрадасную долю народа. Паэт, сцвярджае аутар, павiнен складаць праудзiвыя песнi, якiя б не толькi паказвалi гiстарычную прауду i лес яго народа, але i шлях да лепшага жыцця.


Маральна-этычная праблематыка у пенталогii Шамякiна "Трывожнае шчасце". (11.1)


Сярод усiх творау I.Шамякiна вылучаецца пенталогiя "Трывожнае шчасце".

Галоуныя героi пенталогii - Пятро Шапятовiч i Саша Травянава. У аповесцi "Непауторная вясна" паказаны перадваенныя гады. Пятро (студэнт тэхнiкума) i Саша (толькi што скончыла медвучылiшча) кахаюць адзiн аднаго. Аутар iмкнецца раскрыць духоуны свет маладых людзей, глыбiню iх пачуццяу, грамадскiя пазiцыi. У хуткiм часе Саша становiцца жонкай Пятра, але перад пачаткам вайны Пятра забiраюць у армiю, i героi расстаюцца на доугi час.

Аповесць "Начные зарнiцы" - пра пачатак Вялiкай Айчыйнай вайны, падпольную i партызанскую барацьбу на Беларусi. Саша застаецца з дачкой Ленай на акупiраванай тэрыторыi i прымае актыуны удзел у змаганнi з ворагам. Разам з братам Данiкам, Цiшкам Матылем, Колем Трапашом, Толем Кустарам яна выконвае самыя небяспечныя заданнi. Характар Сашы асаблiва ярка праявiуся у эпiзодзе, калi яна, выконваючы партызанскае даручэнне, павiнна была выдаваць параненага камiсара за свайго мужа. Партызанскiм камiсарам быу настаунiк Уладзiмiр Iванавiч Лялькевiч, якi яшчэ да вайны рабiу Сашы прапанову выйсцi за яго замуж.

Суровы вопат ваенных гадоу, калi I.Шамякiн служыу на Поуначы у зенiтных войсках, лег у аснову аповесцi "Агонь i снег". Яна прысвечана франтавому жыццю Пятра Шапятовiча. У ей праудзiва паказаны шлях унутранага узмужненнягалоунага героя (першы бой батарэi з нямецкiмi афiцэрамi, першы сбiты самалет, смерць Сенi Пясоцкага, бяздушнасць, залiшняя падазронасць Кiдалы, цяжкае раненне).

У чацвертай аповесцi Пятро пасля цяжкага ранення i выпiскi са шпiталя аказваецца у родных мясцiнах, дзе шырока разгарнулася партызанская барацьба. Адбываецца сустрэча Пецi i Сашы, але вайна настолькi пераблытала лесы ускладнiла iх узаемаадносiны, што поунага разумення героi не знайшлi.

Аповесць "Мост" - пра новы этап у каханнi Пятра i Сашы. Дзеянне адбываецца пасля вайны. Героi не ваююць, Але i у 1946 г. iм не лягчэй. Пеця працуе настаунiкам, Саша - загадчыцай фельчарскага пункта. Аутар паказвае цяжкiя пасляваенныя гады. Мацнее пачуцце глыбокай унутранай блiзкасцi герояу, якiя аднолькава ацэньваюць падзеi. Мост, якi злучае два процiлеглыя берагi ракi, злучыу два людскiя лесы.

У вобразах Сашы Траянавай i Пятра Шапятовiча I.Шамякiн увасобiу тыповыя рысы характару таго пакалення моладзi, на долю якога выпалi цяжкiя гады лiхалецця i аднауленчага перыяду. Героi прайшлi усе выпрабаваннi жыццем,засталiся вернымi сабе i суровай праудзе жыцця.


Тэмы i вобразы лiрыкi Янкi Купалы паслякастрычнiцкага часу. (11.2)


Кастрыцнiцкая рэвалюцыя застала Я.Купалу у Смаленску. Многае у ходзе i характару рэвалюцыi засталося для паэта неразумелым. Магчыма, таму у вершах першых гадоу савецкай улады пераважаюць змрочныя фарбы, "пануюць матывы трагiзму i нявер'я у чалавека". Так, у вершах "Паязджанне", "Сон", "На прызбе", "Буслы" выказваецца думка аб трывожным, няясным будучым жыццi, якое уяуляецца то густым сасоннiкам, пакрытым цемрай i населеным рознымi пачварамi-зводамi, то завiрухай: усе кудысьцi iмкнуцца, хочуць чагосьцi дасягнуць, а чаго - не разумеюць i не ведаюць.

Болем за Бацькаушчыну, якую рвалi на кавалкi iншаземныя захопнiкi, прасякнуты вершы "У лесе", "Па Даугiнаускiм гасцiнцы".

Вялiкай любоую да усяго, што звязвае паэта з радзiмай, прасякнуты верш "Спадчына" (1918). Я.Купала з хваляваннем успамiнае "вясеннiя праталiны, i лесу шэлест верасны, i у полi дуб апалены". "стары амшалы тын".

Паэт, iмкнучыся вытлумачыць многiя пытаннi далейшага жыцця народа, вялiкую надзею ускладау на сход - справядлiвы суд гiсторыi на усiм старым, здрадлiвым, што перашкаджала рухацца наперад. Гэтыя думкi пясняр выказау у вершах "На сход!" i "Час!".

На пачатку 30-х гг. асноуным у творчасцi Я.Купалы становiцца усхвален не савецкай рэчаiснасцi. У яго паэзiю шырока уваходзiць тэма сацыялiстычных пераутварэнняу, калектыунай працы, новай маралi i этыкi. Сення, калi вядома прауда аб падзеях 30-х гг., цяжка паверыць, што Я.Купала мог шчыра услауляць калгасы, Сталiна i увесь сацыялiстычны лад жыцця, тым больш што пiсьменнiк добра ведау аб падзеях у краiне. Прыкладам можа служыць "ляукоускi" цыкл вершау Я.Купалы. З аднаго боку, вершы гэтага цыкла маюць рэальную жыццевую аснову, бо многiя прыватныя факты паэт iмкнууся засведчыць паэтычным, узнеслым словам, хацеу праславiць ляукоуцау, людзей калгаснай вескi. Але не усе з дваццацi вершау дасканалыя у мастацкiх адносiнах. У iх амаль адсутнiчае тая фiласофская заглыбленасць, якая была уласцiва творам дарэвалюцыйнай паэзii Я.Купалы. Наватарскiм для 30-х гг. лiчыуся верш "Лен", у якiм паэт праслауляе перадавую калгаснiцу, закаханую у брыгадзiра. Сення, прауда, з усмешкай успрымаецца прызнанне льнаводк у каханнi.

У гады Вялiкай Айчыйнай вайны Я.Купала жыу i працавау недалека ад Казанi. Асаблiвай папулярнасцю у народзе карыстауся яго верш ваеннай пары "Беларускiм партызанам". У iм аутар пасылау праклен Гiтлерувампiру, фашысцкiм псам, заклiкау партызан i увесь народ да барацьбы з лютым ворагам.

Але паэт не дачакауся радасных дзен перамогi.


Кандрат Крапiва-драматург (12.1)


У драматургiю К.Крапiва прыйшоу у першай палове 30-х гг., калi беларуская драматургiя дасягнула ужо даволi высокага узроуню.

"Канец дружбы" (1934). У ёй драматург узнiмае праблему дружбы памiж людзьмi.Гэта мастацкi дакумент 30-х гг.,у якiм выразна праявiлася атмасфера таго часу (падазрознасць, недавер,спекуляцыя палiтычнымi паняццямi i iнш.) У сучасным прачытаннi пьесы, некалi адмоуны персанаж Лютынскi выступае як станоучы герой,барацьбiт за прауду i справядлiвасць. Ён супраць ставiць дэмагогу Карнейчыку, якi, выконваючы iнструк цыi вышэйшых начальнiкау, здраджае свайму сябру Лютынскаму i аддае яго на расправу як "ворага народа".Пры гэтым Карнейчык забывае,што у час белапольскай акупацыi настаунiк Лютынскi,рызыкуючы сваiм жыццём,выратавау жыццё яму,забывае сваё абяцанне прыйсцi на дапамогу сябру у цяжкую для яго гадзiну.

Наступным творам К.Крапiвы стала народна-гераiчная драма "Партызан",прасвечаная барацьбе беларускага народа супраць iнтэрвенцыi буржуазна-памешчыцкай Польшчы.

Самы ж вялiкi поспех выпау на долю трэцяй пьесы К.Крапiвы - сатырычнай камедыi "Хто смяецца апошнiм"(1939). Яна - яркае сведчанне аб часе, калi была напiсана, аб атмасферы, што панавала у 1937-1938г.

Дзеянне камедыi разгортваецца у навукова-даследчым iнстытуце геалогii,дзе дырэктарам зьяуляецца Гарлахвацкi. Да навукi дырэктар не мае нiякага дачынення:на пасаду кiраунiка iнстытута яму дапамаглi уладкавацца "сябры",выдаушы фальшывую даведку.

У пьесе "Хто смяецца апошнiм" праявiлася майстэрства К.Крапiвы як тонкага псiхолага,якi знайшоу непауторныя,iндывiдуальныя рысы для герояу, поуна i закончана "вымалявау" iх партрэты.Iмены Гарлахвацкага,Зёлкiна,Тулягi,як i iмёны шматлiкiх гогалеускiх i шчадрынскiх герояу,ператварылiся з уласных у агульныя. На жаль,падхалiмства, нахабства,подласць,пляткарства часта сустракаюцца i у нашы днi. Нямала ёсць людзей,якiя робяць усё,каб падняцца па службовай лесвiцы,заняць больш высокую пасаду. Дзеля сваiх асабiстых iнтарэсау такiя людзi не грэбуюць нiчым, iдуць на любую подласць. Змагацца з iмi,лiчыць К.Крапiва, трэба агульнымi сiламi, працiпаставiушы навуцтву i ашуканству прынцыповасць,строгасць i ваяунiчасць.

У пасляваенны час драматургiчная творчасць К.Крапiвы засталася па-ранейшаму напружанай i плённай. Былi напiсаны пьесы "З народам", "Пяюць жаваранкi", "Людзi i дьяблы", "Зацiкауленая асоба".

"Брама неумiручасцi"


Тэма паэта i паэзii у творчасцi Я.Купалы. 12.2


Значнае месца у творчасцi Я.Купалы займае тэма паэта i паэзii. Паэт,на думку Я.Купалы,павiнен быць выразнiкам дум i спадзяванняу народа,змагаром за яго лепшае будучае.У адным з раннiх вершау "Я не для вас.."(1907)сцвярджаецца думка,што сапраудны паэт павiнен служыць людзям працы,што яго песня,талент i сэрца павiнны належаць "бедным i загнаным":


Я не для вас, …

А для бедных i загнаных.

Я з iмi мучуся урауне,

У адных закут з iмi кайданах..


Погляды Я.Купалы на прызначэнне паэта i паэзii выяуляюцца у вершах "З кутка жаданняу", "З маiх песень","Не клянiце мяне" i iнш. Свае пяснярскае прызванне паэт бачыць у служэннi бацькаушчыне,у праудзiвым паказе народнага жыцця.Грамадзянскi абавязак паэта-шукаць тыя шляхi-дарогi,якiя б прывялi народ "к яснаму сонцу","к славе". У вершы "З кутка жаданняу"Я.Купала гаворыць, што ён не жадае гучнай славы.Галоунае для яго-быць праудзiвым выразнiкам дум мiльёнау процоуных людзей.


З цэлым народам гутарку весцi.

Сэрца мiльёнау падслухаць бiцця-

Гэткай шукаю цэлы век чэсцi

Гэта адно мне падпорай жыцця.

Песню стварыу ясну, як неба

У кожнай з ёй хаце быць мiлым гасцём...


Працягам размовы пра месца паэта у жыццi,пра сутнасць сапрауднай паэзii зьявiлiся вершы "Мая навука","Трэба нам песень","За усё". У вершы "Мая навука"(1919)Я.Купала сцвярджае,што жыццё народа ва усiх яго праявах было калыханкай, якая нарадзiла у паэта самыя светлыя думкi.Песня паэта увабрала у сябе шум адвечнага бору,шэпт спелых пшанiчных каласоу,шэлест лiсця узмежных iгруш i таропкi плюскат вод... Прызнаным майстрам мастацкага слова,на думку Я.Купалы, можа стаць толькi той творца,якi узгадаваны,успешчаны на нацыянальнай глебе.Сваю удзячнасць народу за любоу да паэзii,"за кут у родным краю,за хлебсоль без клапот" выказвае пясняр у вершы "За усе" (1926). Да гэтага часу яму было прысвоена званне народнага паэта,i Я.Купала, аглядаючыся на пройдзены шлях,пiша,што свае песнi складау ён i "сярод крыжоу,магiл",пiсау не раз "крывёй з сваiх грудзей",заусёды быу разам з народам,жыу яго думамi i надзеямi.Былi яго песнi невясёлыя, калi бачыу, як зневажаецца мова беларусау,топчацца iх годнасць.Былi i радасныя песнi,калi бачыу паэт, што яго заклiкi да лепшай долi,яго праудзiвыя словы былi пачутылюдзьмi:


Я адплацiу народу,

Чым моц мая магла

Звау з цемры на свабоду...



Информация о работе «Билеты по белорусской литературе»
Раздел: Литература и русский язык
Количество знаков с пробелами: 124382
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
56049
0
0

... , князь Гремин. Важную роль в раскрытии характеров играет оркестр. Каждый из основных героев очерчен своими особыми музыкальными темами. гёмшэил-.-.:■',..>*■•■••;!:•■•■■ • Характеры героев на протяжении развития сюжета ...

Скачать
60774
0
0

... В 1929 г в колхозы вступило 4% крестьянских хозяйств, а к осени 1929 г уже 8%. Вышла статья Сталина Великий перелом. И О темпе коллективизации – где уст. Сроки коллективизации. 7. БИЛЕТ 1.     Соц.экономическое развитие России в XVII в. Зарождение капиталистических отношений в с/х России экстенсивным( ув. Прод. За счёт ув. Посевных площадей.) путём. Началось районирование – районы в которых ...

Скачать
39861
0
0

... и Белоруссии признается высшим руководством, экономическая интеграция обещает быть весьма сложным процессом. Проблема заключается в том, что процесс этот сам по себе становится источником противоречий в российско-белорусских отношениях. Чем весомее задачи, решаемые союзными структурами, тем, очевидно, крепче и полноценнее Союзное государство. Но при этом и Россия. и Белоруссия должны поступиться, ...

Скачать
633694
0
0

ном обеспечении безопасности торговых путей. Служилые люди: дети боярские, дворяне, послужильцы видели в едином государстве власть, способную дать им средства к существованию в обмен на военную и государственную службу. Важнейшей политической предпосылкой являлась необходимость свержения монголо-татарского ига и защиты западных рубежей Руси. Безусловно, что объединение военных сил ...

0 комментариев


Наверх